Беларускае Радыё Рацыя
1.29K subscribers
33.1K photos
103 videos
11 files
26K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
📌‼️⚡️ Патрыярх Кірыл параўнаў расейскіх вайскоўцаў са святымі падзвіжнікамі.

📌⚡️ Ён наведаў ваенны шпіталь, дзе ляжаць параненыя расейскія вайскоўцы, і сказаў, што «сучасныя воіны здзяйсняюць свой подзвіг, як гэта рабілі святыя падзвіжнікі», паведамляе «Бі-бі-сі».

#патрыярх_Кірыл #вайна_ва_Украіне
📌🚛 Літва пашырыла абмежаванні па транзіце ў Калінінград на аўтамабільны транспарт.

📌 Пра гэта паведамілі «Інтэрфаксу» ў пресс-службе літоўскага ўрада.

📌 Гэтую інфармацыю агенцтву пацвердзілі ў некалькіх кампаніях, якія займаюцца аўтаперавозкамі.

📌 18 чэрвеня Літоўскія чыгункі спынілі транзіт паміж РФ і Калінінградскай вобласцю тавараў, якія патрапілі пад еўрапейскія санкцыі. Расея запатрабавала аднавіць перавозкі ў поўным аб'ёме і прыгразіла наступствамі.

#санкцыі #Літва #Калінінград
📌 Дырэктарку беларускага дзіцячага садка №14 у Беластоку хочуць замяніць. Бацькі супраць.

📌 Па выніках конкурсу на пасаду дырэктара дзіцячага садка №14 у Беластоку выбраны новы працаўнік, а даўняя дырэктарка ўстановы, Люцыя Неміровіч, у хуткім часе страчвае свае паўнамоцтвы. Бацькі выхаванцаў садка плануюць знайсці шлях абскарджання такога рашэння.

Больш на сайце Радыё Рацыя.

#Беласток #беластоцкі_дзіцячы_садок_14 #беларусы_Беласточчыны
📌 Беларусь вымушана пераарыентавацца ў закупках марской і далікатэснай рыбы і морапрадуктаў са Скандынавіі на Расею.

📌 Найбуйнейшы ў Беларусі вытворца рыбнай прадукцыі кампанія "Санта Брэмар" адчувае цяжкасці з закупкай і лагістыкай астуджанага ласося і фарэлі.

📌 У 2021 годзе беларускія кампаніі атрымалі права здабыць у Баранцавым моры 5021 тону траскі і 1805 тон пікшы.

📌 Інфармацыю аб квотах на вылаў рыбы ў расейскіх водах Мінсельгасхарч сёлета не публікаваў.

#рыба #Санта_Брэмар #морапрадукты #санкцыі
📌‼️ Уладзімір Някляеў заступіўся за Васіля Быкава перад міністрам адукацыі і навукі Украіны.

📌 Тэкст ліста ў абарону Васіля Быкава, адрасаваны міністру адукацыі і навукі Украіны Сяргею Шкарлету, Уладзімір Някляеў надрукаваў у Фэйсбуку.

📌 Ён нагадвае звязаныя з Украінай старонкі біяграфіі Васіля Быкава, а таксама тое, што «Васіль Быкаў — найвыбітная асоба не толькі ў сучаснай беларускай літаратуры, але і ў нашым сённяшнім жыцці. Ён пісьменнік, які ў сваёй творчасці заўсёды адстойваў праўду. Ён змагаўся за нашу мову, за нацыянальную культуру і гісторыю. За тое, каб Беларусь была Беларуссю, як і Украіна — Украінай».

#Васіль_Быкаў #беларуская_літаратура #вайна_ва_Украіне
📌 Затрымалі магілёўскага студэнта Якава Гаранага, паведамляе Вясна.

📌 Праўладныя тэлеграм-каналы паведамілі пра затрыманне магілёўца Якава Гаранага, студэнта адной з мясцовых ВНУ, паведамляе «Вясна».

📌 Па папярэдняй інфармацыі, на маладога чалавека склалі пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні па арт. 19.11 КаАП РБ (распаўсюд «экстрэмісцкіх матэрыялаў»).

#Якаў_Гаранавы #Магілёў #пераслед #арышты #рэпрэсіі
📌 Паўтара года "хатняй хіміі" — за каментар у 2020 годзе, паведамляе Вясна.

📌 21 чэрвеня 2022 года ў судзе Ленінскага раёна Гародні вынесены прысуд 58-гадовай Юліі Каваленка.

📌 Пацярпелыя па справе — былая супрацоўніца гарадзенскага АМАПа Марыя Мазуркевіч і цяперашняя супрацоўніца гродзенскага АМАП Дар'я Бандарчук. Яны вядомыя тым, што 9 жніўня ў Гародні жорстка збілі фармацэўтку Марыну Палікарпаву. 17 снежня жанчыне прысудзілі два года "хатняй хіміі": абараняючыся ад прыёму здушэння, жанчына інстынктыўна ўкусіла адну з супрацоўніц міліцыі.

📌 Згодна з тэкстам абвінавачання, маючы намер публічна абразіць прадстаўнікоў улады, 4 верасня 2020 года Юлія Каваленка у суполцы "Hrodna.life" на Facebook пакінула абразлівы каментар у бок Мазуркевіч і Бандарчук.

📌 Пракурор Аляксандр Седач папрасіў пакараць Юлію Каваленку 1,5 гадамі абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ — "хатняй хімііі". Суддзя Руслан Гурын пагадзіўся з тэрмінам.

#Юлія_Каваленка #Гародня #суды #хімія #Марыя_Мазуркевіч
🎥 22 чэрвеня гістарычны клуб «Beer&History» ладзіць сваю першую сустрэчу і запрашае ўсіх на сумесны прагляд фільма Руслана Кулевіча пра Гародню 1930-40-х «Апошнія сведкі старога Гродна». Пачатак а 19.00.

Месца: B4 / Beer4u, Legionowa 14/16 lok. 2, Беласток.

🎬🎥 У цэнтры сюжэта — гісторыі карэнных гарадзенак пра 1930-я, савецкае «вызваленне» ў 39-м, нямецкую акупацыю і вымушаны ад’езд на Захад.

#клуб_Beer_History #Гародня #Беласток #міжваенная_Гародня #Руслан_Кулевіч
📌 Судом Партызанскага раёна Менска 20 чэрвеня вынесены прысуд палітзняволенаму Сяргею Паўловічу па крымінальнай справе аб абразе Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса ) і прадстаўнікоў улады (арт. 369 Крымінальнага кодэкса), паведамляе Вясна.

📌 Сяргей Паўловіч быў затрыманы 13 студзеня 2022 года па адміністрацыйнай справе. Спачатку яго асудзілі на 15 сутак, затым яшчэ на 12, але на волю ён не выйшаў. Да суда знаходзіўся ў следчай турме № 8 у Жодзіна.

📌 Па сукупнасці злачынстваў шляхам частковага складання пакаранняў канчаткова прызначана абвінавачанаму пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін два гады з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму і штрафу ў памеры 200 базавых велічынь, што складае 6 400 рублёў.

#Сяргей_Паўловіч #Мінск #суды #Еўрапейскі_марш #папраўчая_калонія
📌Агляд прэсы: пад прыкрыццём прынцыпаў

🔻Беларусь як зона ўплыву Пуціна.

🔻 Як і калі прымаць Украіну ў Еўразвяз?

🔻 Страйк чыгуначнікаў: Вялікабрытанія ў паралічы.

🔻Энэргетычная бяспека важнейшая за экалогію?

Падрабязнасці свежых матэрыялаў замежнай прэсы на сайце Радыё Рацыя

#Пуцін #Украіна #Беларусь #страйк #бяспека
⚡️⚡️Сілавікі ў Берасці прымусілі ўкраінку адклеіць з машыны герб Украіны і замяніць на дзяржсцяг Беларусі

🔸 Праўладныя тэлеграм-каналы паведамляюць, што ўраджэнка Украіны, якая ўжо восем гадоў жыве ў Беларусі, «вырашыла пашукаць экстрыму» і стала чытаць не тыя інтэрнэт-крыніцы і «рэпосціць экстрэмісцкія матэрыялы».

‼️Адзначым, што ўкраінскі герб і ўкраінскі сцяг не ўключаныя ў Спісы экстрэмісцкіх матэрыялаў у Беларусі.

Крыніца: @zerkalo_io
📽 У Беластоку пачынае дзейнасць гістарычны клуб Beer&History. Арганізатары прапануюць усім ахвотным за куфлем піва або кубкам гарбаты абмяркоўваць гістарычныя падзеі і шукаць у гісторыі адказы на пытанні сучаснасці.

Першая сустрэча пройдзе 22 чэрвеня ў пабе Beer4you (Legionowa 14/16). На ёй адбудзецца прэм'ера дакументальнага фільма журналіста Руслана Кулевіча пра Гародню 1930-40-х. Пачатак а 19:00 гадзіне, уваход вольны.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
⚡️⚡️Пад Віцебскам ваенны Урал, які перавозіў асабовы склад, трапіў у аварыю з бензавозам MAN

🔸Урал выкінула з праезнай часткі. Сярод вайскоўцаў ёсць пацярпелыя.

Відэа: @zamkadomby
❗️Палітвязень Мікалай Статкевіч этапаваны з СІЗА №3 у Гомелі

Пра гэта напісала ў Фэйсбуку ягоная жонка Марына Адамовіч. Куды этапавалі Статкевіча, яна дакладна не ведае.

"Калі "па законе", то ў Глыбокае. Толькі там ёсць асаблівы рэжым, то бок, "камернае ўтрыманне" - такая сабе турма ў калоніі. Застаецца толькі чакаць і маліцца, каб этап не быў занадта цяжкім. Хаця гэта цяжка заўжды.

Нагадаем, што ў снежні мінулага году суд у Гомелі прысудзіў аднаму з лідараў беларускай апазіцыі Мікалаю Статкевічу 14 гадоў пазбаўлення волі.
‼️Цяпер і Ірландыя. Краіна замарозіла расійскія актывы на 1,7 млрд еўра. Гэта фінансавыя актывы ў банках і фондах, прыватныя самалёты і яхты, элітная нерухомасць.

Цэнтральны банк Ірландыі разаслаў арганізацыям лісты з напамінам ім пра сваю ролю ў наглядзе за фінансавымі санкцыямі.

Крыніца: https://t.me/euroradio
🗣«Вясна» запрашае на прэзентацыю дакладаў у Вільні

Праваабарончы цэнтр «Вясна» ў межах Тыдня супраць катаванняў запрашае на прэзентацыю трох апошніх дакладаў арганізацыі. Прэзентацыя адбудзецца ў пятніцу 24 чэрвеня ў 12:00 у Вільні (прастора IMAGURU, вул. Vytenio, 18, 5 паверх).

На мерапрыемстве будуць прэзентаваны тры даклады ПЦ «Вясны»:

• «Крымінальны пераслед па палітычных матывах. Беларусь 2021-2022»;
• «Палітычна матываваныя адміністрацыйныя працэсы: стандарты і рэальнасць у Беларусі за 2021-2022 гады»;
• «Месцы несвабоды ў Беларусі. Справаздача за 2020-2021 гады».

📍Уваход на прэзентацыю вольны, але для ацэнкі колькасці жадаючых наведаць мерапрыемства просяць запоўніць кароткую форму рэгістрацы

Крыніца: https://t.me/viasna96
📌Пісьменнік і журналіст Уладзімір Стрыгуцкі ўдзячны за навуку братам Луцкевічам

📌Многія дысідэнты, якія выходзілі пасля доўгіх турэмных тэрмінаў, узгадвалі, што за гады зняволення яны прайшлі сапраўдныя ўніверсітэты, дзе выкладчыкамі былі іх калегі па няшчасці — былыя прафесары, пісьменнікі, мастакі і аграномы.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Стрыгуцкі #Луцкевічы #дысідэнты #выкладчыкі
⁉️Ці можна сыпаць солі і перцу на хвост нейкім, хоць дробным, чыноўнікам?

⁉️ Няўжо спакойнае жыццё раёнак, калі нічога не патрабавалася, акрамя суцэльных панегірыкаў «лучшым людзям нашава раёна» і публікацыі лічбаў новых рэкордных надояў і ураджаяў, незваротна мінае?

📌Над гэтымі пытаннямі ў сваім блогу разважае Уладзімір Хільмановіч.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Пярцоў #чыноўнікі #раёнкі #рэдактары #артыкулы