Беларускае Радыё Рацыя
1.21K subscribers
30.3K photos
98 videos
10 files
24K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
📌 Агляд прэсы: „Няма ежы – няма выбараў!”

🔻ФБР праводзіць ператрус у асабняку Дональда Трампа ў Фларыдзе ў пошуках доказаў магчымага злачынства.

🔻За пасаду кіраўніка Кеніі змагаюцца чатыры кандыдаты, а краіна ў галечы.

🔻 «Новая нармальнасць»: як Еўропа пацярпела ад засухі.

Апошнія сусветныя навіны ў аглядзе прэсы.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Трамп #ЗША #Кенія #выбары #Еўропа
🟰Тое, што нельга ставіць знак роўнасці паміж уладай і народам, які ўладу абраў (шляхам дэмакратычных выбараў або ў выніку поўнай фальсіфікацыі вынікаў галасавання), зразумела кожнаму разважнаму чалавеку. Яскравы прыклад – беларусы. Не прыклад – расейцы. Нешта паміж імі – туркі.🟰

🟰Ліза Ахроменка разважае пра знак роўнасці ў сваім блогу.

Больш на сайце Радыё Рацыя
https://www.youtube.com/watch?v=7QBWqgmeEWQ
‼️9 жніўня 2020 года, два гады таму, беларусы зрабілі свой Выбар. Яны выбралі Перамены.

Шмат чаго адбылося за гэтыя два гады, добрага і злога-балючага. Беларусы Беластока запісалі гэтае відэа з кадрамі сваіх актыўнасцяў у Беластоку, каб вы ведалі, што, нягледзячы ні на што, беларусы далей крочаць да сваёй свабоды, што барацьба працягваецца, што яны ніколі не забудуць і не даруюць!
‼️У Вільні пачаўся другі дзень канферэнцыі „Новая Беларусь”

Больш на сайце Радыё Рацыя

#канферэнцыя #Вільня #Беларусь #Ціханоўская #Латушка #беларусы
📌Канферэнцыя з’яўляецца добрай нагодай, каб пачаць працаваць у кірунку калектыўнай мадэлі прыняцця рашэнняў. Мы ніколі не працавалі ў дэмакратычных мадэлях, мы ўвогуле не ведаем, што гэта такое і для нас гэта таксама шлях.

📌Адзначыла Вольга Кавалькова.

📷 EPA-EFE

Чытай больш на сайце Радыё Рацыя

#канферэнцыя #Вільня #Кавалькова #дэмакратыя
‼️ У Берасці разгледзяць скаргу Алены Гнаўк

📌Апеляцыйную скаргу 65-гадовай актывісткі Алены Гнаўк у Берасцейскім абласным судзе разгледзяць ужо сёння, 9 жніўня.

📌Больш за месяц яе ўтрымліваюць у карцары. Такая інфармацыя вядомая ад сваякоў жанчыны.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Гнаўк #апеляцыя #скарга #Берасце #карцар
⚡️ Супраць верніка менскай царквы «Гефсіманія» Максіма Стасілевіча распачалі крымінальную справу па «народным артыкуле»

🔸Нагадаем, 22 ліпеня ў сябе дома былі затрыманыя жыхары Менска Яўген Барысік і Максім Стасілевіч, вернікі адной з менскіх цэркваў Хрысціян веры евангельскай. Падчас затрымання ў іх былі канфіскаваны пакункі ўлётак «Малітва за Беларусь», якія ўтрымліваюць заклік маліцца за краіну і народ «у гэты няпросты час», цытаты з Евангелля і евангельскі гімн «Чакаем цябе, наш Ісус».

🔸 Пазней хлопцам прызначылі па 10 сутак арышту: Максіму за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў (арт.19.11 КаАП), Яўгену — за дробнае хуліганства (арт. 19.1 КаАП).

🔸Стала вядома, што супраць Максіма распачалі крымінальную справу паводле ч.1 арт. 342 КК («актыўны удзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак»). Да суда ён будзе ў СІЗА-1 на Валадарскага.

Крыніца: https://t.me/viasna96
📖 Сустрэча з пісьменнікам Севярынам Квяткоўскім у Батумі

📌Ён прадставіў праект „Артысты Перамогі”. Севярын напісаў шмат тэкстаў для гэтага праекта, аднак ідэя стварэння належыць вядомаму беларускаму журналісту Сяргею Будкіну.

📷 Радыё Рацыя

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Квяткоўскі #Будкін #Батумі #праект #артысты
⚡️⚡️Абвешчана эвакуацыя ўдзельнікаў канферэнцыі ў Вільні⚡️⚡️

‼️Прычынай стаў тэлефонны званок пра мінаванне будынку. Піратэхнікі правяраюць будынак.

‼️ Усе прысутныя перайшлі на другі бок вуліцы.

📷 Радыё Рацыя

Больш на сайце Радыё Рацыя

#канферэнцыя #Вільня #Беларусь #Ціханоўская #Латушка #беларусы #эвакуацыя
📌 Улады Францыі перасталі пускаць расейцаў у Венсенскі замак

🔻Як удакладняе Agence France-Presse, там знаходзіцца штаб-кватэра гістарычнай службы абароны Францыі, якая кіруе ваеннымі архівамі. Такім чынам замак знаходзіцца ў сумесным вядзенні міністэрства культуры і міністэрства абароны.

🔻Супраць допуску расейцаў да славутасці выступіла менавіта Мінабароны. У ваенным ведамстве заявілі, што з-за ўварвання ва Украіну🇺🇦 для ўсіх грамадзян РФ🇷🇺 абмежаваны доступ у "ваенныя памяшканні", падведамныя Мінабароны.

🔻Пры гэтым, як адзначае AFP, расейцам і раней адмаўлялі ў наведванні Венсенскага замка. Адзін з такіх выпадкаў здарыўся ў канцы ліпеня. Дзве дзяўчыны з Расеі расказалі, што ахова папрасіла іх паказаць пашпарты, а затым паведаміла, што яны не могуць прайсці. У адказ на пытанне аб прычынах ахоўнік сказаў: "Таму што вы рускія".

Крыніца: https://t.me/currenttime
📖📌 Кнігі, адзенне, асабістыя прыналежнасці. Гэта ўсё тое, што палітвязні могуць пакінуць за кратамі па выхадзе на волю. Адзіная рэч, якую яны вельмі берагуць, – гэта лісты. Гэта сувязь з тымі людзьмі, якія ўвесь час верылі ў іх вызваленне і на іх не забываліся.Таму варта як мага больш ліставацца.

📌Распавяла „Госця Рацыі”. прадстаўніца ініцыятывы дапамогі палітвязням у Беларусі Dissidentby Марына Касінерава.

📷 Радыё Рацыя

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Касінерава #лісты #палітвязні #ініцыятыва
📌 Госць Рацыі – праваабаронца “Вясны” Алесь Капуцкі з Маладзечна.

📌 Праваабаронца згадвае пра тое, што адбывалася два гады таму падчас выбараў у яго мясцовасці.

📷 Беларускае Радыё Рацыя

Больш на сайце Радыё Рацыя.