Беларуская Рада культуры
796 subscribers
459 photos
27 videos
336 links
Афіцыйны канал, дзе будзем расказваць пра сваю дзейнасць і чым мы можам быць карыснымі культурніцкім актывістам. Наш сайт https://byculture.org/
Download Telegram
📢 Працягваем працу па вызначэнні прыярытэтных кірункаў і ацэнцы аб’ёму неабходнага падтрымання для розных сектараў беларускай культуры.

Вы можаце далучыцца да гэтай справы!

@radakultury ужо мае паспяховы досвед адвакатавання галіны на міжнародным узроўні. Вынікам такой дзейнасці сталася праграма #ArtPowerBelarus, якую мы рэалізоўваем другі год. А цяпер разам з партнёрскімі культурніцкімі арганізацыямі і ініцыятывамі пры падтрымцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета і Каардынацыйнай Рады зноў ладзім ацэнку патрэбаў сферы культуры Беларусі ў знешняй дапамозе.

Вы можаце спрычыніцца да гэтай працы, запоўніўшы анкету да 1 сакавіка (уключна).

Спадзяемся на вашую шчырасць, бо “кропкі болю”, якія вы акрэсліце сёння, могуць стацца зонамі росту заўтра. Вітаем таксама ідэі, якія мы не прадбачылі і не ўключылі ў анкету.

📌 Вынікі апытанкі лягуць у аснову “Дарожнай мапы па падтрыманні культуры Беларусі”-2024, што будзе выкарыстоўвацца для адвакатавання патрэбаў беларускай культуры на еўрапейскім узроўні.
🤍 Сябры, з Днём Волі!

❤️ #Людзірады запісалі для вас кружочкі-віншаванні: унутраная каардынатарка Надзея Гарэцкая зазірае ў будучыню, менеджарка кам’юніці “Культурны Код” Алена Каховіч заклікае натхняцца прыкладам стваральнікаў БНР, а грант-менеджарка #ArtPowerBelarus Эліна Калнібалоцкая перадае прывітанне проста са студыі святочнага стрыма, зладжанага “Годна”.

🤍 Жыве Беларусь!

#бнр106
❗️Увага, #аналітыка!

Пачынаем публікаваць агляды культурніцкага жыцця беларусаў у студзені - сакавіку 2024 года.


🎭 Прыпынак першы: тэатральны.

Чытачы дазнаюцца пра прэм’еры новых і рэ:віталізацыі старых пастановак, гучныя (і зусім ціхія) звальненні рэжысёраў, а таксама судовыя справы, вынікі якіх дасюль невядомыя.

У выпуску таксама: функцыянеры патрабуюць спектакляў пра вайну, але вартага ўвагі новага матэрыялу на гэтую тэму ўсё няма. Гледачы патрабуюць відовішчаў, але якасных пастановак у Менску днём з агнём не знойдзеш. Да тэатральных касаў выстройваюцца чэргі, але гэта не адзнака поспеху.

Наш тэатральны крытык рэзюмуе: “Пункт невяртання да беларускага дарэвалюцыйнага тэатру ўжо пройдзены. Пачатак 2024 года засведчыў пра такі пераход з бязлітаснасцю”.

Чытаць агляд цалкам

Ранейшыя выпускі аналітыкі пра тэатр знойдзеце тут, тут і тут.

Пры падтрымцы #ArtPowerBelarus @radakultury і Дацкага інстытута культуры і фінансавым спрыянні Еўразвязу.
Працягваем вывучаць ландшафт сучаснай беларускай культуры.

🎬
Вашай увазе — #аналітыка беларускага кіно ў студзені - сакавіку 2024 года.

🔺Беларусы павольна ўбудоўваюцца ў еўрапейскую і сусветную сістэму кіно, але напрошваецца пытанне: ці не згубяцца ў ёй?
🔺Імпрэзаў і паказаў нашмат больш, чым новых стужак, а сама мадэль існавання галіны яшчэ па-за межамі індустрыі.
🔺Беларускім гледачам па-ранейшаму дасяжна не так шмат з новага беларускага кіно, але попыт на яго застаецца высокім.

Наш аглядальнік робіць таксама акцэнт на тым, што Беларусь дасюль цікавая айчынным кінематаграфістам у эміграцыі збольшага падзеямі 2020 года.

Чытаць агляд цалкам

Ранейшыя выпускі нашай аналітыкі пра кіно знойдзеце тут, тут і тут .

Пры падтрымцы #ArtPowerBelarus @radakultury і Дацкага інстытута культуры і фінансавым спрыянні Еўразвязу.
Працягваем публікаваць агляды культурніцкага жыцця беларусаў у студзені - сакавіку 2024 года.

📚 Прыпынак трэці: кніжны.

▪️ Нацыянальная кніжная палата Беларусі падвяла вынікі працы выдавецкага сектару ў 2023 годе. Па-беларуску выйшла 965 кніг і брашураў, гэта крыху больш як 12% ад усяго кніжнага патоку.
▪️ У краіне працягваецца ракіроўка выдавецтваў: установы закрываюцца, ліквідуюцца, аб’ядноўваюцца, пераходзяць пад кантроль іншых міністэрстваў. Творчы працэс ідзе.
▪️Флюгер Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмаш сёлета чарговы раз паказваў строга на ўсход, а на форуме “Пісьменнік і час” саліравалі прапагандысты.
▪️На першы погляд, беларускія выдаўцы ў замежжы існуюць у намнога больш спрыяльных умовах, але і тут не ўсё так гладка.

Чытаць агляд цалкам


Ранейшыя выпускі #аналітыка пра літаратуру знойдзеце тут, тут і тут.

Пры падтрымцы #ArtPowerBelarus @radakultury і Дацкага інстытута культуры і фінансавым спрыянні Еўразвязу.
Рыхтуемся завяршыць працоўны тыдзень пад актуальныя мелодыі беларускіх выканаўцаў. А паслухаць тут напраўду ёсць што!

🎼 Прадстаўляем чарговы агляд культурніцкага жыцця беларусаў у студзені - сакавіку 2024 года і аб’яўляем наступны прыпынак: музычны.

Узбуйненне — ці не галоўнае слова музычнага сектару па стане на сёння. З’яўляюцца новыя буйныя гульцы, раней створаныя супольнасці растуць і мацнеюць, калектывы аб’ядноўваюцца і пера-аб’ядноўваюцца дзеля крутых праектаў.

Беларускі пост-панк літаральна крочыць па планеце: нашыя гурты ладзяць крутыя туры па Еўропе і сягаюць Лацінскай Амерыкі.

Музычная ж абстаноўка ў краіне не настолькі буяе пазітывам: тут па-ранейшаму працягваюцца рэпрэсіі, а на вялікай сцэне радыя бачыць адно “правільных” герояў.

Чытаць агляд цалкам

Ранейшыя выпускі #аналітыка пра музыку знойдзеце тут, тут і тут.

Пры падтрымцы #ArtPowerBelarus @radakultury і Дацкага інстытута культуры і фінансавым спрыянні Еўразвязу.
Вы прасілі, а нашая аналітычная група — зрабіла.

☀️ Прадстаўляем агляд падзей культурніцкага жыцця беларусаў з акцэнтам на захаванне нацыянальных традыцый.

У выпуску:

🔺 Звычай калядавання, распаўсюджаны ў беларускіх вёсках, пускае ўсё мацнейшыя карані сярод беларусаў, якія цяпер жывуць у еўрапейскіх сталіцах.

🔺 Танцавальна-спеўныя вечарыны (а мо, ужо вячоркі?) збіраюць аншлагі ў гарадскіх клубах, а танцы, якім можна навучыцца за хвіліны, захопліваюць пляцы вялікіх святкаванняў.

🔺 Старажытныя спевы становяцца часткай рэчасінасці нашых сучаснікаў, а дзеці беларусаў могуць вучыцца па спеўніку, складзеным у пачатку ХХ ст.

Чытаць агляд цалкам

#аналітыка падрыхтаваная пры падтрымцы #ArtPowerBelarus @radakultury і Дацкага інстытута культуры і фінансавым спрыянні Еўразвязу.
Аналітычная група @radakultury заўважыла: за першыя тры месяцы 2024 года сучаснае беларускае мастацтва згадваецца (у розных кантэкстах) каля сотні разоў. Гэта і выставы, і фэсты, і дыскусіі.

Пачаў выходзіць падкаст пра мастацтва, збіраюцца архівы, мемарыяльныя калекцыі. Парадаксальна, але беларускае мастацтва стала больш даступнае для беларусаў у замежжы, чым для тых, хто застаецца ў Беларусі. Тут выставы закрываюцца, адмяняюцца, а творцам даступныя выказванні адно на абмежаванае кола тэмаў.

❗️Сёння перад вамі — незвычайны агляд. 2️⃣ часткі, больш як 5️⃣0️⃣ падзей у цэнтры ўвагі і шмат-шмат аўтарскіх імпрэсій ад арт-івэнтаў.

Чытаць агляд цалкам:
частка 1
частка 2

Ці спадабаўся такі фармат? Дзяліцеся ў каментарах.

Ранейшыя выпускі #аналітыка пра беларускае мастацтва знойдзеце тут і тут.

Пры падтрымцы
#ArtPowerBelarus @radakultury і Дацкага інстытута культуры і фінансавым спрыянні Еўразвязу.
⚡️ У камандзе @radakultury змены. Надзея Гарэцкая цяпер з’яўляецца намесніцай кіраўніка нашай арганізацыі.

Гэтая роля — не новая для Надзеі, нашая каляжанка выконвала акрэсленыя ніжэй функцыі і раней, а прызначэнне толькі “даганяе” рэчаіснасць.

▪️Надзея — менеджар Беларускай Рады культуры, яна адказвае за працэсы кіравання працай у камандзе;
▪️намесніца кіраўніка — афіцыйная прадстаўніца нашай каманды ў Вільні;
▪️да Надзеі можна звяртацца па каментары пра дзейнасць арганізацыі, яна прадстаўляе пазіцыю Рады па пытаннях праграмы #ArtPowerBelarus, кіруе справамі ўзаемадзеяння з партнёрамі.

Надзея Гарэцкая — эканаміст-менеджар у сацыяльна-культурніцкай сферы (паводле дыплома аб вышэйшай адукацыі), удзельнічала ў арганізацыі культурніцкіх і адукацыйных праектаў, да каманды Беларускай Рады культуры далучылася 2 гады таму. З 2022 года жыве ў Вільні.

✉️ n.haretskaya@byculture.org

#людзірады
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🔥 Кіраўнік @radakultury Сяргей Будкін — госць шоу “Ноч з Чалым”.

Падчас інтэрв’ю гаворка ідзе пра:

🔺бюджэты на культуру і якіх грошай было б дастаткова, каб забяспечыць усе патрэбы беларускіх творцаў;
🔺строгія іерархіі ў кіраванні культурай і чаму Рада — не мінкульт;
🔺#ArtPowerBelarus як нашую візітоўку на сёння, але не адзіны праект, якім мы можам ганарыцца;
🔺важнасць культурніцкай дыпламатыі і поспехі нашай іміджавай кампаніі #art_born_Belarus;
🔺новы Клуб беларускіх мецэнатаў, які падчас праграмы публічна прадстаўлены ўпершыню.

Па меркаванні Сяргея, нацыянальная культура беларусаў і беларуская мова — моцны сродак яднання, крыніца эмпатыі, абарона ад жорсткасці і прышчэпка ад таталітарызму.

Ці згодныя вы з ім?

📺 Глядзець выпуск цалкам
🎧 Любіце кнігі і падкасты пра літаратуру? У нас ёсць для вас адмысловая падборка беларускіх праектаў.

Эксперты @radakultury рэкамендуюць паслухаць

▶️ Белліт. Падкаст вядомай аўтаркі-крытыка, які сумяшчае агляд актуальных падзей белліту, бліц-крытычны аналіз, рэкамендацыі да чытання і набыця кніг.

▶️ YouTube-канал паэта і літаратуразнаўцы Андрэя Хадановіча выдае на-гара бліскучыя аўтарскія лекцыі пра найлепшыя класічныя і сучасныя творы беларускай і сусветнай літаратуры. Праект, падтрыманы #ArtPowerBelarus. Увага! Рэсурс прызнаны “экстрэмісцкім” у Беларусі.

▶️ Літрадыё развівае лінейку падкастаў-гутарак з беларускімі аўтаркамі і аўтарамі па абодва бакі мяжы. На партале выходзяць падкасты “Супердудко” і “Каля літаратуры”.

▶️ “Гутаркі ля швейнай машыны” – відэападкаст ізраільскага дыпламата Цві Міркіна і мінскага празаіка і перакладніка Паўла Касцюкевіча пра габрэйскую слоўную культуру ў Ізраілі і Беларусі.

Больш пра кнігі і літатурныя справы – у нашым традыцыйным квартальным аглядзе.

#рада_раіць
❤️‍🔥 “Імкнёмся звязаць нітачкамі тое, што рэжым хоча разрэзаць і знішчыць”

Намесніца кіраўніка @radakultury Надзея Гарэцкая ў інтэрв’ю Польскаму Радыё расказала пра тое, чым Беларуская Рада культуры займаецца сёння і як беларускім творцам шукаць падтрымку ў Польшчы:

▪️ Наша задача — аб’яднаць. Каля 40% праектаў, якія былі падтрыманыя праграмай #ArtPowerBelarus, або рэалізуюцца ў Беларусі, або ў партнёрстве, то бок каманда і ўнутры краіны, і на выгнанні.

▫️ Калі праект рэалізуецца звонку, за мяжой, то адна з ключавых задач для заяўніка — распрацаваць камунікацыйны план, каб пра справу даведаліся ў Беларусі, убачылі, атрымалі прадукт. Можна згадаць, напрыклад, оперу «Дзікае паляванне караля Стаха», трансляцыю якой праз YouTube можна было глядзець у Беларусі.

▪️Мы таксама працуем у сферы лабіявання, каб беларускія дзеячы культуры не перажывалі дыскрымінацыю. Але варта адзначыць, што і само кіраўніцтва Польшчы гатовае прымаць праекты, прапанаваныя беларусамі.

🔗 Чытаць (і слухаць) цалкам
Незалежная беларуская культура і супрацьстаянне прапагандзе, дэкаланіяльнае мысленне і ўвага да сваіх герояў. Прадстаўніца Рэсурснага цэнтру Беларускай Рады культуры Эліна Калнібалоцкая ўзяла ўдзел у міжнародных форумах, прысвечаных штучнаму інтэлекту і свабодзе медыя ў постсавецкіх краінах, што прайшлі ў Таліне.

"Падчас шэрагу брэйншторм-сесій мы з калегамі з іншых краінаў абмяркоўвалі пытанні змагання з дэзынфармацыяй з дапамогай ШІ, навуковых здабыткаў і крэатыву, — кажа Эліна. — Я распавяла пра праект @radakultury, прысвечаны дэкаланізацыі, і прывяла паспяховыя прыклады супрацьстаяння расейскай павестцы праз незалежную беларускую культуру. Гэта, напрыклад, увага да ўласных лідараў меркаванняў, прасоўванне сваіх зорак, сваіх наратываў у інфаполі. І, вядома, праз паказ Беларусі ў еўрапейскім кантэксце. У гэтым кірунку мы працуем у праграме #ArtPowerBelarus і не толькі".

Падчас сустрэч удзельнікі таксама дзяліліся досведам працягу працы пасля рэлакацыі і вяртання да жыцця ў іншых краінах.
🖤 Год без мастака Алеся Пушкіна.

Піша Андрэй Дурэйка, мастак і куратар, сябар Алеся:

…у гэты дзень год таму прагна лапаў паветра,
не верыў,
дзірка ў страўніку –
не веру.
дзірка так і засталася.

ёсць тыя пустэчы, якія немагчыма запоўніць і не праз год, і не пазней,
яны як чорныя дзіры
на тле Беларусі,
яны як белыя плямы на мапе краіны таго,
што ніколі не стане.

Ці нешта прынцыпова змянілася за гэты год? Можа, спынілася вайна? Можа, скончылася дыктатура? Можа, выпусцілі невінаватых з турмаў і перасталі забіваць? Можа, перасталі граць і маляваць?

Таму няма чаго і казаць пра смерць, а лепей, — адсвяткаваць Дзень нараджэння, што мы і збіраемся зрабіць ў Варшаве 6 жніўня. Ales Pushkin. AFTERLIFE — так называецца выстава, што ў гэты дзень адкрыецца ў Музеі Вольнай Беларусі.

У мастака ёсць вялікі прывілей доўжыць жыццё сваіх думак і ідэй, насуперак смерці прысутнічаць далей. Акцыя працягваецца! Будзе вам і “Дзень Волі”, і “Падарунак Прэзідэнту”, і “Свята са Святымі”, і “Беларускі рэзістанс насуперак вайне”.

Што, думаеце, голас сціхне, не будзе дзёрзкасці сяброў? Маўчаць не будуць словы і дзеі МАСТАКА. Будзьце з намі!

▫️Выстава падтрыманая #ArtPowerBelarus
@radakultury адкрыла новую старонку ў Instagram!

Цяпер вы можаце сачыць за нашымі навінамі і ініцыятывамі, накіраванымі на падтрымку і развіццё сектара культуры ў Беларусі.

🔎 На новай старонцы вы прачытаеце пра:

◾️нашы намаганні па ўплыве на культурную палітыку і абароне культурных правоў.
◾️актуальныя навіны пра міжнародныя культурныя абмены, партнёрствы і магчымасці для беларускіх арт-менеджараў.
◾️даследаванні і аналітыку пра крэатыўны сектар у Беларусі.
◾️гісторыі поспеху культурніцкіх ініцыятыў, якія мы падтрымліваем.
◾️публікацыі пра свабоду творчасці і творцаў, якія працуюць у складаных умовах.

Падпісвайцеся, каб быць у курсе актуальных падзей і далучыцца да нашай супольнасці!

👉 За навінамі Рэсурснага цэнтра, ходам праграмы #ArtPowerBelarus па-ранейшаму сачыце тут
Выдавецтва Gutenberg Publisher перамагло ў конкурсе Асацыяцыі беларускага бізнесу за мяжой (ABBA) у намінацыі "Арт-бізнес".

Нас цешыць, што беларускі бізнес звяртае ўвагу на культуру. А яшчэ мы радыя, што паспрыялі выхаду кнігі ў Gutenberg Publisher у межах #ArtPowerBelarus
Пачынаем публікаваць восеньскія агляды трэндаў і падзей беларускай культуры ад экспертнай групы @radakultury. Сёння ў цэнтры ўвагі — кіно.

Галоўны беларускі фільм лета і, бадай, усяго 2024 года “Пад шэрым небам” Мары Тамковіч без перабольшвання трыўмфальна крочыць па гучных фэстах свету.

Творчая група “ЧинЧинЧенэл” фантазіруе на тэму псіхіятрыі для прыхільнікаў рэжыму, а рэжысёр Максім Швед праз гісторыі артэфактаў з Музея Вольнай Беларусі малюе партрэты актывістаў беларускай дыяспары.

Актуальным застаецца пытанне пошуку сродкаў на развіццё беларускага кіно, але і тут рэжысёры вучацца вынаходзіць новыя шляхі.

Чытаць агляд цалкам

Ранейшыя выпускі #аналітыка пра кіно знойдзеце тут, тут, тут і вось тут.

Пры падтрымцы #ArtPowerBelarus @radakultury і Дацкага інстытута культуры і фінансавым спрыянні Еўразвязу.
Працягваем агляды культурных трэндаў і падзей ад экспертнай групы Беларускай Рады культуры. Гэтым разам засяродзімся на асноўных тэндэнцыях у традыцыйнай культуры, якія набіраюць папулярнасць сярод беларусаў.

Чытайце ў свежым аглядзе пра:

◾️Традыцыйныя беларускія ўпрыгожванні, вядомыя як гарлячкі. Як яны знаходзяць новае жыццё ў сучасных гардэробах і дадаюць стыльны акцэнт да вобразу.

◾️Майстар-класы і танцавальныя вечарыны, якія беларусы ладзяць у розных краінах свету, аднаўляючы кадрылі і іншыя традыцыйныя фігурныя танцы.

◾️Народныя спевы, якія становяцца часткай актуальных музычных праектаў.

◾️Зацікаўленасць у беларускім строі. Актуалізацыя нацыянальных строяў становіцца важнай часткай фармавання культурнай ідэнтычнасці.

◾️Святкаванні традыцыйных святаў, такіх як Купалле, Дажынкі і іншыя. У сучасных абставінах гэта дапамагае беларусам па ўсім свеце захоўваць традыцыі і падтрымліваць культуру нават па-за межамі краіны.

Чытайце агляд па спасылцы.

Тэкст пра сітуацыю ў традыцыйнай культуры за студзень-сакавік - тут.

Пры падтрымцы #ArtPowerBelarus @radakultury і Дацкага інстытута культуры і фінансавым спрыянні Еўразвязу.
Новы тыдзень — новы аналітычны агляд ад Беларускай Рады культуры.

У цэнтры ўвагі тэатральная сфера, якая ў 2024 годзе праходзіць праз пяты сезон турбулентнасці.

Якія тэмы закранулі:

◾️ Звальненні кіраўнікоў беларускіх тэатраў: хто страціў пасады і што гэта значыць для культуры?

◾️ Абмежаваныя магчымасці для эмігранцкага тэатру і новыя выклікі за мяжой.

◾️ Ці застанецца тэатр апалітычным? Пагляд на культурныя рэпрэсіі і як яны ўплываюць на развіццё беларускай тэатральнай школы.

Чытайце агляд па спасылцы!

Пры падтрымцы #ArtPowerBelarus Беларускай Рады культуры і Дацкага інстытута культуры і фінансавым спрыянні Еўразвязу.
Свежы аналітычны агляд ад Беларускай Рады культуры🔥

У новым выпуску — аналіз літаратурных тэндэнцый і дзяржаўных ініцыятыў у беларускім кнігавыданні за апошняе паўгоддзе.

Якія тэмы закранулі:

◾️ Палітычная літаратура на дзяржаўным узроўні: ідэя збору выказванняў Лукашэнкі як літаратурнага твора, і як гэта ўплывае на афіцыйную літаратурную прастору і бюджэтныя сродкі.

◾️ Незалежныя выдавецтвы ў эміграцыі: новыя выданні і знакавыя праекты ад беларускіх аўтараў, якія падтрымліваюць культурную сувязь з Радзімай.

◾️ Культура адмены: як міжнародныя санкцыі адбіваюцца на кнігавыданні, чаму некаторыя сусветныя брэнды абмяжоўваюць правы на беларускія пераклады і што гэта значыць для незалежных выдаўцоў?

◾️ Культавыя пераклады: выхад "Іліяды" Гамэра на беларускай мове як гістарычная падзея, і што гэта азначае для беларускай культуры і інтэлектуальнага жыцця.

Чытайце тэкст агляду па спасылцы!

Пры падтрымцы #ArtPowerBelarus Беларускай Рады культуры і Дацкага інстытута культуры і фінансавым спрыянні Еўразвязу.