📖 Англамоўная версія кнігі паэзіі Вальжыны Морт "Песні для мёртвых і ўваскрэслых", атрымала прэмію Рыльке 2022 года.
📖 Кніга нядаўна выйшла па-беларуску ў выдавецтве "Пфляўмбаўм".

‼️⚡️ У Латвіі не выключаюць поўнага закрыцця мяжы з Расеяй усімі краінамі Балтыі
‼️ Міністр абароны Латвіі Артыс Пабрыкс выказаўся аб магчымым закрыцці мяжы з Расеяй. Ён заявіў, што гэтае пытанне павінна быць разгледжанае, але прыняць такое рашэнне павінны ўсе краіны Балтыі адначасова, перадае выданне La.lv са спасылкай на інтэрв'ю міністра газеце Diena.

🎼 Дабрачынны канцэрт «Botanic Project» у Лодзі
🎸 8 красавіка reggae-гурт «Botanic Project» упершыню грае ў Лодзі вялікі акустычны канцэрт у падтрымку Украіны.
🎹 Канцэрт адбудзецца 8 красавіка ў кавярні «KIPISZ», ul. Piotrkowska, 282, Лодзь. Пачатак а 19-й.
Сабраныя сродкі будуць пералічаны на рахунак батальёна імя Кастуся Каліноўскага.

🇬🇪🇺🇦 У цэнтры грузінскага Батумі штодня адбываюцца антываенныя акцыі. На апошняй акцыі хвілінай маўчання ўзгадалі забітых у Бучы ўкраінцаў.
Больш на сайце Радыё Рацыя
#Грузія #Украіна #Батумі #Буча #салідарнасць #акцыя

“50 гадоў прайшло, а ён так і не зразумеў, што ён зрабіў і ў Чэхаславакіі, і ў іншых месцах, дзе „наводзіў парадак”.
Чым жывуць і як сябе адчуваюць сёння тыя людзі, якія 50 гадоў таму “наводзілі парадк” у Чэхаславакіі?
🎥Пра гэта расказвае стужка «Акупацыя 1968», прэм’ерны паказ якой адбыўся ў аджарскім Батумі.
Больш на сайце Радыё Рацыя
#Чэхаславакія #Батумі #акупацыя #агрэсія #Расея #вайна

Сёння адбылося пахаванне першага загінулага ў баях за Украіну🇺🇦 беларуса — Іллі «Ліцьвіна» Хрэнава.
Ілля загінуў ў баях за Бучу яшчэ напачатку сакавіка, аднак толькі днямі байцам удалося вярнуцца на месца яго гібелі і знайсці цела, паведамляе батальён Кастуся Каліноўскага.
ГЕРОІ – НЕ ПАМІРАЮЦЬ!
📷 Батальён Кастуся Каліноўскагау
#Буча #ІлляЛіцвін #вайна #Украіна #беларусы

🇺🇦“Пад снарадамі, бомбамі, ракетамі гінуць украінскія дзеці, жанчыны, старыя… Я не буду здымаць жоўта-блакітную стужку!”
Найстарэйшы віцебскі апазіцыянер Барыс Хамайда выйшаў на волю пасля 20-ці дзён, якія правёў ў віцебскім ізалятары часовага ўтрымання.
Больш на сайце Радыё Рацыя
#Украіна #вайна #БарысХамайда #Віцебск #арышт

Ці маюць шанс беларусы на аднаўленне добрасуседскіх адносін з украінцамі?
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падчас сустрэчы з прэсай выказаўся пра беларускі народ. Гэтым разам у рэчышчы таго, што менавіта пацыфісцкія настроі ў большасці беларускага грамадства звязваюць рукі Аляксандру Лукашэнку.
Чытай блог Міколы Бянько на Радыё Рацыя
#Украіна #вайна #беларусы #Беларусь #УладзімірЗяленскі

Берасцеец, якога затрымалі за ўскладанне кветак да помніка Тарасу Шаўчэнку🇺🇦, 12 сутак трымаў галадоўку.
Выйшаў на волю берасцейскі актывіст Алег Вялаў, які 12 сутак трымаў галадоўку супраць несправядлівага прысуду ў ізалятары Ленінскага РАУС Берасця, паведамляе «Новы Час». У камеры, дзе знаходзіўся актывіст, не было ні матраца, ні пасцельнай бялізны, ні магчымасці ляжаць днём, ні магчымасці чытаць. Кожнай ноччу двойчы адбываліся праверкі.
📷 Новы Час
#Берасце #катаванні #АлегВялаў #затрыманне #пратэсты

Кожны трэці акупант з брыгады "бучанскіх катаў" ваяваў у Сірыі
Кожны трэці расейскі ваенны 155-й брыгады марской пяхоты Ціхаакіянскага флоту ВМФ Расеі ваяваў у Сірыі, абараняючы рэжым Башара Асада.
Пра гэта паведамляе "Следства.Інфо".
Па дадзеных украінскай выведкі, менавіта прадстаўнікі гэтай брыгады акупавалі Бучу, Ірпень і Гастомель на Кіеўшчыне, дзе пасля сябе пакінулі сотні па-зверску забітых грамадзянскіх украінцаў. Журналісты апрацавалі спісы 155-й Ціхаакіянскай брыгады, якія раней апублікавала Галоўнае ўпраўленне выведкі Мінабароны Украіны. У гэтых спісах ёсць імёны і персанальныя дадзеныя 82 расейскіх вайскоўцаў. Найменш 24 з іх былі ўдзельнікамі вайны ў Сірыі, дзе Расея падтрымлівала злачынны рэжым Башара Асада. У сярэднім, кожны трэці марскі пяхотнік Ціхаакіянскага флоту РФ, чые дадзеныя ёсць у спісе выведкі ваяваў у Сірыі.
Іншыя акупанты не маглі ўдзельнічаць у сірыйскай вайне з-за свайго ўзросту, бо тады яшчэ вучыліся ў школе ці вучылішчах.
#Украіна #РФ #Сірыя #Буча #Ірпень #вайна

⚡️⚡️Стаў вядомы змест пятага пакета санкцый Еўразвязу супраць Расеі
⚡️⚡️Іх у аўторак аб'явіла кіраўнік Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен. Будзе забаронены экспарт у Расею паўправаднікоў, машын, транспартнага абсталявання на суму 10 мільярдаў еўра, а таксама імпарт вугалю з Расеі на 4 млрд еўра ў год. Расейскім кампаніям забароняць удзельнічаць у дзяржзакупках у Еўразвязе.
⚡️⚡️ Брусель забароніць і транзакцыі з чатырма расейскімі банкамі (сярод іх — ВТБ). Што да імпарту нафты з Расеі, то ЕЗ распрацоўвае новыя санкцыі, сказала кіраўнік Еўракамісіі. Будзе пашыраны і "чорны спіс" фізічных асобаў.
#Еўразвяз #санкцыі #Урсула_фон_дэр_Ляен #вайна_ва_Украіне

⚡️⚡️ Вайна ўвайшла ў крытычную фазу. Пасля перагрупоўкі сіл Расея збіраецца нанесці ўдары на ўсходзе і поўдні Украіны. Папярэджвае генсек NATO Енс Столтэнберг (фота: wsj.com).
⚡️⚡️ "У бліжэйшыя тыдні чакаем спробаў расейскіх войскаў прасунуцца ва ўсходніх і паўднёвых частках Украіны з мэтай заваяваць увесь Данбас і стварыць наземны калідор да акупаванага Крыма, — цытуе словы Столтэнберга "Бі-Бі-Сі".
⚡️⚡️ NATO зноў пацвердзіла, што падтрымка Украіны працягнецца.
#вайна_ва_Украіне #NATO #Столтэнберг #Данбас