Беларускае Радыё Рацыя
1.21K subscribers
30.2K photos
98 videos
10 files
24K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
Каля 800 беларусаў трапілі ў ізалятары 27 лютага, у дзень рэферэндуму.

Людзі ў асноўным атрымлівалі па 15 сутак. Цяпер яны выходзяць на свабоду. Тыя, хто адбыў пакаранне, расказалі @radiosvaboda пра нечалавечыя ўмовы і здзекі ў ізалятары ў Жодзіна.

Чытай больш

#Belarus #катаванні #СІЗАЖодзіна #вайна #рэферэндум
❗️Праваабаронец і актывіст Руху "За Свабоду" Алесь Рамановіч заявіў пра катаванні ў пінскім ІЧУ.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Пінск #ІЧУ #катаванні #міліцыя #Алесь_Рамановіч
Берасцеец, якога затрымалі за ўскладанне кветак да помніка Тарасу Шаўчэнку🇺🇦, 12 сутак трымаў галадоўку.

Выйшаў на волю берасцейскі актывіст Алег Вялаў, які 12 сутак трымаў галадоўку супраць несправядлівага прысуду ў ізалятары Ленінскага РАУС Берасця, паведамляе «Новы Час». У камеры, дзе знаходзіўся актывіст, не было ні матраца, ні пасцельнай бялізны, ні магчымасці ляжаць днём, ні магчымасці чытаць. Кожнай ноччу двойчы адбываліся праверкі.

📷 Новы Час

#Берасце #катаванні #АлегВялаў #затрыманне #пратэсты
‼️Палітзняволены анархіст Мікіта Емяльянаў знаходзіцца ў карцары ўжо 30 дзён запар. Усяго з пачатку года Мікіта правёў у карцары 122 дні.

На чарговыя 10 сутак яго пакаралі 24 траўня за адмову прыбраць дворык за іншымі асуджанымі, піша dissident.by. Пры гэтым яшчэ на працягу мінулага года Емяльянаў знаходзіўся ў карцары або ШЫЗА агулам больш за паўгода.

На пачатку траўня ініцыятыва дапамогі палітвязням таксама паведамляла, што ў Мікіты Емельянава з’явіліся вялікія праблемы з суставамі, ён не мог устаць з ложка. У карцары палітвязня ўтрымлівалі ў жорсткіх умовах, без доступу да неабходнай медыцыны.

📷 Новы Час #палітвязні #ШЫЗА #карцар #катаванні #анархісты
📌‼️ Палітзняволенага журналіста і грамадскага актывіста Міколу Дзядка працягваюць утрымліваць у памяшканні камернага тыпу у калоніі №9 у Горках Магілёўскай вобласці. Па словах яго бацькі, былога суддзі Аляксандра Дзядка, патрапіў у ПКТ яго сын за тое, што адмовіўся ад працы, пратэстуючы супраць пазбаўленне яго права на ліставанне:

📌 - Зараз ён не атрымлівае лістоў ні ад бацькоў, ні ад сяброў, ніадкуль не атрымлівае. І яго лісты знішчаюцца, прычым знішчаюцца цынічна, у яго прысутнасці, і яшчэ ад яго патрабуць падпісваць акт аб знішчэнні. І калі яму не патлумачылі, для чаго гэта робіцца, ён адмовіўся ісці працаваць. І за гэта, у пакаранне, яго накіравалі ў памяшканне камернага тыпу на 4 месяцы.

#Мікола_Дзядок #беларускія_анархісты #пераслед #катаванні_ў_турмах #Аляксандр_Дзядок

Беларускае Радыё Рацыя
📌Камітэт - гэта супольнасць праваабарончых арганізацый, якія ўтварыліся ў жніўні 2020 года ў адказ на тое, што рабілася ў нашай краіне з нашымі людзьмі. Фактычна асноўнай дзейнасцю камітэта з’яўляецца дакументаванне ўсіх выпадкаў катаванняў над беларусамі пачынаючы са жніўня 2020 года.

📌Гісторыю арганізацыі, а таксама імрэзы Тыдня супраць катаванняў прыгадала прадстаўніца камітэта па расследаванні катаванняў у Беларусі.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#камітэт #катаванні #праваабаронцы #расследаванне
"У час ранішніх шмонаў мы станавіліся ў кайданках. І ўсю ноч гарэла яркае святло, прама ў вочы", - расказаў пра свой досвед знаходжання ў ІЧУ журналіст з Івацэвічаў Павел Дайлід.

Курыць, атрымліваць перадачы, прылегчы днём на нары забаронена, і за гэтым сочаць. Уначы толькі «палітычных» двойчы падымаюць.

❗️Дайлід лічыць такія адносіны ў ізалятары катаваннем, аб чым паскардзіўся пракурору Івацэвіцкай пракуратуры.

Больш на Радыё Рацыя

#катаванні #ІЧУ #палітвязні #рэпрэсіі #палітычны_пераслед