Беларускае Радыё Рацыя
1.29K subscribers
33.4K photos
103 videos
11 files
26.2K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
⚡️„Расейскія акупанты замучылі і забілі фактычна кожнага пятага жыхара Бучы, які застаўся ў акупаваным горадзе”, – паведаміў мэр Анатоль Федарук

Федарук адзначыў, што зараз Буча – гэта мёртвы горад.

Пасля вызвалення гораду Буча🇺🇦, што пад Кіевам, 2 красавіка фотакарэспандэнты апублікавалі дзясяткі фатаздымкаў, на якіх відаць сотні нябожчыкаў, ахвяр масавых забойстваў, учыненых расейскімі войскамі.

Больш на сайце Радыё Рацыя

📷 скрыншот з відэа ua.news #Буча #акупацыя #гвалт #Расея #вайна #Украіна
❗️Два гады таму затрымалі Сяргея Ціханоўскага

Затрыманне вядомага блогера адбылося ў выніку ўчыненай супраць яго правакацыі падчас чарговага пікету па зборы подпісаў у Гародні.

Летась 14 снежня быў абвешчаны прысуд: 18 гадоў у калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Больш на Радыё Рацыя

#Сяргей_Ціханоўскі #Гародня #рэпрэсіі #гвалт #пратэсты
‼️Рэпрэсіі супраць мірнага насельніцтва ў Беларусі не спыняюцца

🔻У прыватнасці ў Бярозе і Белаазёрску вышукваюць і караюць тых, хто пісаў рэпосты ў 2020 годзе, або затрымліваюць перыядычна на некалькі сутак тых, хто быў актыўным падчас акцый⚪️🔴⚪️.

❗️«Зноў забіралі на суткі. Два дні прасядзеў. Умовы, як і для ўсіх палітычных: без матрацаў, без бялізны, без перадач. Чатыры разы на ноч будзяць. Трэба падысці да дзвярэй і назваць сябе. А днём абшуквалі толькі раніцай. Пакуль не білі,» - расказвае жыхар Бярозы Уладзімір.

Уладзімір разам з жонкай удзельнічалі ў акцыях у 2020 годзе. Іх затрымлівалі, кідалі ў нечалавечыя ўмовы ў ІЧУ Бярозаўскага РАУС. Судзілі, каралі штрафамі, пазбавілі працы. І хоць пасля выбараў прайшло амаль два гады, рэпрэсіі супраць іх сям'і, як і супраць іншых, не спыняюцца.

#рэпрэсіі #Бяроза #пратэсты #ІЧУ #гвалт
‼️‼️У Беларусі 16 новых палітвязняў

📌Усе 16 чалавек, прызнаныя палітвязнямі, абвінавачваюцца альбо асужджаныя па адным артыкуле: па ч. 1 артыкула 342 Крымінальнага кодэкса («Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак»).

Справы заведзеныя ў дачыненні да да Яўгена Ермака, Дзмітрыя Сідоркіна, Арцёма Ламаносава, Ганны Лапо, Яўгена Батуры, Аляксея Лісоўскага, Аляксандра Гурніка, Дзмітрыя Іванова, Таццяны Талочка, Станіслава Кабешава, Паліны Кабешавай, Паўла Максімава, Вікторыі Навіцкай, Юліі Мудрэўскай, Віталя Брагінца, Юрыя Гладчука.

📌На сёння па падліках праваабаронцаў у Беларусі прызнаныя палітвязнямі 1260 чалавек.

📌Па падліках грамадскай ініцыятывы dissidentby колькасць палітзняволеных большая — 1535 чалавек.

❗️Але насамрэч такіх людзей нашмат болей.

📷 shutterstock/Fanni_2021 #палітвязні #праваабаронцы #пратэсты #Беларусь #гвалт #турмы