Радыё Свабода — Беларусь
17.9K subscribers
49.4K photos
7.58K videos
2 files
38.8K links
Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus

Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
Download Telegram
⚡️Пачаўся жорсткі хапун каля Палацу культуры прафсаюзаў. Некаторых пры затрыманьні б’юць. Людзі хаваюцца ў дварах.

Аднаго чалавека пабілі так моцна, што ён ляжыць на зямлі. Яго падымаюць амапаўцы, цягнуць па зямлі ў бус. Магчыма, затрыманыя дзясяткі чалавек.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Сытуацыя на праспэкце Незалежнасьці каля цырку такая: ходзяць невялікія групы людзей, трымаюць запаленыя ліхтарыкі тэлефонаў у руках.
⚡️ Дасылайце нам фота і відэа таго, што цяпер адбываецца ў цэнтры Менску на @SvabodaBelarus
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Менск. На праспэкце стаіць гул аўтамабіляў. Невялікія групкі моладзі гуляюць уздоўж праспэкту. Уздымаюцца сьцягі
Перакрыты рух на праспэкце Незалежнасьці ад Акадэміі навук і плошчы Перамогі ў бок цэнтру, праезд ад цэнтру да Гарадскога Валу і мост ад вул. Маскоўскай да праспэкту Незалежнасьці, паведамляе @belsat
У Горадні шмат людзей невялікімі групамі шпацыруюць па Савецкай вуліцы і цэнтры гораду. Некаторыя вітаюцца паміж сабой: «Жыве Беларусь!».

Таксама гарадзенцы сталі ў невялікі «ланцуг салідарнасьці» каля ўнівэрмагу «Нёман». Да іх пад'ехалі машыны міліцыі і аўтобус. Людзі разышліся. Працягваюць шпацыраваць. Грае песьня «Воины света».
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Менск. Як выглядала калёна людзей на праспэкце Незалежнасьці да разгону. У канцы відэа людзі пачынаюць разьбягацца
У двары за супэрмаркетам «Цэнтральны» на Кастрычніцкай плошчы таксама затрыманьні. Імі займаецца ГУБАЗіК. Ля бусаў заўважылі і камандзіра АМАП ГУУС Менгарвыканкаму Дзьмітрыя Балабу
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Менск. На Кастрычніцкай плошчы людзей разганяе ГУБАЗіК.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Сілавікі схапілі некалькі чалавек на станцыі мэтро «Кастрычніцкая»
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
На Кастрычніцкай плошчы затрымліваюць людзей
Відэа: канал Антона Матолькі
Каля Кастрычніцкай плошчы і ўнівэрсаму «Цэнтральны» затрымалі некалькі чалавек. На Кастрычніцкай плошчы застаецца некалькі бусаў ГУБАЗіК
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
На скрыжаваньні праспэкту Незалежнасьці і вуліцы Купалы часова спыніўся рух.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Менск, некалькі соцень людзей ідуць ад плошчы Перамогі да плошчы Якуба Коласа.
Тэлеграм-канал «Сьпісы затрыманых», які вядуць валянтэры, паведамляе імёны ўжо 344 затрыманых 26 кастрычніка. Гэта зьвесткі на 19:00, сьпісы будуць дапаўняцца. У сьпісе «Вясны» пакуль 221 затрыманы.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Менск. На плошчы Якуба Коласа людзі часова перакрываюць рух
Сілавікі на плошчы Незалежнасьці перасталі выстаўляць агароджы. Рух па праспэкце ў бок Кастрычніцкай адноўлены, ДАІ зьехала. Частка амапаўцаў, якія дзяжурылі на плошчы, сышла грузіцца ў аўтобусы на вуліцы Савецкай, паведамляе Tut.by.
Сілавікі каля Кастрычніцкай плошчы