Беларускае Радыё Рацыя
1.23K subscribers
30.9K photos
100 videos
10 files
24.4K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
✝️ Дванаццаць гадоў таму пад Смаленскам загінулі 96 чалавек, сярод якіх прэзідэнт Польшчы Лех Качыньскі i яго жонка Марыя.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Польшча #Беласток #Катынь #Качыньскі #самалёт
⚡️На борце самалёта „Белавія”, які ляцеў з Баку ў Менск, памёр пасажыр

🔸Самалёт «Белавія», які ляцеў 5 траўня з Баку ў Менск, здзейсніў экстранную пасадку ў Самары, паведамілі ў прэс-службе авіякампаніі.

🔸На рэйсе Баку-Менск аднаму з пасажыраў стала дрэнна — праз 2 гадзіны палёту ён страціў прытомнасць. Адзначаецца, што пасажыра дастаўлялі на борт як маламабільнага. Бортправаднікі зрабілі аб’яву па салоне аб пошуку лекара, аказалі першую дапамогу пасажыру, каб прывесці яго ў пачуцці. Дзейнічаючы па інструкцыі, экіпаж паведаміў аб надзвычайнай сітуацыі на борце і здзейсніў экстраную пасадку ў Самары.

🔸Да прыбыцця медыкаў з пасажырам знаходзіўся бортправаднік, які аказваў медыцынскую дапамогу. Пасля пасадкі ў аэрапорце Курумач брыгада медыкаў канстатавала смерць. 😢 Будзе праведзена судова-медыцынская экспертыза для ўстанаўлення яе прычыны.

#Белавія #Баку #Менск #самалёт #смерць #пасажыр
🛬 Падзенне самалёта ў Слоніме

🛬Сярод загінулых пры падзенні самалёта 13 жніўня пілотаў быў Сяргей Доўгаль, дырэктар “VRP Avia”. Ён быў у авіяцыі з 1984 года і налётаў звыш 3200 гадзін.

👤 Пра гэта на сваёй старонцы ў Фэйсбук напісала Анастасія Ціхановіч.

👤 Сяргей Доўгаль заснаваў дабрачынны фонд дапамогі дзецям і дарослым інвалідам, якія пражываюць у псіханеўралагічных інтэрнатах, і людзям з абмежаванымі магчымасцямі імя народнага артыста Беларусі Аляксандра Ціхановіча "Спірос”.

🛬У суботу падчас святкавання 770-годдзя Слоніма разбіўся легкаматорны самалёт, які рабіў прагулачныя палёты. Загінулі два пілоты.

📷 Сяргей Доўгаль (у цэнтры) з Аляксандрам Ціхановічам і Ядвігай Паплаўскай

#Доўгаль #самалёт #Слонім #здарэнне