Беларускае Радыё Рацыя
1.29K subscribers
33.1K photos
103 videos
11 files
26K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
Эксперт агучыў умовы вайсковай мабілізацыі

Аналітык праекту «Беларусь сэк’юрыты блог» Леанід Спаткай распавёў у эфіры «Рацыі» пра тое, на якія меры павінна пайсці банда Лукашэнкі, каб адправіць беларусаў на вайну, і ці гэта ўвогуле магчыма.

Чытайце і слухайце на сайце Радыё Рацыя!
"Роўна два гады таму супраць Беларусі і яе насельнікаў пачалася вайна. Менавіта вайна і поўны захоп Расеяй тэрыторыі суверэннай дзяржавы."

Гісторык і журналіст Уладзімір Хільмановіч распавёў у сваім новым блогу пра тое, чаму беларуская рэвалюцыя 2020 году не мела шансаў на поспех.

Чытайце на сайце і ў мабільным дадатку Рацыі
🤔Чаму беларусы пацярпелі паразу ў 2020?

Грамадскі актывіст Яраслаў Бекіш тлумачыць масавыя рэпрэсіі некалькімі прычынамі:

"Перад гэтымі, так званымі, выбарамі ў 2020 годзе Лукашэнка адчуваў рызыку, і ён паўгода ездзіў і накручваў сілавікоў, каб яны брутальна давілі ўсё, што атрымаецца. То бок, ён разумеў, да чаго рыхтавацца. Мы не разумелі."

Чытай больш!
🔻Канферэнцыя „Новая Беларусь” азмрочаная не толькі знешнімі дзеяннямі, але і ўнутранымі рознагалоссямі

🔻Нават булачка ў Маскву можа стаць парушэннем санкцый

🔻Эмігранты выбіралі найлепшую краіну для жыцця

Падрабязнасці ў аглядзе сусветных СМІ:
Навіны для заўзятараў спорту!

⚽️Кіеўскае „Дынама” выйшла ў раўнд плэй-оф Лігі чэмпіёнаў

⚽️Віктар Ганчарэнка ўзначаліць маскоўскае „Тарпеда”

🏒Жлобінскі „Металург” выйграў першы матч на хакейным Кубку Салея

🏒„Дынама” прайграла апошні матч на турніры ў Сочы

🏸Азаранка згуляе ў дабрачынным матчы на „US Open”, сродкі ад якога пойдуць на дапамогу Украіне

Поўнасцю навіны спорту можаце прачытаць на нашым сайце:
Як гэта было ў 2020? Актывістка з Маладзечна зладзіла фотавыставу, каб нагадаць беларусам пра тыя падзеі

«Тады людзі выйшлі на вуліцы не толькі гарадоў, але і вёсак». – Журналістка з Маладзечна Зоя Хруцкая, арганізаваўшая выставу, з'яўляецца сведкам тых гістарычных падзей. Яна лічыць, што такім чынам можа нагадаць беларусам, на што яны здольныя.

А чым вам запомніліся падзеі 2020?

Чытай больш на сайце і ў мабільнай аплікацыі!
Ксёндз Вячаслаў Барок распавёў акалічнасці свайго ад’езду з Беларусі

Сённяшні «Госць Рацыі» распавёў як перажыў арышты, «суткі», і іншыя пакаранні ад рэжыму Лукашэнкі.

🎤«Я ніякіх злачынстваў і адміністрацыйных правапарушэнняў не рабіў, за што можна было б пасадзіць мяне. У Беларусі на сённяшні час пануе беззаконне, невінаватыя людзі сядзяць у турмах».

Чытай і слухай на сайце!
🙈Галоўчанка чакае ад Расеі 1,5 млрд даляраў крэдыту

Прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка 9 жніўня на паседжанні Саўміна пад старшынствам Аляксандра Лукашэнкі агучыў суму крэдыту, якую ўрад Беларусі жадае атрымаць ад Расеі – 1,5 млрд даляраў.

У выніковы прэс-рэліз аб паседжанні, прысвечаным функцыянаванню эканомікі ва ўмовах санкцый і мерам па іх пераадоленні, фраза пра 1,5 млрд даляраў не ўвайшла, аднак газета Адміністрацыі прэзідэнта «СБ. Беларусь сегодня» дала поўную цытату прэм’ера:

«Вызначана 14 плюс 9 праектаў. На дадзены момант на фінальнай стадыі знаходзіцца праект пагаднення выдзялення крэдыту з расейскім бокам на суму паўтара мільярда даляраў. Да канца года будуць пачаты 7 праектаў, прызнаных бакамі тэрміновымі, на суму 330 мільёнаў даляраў. Праекты накіраваны на імпартазамяшчэнне ў Саюзнай дзяржаве. У цэлым па ўсіх напрамках патэнцыял імпартазамяшчэння саюзнага рынку складае 40 мільярдаў даляраў».

Крыніца: reform.by
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🔥Паглядзіце, які файны кліп з’явіўся на песню Кацярыны Ваданосавай!

Галоўную ролю ў кліпе… Пра гэта яна распавяла ў эфіры Рацыі
Ці яшчэ засталася ў беларусаў годнасць?

🤍❤️🤍Марш у Вроцлаве ў другую гадавіну пачатку беларускай рэвалюцыі паказвае што так! Толькі паглядзіце, колькі смелых і цудоўных людзей сабраліся разам!

Чытайце цалкам на сайце!