Беларускае Радыё Рацыя
1.21K subscribers
30.5K photos
100 videos
10 files
24.2K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
⚪️🔴⚪️У Вільні працягвае сваю працу Канферэнцыя "Новая Беларусь".

Мэта канферэнцыі - спыненне спрэчак i супольная праца. На ёй прысутнічае некалькі соцень удзельнікаў – прадстаўнікоў розных палітычных і грамадскіх плыняў.

Больш на Радыё Рацыя

📷 Беларускае Радыё Рацыя
🙏У Польшчы ўпершыню адбылася беларуская пілігрымка

“Бог нам дапамагае выпраўляць нашыя памылкі. Пілігрымкі даюць магчымасць выявіць, што ў нас не так, што перашкаджае, дапамагае пачуць іншага, бо часам у гэтай мітусні мы не чуем адзін аднога”, - падзяліўся сваімі ўражаннямі ўдзельнік пілігрымкі Яўген Дудкін.

Больш на Радыё Рацыя
❗️Юрый Зянковіч прызнаў віну па ўсіх пунктах абвінавачання

Зянковіч папрасіў прабачэння ў іншых абвінавачаных. “З-за таго, што я дрэнна зрабіў сваю справу, чацвёра маіх сяброў трапілі за краты, і я хацеў бы папрасіць у іх прабачэння”, – заявіў Зянковіч даючы паказанні. Раней стала вядома, што Юрый Зянковіч, адзіны з абвінавачаных, заключыў здзелку са следствам.

Нагадаем, суд па так званай “справе змоўнікаў” пачаўся 29 ліпеня. На лаве падсудных – палітзняволеныя палітолаг і літаратуразнаўца Аляксандр Фядута, кіраўнік Партыі БНФ Рыгор Кастусёў, юрыст Юрый Зянковіч, якіх вінавацяць у змове з мэтай захопу ўлады неканстытуцыйным шляхам.

Разам з імі судзяць актывістаў Вольгу Галубовіч і Дзяніса Краўчука, але ім інкрымінуюць толькі актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак. Абодва прызналі сваю віну.

Лідар БНФ Рыгор Кастусёў не пагадзіўся з абвінавачаннем ні па адным пункце.

📷 © Sputnik
Вераніка Цапкала хоча стварыць камітэт па кантролі над СМІ

📌У кулуарах канферэнцыі “Новая Беларусь” у Вільні Вераніка Цапкала заявіла журналісту “Нашай Нівы”, што ў дадзены момант група актывістаў, блізкая да штабу Цапкалы, робіць кантэнт-аналіз беларусіх недзяржаўных СМІ на прадмет згадак розных палітычных сіл. Калі акажацца, кажа Вераніка, што ў асобным СМІ дамінуе пазіцыя толькі адной палітычнай плыні, то яна збіраецца напісаць лісты да кіраўнікоў заходніх дзяржаў і фондаў з патрабаваннем спыніць фінансаванне і падтрымку гэтага СМІ.

Недзяржаўныя СМІ яна называе “гэтак званымі незалежнымі” — ёй не падабаецца, што пра дзейнасць яе мужа і яе самой мала пішуць. На пытанне, што рабіць, яна сказала, што прапануе стварыць камітэт кантролю над СМІ.
Мінаюць два гады, як адбыліся ў Беларусі прэзідэнцкія выбары, пасля якіх пачаліся непрадбачаныя нікім падзеі.

🎤Пра гарачы жнівень 2020 года паразмаўлялі з "Госцем Рацыі" - Сяргеем Верамеенкам, актывістам партыі БХД з Гародні.

Больш на Радыё Рацыя
"Сёння аб’ектыўна трэба прызнаць, што тая рэвалюцыя, ці мірнае паўстанне 2020 года, пацярпела паразу. І тыя шаблоны па інэрцыі нельга далей выкарыстоўваць. Сапраўды каманда Ціханоўскай затармазілася, аказаўшыся ў пэўным палоне гэтых шаблонаў. Таму трэба думаць над новай стратэгіяй", - лічыць Аляксандр Класкоўскі.

Палітычны аналітык у нашым эфіры падзяліўся першымі ўражаннямі ад канферэнцыі "Новая Беларусь", якая праходзіць зараз у Вільні.

Больш на Радыё Рацыя
"Мы не забудзем ахвяраў рэжыму Лукашэнкі, ягоных мінулых і цяперашніх злачынстваў", Жазэп Барэль падтрымаў беларусаў напярэдадні другой гадавіны пратэстаў.

ЕЗ не прызнае легітымнасць Аляксандра Лукашэнкі і падтрымлівае памкненні беларусаў да дэмакратыі. Пра гэта гаворыцца ў заяве вярхоўнага прадстаўніка Еўразвязу па знешніх справах і палітыцы бяспекі Жазэпа Барэля.

Прадстаўнік ЕЗ згадаў масавыя рэпрэсіі, якія пачаліся ў адказ на пратэсты беларусаў у 2020-м. З таго часу ціск толькі ўзмацняецца. Барэль згадаў, што ў Беларусі больш за 1200 палітвязняў — "праваабаронцы, журналісты, прафсаюзныя дзеячы, работнікі СМІ, юрысты і простыя грамадзяне, якія выказваюць любую крытыку сістэмы».

Па яго словах, ЕЗ працягне падтрымліваць міжнародныя намаганні па прыцягненні уладаў Беларусі да адказнасці дзеля збору і захавання доказаў парушэнняў правоў чалавека. Ад імя ЕЗ ён заклікаў афіцыйны Менск вызваліць палітвязняў, паважаць правы чалавека і спыніць удзел у расейскай ваеннай агрэсіі супраць Украіны.

📷 aa.com.tr
⁉️Хто мусіць кантраляваць медыя і ці будуць яны ўвогуле кантралявацца?

Вераніка Цапкала ў кулуарах канферэнцыі “Новая Беларусь” прапанавала падпарадкаваць незалежныя СМІ палітычным актарам.

З палітычным аналітыкам Паўлюком Быкоўскім абмеркавалі ў нашым эфіры сітуацыю з незалежнымі беларускімі медыя.

Больш на Радыё Рацыя

📷 baj.by
‼️Затрыманы былы галоўны рэдактар „Барысаўскіх навін” Анатоль Букас

У Барысаве затрымалі Анатоля Букаса і ягоную жонку. Па інфармацыі БАЖ, сужэнцаў выцягнулі з машыны на стаянцы. У іх дома прайшоў ператрус.

Пры затрыманні сілавікі казалі аб распаўсюджванні экстрэмісцкіх матэрыялаў. Жонку Анатоля вызвалілі. Чакаецца, што Букаса будуць судзіць заўтра.

📷 ont.by
‼️Паглядзіце, што стала з кватэрай журналісткі Аліны Болбас пасля яе разгрому сілавікамі

Сілавікі правялі ператрус у кватэры бацькі журналісткі Аліны Болбас і паказалі вынік сваёй "працы" ў здзеклівым відэа, аформленым у стылі перадачы "Кватэрнае пытанне". На відэа можна заўважыць раскіданыя па ўсёй кватэры рэчы і перакуленую мэблю.

Нагадаем, сёння стала вядома, што затрымалі бацьку Аліны Болбас, беларускай журналісткі, якая з'ехала з краіны ў 2020 годзе. У "пакаяным" відэа мужчына кажа, што выходзіў разам з дачкой на мітынгі.

Крыніца: reform.by

📷 скрыншот з відэа
"Яўген Кулік, як раз такая асоба, як ранішняе святло. Чалавек з напоўненым жыццём. Ён у пэўным сэнсе мой настаўнік. Ён мяне выхоўваў ў тым сэнсе, што да мастацтва трэба ставіцца не з той лёгкасцю, як я ставіўся", - так скульптар Алесь Шатэрнік згадвае пра мастака Яўгена Куліка (1937-2002) – аўтара эталона дзяржаўнага герба Пагоня.

Больш на Радыё Рацыя
⚽️ У матчы другога дывізіёна чэмпіянату Расеі „Рубін” згуляў унічыю з „Нафтахімікам” ⚽️

⚽️ Беларусы Віталь Лісаковіч і Аляксандр Мартыновіч адыгралі ў складзе гасцей „ад званка да званка”, прычым першы з іх забіў гол.

📷 ФК Рубін

Больш на сайце Радыё Рацыя

#футбол #Рубін #Лісаковіч #спорт