Беларускае Радыё Рацыя
1.28K subscribers
33K photos
103 videos
11 files
25.9K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
📌Заахвочваем да спампавання прылады Беларускага Радыё Рацыя. З яе дапамогай можна слухаць радыё і чытаць навіны з сайта 💪

Спасылкі для спампавання
❗️Android: https://tiny.pl/9scps
❗️iOS: https://tiny.pl/9scpl

Слухайце Беларускае Радыё Рацыя ў вандроўках і паездках з дапамогай вашых мабільнікаў. Гэта зручна і аператыўна!
📌 У Еўракамісіі анансавалі шосты пакет санкцый супраць Расеі.

📌 Ад сістэмы SWIFT адключаць яшчэ тры буйныя банкі, а сярод іх — Сбербанк. ЕЗ нанясе ўдар па расейскай прапагандзе — на тэрыторыі ЕЗ забароняць вяшчанне трох буйных расейскіх тэлеканалаў.

📌 Таксама будуць і новыя персанальныя санкцыі.

#санкцыі #Еўразвяз #вайна_ва_Украіне #SWIFT #расейская_прапаганда

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌 Першы кіраўнік незалежнай Беларусі Станіслаў Шушкевіч неаднойчы выступаў на нашым радыё.

📌 Прапануем вашай увазе гутарку з ім пра Белавежскія пагадненні, пра яе ўдзельнікаў і акалічнасці падпісання гістарычных дакументаў, пра сутнасць палітыкі Расеі і Пуціна, пра ролю СНД.

00:45 Праграмны дырэктар Радыё Рацыя Юрка Ляшчынскі пра апошнюю сустрэчу са Станіславам Шушкевічам.
03:02 Станіслаў Шушкевіч пра Белавежскія пагадненні.
11:10 Ацэнка Белавежскіх пагадненняў Уладзімірам Пуціным.
13:47 Пра незалежнасць Беларусі.
14:53 Пра лёс СНД.

#Станіслаў_Шушкевіч #Белавежскія_пагадненні #СНД #палітыка_Расеі_і_Пуціна #незалежная_Беларусь

Больш на сайце Радыё Рацыя.
‼️У Берасці працягваецца «Карагодная» справа

📌Суддзя Людміла Рубашэўская пакарала яшчэ 11 чалавек за ўдзел 13 верасня 2020 году ў пратэставай акцыі на скрыжаванні бульвара Касманаўтаў і праспекта Машэрава ў Берасці, калі людзі вадзілі пад музыку вялікі карагод.

🔻Як паведамляе ПЦ “Вясна”, Дзмітрыю Шамшуру, Юрыю Клімаўцу, Ігару Ляшкевічу і Дзіяне Вашчылінай прысудзілі па 3 гады «хатняй хіміі»;

🔻Кацярыне Ерамеевай, Ірыне Кузьмянчук, Юліі Леванюк, Ларысе Яхімовіч, Дзьмітрыю Неўмяржыцкаму — па 2 гады «хатняй хіміі»;

🔻Віталю Брыцько і Людміле Карабанюк — па 3 гады «хіміі».

❗️Усяго па "Карагоднай справе" асудзілі ўжо звыш ста чалавек.

📷 nv-online.info
❗️ЕЗ плануе паставіць Малдове дадатковае вайсковае абсталяванне перад магчымай расейскай агрэсіяй

‼️На мінулым тыдні з’явіліся матэрыялы выведак аб падрыхтоўцы Расеяй нападу на Малдову з тым, каб забяспечыць «калідор» да непрызнанага Прыднястроўя з Адэсы і Крыму, а таксама мець магчымасць пагражаць Украіне па новым кірунку.

📌Пра планы паставіць краіне дадатковае вайсковае абсталяванне паведаміў старшыня Еўрапейскай рады Шарль Мішэль на прэс-канферэнцыі падчас візіту ў Малдову.

Нагадаем, раней прэзідэнтка Малдовы Мая Санду патрабавала вываду расейскага вайсковага кантынгенту з тэрыторыі сваёй дзяржавы.

📷 Președinția Republicii Moldova
⚡️Савет Рэспублікі ўхваліў «расстрэльныя» папраўкі за "замах на тэрарызм"

🔻Цяпер законапраект мусіць падпісаць Аляксандар Лукашэнка

📌Скандальны законапраект аб зменах у Крымінальны кодэкс Беларусі, якімі прадугледжваецца прымяненне пакарання смерцю за замах на ўчыненне актаў тэрарызму, сёння разгледзелі на пасяджэнні Савету Рэспублікі. Як паведамляе прэс-служба Верхняй палаты парламенту, дэпутаты ўхвалілі змены. Згодна з законапраектам, прапануецца змяніць частку 2 артыкула 67, які абвяшчае, што смяротнае пакаранне не можа быць прызначана за падрыхтоўку да злачынства і замах на злачынства.

Змяненні ў Крымінальны кодэкс набудуць моц праз 10 дзён пасля афіцыйнага апублікавання паправак.

📷 aif.by
📌Ёсць у гісторыі палітыкі, якія могуць быць самастойнымі, разумнымі і дзейснымі, а ёсць палітыкі, падобныя каўбасам – чым іх начыніш, тое яны ў сабе і носяць.

❗️Паміж Украінай і Германіяй разгарэўся сапраўдны дыпламатычны скандал. Дайшло да таго, што амбасадар Украіны ў Нямеччыне назваў цяперашняга канцлера ФРГ Олафа Шольца «пакрыўджанай каўбасой». І ня проста каўбасой, а вантрабянкай.

Словы ўкраінскага пасла🇺🇦 канешне не дыпламатычныя. Але ідзе страшная вайна, амаль штодзень ва Украіне гінуць соткі людзей, сярод якіх і няшчасныя дзеці, а нямецкая бюракратычная эліта па-ранейшаму імкнецца захаваць свае «паўночныя струмені» ды іншыя гешэфты з Масквой.

Пра «Нямецкую вантрабянку» чытаем у блогу Уладзіміра Хільмановіча.
‼️У Варшаве пройдзе канцэрт у падтрымку беларускага гурта «Irdorath», удзельнікі якога знаходзяцца за кратамі.

🎤“Мы гэты канцэрт планавалі не толькі, каб хайпануць і выступіць у Варшаве. Мы рэальна хочам нагадаць пра тых людзей, якія знаходзяцца за кратамі, якім трэба дапамагаць сваімі эмоцыямі, дзеяннямі, пазіцыямі!” – кажа арганізатар канцэрту, фронтмэн бэнду «Znich» Алесь Таболіч.

❗️Усе сродкі, сабраныя на канцэрце, будуць перададзеныя сем’ям удзельнікаў гурта.

Больш на Радыё Рацыя
“Гонар і сумленне нацыі, чалавек-эпоха…”

Так пра першага кіраўніка незалежнай Беларусі Станіслава Шушкевіча сказаў былы дэпутат Вярхоўнага Савета 12 склікання, член партыі БНФ, беларускі амбасадар у Нямеччыне ў 90-х гадах Пётр Садоўскі.

“Калі я сам сябе стаўлю на яго месца, то я не ведаю, ці я зрабіў бы нешта лепш. Ён зрабіў усё магчымае», - дадаў ён.

🎧Успамінамі пра Станіслава Станіслававіча Шушкевіча ў эфіры Беларускага Радыё Рацыя дзеляцца грамадскія дзеячы, сябры і блізкія палітыка.
❗️«Ёкерыт» афіцыйна абвясціў аб сыходзе з КХЛ

🏒Фінскі клуб вырашыў больш не выступаць у лізе. Генменеджар «Ёкерыта» Яры Куры пакіне сваю пасаду ў савеце дырэктараў КХЛ. Пра планы на будучыню клуб аб'явіць у бліжэйшы час.

Больш пра навіны спорту даведаемся на Радыё Рацыя

📷 championat.com
‼️4 траўня спаўняецца 90 гадоў з дня нараджэння беларускага літаратуразнаўца, крытыка, перакладчыка, кандыдата філалагічных навук Міколы Прашковіча (1932-1983).

🖌Мікола Прашковіч – адзін з самых таленавітых беларускіх літаратуразнаўцаў ХХ стагоддзя, які за 51 год свайго жыцця напісаў дзясяткі артыкулаў па творчасці беларускіх літаратараў, рэцэнзій на кнігі, перакладаў.

📚Мікола Прашковіч – адзін з першых пачаў даследаваць паэзію Сімяона Полацкага, у 1967 годзе напісаў вялікі артыкул «Шлях паэта» пра творчасць Ларысы Геніюш, з’яўляецца адным з аўтараў калектыўных кніг "450 год беларускага кнігадрукавання», «Францішак Скарына – беларускі першадрукар» ды інш.

На вялікі жаль, да сённяшніх дзён у Беларусі не выдадзены кнігі яго літаратуразнаўчых артыкулаў і перакладаў.

Больш на Радыё Рацыя

На фота: разам з Алесем Белакозам і Ларысай Геніюш
❗️Па рашэнні суда з запрошаных 200 тысяч рублёў маральнай шкоды з прадпрыемстваў «Аўта Перспектыва Цэнтр» і «ТрансГаз Беларусь» інваліду 2 групы Аляксандру Краўчуку выплацяць толькі 10 тысяч.

"Дадзенае рашэнне я лічу незаконным, якое не адпавядае нормам разумнасці, справядлівасці і абгрунтаванасці. Я не магу годна ўтрымліваць сям’ю, бо страціў бізнес і не магу працаўладкавацца", - абураны Краўчук.

Больш на Радыё Рацыя
❗️Самае значнае з дасягненняў, дзякуючы якому Станіслаў Шушкевіч увайшоў у сусветную гісторыю, — падпісанне Белавежскіх пагадненняў ад беларускага боку.

✒️Подпіс пад дакументам, які паставіў крыж на імперыі зла, варты таго, каб імем Станіслава Шушкевіча назвалі цэнтральныя вуліцы ці скверы ў будучай дэмакратычнай Беларусі⚪️🔴⚪️.

📌 Аднак менавіта ўдзел у Белавежскіх пагадненнях яму не могуць дараваць адэпты СССР і посткамуністы. Сам Станіслаў Шушкевіч ставіўся да такіх абвінавачанняў з гумарам і сціпла адмаўляўся ад лаўраў чалавека, які разваліў СССР.

Пра тое, "За што беларусы павінны быць удзячнымі Станіславу Шушкевічу", чытаем у блогу Міколы Бянько.
‼️Арт-каментар Радыё Рацыя ад Алега Мініча
⚡️Украіна ўчыніла дэмарш, калі Беларусь пачала старшыняваць у органе АБСЕ

У сераду Беларусь🇧🇾 па ратацыі атрымала месца старшыні ў Форуме супрацоўніцтва па бяспецы АБСЕ. У адказ на гэта дэлегацыі Украіны🇺🇦 і краін-партнёраў у АБСЕ пакінулі залу пасяджэння, піша Укрінфарм.

Пасаду старшыні ў адным з двух пастаянна дзеючых дырэктыўных органаў АБСЕ Беларусь будзе займаць чатыры месяцы.

Сёння ўкраінская дэлегацыя афіцыйна заявіла, што не лічыць магчымым прымаць факт, што дыскусіі будуць праходзіць пад старшынствам Беларусі і парадак дня будзе вызначаць дзяржава, якая падтрымлівае вайну ў рэгіёне АБСЕ.

Як паведамлялася раней, АБСЕ не прызнала Беларусь удзельніцай ваеннага канфлікту.

#Украіна #Беларусь #АБСЕ #вайна #канфлікт
⁉️Навошта сквош моладзі?

🔻Нават слова такое незразумелае: сквош. Цяперашнія чыноўнікі ў Беларусі разважаюць так: спачатку сквош, а потым моладзь на акцыі пратэсту пойдзе. Іншая справа ваенна-патрыятычныя клубы.

🔻Юлія Сівец у сваім блогу разважае пра ваенна-патрыятычны клуб замест сквоша.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#сквош #моладзь #патрыятызм #чыноўнікі
‼️З 1 ліпеня 2022 года газета “Наша слова” на паперы не выйдзе

‼️Міністэрства інфармацыі, разгледзеўшы прадстаўленыя для дзяржаўнай рэгістрацыі газеты „Наша слова” дакументы, паведаміла, што заява пра дзяржаўную рэгістрацыю названай газеты пададзена з парушэннем патрабаванняў.

Больш на сайце Радыё Рацыя

📷 Радыё Рацыя

#Наша_слова #газета #Мінінфарм #рэгістрацыя
Агляд прэсы: заканамерныя пытанні

⁉️ЕЗ прапануе санкцыі супраць асноўных беларускіх калійных кампаній. Вайна ва Украіне: ці дарэчны сёння пацыфізм?

🔸Паўночная Ірландыя ў чаканні рэгіянальных выбараў.

🔸ЗША: Вярхоўны суд мае намер адмяніць права на аборт.

🔸Падрабязнасці свежых матэрыялаў замежнай прэсы на сайце Радыё Рацыя

#Еўразвяз #ЗША #выбары #Беларусь #Украіна