Беларускае Радыё Рацыя
1.23K subscribers
30.9K photos
100 videos
10 files
24.5K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
💻 ⚡️⚡️ У Расеі павялічваюцца праблемы з кампутарным забеспячэннем. Санкцыі пашыраюцца. Найбуйнейшы амерыканскі вытворца працэсараў Intel (фота: Getty Images via AFP) прыпыніў усе дзелавыя аперацыі ў Расеі, гаворыцца ў прэс-рэлізе кампаніі.

💻 ⚡️⚡️ «Intel працягвае разам з сусветнай супольнасцю асуджаць вайну Расеі супраць Украіны і заклікае да найхутчэйшага аднаўлення міру. Мы неадкладна прыпынілі ўсе дзелавыя аперацыі ў Расеі. Гэта варта за нашым папярэднім рашэннем прыпыніць усе пастаўкі кліентам у Расеі і Беларусі», - гаворыцца ў заяве.

💻 ⚡️⚡️Пра спыненне паставак у Расею і Беларусь кампанія аб'явіла 4 сакавіка. Спыненне паставак рушыла ўслед за ўведзенымі ЗША і Еўразвязам санкцыямі ў дачыненні да Беларусі і Расеі, якія прадугледжваюць абмежаванні на экспарт паўправаднікоў, у тым ліку працэсараў.

#вайна_ва_Украіне #Intel #санкцыі #спыненне_паставак_у_Расею