Радыё Свабода — Беларусь
17.3K subscribers
50.3K photos
7.65K videos
2 files
39.7K links
Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus

Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
Download Telegram
Менск. Невядомыя мужчыны, якіх жыхары дому называюць «ціхарамі», зрэзалі стужкі некалькі дзён таму. Але людзі ізноў упрыгожылі дом нацыянальнымі колерамі
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Як учора на прыпынку затрымлівалі мужчыну з нацыянальным сьцягам. Гэта каля мэтро «Барысаўскі тракт» у Менску, яшчэ да «Маршу адзінства». Відэа ад чытача
Каардынацыйная рада: «Улада замест спробы дыялёгу з грамадзтвам пачала выкарыстоўваць мэтады тэрору»

«Невядомыя людзі ў цэнтры Менску выкралі сябра прэзыдыюму Каардынацыйнай рады Марыю Калесьнікаву, прэс-сакратара Антона Раднянкова, выканаўчага сакратара Івана Краўцова. Іх месцазнаходжаньне невядомае.

Пры гэтым органы, закліканыя ў нашай краіне абараняць парадак і законнасьць, да гэтага часу не далі інфармацыі пра месцазнаходжаньне нашых калег і адмаўляюць сваё дачыненьне.

У суботу была гвалтоўна вывезена з краіны сябра прэзыдыюму Каардынацыйнай рады Вольга Кавалькова. Раней было прад’яўлена абвінавачаньне сябру прэзыдыюму Каардынацыйнай рады Ліліі Ўласавай, пад адміністрацыйным арыштам знаходзіцца сябра прэзыдыюму Каардынацыйнай рады Сяргей Дылеўскі.

Відавочна, што такія мэтады зьяўляюцца незаконнымі і ня могуць прывесьці ні да якага іншага выніку, акрамя абвастрэньня сытуацыі ў краіне, паглыбленьня крызісу і далейшага нарастаньня пратэстаў»

Чытаць далей: https://bit.ly/2ZgYeQq
У БарДУ працягваюцца затрыманьні пасьля студэнцкай акцыі салідарнасьці, піша Tut.by. Студэнтаў забірае на «размову зь міліцыяй» намесьнік дэкана ў выхаваўчай працы, пасьля студэнтаў звозіць міліцыя
💸🇷🇺 Менск паабяцаў Расеі пагасіць доўг за газ да канца верасьня ці раней

Пра гэта заявіў журналістам міністар энэргетыкі Расеі Аляксандар Новак. На мінулым тыдні Новак у складзе расейскай урадавай дэлегацыі ўдзельнічаў у перамовах у Менску.

Ён паведаміў, што запазычанасьць беларускага боку за пастаўкі газу вырасла да $328 млн
🇬🇪 Тым часам у Грузіі партыя Саакашвілі вылучае яго на прэм’ера, а міністар юстыцыі абяцае асобную камэру ў турме

Увечары ў панядзелак Саакашвілі мае паведаміць пра сваё рашэньне вярнуцца ў Грузію. Рашэньнем судау Грузіі ён завочна асуджаны па некалькіх крымінальных справах і знаходзіцца ў вышуку
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Прэс-служба штабу Віктара Бабарыкі апублікавала відэа, на якім, мяркуе штаб, відаць сёньняшняе выкраданьне Марыі Калесьнікавай
🇪🇺 «Самавольныя арышты і выкраданьні людзей з палітычных матываў у Беларусі, у тым ліку жорсткія дзеяньні сёньня супраць Андрэя Ягорава, Ірыны Сухій і Марыі Калесьнікавай, непрымальныя.

Улады павінны спыніць запалохваньне грамадзян і парушэньне ўласнага заканадаўства і міжнародных праўных абавязаньняў», — напісаў у Twitter Жузэп Бурэль, высокі прадстаўнік Эўразьвязу ў пытаньнях замежнай палітыкі і палітыкі бясьпекі
«Доктар, які мяне лячыў, сказаў, што на Акрэсьціна мне далі трамадол»

«…Чарговы раз да мяне падышоў амапавец і сказаў: „Прасі прабачэньня, стоячы на каленях“. Я адказала, што ня буду, і ў той момант мяне ўдарылі дубінкай па галаве. Недзе праз 5 хвілін мне стала кепска, я кажу: „Зараз страчу прытомнасьць“. На што ў адказ: „Куды ты страціш прытомнасьць, нам такую прыгажуню яшчэ па коле трэба будзе пусьціць“…»

Гісторыі міліцэйскага гвалту ў жніўні: https://bit.ly/353Tb9E
Радыё Свабода — Беларусь
Photo
У кавярні ўжо паставілі новае шкло. Паводле «Эўрарадыё», ад 10-й гадзіны там набылі сем сотняў кубкаў кавы, у чарзе яшчэ сем дзясяткаў кліентаў
«Я не пайду насустрач уладам». Інтэрвію з заснавальнікам PandaDoc Мікітам Мікадам

Заснавальнік амэрыканскай IT-кампаніі PandaDoc прапанаваў фінансавую дапамогу беларускім сілавікам, якія адмовяцца выконваць загады і ўжываць гвалт супраць пратэстоўцаў. У адказ улады арыштавалі чатырох супрацоўнікаў ягонай кампаніі, фактычна ўзяўшы іх у закладнікі.

Вялікае інтэрвію: https://bit.ly/2F5ZD5D
🇷🇺 Стан расейскага апазыцыянэра Аляксея Навальнага палепшыўся

Яго здолелі вывесьці з комы, адлучылі ад штучнай вэнтыляцыі лёгкіх, гаворыцца ў заяве бэрлінскай клінікі Шарытэ ў панядзелак. Ён рэагуе на мову, дадалі ў клініцы.

«Нельга выключаць доўгатэрміновых наступстваў з прычыны моцнага атручэньня», — цытуе Reuters заяву клінікі
🇱🇻 У Латвіі гатовыя прыняць каля сотні беларускіх кампаній, дзесяць ужо прынялі рашэньне

У Латвіі сфармавалі адмысловую каманду, якая апэратыўна апрацоўвае заяўкі ад беларускіх прадпрымальнікаў і прапануе магчымыя рашэньні, якія ўключаюць у сябе так званую стартап-візу ці «сінюю карту» Эўразьвязу, то бок выдачу часовага віду на жыхарства высокакваліфікаваным спэцыялістам і іх семʼям
Латушка сказаў, што вернецца ў Беларусь

«Вы чулі выказваньні дзейнага кіраўніка краіны, што ёсьць і крымінальная справа і што я буду адказваць. Маё вяртаньне будзе значыць магчымае затрыманьне, але я маю намер вярнуцца. Не зьбіраюся прасіць палітычнага прытулку ані ў Польшчы, ані ў Літве», — сказаў ён.

Чатыры прадстаўнікі прэзыдыюму Каардынацыйнай рады цяпер знаходзяцца за мяжой. Два — за кратамі. На волі застаецца толькі адзін Максім Знак.

Што яшчэ расказалі Латушка і Кавалькова: https://bit.ly/3iaMtCD
Вобшук у дзяўчыны, якая моцна пацярпела падчас разгону 9 жніўня

Марыя і яе хлопец атрымалі цяжкія траўмы ад выкарыстаньня спэцсродкаў падчас разгону акцыі пратэсту ўвечары 9 жніўня каля стэлы. У тую ж ноч Марыю зьмясьцілі ў Вайсковы шпіталь, дзе яна знаходзілася да канца жніўня.

Раніцай 7 верасьня дадому да Марыі прыйшлі сьледчыя, праводзяць ператрус, яе саму дапыталі. Хлопец дагэтуль у сьледчым аддзеле, яго дапытваюць. Як зразумела маці Марыі, допыт у межах справы аб масавых беспарадках

(фота ілюстрацыйнае)
Парталу Tut.by вынесьлі другое папярэджаньне за месяц

Міністэрства інфармацыі 7 верасьня вынесла Tut.by папярэджаньне «за распаўсюд недакладнай інфармацыі, якая можа нанесьці шкоду дзяржаўным або грамадзкім інтарэсам» за артыкул «Комитет госконтроля сможет выплатить крупные премии работникам, которые проявят себя в резонансных делах».

У артыкуле, прызнае партал, сапраўды няправільна пазначылі памер прэміяў, спаслаўшыся на састарэлую вэрсію ўказу.

Пры наяўнасьці двух і больш папярэджаньняў цягам году доступ да выданьня могуць абмежаваць у любы момант ⛔️
Радыё Свабода — Беларусь
У кавярні, дзе сілавікі разьбілі шыбу, прадалі ўжо ня менш за 300 кубкаў кавы У нядзелю шкляныя дзьверы ў менскую кавярню O’Petit на праспэкце Пераможцаў, дзе схаваліся ўдзельнікі Маршу Адзінства, разьбілі сілавікі. Сярод іх быў і Мікалай Карпянкоў, кіраўнік…
☕️ Кавярня «з разьбітай шыбай» дзякуе за дапамогу

«Дзякуй вам, неймаверным, спагадлівым, выдатным, нам не знайсьці словаў, каб ацаніць тую падтрымку, якую вы нам аказваеце», — напісалі ў Instagram уладальнікі менскай кавярні O’Petit на праспэкце Пераможцаў.

Учора кавярня дала прытулак удзельнікам Маршу Адзінства, а сілавікі, каб выцягнуць іх, выбілі шкляныя дзьверы.

Сёньня ў кавярню ад самай раніцы стаяла чарга па каву. Людзі прыйшлі падтрымаць уладальніка і працаўнікоў кавярні
Яшчэ адна загадкавая сьмерць. У Менску знайшлі мёртвым футбольнага фаната

Цела 25-гадовага Аляксея Дзямідава знайшлі на ўскрайку мікрараёну Серабранка раніцай 5 верасьня. Абставіны яго сьмерці незразумелыя нават блізкім сваякам, піша «Наша ніва». Гэта ўжо другая загадкавая сьмерць маладога хлопца, зьвязанага з фанацкім рухам.

«Цялесныя пашкоджаньні былі. На галаве гематома, на барадзе нібыта кавалкі скуры выдраныя. Пальцы зьбітыя, косткі зьбітыя на руках. Нага неяк перакручаная — нібы зламаная. Брудная вопратка... Выглядае, што была бойка ці нешта такое, — мяркуе Аляксандар. — Афіцыйнае заключэньне аб сьмерці будзе празь месяц. А ў папярэднім, кажуць, напісалі, што прычына сьмерці — атручэньне нявыяўленым рэчывам»