Беларускае Радыё Рацыя
1.23K subscribers
31K photos
100 videos
10 files
24.5K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
📌 Беларуску Яну Пінчук экстрадавалі з Расеі ў Беларусь

📌 Яна Пінчук – 25-гадовая грамадзянка Беларусі, якой на радзіме пагражае да 20 гадоў калоніі за адміністраванне “экстрэмісцкага” тэлеграм-чата “Віцебск 97%”.
📌 Украіна спыніла прапампоўванне нафты па «Дружбе» - «Транснафта»

Украінскі аператар нафтаправода "Дружба" "Укртранснафта" з 4 жніўня спыніла прапампоўванне нафты па паўднёвай галінцы ў адрас Венгрыі, Чэхіі і Славакіі. Пра гэта заявіў прэс-сакратар, дарадца прэзідэнта "Транснафты" Ігар Дзёмін.

📌 «Сапраўды, «Укртранснафта» цалкам спыніла прапампоўванне нафты на Венгрыю, Чэхію і Славакію па паўднёвай ветцы «Дружбы» 4 жніўня ў 6.10 раніцы. Пры гэтым транзіт праз Беларусь у напрамку Польшчы і Германіі працягваецца», - цытуе яго РІА «Новости».

📌 Дзёмін растлумачыў, што ўкраінскі бок бярэ 100% перадаплаты за прадастаўленне паслуг. Аднак апошні плацеж за транзіт быў вернуты на рахунак "Транснафты".

📌 "Газпромбанк", які абслугоўвае плацяжы, паведаміў нам, што плацёж вернуты ў сувязі з уступленнем рэгламенту Еўразвяза, гэта значыць сёмага пакета санкцый", – сказаў Дзёмін.

reform.by
📌 Штогод ушаноўваюць лён культасветработнікі вёскі Міжэвічы Слонімскага раёна. Вось і сёлета яны парадавалі не толькі вяскоўцаў, але і гасцей свята “Блакіт нябёсаў”.

📌 Імпрэза адбылася ў цэнтры вёскі. Яна пачалася з тэатралізаванага выступлення, а потым на ўсю вёску гучалі шчырыя словы пра беларускі лён, песні ў выкананні народнага ансамбля “Жывіца”, дзейнічалі выставы і праходзіла дэгустацыя страў з ільну, а таксама адбылося дэфіле ў ільняных касцюмах.

📷 Беларускае Радыё Рацыя

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌 Святлана Ціханоўская аб’явіла пра стварэнне пераходнага кабінету.

📌 У яго ўвайшлі: Павел Латушка – прадстаўнік кабінету па транзіце ўлады; Аляксандр Азараў – па аднаўленні правапарадку; Валерый Кавалеўскі – па замежных справах; Валерый Сахашчык – прадстаўнік кабінету па абароне і нацыянальнай бяспецы.

📌 Зала сустрэла абвяшчэнне кабінета авацыяй і скандаваннем “Жыве Беларусь!”.

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌 ЗША ўводзяць візавыя абмежаванні ў дачыненні да 100 беларускіх службовых асоб, якія маюць дачыненне да падрыву дэмакратыі ў Беларусі. Пра гэта заявіў дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен.

📌 Паводле яго слоў, у санкцыйны пералік унесены прадстаўнікі адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі, КДБ, Цэнтрвыбаркама, МУС, Генпракуратуры, Следчага камітэта, Мінтранса, ГУБАЗіК МУС, Белтэлерадыёкампаніі, АНТ, ваенныя, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў і члены Савета Рэспублікі і інш. крокі па ўвядзенні візавых абмежаванняў у дачыненні да 297 беларускіх асоб.

📌 Акрамя таго, Блінкен аб'явіў аб пашырэнні санкцый супраць Мікалая Карпенкава і Дзмітрыя Балабы. Візавыя абмежаванні ўведзены ў дачыненні да жонкі Карпенкава Ірыны і сына Ігара, а таксама ў адносінах да жонкі Балабы Таццяны і сыноў Арцёма і Максіма.

reform.by
📌 У эфіры Беларускага Радыё Рацыя – кіраўнік Нацыянальнага антыкрызіснага ўкраўлення Павел Латушка, з якім журналіст Радыё Рацыя абмяркаваў стварэнне новага цэнтральнага выканаўчага органа дэмакратычнай Беларусі.

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌 Мікола Бянько: Пра балючыя ўцёкі ад метраполіі

📌 Беларуская дзяржава і грамадства апынуліся ў надзвычай складаным становішчы ў звязку з вайной РФ супраць Украіны. З аднаго боку, прадастаўленне тэрыторыі і аб’ектаў ваеннай інфраструктуры для расейскіх войскаў даюць падставы ўкраінскаму боку лічыць Беларусь саўдзельнікам у нападзе. З іншага боку, беларуская армія наўпрост не ўдзельнічае ў вайне.

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌 Роўна два гады мінула з пачатку пратэстаў у Беларусі. Пра тое, як змянілася краіна і яе жыхары за гэты час, разважаюць беларускія музыкі, якія вымушаныя былі рэлакавацца ў Польшчу.

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌 У Вільні завершылася канферэнцыя “Новая Беларусь”. Святлана Ціханоўская заявіла, што прыняла рашэнне стварыць пераходны Кабінет тэрмінам на шэсць месяцаў.

📌 У эфіры Радыё Рацыя каментуе падзею палітычны аналітык Вадзім Мажэйка.

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌«Каб ведала, што збягу, буду ў бяспецы, то зрабіла б яшчэ больш у 2020-м. Сорамна, што прачнулася толькі ў 20-м. А многія не разумеюць мяне і зараз», – кажа жыхарка вёскі Варапаева, Віцебскай вобласці, Госць Рацыі - Ганна Федаронак.

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌 Незалежным журналістам у 2020-м годзе падчас і пасля прэзідэнцкіх выбараў была адведзена асаблівая роля – быць на перадавой. Таму ўлада, жорстка разграміўшы мірныя акцыі, найперш узялася за людзей пяра і слова.

Многія паспелі ўцячы, а частка апынулася за кратамі, успамінае Зміцер Лупач – незалежны журналіст з Глыбоччыны, які цяпер жыве ў Варшаве.

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌Былы член Палітбюро ЦК КПСС і кіраўнік Беларускай ССР Мікалай Слюнькоў памёр у Менску на 94-м годзе ждыцця.

📌 Слюнькоў адыграў ключавую ролю ў тым, што ў першыя дні аварыі на ЧАЭС інфармацыя пра небяспеку радыяцыі не была даведзеная да жыхароў Беларусі.

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌 112 гадоў таму, 9 жніўня 1910 года нарадзілася вялікая беларуская паэтка, вязень сталінскіх лагераў Ларыса Геніюш (1910-1983).

📌 Усю сваю творчасць і жыццё Ларыса Геніюш прысвяціла Беларусі, яе народу, роднай мове, традыцыям і гісторыі.

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌 На Паўла Белавуса завялі справу аб здрадзе дзяржаве

📌У дачыненні да Паўла Белавуса распачата новая крымінальная справа па частцы 1 артыкула 356 КК (здрада дзяржаве), паведамляе блізкі да сілавікоў тэлеграм-канал.

📌Як напісалі аўтары канала, Белавус выконваў заданні замежных дзяржаў, прапагандуючы ідэю польскага свету, распаўсюджваў пратэстную сімволіку праз краму Symbal.by, у 2020 годзе дапамагаў каардынаваць дзейнасць, накіраваную на гвалтоўны захоп улады. Санкцыя артыкула прадугледжвае ад 7 да 15 гадоў пазбаўлення волі.

reform.by
"У нас нарадзілася дачка ў той час, калі яе тата быў у турме" - беларусы Вільні падзяліліся сваімі гісторыямі на Маршы Годнасці

У другую гадавіну выбараў 2020 году беларусы прайшліся маршам па літоўскай сталіцы. Удзельнікі падзяліліся з "Рацыяй" сваімі гісторыямі. Завяршыўся Марш мітынгам Годнасці каля амбасады Беларусі.

Слухайце на сайце Радыё Рацыя!