Беларускае Радыё Рацыя
1.24K subscribers
31.5K photos
100 videos
10 files
24.9K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
‼️Далучэнне беларускіх войскаў да расейскай агрэсіі ва Украіне «вельмі малаімавернае»

Кажа эксперт Амерыканскага Інстытута вывучэння вайны Джордж Варас у інтэрв’ю ўкраінскаму тэлеканалу «Суспільне».

‼️Эксперт Інстытута адзначае, што ў Беларусі не хопіць рэсурсаў, каб далучэнне яе войска да вайны магло мець вырашальнае значэнне. Да таго ж, гэтыя рэсурсы патрэбныя Аляксандру Лукашэнку «дома».

🔻«У Беларусі ёсць шэсць манеўровых брыгад. Кожная з іх можа стварыць дзве батальённыя тактычныя групы. Гэта азначае, што на тэорыі Беларусі можа быць сфармавана ўсяго 12 батальённых тактычных груп. Гэта вельмі малая колькасць, і яна не было б вырашальнай для атакі, якая рэальна пагражала б Украіне. Гэтыя падпадзелы былі б лёгкім заедкам для ўкраінскіх сіл, што бароняць Кіеў, Валынь і іншыя раёны», – лічыць Варас.

🔻Эксперт дадае, што знішчэнне беларускіх падпадзелаў ва Украіне можа стварыць дадатковыя праблемы.

📷 CC0 Domena publiczna

#вайна #Украіна #Расея #Беларусь #войскі
🇺🇦Украінскі Інстытут Будучыні прадставіў варыянт рашэння праблемы карупцыі ва Украіне🇺🇦

Прыдасца гэты вопыт у будучыні і для Беларусі.🤍❤️🤍

📌А прычыну, па якой для Украіны🇺🇦 не падыходзіць вопыт лабізму Польшчы🇵🇱 і Германіі🇩🇪, абазначыў дырэктар праграмы «Права» Украінскага інстытута будучыні Аляксандр Чабаненка.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Украіна #карупцыя #Беларусь #ЗША #Чабаненка
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
‼️Першыя брытанскія ЗРК Stormer HVM ужо прыбылі на фронт ва Украіне

🔥Пакуль што іх на ўзбраенні ЗСУ пяць штук, і яны вельмі дапамогуць праводзіць контрнаступленне 💪

🔥Асноўная асаблівасць гэтых "зенітак" - яны "бачаць" штурмавікі на дыстанцыі да 18 кіламетраў і выкарыстоўваюцца як СПА з паўаўтаматычным лазерным навядзеннем.

🔥А так як сваёй РЛС на гэтым ЗРК няма, то брытанскі Stormer HVM па сутнасці "нябачны" для бартавых датчыкаў радыёлакацыйнага апрамянення, якія стаяць на самалётах і верталётах суперніка.

Крыніца: t.me/uniannet
📌У Берасцейскай крэпасці плануюць зрабіць цэнтр патрыятычнага выхавання. Менгарвыканкам прапануе «скінуцца» на яго будаўніцтва.

📌Цэнтр патрыятычнага выхавання моладзі плануюць стварыць на базе Кобрынскага ўмацавання Берасцейскай крэпасці, пачаць будаўніцтва павінны ў 2023 годзе.

📌Па словах намесніцы старшыні Менгарвыканкаму Надзеі Лазарэвіч, цэнтр будзе займацца «выхаваннем грамадзян-патрыётаў», а арганізацыям яна прапанавала «прыняць удзел у фінансаванні будаўніцтва цэнтру».

Крыніца: Минск-Новости
⚡️ Пашкоджаны помнік Ластоўскаму

🔸Нехта зноў пашкодзіў помнік выбітнаму беларускаму гісторыку і палітыку Вацлаву Ластоўскаму ў Курапатах.

🔸Сёлета гэта ўжо не першы выпадак.

📷 @historyja

#помнік #Ластоўскі #Курапаты #шкода
‼️Федэрацыя прафсаюзаў IndustriALL будзе падтрымліваць ліквідаваныя прафсаюзы ў Беларусі

📌З 13 ліпеня Вярхоўны суд стаў забараняць дзейнасць незалежных прафсаюзаў. Тры з іх чальцы IndustriALL: Свабодны прафсаюз металістаў, Беларускі прафсаюз работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці і Свабодны прафсаюз Беларускі.

📌 IndustriALL гэта рашэнне не прызнае. Прадстаўнікі глабальнай Федэрацыі прафсаюзаў напісалі гендырэктару Міжнароднай арганізацыі працы і папрасілі тэрмінова ўмяшацца.

📌Федэрацыя падкрэслівае, што рэпрэсіі супраць прафсаюзаў Беларусі палітычна матываваныя і патрабуе неадкладна вызваліць 15 прафсаюзных лідараў і актывістаў, якія знаходзяцца ў зняволенні.

📷 industriall-union.org

#IndustriALL #прафсаюз #РЭП #актывісты
😀“Гумар заўсёды добра ўспрымаецца. Але гумар трэба яшчэ зразумець і знайсці аўтара. Гэта як мёд: пчала лятае, але трэба, каб яшчэ нехта знайшоў гэтую пчолку і напісаў пра яе”.

🔸Госць Рацыі – літаратар, перакладчык – Мячыслаў Курыловіч. Ён распавёў адкуль чэрпае натхненне і як працуе над сатырычнымі і гумарыстычнымі творамі.

Больш на сайце Радыё Рацыя

📷 Радыё Рацыя

#Курыловіч #натхненне #гумар #літаратар #творы
‼️„Фэйкаў хапае, і ўсё гэта залежыць ад хуткасці. Журналістам трэба было б даваць інфармацыю, пераправяраючы факты. Лепш даць навіну на некалькі гадзін пазней, але дакладней. Таму што падзеі на фронце развіваюцца дастаткова хутка“.

📌Зазначае медыяэксперт і журналіст MediaIQ Яўген Юшкоўскі.

📌Ён упэўнены, што з-за хуткасці працы ў беларускіх СМІ таксама бываюць неапраўданыя памылкі, як да прыкладу неправераныя паведамленні пра смерць беларускіх ваяроў з палка Каліноўскага.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#медыя #фэйкі #Юшкоўскі #інфармацыя #Беларусь
Песні, танцы і забаўкі - так прайшоў варшаўскі канцэрт-інтэрактыў Андруся Такінданга і Аквалерыі

“Канцэрты для дзяцей – заўсёды крута. Яна дадаюць энергіі для жыцця” - кажуць музыкі.

Імпрэза грунтавалася на апавяданнях Свэна Нурдквіста пра Пэтсана і Фіндуса.

У Андруся і Аквалерыі ёсць таксама калядны праект з якім плануюць тур па Польшчы.
Не хапае ежы для бяздомных у прытулку на Гарадзеншчыне. Вы можаце дапамагчы.

У вёсцы Аляксандраўка ўжо 10 гадоў працуе прыватны прытулак для бяздомных, якім займаецца Аляксей Шчадроў.

"На жаль, учора ў іх з ежы аказалася, што засталася толькі бульба і малако з дзвюх коз, якія ёсць у іх на падворку, а сёння тэлефанаваў і сказаў, што літаральна толькі цукар застаўся", - апісвае сітуацыю з прытулкам сябра Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Сяргей Верамеенка.

Будзем удзячныя за вашыя ахвяраванні і рэпост.

Картка Аляксея:
Aliaksei Shchadrou
6711 7700 1409 5728 да 11/23
Belarusbank

Рахунак Аляксея ў Польшчы:
Aliaksei Shchadrou
Bank PKO
33 1020 1055 0000 9802 0525 0560

Больш на Радыё Рацыя
За ліпень 1574 палякі наведалі Беларусь па «бязвізу»

Усяго ж за перыяд «бязвіза» 144 442 грамадзяніны Латвіі, Літвы і Польшчы скарысталіся такім правам наведаць Беларусь.

Больш статыстыкі ад Дзяржпагранкамітэту на Радыё Рацыя
З Беларусі ва Украіну зноў запускаюць беспілотнікі

На перахоп БПЛА быў узняты знішчальнік, таксама спрацавала ўкраінская сістэма супрацьпаветранай абароны. Два беспілотнікі збітыя.

БПЛА перасеклі паветраную прастору Украіны з боку Беларусі.

Кіраўнік Валынскай абласной ваеннай адміністрацыі Юры Пагуляйка, паведамляе, што абломкі беспілотніка пашкодзілі прыватныя будынкі, некалькі чалавек атрымалі раненні і былі шпіталізаваны, адзін чалавек загінуў.

Крыніца: Волинська ОДА
За паўгода больш за 10 000 беларусаў атрымалі внж у Літве

Яшчэ крыху больш за 4400 беларусаў чакаюць адказу на пададзеныя заяўкі. Дэпартамент міграцыі адзначае, што разгляд заяўкі займае 4 месяцы, у спешным парадку – два месяцы. Гэта значыць, што частка заяўнікаў звярнулася па від на жыхарства яшчэ летась.

Калі лічыць беларусаў, якія падалі заяўкі, то з 1 студзеня да 30 ліпеня іх у Літве было 10 487.

Больш на Радыё Рацыя
Фестываль ў Чаромсе завяршыўся выступам легендарнага ўкраінскага гурта «Гайдамакі»

27-ы раз у Чаромсе прайшоў этна-фолк фестываль «Мноста народаў і культур». На галоўнай сцэне выступалі гурты з Польшчы, Венгрыі і Украіны.

Фестываль перайшоў ад вялікай сцэны да больш лакальных мерапрыемстваў, якія будуць працягвацца яшчэ тыдзень.

Больш на Радыё Рацыя
Фігуранты "карагоднай справы" пачалі выходзіць на волю

Сяргей Канановіч
з Пружанаў адбыў 1,5 года «хіміі». Аляксей Арцецкі з Берасця адбыў за ўдзел у карагодзе 1,5 года калоніі агульнага рэжыму.

«Карагодная справа» стала найбольш масавай «палітычнай» справай у гісторыі Беларусі. Па ёй затрымалі і пакаралі дзясяткі людзей.

Больш на Радыё Рацыя
📌Агляд прэсы: базіс і надбудовы

🔻Беларусь застаецца пагрозай.

🔻Абстрэл Адэсы: якія перспектывы пагаднення па збожжавых?

🔻Орбан крытыкуе стратэгію ЕЗ супраць Расеі.

🔻Датэрміновыя выбары ў Італіі – дрэнны знак для Макрона.

Падрабязнасці свежых матэрыялаў замежнай прэсы на сайце Радыё Рацыя

#Беларусь #Адэса #вайна #Орбан #Макрон