Беларускае Радыё Рацыя
1.22K subscribers
30.8K photos
100 videos
10 files
24.4K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
📌 У Слонімскім драматычным тэатры пабывалі ўдзельнікі рэспубліканскага фестывалю сямейнай творчасці “Жывіце ў радасці”.

📌 А гэта самадзейныя артысты з Магілёўскай і Гомельскай абласцей. Яны першыя завіталі ў Слонім на рэспубліканскі фестываль, які пачнецца ў суботу, 14 траўня.
📌 Госці з вялікім задавальненнем паглядзелі камедыю па п’есе Янкі Купалы “Прымакі”.

Больш на сайце Радыё Рацыя.

#Слонім #Слонімскі_драматычны_тэатр #фестываль_сямейнай_творчасці #Янка_Купала
📌📖 Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA пачынаецца 4 чэрвеня і працягнецца да 26 чэрвеня. 📚 Сёлета ён пройдзе ў Тбілісі, Кракаве, Варшаве і Вільні, а таксама анлайн.

#фестываль_PRADMOVA #Тбілісі #Кракаў #Варшава #Вільня #беларуская_кніга #беларуская_літаратура

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📖📚 У Тбілісі праходзіць фестываль інтэлектуальнай кнігі "Прадмова". 📌Сярод гасцей "Прадмовы" ў Тбілісі — беларускія і грузінскія прадстаўнікі культуры. 📚 А менавіта: Уладзімір Някляеў з прэзентацыяй кнігі „Гэй Бэн Гіном”, заснавальнік першага незалежнага грузінскага выдавецтва „Азры” Мамука Хантадзэ, публіцыст Севярын Квяткоўскі, журналіст Зміцер Лукашук, паэт Шота Іяташвілі ды іншыя.

#фестываль_Прадмова #Уладзімір_Някляеў #Зміцер_Лукашук #Севярын_Квяткоўскі #Шота_Іяташвілі #Мамука Хантадзэ

Больш на сайце Радыё Рацыя.
🎼 Фестываль акадэмічнай арганнай музыкі “Ars Magna Organi” (“Вялікае мастацтва аргана”) пройдзе з 18 чэрвеня па 18 верасня ў 12-ці мясцовасцях краіны.

#фестываль_арганнай_музыкі_Ars_Magna_Organi #Пінск #арганы_Беларусі #Ліда #Гародня

Больш на сайце Радыё Рацыя.
‼️На Падляшшы ў чэрвені-ліпені пройдзе Фестываль Беларускай Традыцыі SONCAHRAJ

🔻 SONCAHRAJ – гэта сустрэча са спеўнай традыцыяй беларусаў, а таксама нагода пазнаёміцца з рознымі элементамі творчай ды кулінарнай спадчыны нашых продкаў.

🔻 У межах Фестывалю пройдзе серыя майстар-класаў аўтэнтычнага спеву для мясцовых калектываў з Беласточчыны.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#фестываль #Падляшша #SONCAHRAJ #Беласточчына
📖 Другі дзень фестывалю "Прадмова" ў Варшаве

🔸У арганізацыі фестывалю мы ў асноўным разлічвалі на беларусаў, якія апынуліся апошнім часам у тых краінах, дзе праходзілі мерапрыемствы «Прадмовы».

Кажа заснавальнік фестывалю і асноўны яго каардынатар Павел Баркоўскі.

Больш на сайце Радыё Рацыя

📷 Радыё Рацыя

#фестываль #Прадмова #Варшава #Баркоўскі #беларусы
☀️ Распачаўся фестываль "Сонцаграй"☀️

🔥Першая сустрэча спеўнай традыцыі беларусаў прайшла ў нядзелю ў Дубічах Царкоўных, што на Гайнаўшчыне.

🔥 Мерапрыемства ладзіць фонд "Тутака".

Больш на сайце Радыё Рацыя

📷 Радыё Рацыя

#Сонцаграй #фестываль #Тутака #Гайнаўшчына
📖 Пасля Тбілісі, Кракава і Варшавы фестываль "Прадмова" наведае Вільню

📖 25 і 26 чэрвеня арганізатары запрашаюць жыхароў і гасцей літоўскай сталіцы ў Imaguru (Vytenio g.18) наведаць мерапрыемствы, прысвечаныя кнігам і інтэлектуальнай думцы, а таксама набыць кнігі беларускіх аўтараў і выдавецтваў.

#Вільня #фестываль_Прадмова #беларуская_літаратура #беларуская_кніга #Тбілісі #Кракаў #Варшава

Больш на сайце Радыё Рацыя.
🎤🎧🎼Стартуе “Фестываль абуджаных “Tutaka”“

📌Госць Рацыі” Павел Станкевіч распавёў пра цікавосткі праграмы фестывалю.

Больш на сайце Радыё Рацыя

📷 Радыё Рацыя

#Tutaka #фестываль #Станкевіч #праграма
📌 Фестываль сучаснай беларускай культуры Minsk x Mingа пройдзе ў Мюнхене

🔻Ідэя фестывалю была ў тым, каб расказаць жыхарам Баварыі🇩🇪 пра Беларусь і паказаць „свабодную Беларусь🤍❤️🤍, якая працягвае жыць нягледзячы на рэпрэсіі”, гавораць арганізатары — Беларускае грамадскае культурнае аб’яднанне RAZAM.

🔻У праграме фестывалю канцэрты, кіна- і тэатральныя паказы. Запланаваныя выступы Маргарыты Ляўчук, Паліны Рэспублікі і Kriwi, паказы фільмаў Аляксея Палуяна і Андрэя Куцілы, тэатральны перформанс Ігара Шугалеева аб катаваннях у беларускіх турмах, выстава партрэтаў палітвязняў мастачкі Ксішы Ангелавай, DJ-сэт Папы Бо. Запланаваная таксама панэльная дыскусія аб актуальнай сітуацыі ў беларускай культуры і грамадстве. Удзел у ёй возьмуць палітыкі і грамадскія дзеячы з Беларусі і Германіі.

🔻Фестываль пройдзе з 9 па 11 верасня.

#фестываль #беларусы #Германія #Мюнхен