Беларускае Радыё Рацыя
1.29K subscribers
33.4K photos
103 videos
11 files
26.2K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
📖 Фонд „Kamunikat.org”, Бельскі дом культуры і Згуртаванне Koalicja Bielska запрашаюць на сустрэчу з беларускім пісьменнікам, паэтам і гісторыкам Уладзімірам Арловым.

#Уладзімір_Арлоў #Фонд_Камунікат #Бельск_Падляшскі #беларуская_літаратура

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📖 Славуты беларускі пісьменнік Уладзімер Арлоў заўтра, 29 красавіка, сустрэнецца з чытачамі ў Беластоку.

📖 Ён прэзентуе ў Падляшскім інстытуце культуры сваю кнігу «Паручнік Пятровіч і прапаршчык Здань», якую выдала люблінскае выдавецтва Warsztaty Kultury.

#Уладзімер_Арлоў #сустрэчы_з_чытачамі #беларуская_літаратура #беларуская_паэзія #Паручнік_Пятровіч_і_прапаршчык_Здань

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📖 З 28 красавіка ў літаратурным музеі Янкі Купалы працуе выставы «За шчасця лепшага вясну…», прысвечанай жыццю і творчасці Янкі Купалы ў гады Другой сусветнай вайны.

📖📚 Дакументы і фотаздымкі ўзновяць няпросты шлях паэта на апошнім этапе яго зямнога жыцця, які прыпаў на ваенны час.

#Янка_Купала #беларускія_паэты #музей_Янкі_Купалы #беларуская_літаратура

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📖📚 Віктар Сазонаў названы лаўрэатам літаратурнай прэміі "Гліняны Вялес"

📖📚 Прэміяй адзначаны ягоны раман "Генетычны алфавіт", выдадзены праграмнай радай тыднёвіка «Ніва» (Беласток).

📖📚 Сёлета ў шорт-лісце прэміі было 9 кніг. З іх 3 зборнікі паэзіі, 6 кніг прозы і адна гістарычная кніга.

📖📚 «Гліняны Вялес» - найстарэйшая недзяржаўная літаратурная прэмія Беларусі, была заснаваная ў 1993 годзе Таварыствам Вольных Літаратараў. Прысуджаецца за лепшую мастацкую кнігу года.

#Віктар_Сазонаў #раман_Генетычны_алфавіт #Гліняны_Вялес #беларуская_літаратура #беларускі_раман

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📖 Размова з сёлетнім лаўрэатам літаратурнай прэміі „Гліняны Вялес”, гарадзенскім празаікам Віктарам Сазонавым.

📖📚 Хацелася на падзеі, якія адлюстраваныя ў рамане, глядзець не сённяшнімі вачамі, а вачамі таго часу. На 70-ыя гады – вачамі 70-х гадоў. На 90-ыя гады – вачамі 90-ых гадоў.

📖📚 Я чуў гэтую мову ад дзядоў, ад бабуляў сваіх, якія вельмі часта са мной размаўлялі, як і было прынята ў традыцыйных беларускіх сем’ях, прыходзілі і гаварылі з унукамі.

Больш на сайце Радыё Рацыя.

#Віктар_Сазонаў #раман_Генетычны_алфавіт #беларуская_літаратура #прэмія_Гліняны_Вялес #беларускія_раманы
📌📖 Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA пачынаецца 4 чэрвеня і працягнецца да 26 чэрвеня. 📚 Сёлета ён пройдзе ў Тбілісі, Кракаве, Варшаве і Вільні, а таксама анлайн.

#фестываль_PRADMOVA #Тбілісі #Кракаў #Варшава #Вільня #беларуская_кніга #беларуская_літаратура

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌 📖 Тэлеграм-канал by_culture са спасылкай на крыніцу паведаміў, што ў беларускія школьныя бібліятэкі даслалі спіс кніг 33-х аўтараў ліквідаванага “Саюза беларускіх пісьменнікаў”, якія трэба выключыць са звароту. 📌 Сітуацыю камэнтуе сябра ліквідаванага Саюзу беларускіх пісьменнікаў Сяргей Дубавец.

#Сяргей_Дубавец #Саюз_беларускіх_пісьменнікаў #by_culture #беларуская_літаратура #беларускія_пісьменнікі

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌‼️ Уладзімір Някляеў заступіўся за Васіля Быкава перад міністрам адукацыі і навукі Украіны.

📌 Тэкст ліста ў абарону Васіля Быкава, адрасаваны міністру адукацыі і навукі Украіны Сяргею Шкарлету, Уладзімір Някляеў надрукаваў у Фэйсбуку.

📌 Ён нагадвае звязаныя з Украінай старонкі біяграфіі Васіля Быкава, а таксама тое, што «Васіль Быкаў — найвыбітная асоба не толькі ў сучаснай беларускай літаратуры, але і ў нашым сённяшнім жыцці. Ён пісьменнік, які ў сваёй творчасці заўсёды адстойваў праўду. Ён змагаўся за нашу мову, за нацыянальную культуру і гісторыю. За тое, каб Беларусь была Беларуссю, як і Украіна — Украінай».

#Васіль_Быкаў #беларуская_літаратура #вайна_ва_Украіне
📖 Пасля Тбілісі, Кракава і Варшавы фестываль "Прадмова" наведае Вільню

📖 25 і 26 чэрвеня арганізатары запрашаюць жыхароў і гасцей літоўскай сталіцы ў Imaguru (Vytenio g.18) наведаць мерапрыемствы, прысвечаныя кнігам і інтэлектуальнай думцы, а таксама набыць кнігі беларускіх аўтараў і выдавецтваў.

#Вільня #фестываль_Прадмова #беларуская_літаратура #беларуская_кніга #Тбілісі #Кракаў #Варшава

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌 Беларуская культура зазнала чарговую страту – памёр пісьменнік Эрнест Ялугін.

📌 Пісаў аповесці, раманы на гістарычную і сучасную тэматыку: «Камяні Млечнага шляху», «Апошні князь», «Астравы», «Год-другі ў Алжыры», «Свечкі на Дзяды» (1991), «Ідзі і кажы» (2006), «А потым — рай» (2008).

#Эрнест_Ялугін #беларуская_літаратура #беларускія_пісьменнікі #гістарычная_проза

Больш на сайце Радыё Рацыя.