🤍❤️🤍7 жніўня адбыўся Маршам Годнасці беларусаў Варшавы
Некалькі тысяч беларусаў адзначылі другую гадавіну пасля выбараў 2020 года. Людзі папрыходзілі сем'ямі з малымі дзецьмі і нават з дамашнімі гадаванцамі – сабакамі. Сонечнае надвор'е дапамагае людзям адчуць момант еднасці і радасці ад сустрэч, гаворыць вядучая свята Марына Савіцкая:
- Акцыя адбываецца неверагоднай, і вельмі правільна, што яна адбываецца, таму што нам, беларусам, якія з’ехалі з Беларусі, магчыма, хтосьці прамым рэйсам у Варшаву, магчыма, хтосьці праз Украіну. Але варта яднацца, каб мы справіліся са сваёй задачай. Каб мы перамаглі і наперадзе ў нас была насамрэч светлая будучыня.
Пасля афіцыйнай часткі, пад час якой выступілі актывісты дыяспары і вядомы Аляксандр Ждановіч – Маляваныч, Вольны Хор і гурт BelarusianTrue Story, вялікая калона людзей з воклічамі «Жыве Беларусь!, пад бой менскіх барабаншчыкаў прайшла ад плошчы Канстытуцыі па цэнтральных вуліцах Варшавы да калоны Жыгімонта на Замкавай плошчы.

22 грамадзянаў Самалі і Джыбуці спрабавалі нелегальна трапіць на тэрыторыю Польшчы 7 жніўня
📌20 асобаў нелегальна перасеклі мяжу ў раёне Белавежы
📌2 асобы з Эфіопіі нелегальна зайшлі ў Польшчу з боку Нараўкі.
🔻У гэтым месяцы такіх спробаў было 206
Крыніца: @Straz_Graniczna

🤬Фактычна год за кратамі знаходзіцца жыхар горада Кобрын Берасцейскай вобласці, палітвязень Віталь Жук
Асуджаны ён за каментар у адрас Лукашэнкі, які следства палічыла абразай "кіраўніка дзяржавы". Дома ў мужчыны засталося чацвёра непаўнагадовых дзяцей.
Распавядае яго жонка Маргарыта Касабуцкая:
- Ціск адбываецца. Маральна цяжка, адназначна. Так, ён мне пісаў пра тое, што вельмі цяжка, пра тое, што мы хацелі першапачаткова ўсе яго накіраванні ў ШІЗА аспрэчваць. Але ён мне напісаў і папрасіў нічога не аспрэчваць, таму што маральна-псіхалагічны ціск на яго адбываецца. Ён пісаў, што ўжо няма сілаў змагацца.
Палітвязню Віталю Жуку прысуджана паўтары гады калоніі. Большую частку тэрміну ён ужо адбыў за кратамі.
📷"Вясна"

Мы жывем на мяжы старой і новай эпохаў - меркаванне беларускага астролага
Страх – наймацнейшае пачуццё, якое пануе сярод еўрапейцаў, якія перажылі пандэміі, войны, разрыў суседскіх стасункаў між дзяржавамі, сем’ямі. Уласнымі прагнозамі дзеліцца беларускі астролаг Наталля Сліж:
🎤Страх – гэта асноўная рэч, якую выкарыстоўвае рэлігія, палітыкі. Як толькі чалавек перастае кантраляваць гэтую эмоцыю, вельмі лёгка ім маніпуляваць, вельмі лёгка падкідваць любую ідэю.
Якраз гэта эпоха і адбываецца, бо якраз у 2022 годзе было яшчэ адно злучэнне Марса і Сатурна зноў у паветраных знаках.
А калі казаць пра перадзел свету, то, так, ён сапраўды адбываецца, і адбываецца ў жорсткай форме. Калі мы скажам, што ранейшыя тэндэнцыі аднапалярныя, двупалярныя – не, такой сітуацыі ўжо не будзе, палітычнага ўплыву ўжо не будзе. Зараз краіны, якія раней дамінавалі, спрабуюць яшчэ ўхапіць гэтыя старыя тэндэнцыі і паспрабаваць панаваць, але гэта ўжо не будзе мець сэнсу.
📷budzma.org

Вы ўжо чулі пра канферэнцыю беларускіх дэмсілаў у Вільні?
Яна стартуе сёння а 12-й гадзіне паводле беларускага часу. Арганізатары хочуць пераканць беларусаў у тым, што "будуць размаўляць адкрыта, паказваць вынікі працы, спрачацца пра рэальныя планы”.
Кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка ў сваім звароце прапануе „не спаборнічаць у стратэгіях, а прыняць палітычнае валявое рашэнне” — стварыць „пераходны Кабінет, як калегіяльны орган нацыянальнай улады Рэспублікі Беларусь, і аб’яднацца вакол гэтага рашэння”.
Запрашаем усіх на анлайн-трансляцыю, якую можна будзе паглядзець па спасылцы!

❕❗️❕Па гэтай спасылцы можна сачыць за анлайнам канферэнцыі «Новая Беларусь»
"Мы верым у дыялог і Беларусь, куды мы ўсе вельмі хочам вярнуцца. Спадзяемся, што гэта будзе плённая сустрэча, якая прывядзе да пазітыўных вынікаў." - пішуць арганізатары.
Чакаецца, што з Канферэнцыі пачнецца перафарматаванне Каардынацыйнай рады і стварэнне Аб’яднанага пераходнага кабінету, у які ўвойдуць прадстаўнікі розных структураў

Уявіце сабе, што трэба Украіне, каб супрацьстаяць расейскай агрэсіі, калі лінія фронту вайны ахоплівае адлегласьць амаль цэлай краіны з поўначы на поўдзень.
Давайце параўнаем гэта з Японіяй. Калі вы пачнеце маляваць лінію ад паўночнага японскага вострава Іторофу на поўдзень, вы дасягнеце Нагасакі.
📷МЗС Украіны

‼️Галоўная рэдактарка „Новага Часу” Аксана Колб з’ехала з Беларусі за мяжу
У чэрвені яна была асуджана на 2,5 гады „хіміі”, але на гэтым пераслед не спыніўся. Як піша Колб у Facebook, у дадатак да згаданага тэрміну яна атрымала 13 сутак і яе зноў пачалі шукаць следчыя цэнтральнага апарату Следчага камітэта. Цяпер яна ў бяспецы.
Нагадаем, Аксану Колб затрымалі 20 красавіка бягучага года. Сілавікі прыйшлі да яе ў кватэру з… кувалдамі і шчытамі. Праваабаронцы прызналі яе палітзняволенай. 15 чэрвеня суд прызнаў яе вінаватай у „арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак або актыўным удзеле ў іх” (ва ўдзеле ў акцыі пратэсту ў Менску ў 2020-м) і прысудзіў „хімію” з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
Аксану Колб вызвалілі ў зале суда да накіравання адбыцця тэрміна, і яна здолела выехаць з краіны.
📷 Новы Час

❗️У Гародні аднавіўся суд па гучнай справе Мікалая Аўтуховіча і яго групы.
У панядзелак Аўтуховіч прысутнічае на працэсе. Ён трымаў сухую галадоўку, з якой пачаў выходзіць 1 жніўня. Як піша sb.by, медыкі заявілі, што не могуць назваць гэта галадоўкай, бо нібыта Мікалай Аўтуховіч прымаў за гэты перыяд "нейкую колькасць вады і вугляводаў" і спаслаліся на даследаванні аналізаў.
Сам жа Аўтуховіч сказаў, што не згодны з заявай медыкаў. "27 ліпеня быў узяты аналіз, які праз чатыры дні паказаў, што арганізм цалкам абязводжаны, раскладаюцца тканкі нырак, — гаварыў ён. — Маё здароўе цалкам падарвана".
Мікалай Аўтуховіч падчас галадоўкі патрабаваў аддаваць яму лісты ад маці і іншых людзей. У выніку яму перадалі ліст ад маці.
📌Суд "па справе Аўтуховіча" ідзе з 18 траўня ў будынку гарадзенскай турмы №1. Паводле версіі следства, Мікалай Аўтуховіч быў арганізатарам і кіраўніком групы, якая падпальвала аўтамабілі і дамы сілавікоў у Беларусі.
📷 sb.by

У палітвязня Паўла Вінаградава пацвердзілі сухоты
Пра гэта напісала ў фэйсбуку яго жонка Святлана Вінаградава.
📌28 ліпеня Паўла перавялі ў аршанскую папраўчую калонію №12, вядомую тым, што там утрымліваюцца і лечацца асуджаныя, хворыя на актыўную форму сухотаў.
Паўла сёлета ў сакавіку асудзілі на пяць гадоў калоніі. Яго абвінавацілі па арт. 130 КК (распальванне сацыяльнай варожасці), ч. 2 арт. 367 КК (паклёп на прэзідэнта) і арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).
Крыніца: Наша Ніва
📷 Радыё Свабода