Беларускае Радыё Рацыя
1.21K subscribers
30.5K photos
100 videos
10 files
24.1K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
16-га сакавіка 32 замежнікі спрабавалі нелегальна перасекчы польска-беларускую мяжу. Адбылося гвалтоўнае парушэнне бяспекі мяжы ў раёне Памежнага паста ў Міхалове.

Чытай больш на: https://d1qi097eoj06ns.cloudfront.net/sumezhzha/grupa-zamezhnikau-sprabavala-gvaltou/ #Polsca #мігранты #мяжа #Беларусь #памежнікі
⚡️Памежны камітэт Беларусі абвінаваціў «польскіх сілавікоў» у абстрэле пункту пропуску

Памежны камітэт Беларусі🇧🇾 заявіў, што ў ноч з 10 на 11 красавіка «польскія сілавікі» 🇵🇱 абстралялі беларускі аўтадарожны пункт пропуску Пясчатка. Камітэт дадаў, што сілавікі таксама спрабавалі асляпіць беларускіх памежнікаў страбаскопамі, і адзначыў, што гэтыя дзеянні былі зафіксаваныя камерамі відэаназірання.

Беларускія памежнікі пішуць, што праінфармавалі аб інцыдэнце польскі бок, які пакуль не адрэагаваў на гэтае абвінавачанне.

Ведамства публікуе фота „металічных шарыкаў” і відэа з камер відэаназірання. На ім бачныя некалькі чалавек, як мяркуецца, у форме, балаклавах і з заплечнікамі. У руках аднаго з іх – прадмет, падобны на рагатку.

📷 t.me/gpkgovby

#памежнікі #Польшча #Беларусь #Пясчатка #мяжа #абстрэл
‼️З пачатку вайны ў Польшчу прыехала больш за тры мільёны ўцекачоў з Украіны

За мінулы дзень у Польшчу🇵🇱 ўехалі 25 тысяч чалавек з Украіны.🇺🇦 Паведамляюць у Твітэры Польскія памежнікі. Учора ў адваротным кірунку выехала 17 тысяч шэсцьсот тысяч чалавек.

Сёння да 7 гадзін раніцы супрацоўнікі польскай памежнай службы праверылі дакументы ў сямі тысяч ста чалавек, якія прыехалі з Украіны.

Усяго з 24 лютага ў Польшчу з Украіны прыехала 3 мільёны 163 тысячы чалавек. У сваю чаргу ва Украіну было адпраўлена 1 мільён 47 тысяч чалавек.

#Украіна #Польшча #уцекачы #памежнікі #дакументы
⚡️Восем польскіх памежнікаў і беларуса абвінавачваюць у кантрабандзе

🔸Паводле следчых, злачынная група дзейнічала са жніўня 2017 года па травень 2018 года, забяспечвала перавозку і продаж тавараў.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#памежнікі #кантрабанда #мяжа #тавары #суд
‼️ З пачатку вайны больш за 5,5 млн чалавек прыбылі з Украіны ў Польшчу

Агулам з пачатку расейскага ўварвання ва Украіну, польска-ўкраінскую мяжу перасеклі 5 мільёнаў 519 тысяч чалавек, паведамляе Памежная служба Польшчы.

📌 Учора з Украіны ў Польшчу прыбыло больш за 24 тысячы чалавек, а сёння да 7.00 гадзіны раніцы польскія памежнікі прынялі 6,3 тысяч чалавек. Цягам мінулых сутак ва Украіну з Польшчы выехала 33,5 тысячы чалавек, а агулам з пачатку поўнамаштабнай вайны – 3 мільёны 667 тысяч.

📷 РАР

#Польшча #Украіна #бежанцы #вайна #памежнікі