Беларускае Радыё Рацыя
1.29K subscribers
33.1K photos
103 videos
11 files
26K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
❗️Два гады таму затрымалі Сяргея Ціханоўскага

Затрыманне вядомага блогера адбылося ў выніку ўчыненай супраць яго правакацыі падчас чарговага пікету па зборы подпісаў у Гародні.

Летась 14 снежня быў абвешчаны прысуд: 18 гадоў у калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Больш на Радыё Рацыя

#Сяргей_Ціханоўскі #Гародня #рэпрэсіі #гвалт #пратэсты
☦️"Навіна пра тое, што Расейская праваслаўная царква разглядае па прапанове шэрагу грамадскіх арганізацый, а таксама самога міністра абароны дзяржавы Сяргея Шайгу магчымасць далучэння да ліку святых палкаводца Аляксандра Суворава🙏, падалася спярша нейкім жартам. Аднак на календары было не 1 краавіка, а такую інфармацыю падалі абсалютна сур’ёзныя афіцыйныя расейскія медыі..."

Пра "Святога Суворава альбо поле цудадзейных палкаводцаў" чытаем у блогу Уладзіміра Хільмановіча.
⚪️🔴⚪️Мы, беларусы, зараз глядзім проста ў вочы болю. І як жа ж важна не адводзіць позірку. Быць у гэтым супольным болі, памятаць пра кожнага забітага і зняволенага, прагнуць расплаты і справядлівасці, захоўваць у сэрцы надзею. Нагадваць свету пра Беларусь, крычаць аб ёй ва ўвесь голас. І яшчэ. І яшчэ. І яшчэ.

❗️Беларуская дыяспара Беластоку запрашае на акцыю з нагоды Дня Міжнароднай Салідарнасці з Беларуссю.

Мерапрыемства пройдзе сёння, 29 траўня, у 15.00 па адрасе Białystok, Elektryczna,9.

Далучайцеся да акцыі. А калі не хочаце/не можаце прыйсці, у гэты (альбо любы іншы) дзень распавядзіце сваім польскім знаёмым/калегам/суседзям пра тое, што дзеецца ў нас на Радзіме. Праўда з намі!

Жыве Беларусь!
Леся Пчолка: Менскія вуліцы сталі галоўнымі сведкамі падзеяў 2020 года

У гданьскай мастацкай галерэі Гюнтэра Грасса з’явіўся кавалачак менскай вуліцы, які лёгка пазнаецца па фрагментах гарадскіх асвятляльніх слупоў, аздобленых узорамі з васількоў.

Тут працуе выстава вядомай мастачкі, даследчыцы і збіральніцы архіву найноўшай беларускай гісторыі Лесі Пчолкі. Найбольш масавыя пратэсты 2020 года ў Беларусі адбываліся на менскіх вуліцах і вуліцы сталі сведкамі гэтых падзеяў, кажа Леся Пчолка.

Больш пра выставу ад самой мастачкі на Радыё Рацыя
‼️Беларусь, а не “Белая Расея”: Нарвегія афіцыйна змяніла назву нашай краіны.

Зараз Міністэрства замежных спраў Нарвегіі будзе выкарыстоўваць назву Belarus замест Hviterussland.

Змену назвы зацвердзілі ў Міжнародны дзень салідарнасці з Беларуссю⚪️🔴⚪️.

“Мне прыемна, што ў гэты дзень мы можам аб’явіць пра змену назвы і выказаць сваю салідарнасць з дэмакратычнымі сіламі ў Беларусі”, — сказала міністр замежных спраў Нарвегіі – Аннікен Гуйтфельт. Яна асабіста патэлефанавала дэмакратычнай лідарцы Беларусі Святлане Ціханоўскай і паведаміла пра гэта.

📷 mk-london.co.uk
Хакейную зборную Беларусі могуць адхіліць яшчэ на адзін сезон

"Калі вайна будзе працягвацца, то праз год мы зможам прыняць дакладна такое ж рашэнне на сезон-2023/24", – сказаў першы віцэ-прэзідэнт міжнароднай федэрацыі хакея Пётр Бржыза.

Больш на Радыё Рацыя
📍 Прадстаўнікі беларускай і ўкраінскай дыяспараў Беластоку правялі каля будынку Генконсульства Рэспублікі Беларусь супольную акцыю з нагоды Дня Міжнароднай Салідарнасці з Беларуссю.

Больш на сайце Радыё Рацыя
🎤 У нашым эфіры пабываў галоўны рэдактар інфармагенцтва "Волинські Новини" Іван Савыч.

Больш на сайце Радыё Рацыя
🎤 У нашым эфіры пабываў кіраўнік Беларускага крызіснага цэнтру ў Львове Аляксей Францкевіч.

Больш на сайце Радыё Рацыя
🎤 У нашым эфіры пабываў актор і музыка Павел Гарадніцкі.

Больш на сайце Радыё Рацыя
🎤 У нашым эфіры пабываў украінскі гісторык і публіцыст Раман Кабачый.

Больш на сайце Радыё Рацыя
🔺Чаму Расея не можа пераканаць Беларусь ваяваць ва Украіне.
🔺Што азначае адстаўка расейскага дыпламата пры ААН?
🔺У Францыі міністр унутраных спраў узяўся за купальнікі.

Падрабязнасці свежых матэрыялаў замежнай прэсы ў нашым аглядзе.
❗️ Прадавачка кнігарні "Кнігаўка" Наста Карнацкая не выйшла на волю пасля 13 дзён адміністрацыйнага арышту.

Больш на сайце Радыё Рацыя
Украіна павінна вярнуць свае землі ў межах, прапісаных у міжнароднай субардынацыі - украінскі гісторык

Раман Кабачый
упэўнены, што цяпер адбываецца апошні этап барацьбы з імперыяй. І дзеля бяспекі, украінцы павінны дапамагчы беларусам вызваліцца.

– Немагчыма, каб пад Кіевам была пуцінская квазідзяржава. Кіеў не можа дапусціць таго, каб у 80 кіламетрах ад яго была нейкая пагроза. Таму ўсімі метадамі украінцы павінны дапамагаць беларусам вызваліцца.

Больш слухаць і чытаць на Радыё Рацыя
❗️ Адміністрацыі калоніяў не спыняюць спробы праз ціск уплываць на палітвязняў, пра гэта праз лісты на волю даюць зразумець пінчукі, асуджаныя па гучнай "Пінскай справе".

Больш на сайце Радыё Рацыя