Беларускае Радыё Рацыя
1.28K subscribers
32.9K photos
103 videos
11 files
25.9K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
🛬 Падзенне самалёта ў Слоніме

🛬Сярод загінулых пры падзенні самалёта 13 жніўня пілотаў быў Сяргей Доўгаль, дырэктар “VRP Avia”. Ён быў у авіяцыі з 1984 года і налётаў звыш 3200 гадзін.

👤 Пра гэта на сваёй старонцы ў Фэйсбук напісала Анастасія Ціхановіч.

👤 Сяргей Доўгаль заснаваў дабрачынны фонд дапамогі дзецям і дарослым інвалідам, якія пражываюць у псіханеўралагічных інтэрнатах, і людзям з абмежаванымі магчымасцямі імя народнага артыста Беларусі Аляксандра Ціхановіча "Спірос”.

🛬У суботу падчас святкавання 770-годдзя Слоніма разбіўся легкаматорны самалёт, які рабіў прагулачныя палёты. Загінулі два пілоты.

📷 Сяргей Доўгаль (у цэнтры) з Аляксандрам Ціхановічам і Ядвігай Паплаўскай

#Доўгаль #самалёт #Слонім #здарэнне