Беларускае Радыё Рацыя
1.21K subscribers
30.5K photos
100 videos
10 files
24.1K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
🇵🇱Польшча - другая краіна па аб’ёме дапамогі, аказанай Украіне

Пра гэта заявіў у праграме „Графіці” кіраўнік канцылярыі прэм’ер-міністра Міхал Дворчык.

Ён падкрэсліў, што падтрымка тычыцца не толькі прыёму бежанцаў, але і гуманітарнай дапамогі, якая накіроўваецца праз усходнюю мяжу.

Кіраўнік канцылярыі прэм’ер-міністра Міхал Дворчык лічыць, што цяпер у Польшчы🇵🇱 знаходзіцца ад 1,5 да 1,8 мільёна ваенных уцекачоў з Украіны.🇺🇦 Усяго ў Польшчу прыехала больш за 3 мільёны, але частка з’ехала ў іншыя краіны, а частка вярнулася дамоў пасля адыходу расейцаў з заходняй часткі Украіны.

‼️Міхал Дворчык падкрэсліў, што праз пакет законаў польскі ўрад дазволіў уцекачам доступ да шырокага спектру паслуг і да рынку працы. На пэўны час украінцы атрымалі правы, падобныя да тых, якімі карыстаюцца польскія грамадзяне ў частцы аховы здароўя, доступу да адукацыі і сацыяльнай дапамогі.

#Дворчык #Польшча #Украіна #вайна #уцекачы
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
⚡️⚡️У Іспаніі🇪🇸 затрымалі прапагандыста Анатоля Шарыя

Ва Украіне🇺🇦 ў дачыненні да яго заведзеныя крымінальныя справы, у тым ліку - за дзяржздраду.

Крыніца: Служба безпеки України

#Шарый #Украіна #вайна #прапагандыст #бяспека #затрыманне
‼️"Саша любіў фільм, які называецца „На крылах славы”. Сутнасць фільму ў тым, што людзі пасля смерці трапляюць у гатэль. Я падумала, што трэба было б на 50-годдзе зрабіць яму такі падарунак – „засяліць яго ў лепшы нумар люкс”.

🎤Госці Рацыі - Інэс Сянкевіч і Аляксей Сцегар распавядаюць пра вечар памяці і канцэрт, прысвечаны Аляксандру Кулінковічу.

🎸Легенда беларускага панк-року, лідар гурта „Neuro Dubel”, чалавек, якога яшчэ доўга будуць памятаць і любіць, 18 траўня мог бы адзначыць юбілей – 50-годдзе.

Больш на сайце Радыё Рацыя

📷 Радыё Рацыя

#Кулінковіч #музыка #канцэрт #Сянкевіч #Сцегар
😢У цяперашняй Расеі🇷🇺 расплатай за сумленнасць і праўду становяцца рэпрэсіі.

Вядомага расейскага тэатральнага рэжысёра Канстанціна Райкіна звольнілі з Тэатральнай школы Канстанціна Райкіна. Назва навіны гучыць як каламбур. Але насамрэч гаворка ідзе пра палітычны пераслед дзеяча мастацтва за антываенную пазіцыю.

Мікола Бянько пра гумар у часы позняга сацыялізму, альбо які савецкі артыст быў у пашане ў беларускіх дысідэнтаў.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Расея #рэпрэсіі #сумленне #Райкін #гумар
‼️З пачатку вайны ў Польшчу прыехала больш за тры мільёны ўцекачоў з Украіны

За мінулы дзень у Польшчу🇵🇱 ўехалі 25 тысяч чалавек з Украіны.🇺🇦 Паведамляюць у Твітэры Польскія памежнікі. Учора ў адваротным кірунку выехала 17 тысяч шэсцьсот тысяч чалавек.

Сёння да 7 гадзін раніцы супрацоўнікі польскай памежнай службы праверылі дакументы ў сямі тысяч ста чалавек, якія прыехалі з Украіны.

Усяго з 24 лютага ў Польшчу з Украіны прыехала 3 мільёны 163 тысячы чалавек. У сваю чаргу ва Украіну было адпраўлена 1 мільён 47 тысяч чалавек.

#Украіна #Польшча #уцекачы #памежнікі #дакументы
🤍❤️🤍"Я стаў беларусам толькі тады, калі паехаў за мяжу і шмат гадоў там правёў. Пачала сніцца Беларусь, мне захацелася назад, неяк рэалізаваць гэтае каханне да Радзімы", - кажа літаратар з Пінска Павел Ляхновіч.

⚡️Па палітычных матывах Беларусь пакінула па розных экспертных падліках ад 200 да 400 тысяч чалавек. Большасць з'ехала ў Польшчу,🇵🇱 Літву,🇱🇹 Грузію.🇬🇪

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Ляхновіч #мігранты #Польшча #Літва #Грузія
⁉️Ці плануеце турыстычныя паездкі па Беларусі?

„У нас дэпрэсія. Вельмі прыемна, што мы прыехалі сюды, наш настрой узняўся. Мы пазнаёміліся з прыгожай гістарычнай мясцінай. Змяніўся настрой нават ад таго, што адкрылі новых людзей. Вось такі рухавік нам дапамагае зараз быць аптымістычнымі ”. 😊 Кажуць турысты, якія вандруюць па Берасцейшчыне.

Там уладальнікі аграсядзібаў, як і арганізатары лакальных этнакультурных фестываляў, кірмашоў, адміністрацыі музеяў пераарыентаваліся на ўнутраных вандроўнікаў.

Чытай больш на сайце Радыё Рацыя

#аграсядзібы #турысты #вандроўкі #Беларусь #Хвагіна
‼️На 32% павялічылася ўтрыманне ў паветры дыяксід азоту ў Пінску

Гэта небяспечны газ, які з’яўляецца пры спальванні паліва.

‼️Цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя накіраваў на буйныя прадпрыемствы Пінска папярэджанні.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Пінск #забруджванне #паветра #выкіды #экалогія
190 гадоў таму расейцамі была канфіскавана маёмасць Сапегаў

З Дзярэчынскага палаца былі нахабна ўкрадзены і вывезены старажытная зброя, посуд, адзенне, старадаўнія гадзіннікі з боем, манеты, медалі, падсвечнікі, пазалочаныя рамы, вазоны, статуі, сметніцы, іконы, жырандолі, самавары і іншыя рэчы.

Чытайце больш на сайце Радыё Рацыя:

#Расея
ПАМПУЙЦЕ ПРЫЛАДУ РАДЫЁ РАЦЫЯ Ў APP STORE АБО GOOGLE PLAY І СЛУХАЙЦЕ НАС АНЛАЙН!

Цяпер быць у курсе ўсіх самых цікавых і актуальных навін свету і беларуска-польскага памежжа можна заўсёды і ўсюды пры дапамозе мабільных гаджэтаў.

З яе дапамогай карыстачы могуць праглядаць апошнія навіны свету і беларуска-польскага памежжа, слухаць нашае радыё анлайн, слухаць навіны культурных і спартовых падзей, сачыць за навінамі ў сферы бізнэсу, навукі і прамысловасці і шмат чаго яшчэ!

З нашым дадаткам вы заўсёды будзеце ў самым цэнтры падзей!

Спасылкі для пампавання:
📌Android: https://tiny.pl/9scps
📌iOS: https://tiny.pl/9scpl
Развітанне са Станіславам Шушкевічам пачнецца ў Чырвоным касцёле заўтра а 20-й гадзіне і працягнецца да 14:30 7-га траўня

З гэтай нагоды выказаўся філосаф і палітычны дзеяч Анатоль Ляўковіч: “Палітычная спадчына Станіслава Шушкевіча – гэта не толькі яго дзяржаўная дзейнасць напачатку 90-х, але і знакавы ўнёсак у развіццё і падтрымку сацыял-дэмакратычнага руху”

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Шушкевіч
Польшча – другая краіна па аб’ёме дапамогі, аказанай Украіне

Польшча – гэта разлікі міжнародных арганізацый – другая краіна па аб’ёме дапамогі, аказанай Украіне, – заявіў у праграме „Графіці” кіраўнік канцылярыі прэм’ер-міністра Міхал Дворчык. Ён падкрэсліў, што падтрымка тычыцца не толькі прыёму бежанцаў, але і гуманітарнай дапамогі, якая накіроўваецца праз усходнюю мяжу.

Кіраўнік канцылярыі прэм’ер-міністра Міхал Дворчык лічыць, што цяпер у Польшчы знаходзіцца ад 1,5 да 1,8 мільёна ваенных уцекачоў з Украіны. Усяго ў Польшчу прыехала больш за 3 мільёны, але частка з’ехала ў іншыя краіны, а частка вярнулася дамоў пасля адыходу расійцаў з заходняй часткі Украіны. У эфіры Polskie Radio 24 Міхал Дворчык падкрэсліў, што праз пакет законаў польскі ўрад дазволіў уцекачам доступ да шырокага спектру паслуг і да рынку працы. На пэўны час украінцы атрымалі правы, падобныя да тых, якімі карыстаюцца польскія грамадзяне ў частцы аховы здароўя, доступу да адукацыі і сацыяльнай дапамогі.

#Польшча
У Беларусі пахавалі польскага салдата Эміля Чэчку

Сёння ў Беларусі пахавалі польскага салдата Эміля Чэчку, паведамляе праўладная арганізацыя „Сістэмная праваабарона”. Чэчка дэзерціраваў з польскага войска падчас міграцыйнага крызісу на мяжы Беларусі і краін Еўразвяза. Ён перайшоў на беларускую тэрыторыю і заявіў, што польскія вайскоўцы ўчыняюць масавыя забойствы мігрантаў і валанцёраў. 17 сакавіка яго знайшлі павешаным.

Пахавалі Чэчку на польскіх могілках у Даўгінава, Вілейскага раёна Менскай вобласці.
У Польшчы на Чэчку пачалі крымінальную справу за дэзерцірства, яго камандзіры былі звольненыя.

📷t.me/legal_system

#Польшча
Свята годнасці для людзей з абмежаванымі магчымасцямі прайшло ў Беластоку

У цэнтры Беластока на Рынку Касцюшкі прайшло свята, арганізаванае для людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Пачалося святкаванне Дня барацьбы за правы людзей з абмежаванымі магчымасцямі з Марша годнасці па цэнтральных вуліцах горада, а завершылася святкаваннем на цэнтральнай плошчы са спевамі, танцамі, конкурсамі і пачастункамі.

Больш на сайце Радыё Рацыя:
Запіс у Жалобнай кнізе Станіславу Шушкевічу зрабіў Вітаўтас Ландсбергіс

Жалобная кніга Станіславу Шушкевічу знаходзіцца ў Беларускім доме ў Вільні. Свае запісы там ужо пакінулі спецпасланец ЗША па Беларусі Джулі Фішэр, спецпасланец Францыі па Беларусі Нікаля дэ Лакост і амбасадар МУС Літвы Аста Андрыаўскене. А ўшанаваць памяць Шушкевіча можа кожны — Жалобная кніга будзе даступная ў Беларускім доме ў Вільні да шостага траўня (з 12.00 да 20.00).

Чытайце больш на сайце Радыё Рацыя:
🔻 Агляд прэсы: выйсця не бачна

🔸Беларусь прызнала, што вайна Расеі «зацягваецца».

🔸Еўразвяз прадставіў новы пакет санкцый супраць Расеі.

🔸Дзень Перамогі: чаго чакаць 9 траўня?

Падрабязнасці свежых матэрыялаў замежнай прэсы на сайце Радыё Рацыя

#Беларусь #Расея #вайна #Еўразвяз #Дзень_перамогі
‼️Беларускія валанцёры з Батумі перадалі тэрабароне Адэсы тактычныя рэчы

Паводле валанцёра Паўла Хаванскага, збор для Адэсы скончыўся, але калі будзе запыт з іншых гарадоў – валанцёры зноўку арганізуюць збор.

Больш на сайце Радыё Рацыя

📷 Радыё Рацыя

#беларусы #валанцёры #Адэса #збор #тэрабарона
🙎‍♀️«Жанчыны ў гісторыі Беларусі»

Такую тэму разгледзелі на чацвёртых курсах "Мова Нанова"
ў Беластоку. Госцяй курсаў была беларуская паэтка гішпанскага паходжання Анхела Эспіноса Руіс.🙍🏽‍♀️

Больш на сайце Радыё Рацыя

📷 Радыё Рацыя

#Беласток #Мова_Нанова #жанчына #Эспіноза #курсы