Беларускае Радыё Рацыя
1.22K subscribers
30.7K photos
100 videos
10 files
24.3K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
🎤Утульны вясновы вечар са Зміцерам Вайцюшкевічам у Беластоку.🇵🇱

Канцэрт знакамітага беларускага спевака пройдзе 28 красавіка ў кавярні Lalki.

Больш на сайце Радыё Рацыя

📷 facebook.com/FundacjaTutaka

#Вайцюшкевіч #канцэрт #Беласток #Тодар #Lalki #кавярня
🎤 Канцэрт Зміцера Вайцюшкевіча ў Познані

8 траўня ў познаньскай клубакавярні «PIES andaluzyjski» грае канцэрт «абаяльны, таленавіты, віртуозны і вельмі сціплы» Зміцер Вайцюшкевіч.

🎸Падчас акустычнага канцэрту ў невялікай залі можна будзе адчуць камеральнасць і камернасць жыцця беларусаў, паразмаўляць з музыкам, праспяваць разам вядомыя песні.

Квіткі 40 зл (на ўваходзе гатоўкай). Частка грошаў будзе прызначаная на дапамогу Украіне.🇺🇦
Колькасць месцаў абмежаваная.

#Вайцюшкевіч #Познань #канцэрт #музыка
🎤У Варшаве прайшоў акустычны канцэрт Змітра Вайцюшкевіча🎸

У прыхільнікаў была магчымасць заспяваць з музыкам любімыя кампазіцыі, паразмаўляць з ім на розныя тэмы, а таксама першымі пачуць новыя творы выканаўцы.

Больш на сайце Радыё Рацыя

📷 Радыё Рацыя

#Вайцюшкевіч #канцэрт #музыка #Варшава
🎸🎤У Варшаве адбудзецца святочны канцэрт Змітра Вайцюшкевіча🎤🎸

🔻Днямі вядомы беларускі бард прэзентаваў альбом “Вецер”, які запісаў разам з WZ-Orkiestra. Цяпер жа – на імпрэзе – артыст адзначыць і асабістую падзею. Распавядае Зміцер Вайцюшкевіч:

– У канцэрце прагучаць песні з новага альбому. А таксама найлепшыя песні, якія я напісаў праз усё сваё творчае жыццё. У нейкім сэнсе гэта будзе святкаванне майго дня народзінаў, які адбыўся 20 ліпеня. Запрашаю!

🔻Павіншаваць Змітра Вайцюшкевіча з народзінамі можна на канцэрце ў клубе “Beer Station Centrum” (Lwowska 17).

#Вайцюшкевіч #канцэрт #Варшава
🎤🎸 Зміцер Вайцюшкевіч выступіць у Беластоку

15 верасня а 18:00 у кавярні "Lalki" артыст прэзэнтуе ў акустычным варыянце новы альбом "Вецер". Канцэрт ладзіць фонд "Тутака." Квіткі ў продажы.

#Вайцюшкевіч #канцэрт #Беласток #альбом #Тутака