Беларускае Радыё Рацыя
1.23K subscribers
30.8K photos
100 videos
10 files
24.4K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
‼️ Пакараная трохгадовым тэрмінам «хатняй хіміі» нібыта за абразу капітана Івацэвіцкага РАУС Руслана Куцко ў інтэрнэце маці-адзіночка Вольга Кронда просіць дапамогі.

📌 Яна вымушана выплаціць «пацярпеламу» 3000 рублёў.

📌 Вольга адмовілася прызнаць сябе вінаватай і публічна пакаяцца. Акрамя выплаты штрафа, Вользе патрэбна яшчэ на штосьці жыць з дзіцём.

📌 Вольга просіць людзей стаць яе заказчыкамі, паколькі яна займаецца вырабам біжутэрыі.

📌 Хто выкажа жаданне набыць у Вольгі рэчы і такім чынам дапамагчы смелай і годнай жанчыне, пішыце ёй у інстаграм.

Больш на сайце Радыё Рацыя.

#рэпрэсіі #пераслед_актывістаў #Вольга_Кронда #Івацэвіч #хімія
📌 Паўтара года "хатняй хіміі" — за каментар у 2020 годзе, паведамляе Вясна.

📌 21 чэрвеня 2022 года ў судзе Ленінскага раёна Гародні вынесены прысуд 58-гадовай Юліі Каваленка.

📌 Пацярпелыя па справе — былая супрацоўніца гарадзенскага АМАПа Марыя Мазуркевіч і цяперашняя супрацоўніца гродзенскага АМАП Дар'я Бандарчук. Яны вядомыя тым, што 9 жніўня ў Гародні жорстка збілі фармацэўтку Марыну Палікарпаву. 17 снежня жанчыне прысудзілі два года "хатняй хіміі": абараняючыся ад прыёму здушэння, жанчына інстынктыўна ўкусіла адну з супрацоўніц міліцыі.

📌 Згодна з тэкстам абвінавачання, маючы намер публічна абразіць прадстаўнікоў улады, 4 верасня 2020 года Юлія Каваленка у суполцы "Hrodna.life" на Facebook пакінула абразлівы каментар у бок Мазуркевіч і Бандарчук.

📌 Пракурор Аляксандр Седач папрасіў пакараць Юлію Каваленку 1,5 гадамі абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ — "хатняй хімііі". Суддзя Руслан Гурын пагадзіўся з тэрмінам.

#Юлія_Каваленка #Гародня #суды #хімія #Марыя_Мазуркевіч
📌 Кожны дзень «хатняй хіміі» - гэта пастаянныя нервы і псіхалагічны стрэс. Праверка днём і ўначы. За пару хвілін у двары дома, каб забраць дзіця – парушэнне рэжыму. Як вынік – пагаршэнне графіка выхаду на вуліцу.

Кажа маці-адзіночка з Івацэвіч Вольга Кронда.

Больш на сайце Радыё Рацыя

📷 Радыё Рацыя

#Кронда #Куцко #Пастаялка #хімія #праверка
‼️ Камерцыйны дырэктар сеткі кінатэатраў "Silver Screen" Аляксандр Дземідовіч выйшаў на волю

📌 Пра гэта ён паведаміў на сваёй старонцы ў Facebook. Дземідовіч не дадаў, што рашэннем суда ён прысуджаны да 2,5 гадоў “хіміі”.Інфармацыю аб ягоным прысудзе першай апублічыла «Медыязона».

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Дземідовіч #суд #хімія #медыязона