Беларускае Радыё Рацыя
1.29K subscribers
33.4K photos
103 videos
11 files
26.1K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
‼️Пасля 60 дзён вайны назіраюцца прыкметы таго, што РФ рыхтуецца падключыць да аперацыі супраць Украіны групоўку войскаў у непрызнанай рэспубліцы Прыднястроўе.

Выглядае на тое, што спецслужбы РФ намагаюцца стварыць падставу для ўцягнення гэтай квазідзяржавы ў паўнавартасную вайну.

❗️У апошнія два дні ў Прыднястроўі здарыліся ажно два выпадкі, якія цягнуць на casus belli. 25 красавіка ўвечары з гранатамётаў невядомыя абстралялі будынак МГБ — міністэрства дзяржбяспекі Прыднястроўскай рэспублікі. На наступны дзень здарыліся дыверсіі адразу ў некалькіх месцах.

Больш у блогу Міколы Бянько «У расейска-ўкраінскай вайне адкрываецца новы фронт?»

#вайна #Украіна #Прыднястроўе #тэракт #РФ