Беларускае Радыё Рацыя
1.29K subscribers
33.1K photos
103 videos
11 files
26K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
Польшча дасць Украіне 25 тысяч тон бензіну са сваіх запасаў

Гэта можа дапамагчы збалансаваць рынак паліва, - паведаміла міністр эканомікі Юлія Свірыдзенка. Таксама, на яе думку, праблема з дэфіцытам паліва ва Украіне можа вырашыцца ўжо на наступным тыдні.
Гарадзенскага святара звольнілі з прыхода, на яго напісалі данос

Айца Андрэя Ноздрына, настаяцеля праваслаўнага прыхода ў Альшанцы, які публікаваў гімн «Магутны Божа», вызвалілі ад пасады. У пятніцу святар правядзе апошнюю службу.

Больш на Радыё Рацыя
📌Дзень палітвязня пройдзе ў некалькіх гарадах Еўропы

🤍❤️🤍21 траўня, у Дзень палітвязня, плануюцца разнастайныя акцыі ў розных гарадах Еўропы.

🇱🇹 Вільня, Літва: 21 траўня, з 17 да 19 гадзін, амбасада Рэспублікі Беларусь у Літоўскай Рэспубліцы (вул. Міндаўга, 13);

22 траўня, 14:00, «Вясна» сумесна з фондам дапамогі беларусам у Вільні "Разам" ладзяць падпісанне паштовак для зняволеных беларусаў (Vilniaus g., 20);

🇬🇪 Батумі, Грузія: 21 траўня, а 16 гадзіне, у порце;

🇮🇱 Тэль-Авіў, Ізраіль: 22 траўня, 19:00, акцыя памяці Вітольда Ашурака са знічкамі каля амбасады (Reines st. 3, каля плошчы Дізінго);

🇵🇱 Варшава, Польшча: 21 траўня, 18:00, вечар памяці героя Беларусі Вітольда Ашурка, Беларускі Дом у Варшаве (ul. Kryniczna 6);

На будынку Беларускага Моладзева Хаба (plac Konstytucji 6) дзве ночы —20-21 і 21-22 траўня — праз праектар будуць паказаныя фатаграфіі палітвязняў Беларусі;

🇵🇱 Кракаў, Польшча: 21 траўня, 14:00, акцыя салідарнасці (месца ўдакладняецца).

#палітвязні #беларусы #салідарнасць #акцыя
‼️✈️ „Белавія” аб’явіла аб аднаўленні палётаў у Тэль-Авіў па змененым маршруце

📌Пры гэтым лятаць праз Украіну🇺🇦 „Белавія” не можа з-за вайны і рашэння ўкраінскіх уладаў, а паветраная прастора ЕЗ для кампаніі закрытая з мінулага года пасля інцыдэнту з вымушанай пасадкай самалёта Ryanair у Менску.

📌Замест гэтага беларуская кампанія будзе выконваць рэйсы ў Тэль-Авіў🇮🇱 па чацвяргах і нядзелях. Яны мяркуюць пасадку ў Баку🇦🇿 для дазапраўкі. Час у палёце складзе больш за 8 гадзін.

📌У чацвер самалёт✈️ будзе вылятаць з Менска ў 11.50, прыбыццё ў Тэль-Авіў чакаецца ў 20.30. Зваротны вылет з Тэль-Авіва будзе выконвацца ў 21.30, а ў Менску самалёт прызямліцца ў 6.15 пятніцы.

📌Па нядзелях адлёт з Менска прызначаны на 13:20, прылёт у Тэль-Авіў – на 22:00. Зваротны вылет з ізраільскага горада ў 23:00, а прылёт у Менск у панядзелак у 7:45.

📌З-за абмежаванняў, звязаных з выкананнем новага маршруту, на ім нельга будзе правозіць цяжкі і габарытны багаж.

#Белавія #Менск #Тэль_Авіў #Баку
🇨🇭 Швейцарыя зноў адкрые пасольства ў Кіеве🇺🇦

🔻Рашэнне прыняў кіраўнік дэпартамента Іньяцыа Касіс. Амбасадар Клод Вільд вернецца ў бліжэйшыя дні з камандай з чатырох чалавек.

🔻Пасольства Швейцарыі ў Кіеве было часова закрыта з меркаванняў бяспекі з 28 лютага. У далейшым паслугі прадстаўніцтва ажыццяўляліся з Берна, Кішынёва і Бухарэста. Такім чынам, дзейнасць пасольства не спынялася.

🔻У апошнія тыдні прадстаўніцтвы іншых краін таксама былі зноў адкрыты. Прадстаўнікі больш за 40 дзяржаў зараз зноў фізічна прысутнічаюць у Кіеве.

#Щвейцырыя #Украіна #вайна #пасольства #Кіеў
‼️ Рыхтуецца чарговы суд над 20-гадовым пінчуком Алегам Рубцом

📌Алег Рубец ужо асуджаны па гучнай “пінскай справе” на 5,5 гадоў зняволення і адбывае пакаранне ў Новаполацкай калоніі №1. Паводле адміністрацыі ўстановы, палітвязень парушае дысцыпліну.

📌Верагодна, што яго перавядуць з калоніі ў турму, – гаворыць праваабаронца Алесь Рамановіч:

Яго чакае лёс Ігара Салаўя – будуць адпраўляць у турму. Зменяць рэжым. Хутчэй за ўсё гэта робяць, каб яны раскаяліліся, напісалі нейкія пакаяльныя лісты. Хоць я ведаю, што на некаторых такі ціск не аказваецца. Іх сваякі кажуць, што ў іх усё добра. Але большая частка адчувае гэты ціск.

📌Праваабаронца дадае, што не ціснуць на тых, хто вызнаў сваю віну ці напісаў прашэнне аб памілаванні, трапіў у так званы “спіс Васкрасенскага”.

📌Нельга нікога з палітвязняў чымсьці папракаць, бо яны знаходзяцца ў жудасных умовах, – гаворыць Алесь Рамановіч.

#Рубец #Рамановіч #суд #палітвязень
‼️ Сёння задач перад валанцёрамі насамрэч шмат, і кожны дзень яны абсалютна розныя.

Кажа беларуская валанцёрка Карына Пацёмкіна.

🤍❤️🤍Салігорская актывістка разам з украінцамі аднаўляе Бучу.🇺🇦

Больш на сайце Радыё Рацыя

📷 Радыё Рацыя

#Пацёмкіна #Буча #Украіна #вайна #валанцёрка
⁉️ А ці верыце вы ў справядлівы беларускі суд?

⁉️Пра які суд можна казаць у краіне, дзе першая асоба краіны кажа, што “иногда не до законов”. Кажа праваабаронца Алесь Капуцкі.

‼️У Гародні працягваецца суд над Мікалаем Аўтуховічам і яшчэ 11-ю фігурантамі «справы Аўтуховіча». Усе яны абвінавачваюцца па 15-ці артыкулах Крымінальнага кодэкса.

‼️Госці Рацыі – публіцыст, праваабаронца Уладзімір Хільмановіч і праваабаронца Алесь Капуцкі даюць ацэнку гэтаму працэсу.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#суд #Аўтуховіч #Хільмановіч #Капуцкі #праваабаронца
‼️ Міністр замежных справаў Нямеччыны🇩🇪 Аналена Бербок на сустрэчы з калегамі ў штаб-кватэры ААН раскрытыкавала Расею🇷🇺 за тое, што дзеянні пуцінскай арміі ва Украіне🇺🇦 адаб’юцца на самаадчуванні многіх жыхароў планеты.

‼️Мікола Бянько ў сваім блогу пра харчовую бяспеку ў небяспецы.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#харчаванне #бяспека #Нямеччына #Расея #вайна
📌📖 Раман-антыўтопія “1984” Оруэла некалькі разоў станавіўся ў Беларусі найпапулярнейшай кнігай. Аднак хтосьці ў Беларусі вельмі спалохаўся😟 расповеду брытанскага пісьменніка пра вайну, уладу і прапаганду.

📌📖Юлія Сівец пра забаронены 1984-ы

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Оруэл #улада #прапаганда #вайна
🎤🎸 Гэты канцэрт аб’яднаў абсалютна ўсіх прыхільнікаў творчасці „Нейра Дзюбеля”. Усе песні фактычна спяваліся разам з гледачамі.

Кажа лідар гурта “Разбітае Сэрца Пацана” Дзяніс Тарасенка.🤍❤️🤍

🎤🎸У Варшаве вялікім гучным канцэртам адзначылі 50-годдзе Аляксандра Кулінковіча.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Кулінковіч #канцэрт #Варшава #Тарасенка
⚡️⚡️Кіраўніка Беларускага незалежнага прафсаюза асудзілі на 15 сутак

📌Старшыню Беларускага незалежнага прафсаюза Максіма Пазнякова асудзілі за ўкраінскі сцяжок🇺🇦 на аватарцы і лозунг «Я за незалежнасць».

📌Пра гэта паведаміў прафсаюзны тэлеграм-канал. Яго судзілі ў Наваполацку. Артыкул, паводле якога старшыня Беларускага незалежнага прафсаюза быў асуджаны, не называецца, але прычынай пакарання стала аватарка ў Facebook: сцяг Украіны і выраз „Я за незалежнасць”.

#Пазнякоў #прафсаюз #аватарка #суд #суткі
‼️У Полацку за абразу Лукашэнкі судзяць Святлану Фірсаву

🔻У судзе Полацка і Полацкага раёна судзяць жыхарку гарадскога пасёлка Ветрына Святлану Фірсаву. Яе вінавацяць паводле ч.1 арт.368 Крымінальнага кодэкса за каментар «Дебил бл***ь» да відэа з прамовай Лукашэнкі, напісаны яшчэ ў 2021 годзе, паведамляюць праваабаронцы.

🔻У лютым Святлану асудзілі на 200 базавых штрафу за «апаганьванне збудаванняў і псавання маёмасці» (арт. 341 КК). Згодна з абвінавачваннем, Фірсава з іншай жанчынай наносілі надпісы і БЧБ-выявы на слупах электраперадач, дрэвах, лаўках на прыпынках транспарту, асфальце.

🔻 Дзяржабвінаваўца Вольга Коласава запрасіла для Фірсавай па новай справе два гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Прысуд будзе агучаны 20 траўня.

#Фірсава #Коласава #суд #абраза #Лукашэнка
ПАМПУЙЦЕ ПРЫЛАДУ РАДЫЁ РАЦЫЯ Ў APP STORE АБО GOOGLE PLAY І СЛУХАЙЦЕ НАС АНЛАЙН!

Цяпер быць у курсе ўсіх самых цікавых і актуальных навін свету і беларуска-польскага памежжа можна заўсёды і ўсюды пры дапамозе мабільных гаджэтаў.

З яе дапамогай карыстачы могуць праглядаць апошнія навіны свету і беларуска-польскага памежжа, слухаць нашае радыё анлайн, слухаць навіны культурных і спартовых падзей, сачыць за навінамі ў сферы бізнэсу, навукі і прамысловасці і шмат чаго яшчэ!

З нашым дадаткам вы заўсёды будзеце ў самым цэнтры падзей!

Спасылкі для пампавання:
📌Android: https://tiny.pl/9scps
📌iOS: https://tiny.pl/9scpl
⚡️⚡️Арцём Дубскі знаходзіцца на Акрэсціна

⚡️⚡️Вядома, што яго асудзілі нібыта за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Дубскі #Акрэсціна #суд #зняволенне
‼️ «Ва ўмовах несправакаванай і неапраўданай вайны Расеі🇷🇺 супраць Украіны🇺🇦 рэжым Лукашэнкі ў Беларус🇧🇾 знайшоў новыя спосабы запалохвання і пакарання сваіх грамадзян, у тым ліку шляхам прыняцця закона аб прымяненні смяротнага пакарання да дэмакратычных актывістаў і тым, хто выступае супраць вайны Расеі ва Украіне”.

‼️ Дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен зрабіў заяву з нагоды ўвядзення ў Беларусі смяротнага пакарання за замах на ўчыненне злачынстваў, прадугледжаных чатырма артыкуламі КК за тэрарызм.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Блінкен #Лукашэнка #запалохванне #смяротнае_пакаранне #тэрарызм
‼️ Еўрадэпутаты віталі прапановы Еўракамісіі аб шостым пакеце санкцый і заклікалі распаўсюдзіць на Беларусь🇧🇾 усе санкцыі супраць Расеі,🇷🇺 якія ўжо ўведзены і будуць уведзены.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Еўрапарламент #санкцыі #Расея #Беларусь #вайна
‼️ У Гомелі на працоўным месцы 18 траўня сілавікі затрымалі супрацоўніцу філіяла Веткаўскага краязнаўчага музея Вольгу Афанасьеву.

⁉️ Адміністрацыйная справа ў дачыненні да Вольгі разглядалася ў Савецкім раённым судзе Гомеля, аднак чым скончыўся разгляд — пакуль невядома.

#Афанасьева #музей #Ветка #суд #Гомель
🔻Ці расце ў Расеі незадаволенасць ходам вайны?

🔻Вайна ва Украіне🇺🇦: якія стратэгіі дасягнення міру?

🔻Уступленне ў НАТО: як быць з супрацівам Анкары.

🖊Падрабязнасці свежых матэрыялаў замежнай прэсы даведаемся ў нашым аглядзе 👇

Больш на Радыё Рацыя

📷 Erin Trieb / Bloomberg

#вайна #Украіна #НАТО #Джордж_Оруэл #рэпрэсіі #Азоўсталь
‼️Лукашэнка заявіў пра набытыя ў Расеі «Іскандэры» і С-400

Пра гэта Аляксандр Лукашэнка паведаміў на сустрэчы з губернатарам Ніжагародскай вобласці Глебам Нікіціным.

„Дамовіліся з Пуціным. Купілі ў вас патрэбную нам колькасць гэтых "Іскандэраў", С-400, узброілі наша войска. Цяпер гэта ўжо зусім іншае войска з такім узбраеннем», – цытуе БЕЛТА словы Лукашэнкі. Раней ён заяўляў, што з Беларусі не будуць выводзіцца расейскія ракетныя комплексы, якія ўдзельнічалі ў вайне супраць Украіны🇺🇦.

❗️Таксама ён заявіў, што ў Беларусі пры дапамозе Расеі ствараюць свой ракетны комплекс: „Самі яго зробім, але для гэтага трэба будзе больш за год".

📷 ТАСС

#вайна #Іскандэры #Беларусь #РФ