Беларускае Радыё Рацыя
1.28K subscribers
33.1K photos
103 videos
11 files
25.9K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
Памятаеце Паліну Шарэнду-Панасюк, якая згубілася, а нядаўна адшукалася ў карнай калоніі? Ведаем падрабязнасці, што з ёй там адбываецца

Яе жыццю існуе прамая пагроза. «Зарэчанская» калонія №24 вядома вельмі жорсткімі ўмовамі. Цяжкім бытам у тым ліку. У атрадах няма гарачай вады. Баня адзін раз на тыдзень, калі да цябе няма прэтэнзій з боку адміністрацыі. Інтэрнэт цягне дрэнна. Апошні лёгкі рамонт быў у 90-я гады.

Чытайце па СПАСЫЛЦЫ!
📌6 жніўня ў мястэчку Гальшаны, што ў Ашмянскім раёне, пройдзе традыцыйны, ужо 9-ы па ліку фэст “Гальшанскі замак”. Ужо надрукавана і праграма фэсту. На жаль, яна распаўсюджваецца на расейскай мове.

https://d1qi097eoj06ns.cloudfront.net/kultura/fest-galshanski-zamak-projdze-pa-ras/
⚪️🔴⚪️Акцыя салідарнасці з беларускімі палітвязнямі прайшла ў Вільні

❗️Кожную нядзелю беларусы Літвы выходзяць на віленскую плошчу Вінцася Кудзіркі на супольную акцыю салідарнасці.

📌Людзі такім чынам хочуць паказаць, што ўсе памятаюць пра палітзняволеных, якія знаходзяцца зараз у турмах Беларусі.

❗️Заўтра (25.07) на Кафедральнай плошчы адбудзецца чарговы мітынг “За нашу і вашу свабоду”, які адбудзецца пры ўдзеле Святланы Ціханоўскай.

Больш на Радыё Рацыя
"Лукашэнка бярэ ў закладнікі не толькі жывых, як Анжаліку і Анджэя, ён бярэ ў закладнікі мёртвых, што аддалі жыццё за незалежнасць краіны", - сказаў у нашым эфіры журналіст Ян Роман.

📌З гарадзенскім журналістам абмеркавалі пераслед прадстаўнікоў польскай меншасці ў Беларусі і знішчэнне польскіх месцаў памяці.

Больш на Радыё Рацыя
У Сухаволі, што на Падляшшы, прайшоў 5-ы Фестываль Трох Культур, але ізноў без беларусаў

Беларуская культура была прадстаўлена выключна ў фотаздымках, пра якія распавёў аўтар, фатограф беларускага паходжання Ежы Раецкі.

Больш на Радыё Рацыя
Зянон Пазьняк пра Святлану Ціханоўскую: Магчыма пасля следства ў вольнай Беларусі, калі паўстане пытанне аб яе арышце, тады пазнаёмлюся.

Лідар кансерватыўна-хрысціянскай партыі БНФ распавёў, чаму ён не паедзе на Канферэнцыю "Новай Беларусі" і чаму нацыянальна-вызвольны рух не могуць стварыць Святлана Ціханоўская ці Павел Латушка.

- На працягу двух год гэтыя прарасейскія групоўкі, я маю на ўвазе і Латушка, і Ціханоўскую, і Цапкала, займаліся эмітацыяй палітыкі. І раптам у адзін дзень, адначасна, усіх іх заняло адно пытанне - ствараць нацыянальна-вызвольны рух, прытам самі яны не з'яўляюцца ні патрыётамі, ні нацыяналістамі, і раптам у іх з'явілася такая думка.

Цалкам размову можна паслухаць на Радыё Рацыя
‼️За апошнія месяцы ў Беларусі было апаганена або знішчана з дзясятак польскіх пахаванняў.

📌Сітуацыю з захаваннем воінскіх магіл у Беларусі і Польшчы ў нашым эфіры пракаментаваў гісторык, папулярызатар беларуска-польскай ваеннай гісторыі Ігар Мельнікаў.

Больш на Радыё Рацыя
‼️"Вайна не зламала і не зламае Украіну. Мы пераможам!" - Уладзімір Зяленскі выказаўся з нагоды пяці месяцаў з моманту поўнамаштабнага ўварвання РФ ва Украіну🇺🇦

❗️Шырокамаштабнае ваеннае ўварванне Расеі ва Украіну працягваецца з раніцы 24 лютага. Расейскія войскі наносяць авіяўдары па ключавых аб’ектах ваеннай і грамадзянскай інфраструктуры.

🇺🇦Украіна плаціць самым дарагім за сваю свабоду - чалавечымі жыццямі.

📷 © AP / Scanpix
Андрэй Хадановіч: Людзі, якія пішуць у турме, часам, ўнутрана найбольш свабодная частка нашага грамадства

Паэт Андрэй Хадановіч распавёў у нашым эфіры пра беларусаў дзеячаў у зняволенні і чым ім дапамагае стварэнне там твораў.

– Для чалавека, які апынаецца ў зняволенні, літаратура ёсць сродкам камунікацыі са светам, сродкам застацца самім сабою, практыкаванне, скажам так, у свабодзе ў несвабодзе знешняй сітуацыі і сродак тэрапіі.

Больш на Радыё Рацыя
‼️МУС Латвіі лічыць патрэбным падоўжыць надзвычайнае становішча на мяжы з Беларуссю да 10 лістапада

📌Рэжым НС павінен быў скончыцца 10 жніўня 2022 года, але ў МУС Латвіі лічаць, што сітуацыя ўсё яшчэ не пад кантролем.

📌Упершыню надзвычайнае становішча ў некаторых памежных рэгіёнах урад Латвіі абвясціў яшчэ 11 жніўня 2021 года.

У МУС адзначаюць, што Польшча ўжо скончыла будаванне загароды на мяжы з Беларуссю, зараз будуецца плот на літоўска-беларускай мяжы. А будаванне падобнай загароды на беларуска-латвійскай мяжы толькі мусіць пачацца.

Крыніца: bnn.lv

📷 Ivars Soikāns/LETA
📌Агляд прэсы: вымушаныя крокі

🔻Ці будзе Беларусь змагацца за свайго расейскага гаспадара?

🔻 Расея рыхтуе буйны наступ на Украіну ў 2023 годзе, каб захапіць Адэсу.

🔻 У Латвіі прызнаны канец эры торфу.

🔻 Парыж выступае супраць падатку на звышпрыбытак для энергаканцэрнаў.

Падрабязнасці свежых матэрыялаў замежнай прэсы на сайце Радыё Рацыя

#Расея #Латвія #Украіна #Беларусь #Адэса
‼️Суд над Рыгорам Кастусёвым пройдзе ў закрытым рэжыме

Пра гэта пішуць праваабаронцы «Вясны» са спасылкай на сваякоў.

📌Рыгора Кастусёва абвінавачваюць па ч.1 арт.357 КК – змова з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам. Чакалася, што суд пачнецца ўжо зімой 2022 года. Але справу «аб змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады» пачнуць разглядаць толькі 29 ліпеня ў Менскім абласным судзе.

📌Кастусёў правёў за кратамі больш за год. За гэты час у яго выявілі анкалагічнае захворванне.

📌Кастусёва затрымалі 12 красавіка ў Менску, у гэты ж дзень у Маскве былі затрыманыя бізнесовец Юрый Зянковіч і літаратуразнаўца Аляксандр Федута.

📌 Аляксандр Лукашэнка тады заявіў аб «раскрыцці дзяржаўнага перавароту» і рыхтаванага замаху на яго і яго дзяцей. З фільмаў, паказаных на дзяржаўным тэлебачанні РБ, вынікае, што за «змоўшчыкамі» працяглы час сачылі спецслужбы.

📌У раскладзе судовых паседжанняў гэтай справы дагэтуль няма.

📷 „Вяснв”
⚡️⚡️У свеце зарэгістравана больш за 16 000 выпадкаў заражэння воспай малпы

‼️Ахвярамі віруса сталі 5 чалавек. З прычыны таго, што вірус хутка пашырыўся па свеце, было прынята рашэнне абвясціць найвышэйшы узровень небяспекі.

Больш на сайце Радыё Рацыя

📷 BBC

#воспа #малпы #вірус #небяспека
‼️У судзе Бярозаўскага раёна пачаўся працэс над інвалідам з Белаазёрску

📌40-гадовага Віктара Хлябца судзяць за „абразу сілавых структур”. Вядзе працэс старшыня суда Наталля Вакульчык.

Больш на сайце Радыё Рацыя

📷 Радыё Рацыя

#Хлябец #Вакульчык #суд #інвалід #Бяроза