Беларускае Радыё Рацыя
1.22K subscribers
30.7K photos
100 videos
10 files
24.3K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
Расейскія праваабаронцы звінавацілі Захад у парушэнні правоў расейцаў у замежжы.

Самае страшнае, паводле праваабронцы Аляксандра Брода, што «имеют место попытки отменить российскую культуру и переписать историю». Зазірнуўшы ў біяграфію гэтага Броду высвятляецца, што той хваліў празрыстасць выбараў у расейскую Дзярждуму, апраўдваў ваеннае уварванне Расеі на тэрыторыю Грузіі і ўсё бліжэй скочваўся да афіцыйнай крамлёўскай ідэалогіі.

Якая дзяржава – такія і праваабаронцы!

Чытайце на сайце Радыё Рацыя блог Уладзіміра Хільмановіча "Брод у каламутнай вадзе".

#блог #Уладзімір_Хільмановіч #беларусы #Украіна #РФ #вайна
Блогі Рацыі | Ліза Ахроменка | Святая тэма

Ні для каго не сакрэт, што хлуслівая рыторыка РФ накіравана хутчэй на запалёныя мазгі сваіх жа грамадзян, якія нават праз паўтара месяца вайны ва Украіне слепа вераць у тое, што мэтай удараў ёсць выключна ваенная інфраструктура.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Укріана #РФ #вайна #блог
Мы маем унікальную сітуацыю, калі беларускі народ🤍❤️🤍 фактычна сабатуе палітычную волю ўлады, якая на першым этапе дэманстравала надзвычайную ваяўнічасць, але, убачыўшы адчайны адпор украінцаў🇺🇦, а таксама, адчуўшы настроі ў беларускім грамадстве, памяняла рыторыку.

І хоць голас беларускага народу пакуль напоўніцу не загучаў, але ў нашым выпадку маўчанне -- гэта таксама пазіцыя.

‼️І ў гэтым маўчанні няма нічога добрага ані для РФ, ані для іх саюзнікаў з афіцыйных структур РБ.

Чытай блог Міколы Бянько “Пра тое, як ставіцца беларускі народ да вайны ва Украіне”.

#вайна #беларусы #Украіна #пратэсты #РФ
‼️‼️За час вайны загінулі ад 2,5 да 3 тысяч украінскіх вайскоўцаў. Каля 10 тысяч параненыя.

Пра гэта ў інтэрв’ю CNN заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі🇺🇦.

Страты сярод расейцаў, па афіцыйных украінскіх дадзеных, нашмат большыя — 19—20 тысяч.

Больш на сайце Радыё Рацыя

📷 president.gov.ua

#вайна #Украіна #ахвяры #Уладзімір_Зяленскі #РФ #армія
Блогі Рацыі | Ліза Ахроменка | Рэальная дапамога

За некалькі дзён да пачатку расейскай агрэсіі Польшча паведаміла пра сваю гатоўнасць, у выпадку поўнамаштабнага ўварвання, забязпечыць бежанцам з Украіны працягванне адукацыйнага працэсу.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Украіна #РФ #Польшча #вайна #бежанцы #акупацыя
❗️Міністэрства спорту Швейцарыі заклікае Міжнародны Алімпійскі камітэт вывесці з складу афіцыйных асоб з Расеі і Беларусі.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#МАК #Беларусь #РФ #Швейцарыя #спорт #вайна
❗️Вярбоўка грамадзян Літвы, якія едуць у Беларусь і Расею. Намеры нацысцкага рэжыму Пуціна. Алігархі заўсёды на крок наперадзе. Падрабязнасці свежых матэрыялаў замежнай прэсы даведаемся ў аглядзе Вольгі Сямашкі.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Беларусь #РФ #Украіна #ЗША #ЕЗ #вайна #СМІ
🇺🇦 Грамадская ініцыятыва Free Belarus Center раней дапамагала беларусам, што апынуліся ва Украіне

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Беларусь #Украіна #Польшча #РФ #вайна #уцекачы
❗️ Палітызацыя беларускай дыяспары. Ці скарыстаецца Пуцін ядзернай зброяй🇷🇺? Двубой Макрона і Ле Пэн 🇫🇷. Падрабязнасці свежых матэрыялаў замежнай прэсы даведаемся ў аглядзе Вольгі Сямашкі.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#СМІ #прэса #палітыка #вайна #Украіна #РФ #вайна
🇱🇹🇺🇦 У Вільні прайшла акцыя салідарнасці з Украінай

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Літва #Украіна #Вільня #салідарнасць #РФ #вайна
‼️Пасля 60 дзён вайны назіраюцца прыкметы таго, што РФ рыхтуецца падключыць да аперацыі супраць Украіны групоўку войскаў у непрызнанай рэспубліцы Прыднястроўе.

Выглядае на тое, што спецслужбы РФ намагаюцца стварыць падставу для ўцягнення гэтай квазідзяржавы ў паўнавартасную вайну.

❗️У апошнія два дні ў Прыднястроўі здарыліся ажно два выпадкі, якія цягнуць на casus belli. 25 красавіка ўвечары з гранатамётаў невядомыя абстралялі будынак МГБ — міністэрства дзяржбяспекі Прыднястроўскай рэспублікі. На наступны дзень здарыліся дыверсіі адразу ў некалькіх месцах.

Больш у блогу Міколы Бянько «У расейска-ўкраінскай вайне адкрываецца новы фронт?»

#вайна #Украіна #Прыднястроўе #тэракт #РФ
‼️Расея прымусова вывезла на сваю тэрыторыю больш за мільён украінцаў

🔻Упаўнаважаная Вярхоўнай Рады Украіны🇺🇦 па правах чалавека Людміла Дзянісава заявіла аб прымусовым вывазе Расеяй з тэрыторыі Украіны 1 мільёна 185 тысяч грамадзян Украіны, у тым ліку больш за 200 тысяч дзяцей.

🔻Фільтрацыйныя лагеры для ўкраінцаў размяшчаюцца на тэрыторыі Расеі або Луганскай ці Данецкай абласцей. Пасля ўкраінцаў развозяць у найбольш аддаленыя рэгіёны Расеі — Ямала-Ненецкую акругу, на выспу Сахалін, у Прыморскі край і Інгушэцію. Дзянісава мае доказы таго, што Расея задоўга рыхтавала такую прымусовую дэпартацыю, таму што былі даведзеныя дырэктывы да ўсіх акругаў фэдэрацыі — колькасць людзей, якіх трэба забяспечыць часовым пражываньнем.

❗️Згодна са статыстыкай ААН, у Расею з Украіны як уцекачы выехалі каля 740 тыс грамадзян, у Беларусь — амаль 26 300 грамадзян.

📷 РИА Новости #вайна #РФ #дэпартацыя #Украіна