Беларускае Радыё Рацыя
1.21K subscribers
30.3K photos
98 videos
10 files
24K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
Харватыя пяройдзе на еўра

Харватыя стане 20-й краінай Еўразвязу, якая пяройдзе на еўра да 2023 года, піша сайт харвацкага парламента.

Цяпер у краіне выкарыстоўваюць куны. За пераход на еўра прагаласавала большасць дэпутатаў парламента. Чакаецца, што асноўны пераход на еўра адбудзецца да 1 студзеня 2023 года. Ад 5 верасня 2022-га года цэны ў Харватыі будуць пазначаць у нацыянальнай валюце і ў еўра.

У 2023-м годзе з людзей не будуць браць камісію за абмен наяўных кун на еўра. Абмен нацыянальнай валюты на еўра будзе адбывацца ў банках і паштовых аддзяленнях.

#Харватыя #Еўразвяз
📌Агляд прэсы: свая гульня

🔻Лукашэнка папярэдзіў, што свет набліжаецца да «вялікай вайны, у якой не будзе пераможцаў».

🔻Харватыя стане часткай еўразоны.

🔻Еўра зраўняўся з далярам. Кліматычны крызіс у Еўропе: змаганне са спякотай і засухай.

Падрабязнасці свежых матэрыялаў замежнай прэсы на сайце Радыё Рацыя.

#Лукашэнка #Харватыя #еўра #вайна