Беларускае Радыё Рацыя
1.21K subscribers
30.5K photos
100 videos
10 files
24.2K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
Рада Еўропы спыняе дачыненні з афіцыйным Менскам

Аднак Рада Еўропы працягне «ўмацоўваць адносіны з беларускай грамадзянскай супольнасцю і апазіцыяй у выгнанні, надаючы асаблівую ўвагу беларускай моладзі, незалежным СМІ і праваабаронцам». #UE #Belarus #Беларусь #санкцыі #ЕЗ

Чытай больш на: https://d1qi097eoj06ns.cloudfront.net/palityka/rada-europy-spynyae-dachynenni-z-afitsyj/
Настроі ў войску Лукашэнкі далёкія ад узвышаных. Месяц вайне ва Украіне: заканчэння не прадбачыцца. Сустрэча ў вярхах: сіла ці слабасць?

Падрабязнасці свежых матэрыялаў замежнай прэсы даведаемся ў нашым аглядзе СМІ.

Чытай больш #war #вайна #Украіна #ЕЗ #агрэсія
Больш за 10 тысяч беларусаў падалі заяўкі ў пасольства Літвы на атрыманне візы.

Падрабязнасці на сайце Радыё Рацыя

#Літва #віза #ЕЗ #беларусы
‼️Дэпутаты Еўрапарламента зацвердзілі рэзалюцыю, у якой патрабуюць поўнага эмбарга на расейскі імпарт нафты, вугалю, ядзернага паліва і газу.

Указваючы на ўдзел Беларусі ў вайне ва Украіне🇺🇦, рэзалюцыя патрабуе, каб санкцыі супраць Беларусі былі такімі ж, як санкцыі, уведзеныя супраць Расеі.

Чытай на сайце Радыё Рацыя

📷 ТАСС

#Еўрапарламент #ЕЗ #вайна #Украіна #санкцыі
‼️«Я паказаў… зверствы, учыненыя расейскімі вайскоўцамі над цывільнымі ўкраінцамі. Мы ніколі не прабачым ворагу гэтых злачынстваў. Супольна працуем з нашымі еўрапейскімі партнёрамі, каб як мага хутчэй спыніць агрэсара», - паведаміў прэмʼер-міністр Украіны Дзяніс Шмыгаль.

Прэзідэнт Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен, вярхоўны прадстаўнік ЕЗ па замежных справах і палітыцы бяспекі Жазэп Барэль і прэмʼер-міністр Славакіі Эдуард Гегер наведалі Бучу🇺🇦.

Больш на сайце Радыё Рацыя

📷 t.me/Denys_Smyhal

#Украіна #Буча #ЕЗ #вайна #зверствы #ахвяры
🇵🇱 Памежная варта Польшчы абвінаваціла беларускіх сілавікоў у нападзе на патруль.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#ЕЗ #Польшча #Беларусь #мяжа #мігранты
🚫Забарона на імпарт расейскай нафты можа ўвайсці ў новы пакет санкцый, які рыхтуе Еўразвяз.

Краіны ЕЗ усё бліжэй падыходзяць да таго, каб дамовіцца паміж сабою пра ўвядзенне гэтай абмежавальнай меры, паведамляе The New York Times.

Мяркуецца, што канчатковае рашэнне будзе прынятае толькі пасля другога тура выбараў у Францыі, які пройдзе 24 красавіка.

Больш на сайце Радыё Рацыя

📷 expert.ru

#Еўразвяз #ЕЗ #нафта #санкцыі #Расея
‼️У Беларусі павялічаны ліміт для бяспошліннага ўвозу пасылак.

Адпаведны ўказ (нумар 142) падпісаў Аляксандр Лукашэнка, паведамляе яго прэс-служба.

Па новым указе беларусы змогуць бяспошлінна атрымліваць пасылкі, калі іх памер не перавысіць да 1 кастрычніка 2022 года 1000 еўра і 31 кг, пасля 1 кастрычніка 2022 года – 200 еўра і 31 кг.

Паведамляецца, што падпісаны ўказ прыраўноўвае нормы бяспошліннага ўвозу тавараў у паштовых адпраўленнях у Беларусі да норм ва ўсіх астатніх дзяржавах Еўразійскага эканамічнага саюза.

📷 people.onliner.by

#ЕЗ #пасылкі #Белпошта #ліміты
❗️Вярбоўка грамадзян Літвы, якія едуць у Беларусь і Расею. Намеры нацысцкага рэжыму Пуціна. Алігархі заўсёды на крок наперадзе. Падрабязнасці свежых матэрыялаў замежнай прэсы даведаемся ў аглядзе Вольгі Сямашкі.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Беларусь #РФ #Украіна #ЗША #ЕЗ #вайна #СМІ
❗️„Яшчэ адзін крок на шляху Украіны🇺🇦 ў ЕЗ. Надзвычайныя часы патрабуюць надзвычайных крокаў і надзвычайнай хуткасці”, – напісаў пасол ЕЗ ва Украіне Маці Маасікас у Twitter.

‼️‼️Украіна🇺🇦 накіравала першую частку запоўненай анкеты-апытальніка ў Еўракамісію, каб ацаніць здольнасць атрымаць статус кандыдата ў ЕЗ, і ўжо працуе над другой часткай.

Больш на сайце Радыё Рацыя

📷 twitter.com/MattiMaasikas #Украіна #ЕЗ #Уладзімір_Зяленскі #вайна
Эмануэль Макрон: уступленне Украіны🇺🇦 ў ЕЗ зойме гады, а то і дзесяцігоддзі

Пра гэта прэзідэнт Францыі заявіў у Еўрапарламенце, піша ВВС.

«Мы ўсе выдатна разумеем, што працэс далучэння зойме гады - а па праўдзе кажучы, магчыма, і некалькі дзесяцігоддзяў. Такая рэальнасць, калі, вядома, мы не вырашым змякчыць стандарты для кандыдатаў. І не перагледзім наш падыход да адзінства Еўропы», - заявіў Макрон.

Але і без фармальнага членства ў ЕЗ Украіна - частка еўрапейскай сям'і, таму што яна смела змагаецца за Еўропу, сказаў Макрон.

📌Макрон прапанаваў стварыць новы фармат супрацоўніцтва еўрапейскіх дзяржаў, які б быў адкрыты ў тым ліку для Ўкраіны і Брытаніі.

📷 eurointegration.com.ua

#Украіна #вайна #ЕЗ #інтэграцыя
❗️ЕЗ разглядае варыянт транзіту ўкраінскага зерня праз Беларусь

🔻На пазачарговым саміце Еўрапейскага звяза, які пройдзе 30-31 мая, будуць разглядацца варыянты альтэрнатыўных маршрутаў экспарту ўкраінскага збожжа па сушы, у тым ліку праз Беларусь у парты краін Балтыі.

🔻22 млн тон збожжа зараз заблакаваныя ў элеватарах ва Украіне.

Больш на Радыё Рацыя

📷 corriere.it

#вайна #Украіна #ЕЗ #украінскае_збожжа #экспарт
⚡️‼️Сёмы пакет санкцый ЕЗ супраць Расеі можа быць ухвалены да сярэдзіны наступнага тыдня.

🔻Па дадзеных СМІ, амбасадары ЕЗ у чацвер прыступаюць да кансультацый па ўвядзенні новых абмежаванняў супраць РФ.

🔻Гэты пакет будзе ўключаць забарону на імпарт расейскага золата. Пакет таксама пашырыць спіс тавараў падвойнага прызначэння, забароненых для экспарту ў РФ, і спіс фізічных і юрыдычных асоб, звязаных з шырокім колам прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна.

🔻Акрамя таго, новы пакет санкцый будзе накіраваны на закрыццё шчылін у раней зацверджаных антырасейскіх санкцыях.

Крыніца: Европейская правда

📷 newspress.am
#ЕЗ #Пуцін #санкцыі #вайна #Украіна