Радыё Свабода — Беларусь
18K subscribers
49K photos
7.56K videos
2 files
38.5K links
Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus

Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
Download Telegram
Радыё Свабода — Беларусь
Міліцыя з дубінкамі б’е шкло і зьбівае людзей Некалькі міліцыянтаў у цывільным з дубінкамі пабілі шкло ў краме на Нямізе і затрымалі там людзей. Яны таксама жорстка зьбівалі хлопцаў.
У Менску затрымалі айцішніка, які прапаноўваў Лукашэнку зьняцца з выбараў

Мяркуючы па фота, відэа і паведамленьнях у Facebook, айцішнікаў і яшчэ некалькіх удзельнікаў мітынгу груба затрымалі ў сталічнай кавярні O’Petit, якая стала ўчора «героем» навін. Там спрабавалі схавацца ўдзельнікі акцыі пратэсту, якія ўцякалі ад сілавікоў пасьля заканчэньня «Маршу адзінства». Невядомыя ў масках разьбілі ўваходныя дзьверы і затрымалі мітынгоўцаў, у тым ліку Канстанціна Канопку.

У ліпені ён запісаў відэазварот да Лукашэнкі, прапанаваўшы таму вызваліць затрыманых кандыдатаў у прэзыдэнты, а самому зьняцца з выбараў. Таксама ён зьвяртаўся да дзяржаўных службоўцаў з просьбай адмовіцца ад удзелу ў супрацьзаконнай дзейнасьці
Радыё Свабода — Беларусь
Расейскія фэдэральныя каналы праігнаравалі ў сваіх эфірах аўдыёзапіс Ніка і Майка «Першы канал» расейскага грамадзкага тэлебачаньня пра сэнсацыю «Пула Первого» ані ў эфіры, ані на сайце не паведаміў нічога. У сваіх інфармацыйных перадачах пра перахопленую…
🇷🇺 Крэмль упершыню пракамэнтаваў «перахопленую размову» Ніка і Майка

У Крамлі азнаёміліся з запісам тэлефоннай размовы пра Аляксея Навальнага, якая была абнародаваная на беларускай тэлевізіі, заявіў прэс-сакратар прэзыдэнта Расеі Дзьмітрый Пяскоў.

«Безумоўна, мы мелі магчымасьць лёгка азнаёміцца з матэрыялам СМІ. Ну, напэўна, ня нам меркаваць аб карыснасьці і каштоўнасьці гэтага запісу. Гэта, хутчэй, праца спэцыяльных службаў, што яны і робяць», — сказаў Пяскоў журналістам у панядзелак.

Адказваць на пытаньне пра давер да гэтага запісу Пяскоў ня стаў і спаслаўся ізноў на тое, што гэта праца спэцслужбаў
«Людзі ў цывільным» ходзяць па кватэрах у Новай Баравой

Як перадае «Наша ніва», невядомыя грукаюць у кватэры, жыхары якіх вывешваюць бел-чырвона-белыя сьцягі — Новая Баравая вядомая тым, што сьцягоў там вывешваюць вельмі шмат. Зьвесткі пра візыты «людзей у цывільным» зьяўляюцца ў чатах Новай Баравой, але што гэта за людзі і чаго дакладна яны патрабуюць, невядома
Больш за 170 000 чалавек напісалі ў плятформу «Голас», што пратэставалі 6 верасьня.

МУС Беларусі налічыла 31 тысячу ўдзельнікаў з 42 акцый пратэсту. Міліцыя затрымала 633 чалавекі
Радыё Свабода — Беларусь
Міліцыя з дубінкамі б’е шкло і зьбівае людзей Некалькі міліцыянтаў у цывільным з дубінкамі пабілі шкло ў краме на Нямізе і затрымалі там людзей. Яны таксама жорстка зьбівалі хлопцаў.
🇷🇺 Крэмль назваў зьбіцьцё пратэстоўцаў у Менску і пабітае шкло ў кавярні «хуліганскімі выхадкамі»

Журналіст «Эхо Москвы» спытаўся сёньня ў прэс-сакратара Пуціна Дзьмітрыя Пяскова, ці лічыць Расея трывожным званком тое, што ў нядзелю ў Менску, апранутыя ў цывільную вопратку, білі дубінкамі іншых людзей і разьбілі ўваходныя дзьверы ў кавярню.

Карэспандэнта цікавіла, ці спатрэбіцца Расеі ўводзіць тую самую рэзэрву сілавікоў, ці гэта пакуль ня тое, пра што казаў Уладзімір Пуцін.

Пяскоў: «Не. Безумоўна, гэта нейкія хуліганскія выхадкі. Мы ведаем з заявы нашых беларускіх калег, што яны ўжо правяраюць гэтую інфармацыю, гэтыя здымкі. Спадзяёмся, што ў гэтым выпадку беларускія праваахоўныя органы выканаюць сваю працу».

Па шматлікіх сьведчаньнях, невядомымі людзьмі ў цывільным, якія білі і затрымлівалі ўдзельнікаў мірных акцыяў пратэсту, кіравалі супрацоўнікі праваахоўных ворганаў. Таксама паведамляецца, што дзьверы ў кавярні на праспэкце Пераможцаў разьбіў дубінкай начальнік ГУБАЗіКа, палкоўнік Мікалай Карпенкаў
Радыё Свабода — Беларусь
Міністэрства ўнутраных справаў, Сьледчы камітэт і Камітэт дзяржаўнага кантролю заяўляюць, што «ня маюць інфармацыі» пра сёньняшняе выкраданьне Марыі Калесьнікавай. Камэнтар Камітэту дзяржаўнай бясьпекі пакуль не ўдалося атрымаць
Ціханоўская пра выкраданьне Калесьнікавай: «Улады памыляюцца, калі думаюць, што гэта нас спыніць»

«Улада займаецца тэрорам, па-іншаму гэта не назавеш. Выкраданьне Марыі Калесьнікавай, Антона Раднянкова і Івана Краўцова — гэта спроба сарваць працу Каардынацыйнай рады і запалохаць яе чальцоў. Улады памыляюцца, калі думаюць, што гэта нас спыніць.

Чым больш яны запалохваюць, тым больш людзей будзе выходзіць на вуліцу. Мы працягнем барацьбу, будзем дамагацца вызваленьня ўсіх зьняволеных і правядзеньня новых сумленных выбараў», — заявіла Сьвятлана Ціханоўская
У Магілёве на 810 рублёў аштрафавалі лідэра пратэставых акцыяў

Уладзімера Шанцава судзілі паводле чатырох пратаколаў за ўдзел у несанкцыянаваных акцыях. Шанцаў — старшыня абласной арганізацыі АГП, на мінулых выбарах быў даверанай асобай Сьвятланы Ціханоўскай
Радыё Свабода — Беларусь
Міліцыя з дубінкамі б’е шкло і зьбівае людзей Некалькі міліцыянтаў у цывільным з дубінкамі пабілі шкло ў краме на Нямізе і затрымалі там людзей. Яны таксама жорстка зьбівалі хлопцаў.
У кавярні, дзе сілавікі разьбілі шыбу, прадалі ўжо ня менш за 300 кубкаў кавы

У нядзелю шкляныя дзьверы ў менскую кавярню O’Petit на праспэкце Пераможцаў, дзе схаваліся ўдзельнікі Маршу Адзінства, разьбілі сілавікі. Сярод іх быў і Мікалай Карпянкоў, кіраўнік Галоўнага ўпраўленьня барацьбы з арганізаванай злачыннасьцю і карупцыяй МУС.

Сёньня тут з самай раніцы чарга па каву. Людзі прыйшлі падтрымаць уладальніка і працаўнікоў кавярні.
«Чакаць кавы трэба ня менш за гадзіну. Я ўжо сваю адстаяла, але бачу, што цяпер яна стала яшчэ даўжэйшаю», – расказала Свабодзе жыхарка Менску, якая даслала некалькі здымкаў зь месца падзеяў
Радыё Свабода — Беларусь
У шэрагу ўнівэрсытэтаў Беларусі цяпер праходзяць сьпеўныя акцыі салідарнасьці. Пад БДТУ зьявіліся міліцыянт і «людзі ў цывільным»
Адзіночны пікет у падтрымку затрыманай 1 верасьня студэнткі ў БНТУ (цяпер адбывае 7 сутак у Жодзіне). Падышоў ахоўнік і прыгразіў выклікаць сілавікоў. Фота ад чытача
Мітрапаліт Кандрусевіч зьвярнуўся з-за мяжы: «Пралілася кроў, тысячы людзей зняволеныя, шмат пакалечаных»

«Духам і малітвай яднаюся з усімі ўдзельнікамі сённяшніх урачыстасьцяў. Адлегласьць паміж намі ня можа аслабіць нашае адзінства, — заявіў мітрапаліт.— Гэта нам так патрэбна сёньня, калі сучасны крызіс ужо прывёў да адкрытага супрацьстаяння розных палітычных і грамадзкіх пазыцый на вуліцах і плошчах нашых гарадоў. Грамадзяне адной Бацькаўшчыны, якая зьяўляецца нашай сям’ёй, паднялі руку адзін на аднаго
Радыё Свабода — Беларусь
Мітрапаліт Кандрусевіч зьвярнуўся з-за мяжы: «Пралілася кроў, тысячы людзей зняволеныя, шмат пакалечаных» «Духам і малітвай яднаюся з усімі ўдзельнікамі сённяшніх урачыстасьцяў. Адлегласьць паміж намі ня можа аслабіць нашае адзінства, — заявіў мітрапаліт.—…
Пазыцыя Памежнага камітэту адносна Кандрусевіча не памянялася

У Дзяржаўным памежным камітэце Беларусі 7 верасьня а 14 гадзіне Свабодзе паведамілі, што да іх паступіла скарга мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча на забарону яму прыехаць на радзіму.

«Скарга разглядаецца, ці падрыхтаваны ўжо адказ, на гэты момант сказаць не магу. Паводле закону мы маем на гэта 15 дзён», — сказаў Свабодзе афіцыйны прадстаўнік Памежнага камітэту Антон Бычкоўскі.

Тлумачэньняў, на якой падставе дзейнічае забарона на ўезд грамадзяніну Беларусі ў сваю краіну, там па-ранейшаму няма
«Служыць бы рад…» Як можна працаваць у Адміністрацыі прэзыдэнта пасьля таго, што адбылося на Акрэсьціна

Менскаму
музыку Яўгену Кулічкіну яшчэ нядаўна мусілі б зайздросьціць ягоныя аднакурсьнікі з Унівэрсытэту культуры і мастацтваў. Пагадзіцеся, празь некалькі гадоў пасьля дыплёму трапіць не ў музычную школу, ня ў дом культуры аграгарадка, а быць запрошаным у прэзыдэнцкі аркестар — удача, якая рэдка каму ўсьміхаецца. Раскошныя ўмовы для рэпэтыцый, высокапрафэсійныя калегі, разнастайны рэпэртуар, добры заробак, абласканасьць уладай. Але нічога зь пералічаных плюсаў і профітаў не стрымала ўдачлівага музыку. Хоць ён ня граў у тым аркестры першую скрыпку і на ягоныя партыі ўжо знайшлі выканаўцу, ягоны галоўны канцэрт, упэўнены ён, яшчэ наперадзе.

Яго гісторыя: https://bit.ly/3h1faR6
«Мяне ўжо вялі ў аўтазак, таму мама зь сястрой паехалі са мной». У Менску затрымалі маці з дочкамі-студэнткамі

«Мяне ўжо вялі ў аўтазак, таму мама зь сястрой паехалі са мной». У Менску затрымалі маці з дочкамі-студэнткамі. Вось іх гісторыя: https://bit.ly/35c83mH
«Яны ратавалі людзей». Кіраўніцтва Менскай станцыі ратаваньня на вадзе шукае работнікаў, якія перавозілі дэманстрантаў

У Менскай гарадзкой станцыі ратаваньня на водах не камэнтуюць зьвестак пра лёс 6 супрацоўнікаў станцыі, якіх затрымалі 6 жніўня. Яны выцягнулі з вады і перавезьлі на другі бераг Сьвіслачы некалькі дэманстрантаў, якія ратаваліся ад АМАПу. Пры гэтым на станцыі кажуць, што самі высьвятляюць, дзе цяпер іх супрацоўнікі і ці можна іх лічыць затрыманымі. Імёнаў работнікаў, якія цяпер у міліцыі, на станцыі не паведамляюць.

Свабодзе ўдалося пагаварыць на ўмовах ананімнасьці з адным з ратавальнікаў станцыі: https://bit.ly/3lZOa8c