⚡️ #людзірады — хто ёсць хто ў нашай камандзе?
Сёння знаёмімся з Ірэнай Кацяловіч — прадстаўніцай Рады ў сувязях з грамадскасцю і кіраўніцай праектаў.
▪️"У прасоўванні ў беларускім кантэксце такой штукі як культура, шчыра, ёсць над чым папрацаваць. Насамрэч нам шмат над чым яшчэ працаваць. Не ўпэўнена, што здольная перавярнуць у гэтым сэнсе свет і прымусіць усіх любіць, скажам, беларускае кіно, але вада і камень точыць. Беларуская Рада культуры — дарэчнае месца, каб тачыць такога кшталту камяні".
Таксама Ірэна — кінакрытык. Сёлета яна стала першай прадстаўніцай Беларусі ў журы амерыканскай кінапрэміі "Залаты глобус".
У размове з Reform.by Ірэна дзеліцца ўражаннямі ад журэння і расказвае пра сваіх фаварытаў.
Падпісвайцеся на @radakultury

Сябра нашай каманды Алесь Чахоўскі нядаўна пераключыўся на іншы кірунак дзейнасці — цяпер у Беларускай Радзе культуры ён дырэктар у справе культурніцкай дыпламатыі.
▪️"Хачу, каб увесь свет не проста ведаў, хто такія беларусы, а каб ён зацікавіўся беларушчынай. Акурат культура і мастацтва могуць нам у гэтым дапамагчы. Я мару аб тым, каб на ўсіх кантынентах чыталі беларускія кнігі, глядзелі беларускае кіно і ведалі, што беларуская зямля нарадзіла Марка Шагала, Тадэвуша Касцюшку, Ігната Дамейку і Станіслава Манюшку.
У справе культурніцкай дыпламатыі я хачу данесці да як мага большай колькасці людзей, што апроч Нобелеўскіх лаўрэатаў Святланы Алексіевіч і Алеся Бяляцкага у нас шмат выбітных беларусаў, якія ствараюць адметныя творы мастацтва, змагаюцца за свабоду свайго народа, ваююць за Украіну, лечаць людзей у Афрыцы ды распрацоўваюць інавацыйныя ІТ-праекты".
#людзірады
Фота: "Наша Ніва".

⚡️#людзірады — сёння знаёмім вас з Таццянай Пашавалавай, кансультанткай у арганізацыйным развіцці і фандрайзе.
▪️"У @radakultury я прыйшла ўвосень 2020-га як валанцёр — дапамагчы з арганізацыйнымі пытаннямі і пошукам дадатковых рэсурсаў. Мне заўсёды было цікава дапамагаць станаўленню новых амбітных праектаў, асабліва на пачатку іх шляху, калі ёсць гэтая энергетыка і будуецца штосьці, што раней не практыкавалася. «У вас жа нічога няма, як шмат можна стварыць!» — казаў мне адзін дасведчаны польскі калега, калі шмат гадоў таму вучыў мяне першым крокам у гэтай сферы дзейнасці.
▪️У Радзе я сустрэла людзей, якія прысвяцілі сябе дапамозе людзям у бядзе, а потым знайшлі ў сабе матывацыю і сілы рушыць далей. Пабудова інстытутаў у справе культурніцкай палітыкі ў беларускім грамадстве — гэта і цяжка, і вельмі цікава, бо патрабуе канцэптуальнай, камунікацыйнай і вялізнай адукацыйнай працы. Да таго ж гэта дае мне магчымасць працягнуць некаторыя са спраў майго калегі, палітзняволенага філасофа Уладзіміра Мацкевіча".

⚡️#людзірады — працягваем знаёміць з нашай камандай!
Кацярына Раманчык — эспертка Рады, куратарка хакатону "Культурны код".
▪️"Мне ў Радзе шанцуе на праекты-эксперыменты, калі ва ўмовах татальнай неспрыяльнасці тэстуеш нейкі фармат альбо з нуля прадумваеш цэлы кірунак працы, якога хопіць на некалькі год. Сама Рада — інстытуцыя-стартап, якая па хадзе шукае сваю «бізнес-мадэль» і пастаянна шліфуе функцыянал для культурніцкай супольнасці. Праца тут — пастаянная праверка і выбар: як ты скарыстаешся наяўнымі рэсурсамі і хуткім доступам да любых кантактаў?
▪️Мне падабаецца назіраць, як каманда пастаянна вучыцца, шукае адказы на цяжкія пытанні, як рэфлексіі змяняюцца канкрэтнымі практычнымі крокамі. А што захапляе найбольш, тут неабходна быць візіянерам, прывучаць сябе нанова ўяўляць тую альтэрнатыўную рэчаіснасць для беларускай культуры, дзе ключавыя словы — «можна» і «магчыма»".
☑️ Дарэчы, "Культурны код" мае нэтворкінг-чат: далучайцеся, калі цікавіцеся культурай ці ІТ, каб ладзіць сумесныя праекты.

🤍 Сябры, з Днём Волі!
❤️ #Людзірады запісалі для вас кружочкі-віншаванні: Цімафей Акудовіч распавёў пра надзею, Ірэна Кацяловіч — пра мур, які абавязкова рухне, а Максім Жбанкоў — пра тое, як быць вольным.
🤍 Са святам! Жыве Беларусь!
#бнр105

⚡️Ірэна Кацяловіч, кінакрытык і прадстаўніца @radakultury ў сувязях з грамадскасцю, — у журы 81-й амерыканскай кінапрэміі "Залаты глобус"!
Гэта ўжо другі раз, калі Ірэна будзе ацэньваць стужкі для кінапрэміі — летась яна стала першай прадстаўніцай Беларусі, якая ўвайшла ў склад журы "Залатога глобуса".
Сёлета ў журы кінапрэміі будзе яшчэ адзін беларус — кінакрытык Максім Карпіцкі.
▪️"Істотна, што прадстаўніцтва беларускай прафесійнай супольнасці на такога ўзроўню пляцоўках пашыраецца. У вызначэнні пераможцаў другой па прэстыжнасці кінапрэміі ў свеце будуць удзельнічаць галасы двух беларускіх кінакрытыкаў. Мне падабаецца сама гэтая думка, і яна пераважвае вялікую колькасць працы, якая мяне чакае", — кажа Ірэна.
Радыя за нашых адмыслоўцаў! Зычым плённай працы!

⚡️#людзірады – працягваем расказваць, хто ёсць хто ў нашай камандзе!
І сёння знаёмімся з Вольгай Касянчук, нашай SMM-спецыялісткай:
◾️"Рада — не першае маё «экстрэмісцкае фармаванне» і не першая праца ў медыя калярэвалюцыйнай тэматыкі. Але тут я па-сапраўднаму адчула сябе на сваім месцы. Дзякуючы людзям, камандзе і, вядома, беларускай культуры ў шырокім сэнсе. Калі сустракаешся з ёй у розных праявах кожны дзень — пачынаеш адчуваць глыбінны сэнс беларускасці, яе адметнасць і каштоўнасць, а праз гэта — лепей разумееш сябе.
◾️Парадаксальна, але за год (ужо больш) ў эміграцыі і працы ў Радзе культуры я стала бліжэй да Беларусі. Гэта і пра «каб любіць Беларусь...», але і пра тое, што я стараюся несці далей веды пра беларускую культуру. Лічу вельмі важным, каб мы не замыкаліся ў сваіх дыяспарах. Свет мусіць ведаць, што беларусы таленавітыя, вартыя, разумныя, цікавыя — зоркі! І Рада культуры робіць сапраўды шмат для прамоцыі беларускай культуры".

⚡️#людзірады — працягваем знаёмства з нашай камандай!
Надзея Гарэцкая — унутраная каардынатарка і прадстаўніца @radakultury:
⭐️ "У любых жыццёвых абставінах я імкнуся прымаць выклікі і назіраць за працэсамі з пункту гледжання іх гістарычных перспектываў. Культура як адлюстраванне духоўнага стану нацыі і ёсць тым рухавіком, які мяняе грамадства. Я ўпэўнена, любыя перамены, у лепшы ці горшы бок, пачынаюцца ў сэрцах людзей і выражаюцца праз іх творчасць.
Рада ставіць амбітныя мэты — збудаваць разбураныя механізмы каардынацыі культурных працэсаў: ад падтрымкі свабоднага самавыражэння да фармавання культурнай палітыкі. Гэта нагадвае мне складанне вершаў: надаванне формы і рытмаў бязмежным творчым патокам.
▪️Місія Рады вельмі блізкая для мяне, таму я далучылася да каманды з жаданнем паслужыць гэтым таленавітым людзям і дапамагчы дасягнуць пастаўленых мэтаў. Мае вершы цяпер маюць форму табліц, схемаў і пратаколаў. Але сутнасць засталася ранейшая: назіраючы за здабыткамі папярэднікаў, бачыць перспектыву".

❤️ #Людзірады запісалі для вас кружочкі-віншаванні: унутраная каардынатарка Надзея Гарэцкая зазірае ў будучыню, менеджарка кам’юніці “Культурны Код” Алена Каховіч заклікае натхняцца прыкладам стваральнікаў БНР, а грант-менеджарка #ArtPowerBelarus Эліна Калнібалоцкая перадае прывітанне проста са студыі святочнага стрыма, зладжанага “Годна”.
🤍 Жыве Беларусь!
#бнр106

⚡️ У камандзе @radakultury змены. Надзея Гарэцкая цяпер з’яўляецца намесніцай кіраўніка нашай арганізацыі.
Гэтая роля — не новая для Надзеі, нашая каляжанка выконвала акрэсленыя ніжэй функцыі і раней, а прызначэнне толькі “даганяе” рэчаіснасць.
▪️Надзея — менеджар Беларускай Рады культуры, яна адказвае за працэсы кіравання працай у камандзе;
▪️намесніца кіраўніка — афіцыйная прадстаўніца нашай каманды ў Вільні;
▪️да Надзеі можна звяртацца па каментары пра дзейнасць арганізацыі, яна прадстаўляе пазіцыю Рады па пытаннях праграмы #ArtPowerBelarus, кіруе справамі ўзаемадзеяння з партнёрамі.
Надзея Гарэцкая — эканаміст-менеджар у сацыяльна-культурніцкай сферы (паводле дыплома аб вышэйшай адукацыі), удзельнічала ў арганізацыі культурніцкіх і адукацыйных праектаў, да каманды Беларускай Рады культуры далучылася 2 гады таму. З 2022 года жыве ў Вільні.
✉️ n.haretskaya@byculture.org

🤍 Сябры, з Сусветным Днём беларускай культуры!
❤️ Усе #людзірады шлюць усім беларусам ва ўсім свеце шчырыя ўсмешкі і промні радасці. Мы шчаслівыя, што свята жыве, а беларусы гуртуюцца вакол сваіх нацыянальных традыцый і слаўных імёнаў, дарагіх нашым сэрцам.
🤍Жыве Беларусь! Жыве беларуская культура!
#ByCultureGlobal #Speak_Belarus
Намесніца кіраўніка @radakultury Надзея Гарэцкая запісала для вас кружочак-віншаванне: