Беларускае Радыё Рацыя
1.28K subscribers
33.1K photos
103 videos
11 files
25.9K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
😢24 прадстаўнікі беларускіх медыя знаходзяцца за кратамі

“І гэта наша галоўная бяда”, - кажа намеснік старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў – Барыс Гарэцкі, і прыгадвае, што сярод апошніх затрыманых – галоўны рэдактар выдання “Новы Час” – Аксана Колб:

- На жаль, спіс журналістаў за кратамі ніколі не памяншаўся за апошні год менш 20 чалавек. І рэпрэсіі працягваюцца. Аксана Колб – выдатны прафесіянал, патрыёт. Чалавека проста захапілі ў палон. Дарэчы, мы размаўлялі з галоўнымі рэдактарамі бельгійскіх выданняў і падлічылі, што з беларускіх выданняў мы маем 5 галоўных рэдактараў за кратамі. Вось так выглядае беларуская медыя-прастора. Нягледзячы на гэта, выданні працягваюць сваю працу, здаецца тут ёсць чым ганарыцца.

😢У Беларусі амаль не засталося незалежных СМІ. Большасць рэдакцый і журналістаў вымушаныя былі пакінуць краіну. Некаторыя рэдакцыі – тэлеканала “Белсат”, агенцтва “БелаПАН” і “Радыё Свабода” ўлады прызналі так званымі “экстрэмісцкімі фармаваннямі”.

📷 baj.by

#журналісты #Гарэцкі #медыя
‼️„Фэйкаў хапае, і ўсё гэта залежыць ад хуткасці. Журналістам трэба было б даваць інфармацыю, пераправяраючы факты. Лепш даць навіну на некалькі гадзін пазней, але дакладней. Таму што падзеі на фронце развіваюцца дастаткова хутка“.

📌Зазначае медыяэксперт і журналіст MediaIQ Яўген Юшкоўскі.

📌Ён упэўнены, што з-за хуткасці працы ў беларускіх СМІ таксама бываюць неапраўданыя памылкі, як да прыкладу неправераныя паведамленні пра смерць беларускіх ваяроў з палка Каліноўскага.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#медыя #фэйкі #Юшкоўскі #інфармацыя #Беларусь