Беларускае Радыё Рацыя
1.29K subscribers
33.1K photos
103 videos
11 files
26K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
«16-га, у дзень армянскага радыё былі аж тры падзеі важнага міжнароднага значэння: кітайцы кінулі бомбу, у Англіі прыйшлі да ўлады сацыялісты, ну, і афіцыйна аб’явілі, што скінулі Мікіту».

Як адхілілі ад улады Мікіту Хрушчова і як ставіліся да гэтага Луцкевічы даведаецеся з сайта Радыё Рацыя:
Харватыя пяройдзе на еўра

Харватыя стане 20-й краінай Еўразвязу, якая пяройдзе на еўра да 2023 года, піша сайт харвацкага парламента.

Цяпер у краіне выкарыстоўваюць куны. За пераход на еўра прагаласавала большасць дэпутатаў парламента. Чакаецца, што асноўны пераход на еўра адбудзецца да 1 студзеня 2023 года. Ад 5 верасня 2022-га года цэны ў Харватыі будуць пазначаць у нацыянальнай валюце і ў еўра.

У 2023-м годзе з людзей не будуць браць камісію за абмен наяўных кун на еўра. Абмен нацыянальнай валюты на еўра будзе адбывацца ў банках і паштовых аддзяленнях.

#Харватыя #Еўразвяз
Audio
Музей Багдановіча ў Гародні. Як паўплываў набеларускі нацыянальны рух? Чым найбольш вядомы?

Пра гэта распавяла сённяшні "Госць Рацыі" Данута Бічэль.

00:00 З чаго пачынаўся музей
02:08 Якое месца займала Гародня у жыцці Максім Багдановіча
03:59 Як музей паўплываў на беларускі нацыянальны рух
05:33 Ці запатрабаваны Багдановіч у нашых часах?


#Багдановіч #Гародня
‼️⚡️ Ва Украіне загінуў камандзір роты батальёна Кастуся Каліноўскага

📌 Павел «Волат» быў паранены. У крытычным стане яго спрабавалі давезці да шпіталя, але не паспелі, паведамляе канал батальёна.

📌 Саслужыўцы загінулага назвалі яго сапраўднай легендай: ён быў паранены шмат разоў, але заўсёды «падманваў смерць» і вяртаўся ў строй.

📌 Гэта ўжо шосты беларус, які загінуў ва Украіне з лютага 2022 года, змагаючыся супраць расейскіх інтэрвентаў.

#вайна #Украіна #Павел_Волат #батальён_Каліноўскага #беларусы_на_вайне
📌 Настаўнікі беларускай мовы з Падляшша прашлі курс навучання

📌 Метадыст па навучанні беларускай мовы Янка Карчэўскі правеў майстар-клас на аграсядзібе „Бора здруй” у Нараўчанскай гміне.

📌 У майстар-класах удзельнічалі амаль усе настаўнікі са школаў у Гайнаўцы, Нараўкі, Белавежы, Кляшчэляў ды іншых мясцовасцяў Палдляшша.

Больш на сайце Радыё Рацыя.

#беларуская_мова #Беласточчына #настаўнікі_беларускай_мовы #Бора_здруй #Янка_Карчэўскі
📌 Музей памяці Сібіры ў Беластоку прэзентаваў новую экспазіцыю з аўдыёгідам па-украінску

📌 Музей памяці Сібіры ў Беластоку прэзентаваў асветніцка-экскурсійны праект «Моцныя разам», у які ўваходзяць у тым ліку аўдыёгід на ўкраінскай мове і тэрапеўтычныя заняткі для дзяцей з Украіны.

📌 Серыя заняткаў «Моцныя разам» будзе складацца з чатырох сустрэч для зацікаўленых. Першыя тры будуць адрасаваныя дзецям з Украіны, чацвёртая - для агульнай польска-ўкраінскай групы. Сцэнары такіх мерапрыемстваў Музей памяці Сібіры таксама распаўсюдзіць сярод іншых музеяў Польшчы.

#Беласток #Моцныя_разам
#Музей_памяці_Сібіры #бежанства #Украіна
📌 Беластоцкі «Most» прызналі экстрэмісцкім

📌 28 красавіка 2022 года суд Ленінскага раёна Гародні прызнаў «экстрэмісцкай» інфармацыйную прадукцыю сайта «Most», суполак у VK і Facebook, а таксама канала ў Telegram.

📌 Цяпер за распаўсюд інфармацыі з гэтай крыніцы (рэпост) можа пагражаць штраф ці адміністрацыйны арышт па артыкуле 19.11 КаАП.

📌 «Most» стварыла каманда беларускіх журналістаў у Беластоку, матэрыялы рэдакцыі прысвечаныя падзеям Беларусі і Польшчы, а таксама жыццю беларусаў у Польшчы.

#Беласток #выданне_Most
#незаледныя_беларускія_журналісты #эсктрэмісцкае_выданне #Руслан_Кулевіч
‼️⚡️ Урад Швецыі прыняў рашэнне аб уступленні ў НАТА

‼️ Сёння ў шведскім парламенце прайшлі дэбаты па пытанні ўступлення ў НАТА. Сяброўства ў альянсе падтрымалі кіруючая Сацыял-дэмакратычная партыя і «Шведскія дэмакраты». Супраць выказаліся "Зялёныя" і "Левая партыя".

📌 На прэс-канферэнцыі прэм'ер-міністр Швецыі Магдалена Андэрсан заявіла, што большасць дэпутатаў выступаюць за далучэнне да НАТА, паведамляе Gotenbug-posten.

reform.by

#НАТА #Швецыя
#расйская_агрэсія #Магдалена_Андэрсан #далучэнне_да_НАТА
📌 16 траўня на плошчы Шумана ў Бруселі прайшоў пікет салідарнасці з народам Украіны і Беларусі, якія церпяць ад маскоўскіх акупантаў.

📌 Удзельнікі пікету выказалі сваю палітычную пазіцыю, яны лічаць, што кожная вайна і акупацыя – наступствы палітычнай абыякавасці і перавернутай ментальнасці.

📌 Прысутныя трымалі беларускія і ўкраінскія сцягі, партрэты палітвязняў Дзяніса Івашына, Мікалая Аўтуховіча ды іншых.

📌 Удзельнікі акцыі лічаць, што пікетамі вайны не прыпыніць, але шанец застацца Чалавекам значна падвышаецца.

#Бельгія #Брусэль #салідарансць #пікетаванне #не_вайне
📌 Беларускі спеўны сход правёў сваё першае пасяджэнне ў грузінскім Батумі.

📌 Больш за тузін хлопцаў і дзяўчат з розных гарадоў Беларусі выконвалі як народныя песні, так і песні вядомых беларускіх выканаўцаў.

📌 Арганізатарамі сходу сталі Арцём і Любоў Шпакоўскія.

Больш на сайце Радыё Рацыя.

#беларуская_мова #Грузія #Батумі #спеўны_сход #Арцём_Шпакоўскі
📌 Палівязень Ігар Мыслівец, асуджаны па «справе размаляваных цюкоў», выйшаў на волю.

📌 Ён адбываў пакаранне ў магілёўскай турме №4.

📌 Каля тыдня таму з гомельскай калоніі выпусцілі фігурантку той жа справы Алену Дзядзюлю.

📌 Амаль усім затрыманым за размалёўванне цюкоў суд даў год калоніі агульнага рэжыму.

#справа_размаляваных_цюкоў #пралітвязні
#рэпрэсіі #Ігар_Мыслівец #Алена_Дзядзюля
📌 Пракуратура Пінска накіравала ў суд крымінальную справу па абвінавачанні 23-гадовага мясцовага жыхара ў садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці.

📌 Яго вінавацяць у тым, што ён зняў на відэа вайсковы самалёт, а потым перадаў запіс у прызнаны ўладамі “дэструктыўны тэлеграм-каналам”.

📌 Пінчуку пагражае да шасці гадоў пазбаўлення волі.

#Пінск #пралітвязні #рэпрэсіі #вайна_ва_Украіне #фота_расейскіх_войск
📌 У кнігарню «Кнігаўка», у першы дзень пасля адкрыцця, прыйшлі з ператрусам.

📌 На адкрыццё кнігарні з'явіліся адыёзныя прапагандысты Людміла Гладкая і Рыгор Азаронак. Яны сталі чапляцца да зместу кніг, якія былі ў продажы.

📌 Прэтэнзіі — фактычна толькі да таго, што выдаўцы ў Беларусі асмельваюцца выдаваць і прадаваць кнігі на беларускай мове і з беларускім зместам.

#беларускія_кнігі #Азаронак #кнігарня_Кнігаўца #выдавецтва_Янушкевіч #беларуская_мова
📌 Ва Украіне следчыя расследуюць 11600 фактаў ваенных злачынстваў.

📌 Генеральны пракурор Украіны Ірына Венядзіктава заявіла, што следчыя ўжо ідэнтыфікавалі 45 расейцаў, якія падазраюцца ў ваенных злачынствах на тэрыторыі Украіны.

Больш на сайце Радыё Рацыя.

#вайна #Украіна #злачынствы_расейскіх_вайскоўцаў #Ірына_Венядзіктава #факты_ваенных_злачынстваў