Беларускае Радыё Рацыя
1.21K subscribers
30.4K photos
99 videos
10 files
24.1K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
🎼🎸 Калі вы любіце старую папулярную і рок-музыку, то вам сюды – перадача «Кола дзён з барадой». Алесь Дубавец запрашае ў вандроўку па музычных падзеях. Тут вы таксама зможаце даведацца пра дні народзінаў любімых выканацаў, пачуць іх спевы і ўзняць свой настрой!

🎧 Мінулыя перадачы можна таксама слухаць на сайце Радыё Рацыя.

📻 «Кола дзён з барадой» - чакае вас у сваёй радыё-гасцёўні.

#Кола_дзён_з_барадой #музыка_на_радыё #Алесь_Дубавец #Радыё_Рацыя
“Самы час для салідарнасці, для згуртаванасці, для мабілізацыі ўсіх сіл і рэсурсаў – гэта неабходна Украіне🇺🇦. І гэтая песня – наш музычны ўнёсак у барацьбу”, - заявілі музыкі Лявон Вольскі, Юрый Стыльскі, Аляксандр Памідораў і Томаш Арганэк, якія запісалі песню “Героям слава!”.

Яе і навінкі ад прадстаўнікоў незалежнай беларускай сцэны мы пачуем у чарговай праграме Алега ХаменкіМузыка тыдня”.

У перадачы таксама прагучыць песня ў выкананні гурта “Irdorath ”, музыкі якога кінутыя за краты. Гурт “Крыві” прэзентуе песню “Лісты”, прысвечаную беларускім палітвязням. Пачуем песню Юрыя Стыльскага, прысвечаную батальёну Кастуся Каліноўскага. Аўтар тэксту – добраахвотнік Радзівон Батулін.
Слухаем і аналізуем новыя рэлізы і музыку супраціву.

#Алег_Хаменка #Украіна #музыка #супраціў #Беларусь
‼️"Саша любіў фільм, які называецца „На крылах славы”. Сутнасць фільму ў тым, што людзі пасля смерці трапляюць у гатэль. Я падумала, што трэба было б на 50-годдзе зрабіць яму такі падарунак – „засяліць яго ў лепшы нумар люкс”.

🎤Госці Рацыі - Інэс Сянкевіч і Аляксей Сцегар распавядаюць пра вечар памяці і канцэрт, прысвечаны Аляксандру Кулінковічу.

🎸Легенда беларускага панк-року, лідар гурта „Neuro Dubel”, чалавек, якога яшчэ доўга будуць памятаць і любіць, 18 траўня мог бы адзначыць юбілей – 50-годдзе.

Больш на сайце Радыё Рацыя

📷 Радыё Рацыя

#Кулінковіч #музыка #канцэрт #Сянкевіч #Сцегар
🎤 Канцэрт Зміцера Вайцюшкевіча ў Познані

8 траўня ў познаньскай клубакавярні «PIES andaluzyjski» грае канцэрт «абаяльны, таленавіты, віртуозны і вельмі сціплы» Зміцер Вайцюшкевіч.

🎸Падчас акустычнага канцэрту ў невялікай залі можна будзе адчуць камеральнасць і камернасць жыцця беларусаў, паразмаўляць з музыкам, праспяваць разам вядомыя песні.

Квіткі 40 зл (на ўваходзе гатоўкай). Частка грошаў будзе прызначаная на дапамогу Украіне.🇺🇦
Колькасць месцаў абмежаваная.

#Вайцюшкевіч #Познань #канцэрт #музыка
‼️ Затрыманы музыка Андрэй Задзяркоўскі

Праваабаронцы паведамляюць, што ў Менскім раёне 5 траўня супрацоўнікі міліцыі затрымалі 38-гадовага Андрэя Задзяркоўскага. Вядома, што яго даставілі ў ІЧУ Менскага раёна на вуліцы Скарыны. Верагодна, складзены пратакол адміністрацыйнага правапарушэння.

У чым абвінавачваюць Андрэя, пакуль невядома. Суд павінен быў прайсці 6 траўня. Інфармацыі пра яго няма.

Андрэй Задзяркоўскі закончыў гістарычны факультэт БДУ, у вольны час піша электронную музыку, заўсёды размаўляе на беларускай мове.

📷 novychas.online

#Задзяркоўскі #затрыманне #музыка #праваабаронцы
🎼💣 Украінска-беларускі гурт “СеменаБенд”, удзельнікі якога ваююць, выступіў у кіеўскім клубе.

🎼 Музыкі-байцы часам дзеля падтрымання настрою і баявога духу ладзяць канцэрты.

👩‍⚖️ Музычную імпрэзу паэзіяй падтрымала ўкраінская актрыса Елізавета Краснічэнка.

#вайна_ва_Украіне #Кіеў #гурт_СеменаБенд #музыка_на_вайне #саліданасць

Больш на сайце Радыё Рацыя.
🎤У Варшаве прайшоў акустычны канцэрт Змітра Вайцюшкевіча🎸

У прыхільнікаў была магчымасць заспяваць з музыкам любімыя кампазіцыі, паразмаўляць з ім на розныя тэмы, а таксама першымі пачуць новыя творы выканаўцы.

Больш на сайце Радыё Рацыя

📷 Радыё Рацыя

#Вайцюшкевіч #канцэрт #музыка #Варшава
🎤Вольскі выступіў у Беластоку🎸

За больш чым паўтары гадзіны канцэрта Лявон Вольскі выканаў як раннія песні часоў NRM і «Крамбамбулі», так і хіты свайго сольнага праекту Volski.

🔸Музыка прызнаўся, што выступаючы на Падляшшы, штораз перажывае асаблівыя пачуцці.

📷 Радыё Рацыя

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Вольскі #канцэрт #Беласток #Падляшша #музыка
📌Мне падаецца, што мы проста зараз вельмі канцэнтравана праходзім тое, што людзі, можа быць, праходзілі дзясяткамі гадоў. Безумоўна, гэта цяжка, безумоўна, гэта сумна, але складваць рукі і пастаянна думаць, як нам не пашанцавала і якія мы няшчасныя, – гэта проста шлях у нікуды.

📌Беларуская музыка і культурная дзяячка Кацярына Ваданосава змагаецца з ракам і не губляе аптымізму.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Ваданосава #рак #музыка #аптымізм #канцэрт
🔻Я заўсёды быў упэўнены, што гэтая эпоха лукашэнак ненадоўга ў Беларусі. Яна, праўда, зацягнулася. Што ратуе? Трэба да ўсяго з добрай іроніяй ставіцца.😀 Трэба з гэтага ўсяго спрабаваць пасмейвацца. Асабліва з гэтых персанажаў, якія лічаць сябе нейкімі паўбагамі.

Кажа музыка Лявон Вольскі ў эфіры нашага радыё.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Вольскі #музыка #Беларусь #іронія
📌З палітвязня Юрыя Грыгера знялі абвінавачанні і вызвалілі ў зале суда

🔻Сёння ў судзе Ленінскага раёна Гародні разглядалася справа 59-гадовага музыкі гуртоў «Контур» і «Hard Blues Shot», а таксама ўладальніка крамы «Шоўтайм» Юрыя Грыгера.

🔻Як паведамляе Праваабарончы цэнтар «Вясна», яго абвінавачвалі паводле артыкула 369 Крымінальнага кодэкса «Абраза прадстаўніка ўлады» за пост у Facebook, які мужчына напісаў у 2020 годзе.

🔻Суддзя Руслан Гурын зняў з палітвязня ўсе абвінавачанні. Музыку вызвалілі з-пад варты ў судовай зале.

📷 spring96.org

#Грыгер #Гурын #суд #музыка #абвінавачанні