Беларускае Радыё Рацыя
1.23K subscribers
30.9K photos
100 videos
10 files
24.5K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
‼️Тайвань дадаў Беларусь у спіс экспартнага кантролю з-за вайны ва Украіне

🇹🇼Тайваньскім кампаніям забараняецца экспартаваць у Беларусь🇧🇾 высокатэхналагічныя прадукты без спецыяльнага дазволу.

Адпаведнае рашэнне ў пятніцу прыняў урад гэтай краіны, паведамляе Reuters. Падобнае рашэнне раней было прынятае ў дачыненні Расеі.🇷🇺 У спіс экспартнага кантролю ўваходзіць абсталяванне для вытворчасці паўправаднікоў (у гэтай галіне Тайвань з'яўляецца адным з сусветных лідараў), а таксама лазеры і навігацыйныя сістэмы.

Адзначаецца, што гэта "ў значнай ступені сімвалічны крок", паколькі аб'ёмы гандлю з Беларуссю і РФ нязначныя. Міністэрства эканомікі Тайваня заявіла, што абмежаванні прынятыя "з прычыны актыўнага ўдзелу Беларусі ва ўварванні Расеі ва Украіну".🇺🇦 Нягледзячы на тое, што ўлады Беларусі гэта абвяргаюць.

⁉️ Чым можа адказаць афіцыйны Менск? Магчыма, уключэннем Тайваня🇹🇼 ў спіс "недружалюбных краін".

📷 aaa-russia.com

#Тайвань #Беларусь #Расея #Украіна #экспарт
❗️ЕЗ разглядае варыянт транзіту ўкраінскага зерня праз Беларусь

🔻На пазачарговым саміце Еўрапейскага звяза, які пройдзе 30-31 мая, будуць разглядацца варыянты альтэрнатыўных маршрутаў экспарту ўкраінскага збожжа па сушы, у тым ліку праз Беларусь у парты краін Балтыі.

🔻22 млн тон збожжа зараз заблакаваныя ў элеватарах ва Украіне.

Больш на Радыё Рацыя

📷 corriere.it

#вайна #Украіна #ЕЗ #украінскае_збожжа #экспарт
‼️⚡️ Турцыя і Расія дамовіліся пра вываз украінскага збожжа морам

📌 Расійская газета «Известия» паведаміла пра нібыта ўзгодненую Расіяй і Турцыяй схему вывазу ўкраінскага збожжа.

📌 Паводле інфармацыі выдання, турэцкія вайскоўцы нібыта зоймуцца размінаваннем прыбярэжнай зоны ў раёне Адэсы.

📌 Турэцкі ж флот будзе канваіраваць судны са збожжам да нейтральных вод. Далей да Басфора іх будуць суправаджаць расійскія караблі.

📌 План збіраюцца зацвердзіць 8-9 чэрвеня падчас візіту міністраў замежных спраў і абароны РФ у Турцыю.

#вайна_ва_Укране #украінскае_збожжа #Турцыя #экспарт_украінскага_збожжа #Чорнае_мора

Наша Ніва 📷 novayaepoxa.com