Беларускае Радыё Рацыя
1.29K subscribers
33.4K photos
103 videos
11 files
26.2K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
МНС Беларусі змогуць прыцягваць да вырашэння “праблем, звязаных з масавымі беспарадкамі”

Беларускіх ратавальнікаў узброяць і змогуць прыцягваць “у інтарэсах Мінабароны”.

Да сярэдзіны чэрвеня іх забяспечаць табельнай зброяй. Пра гэта ў эфіры тэлеканала СТВ паведаміў кіраўнік МНС Беларусі Вадзім Сіняўскі. Паводле міністра, неабходнасць падрыхтоўкі беларускіх ратавальнікаў для дзеянняў у асаблівых умовах вызначыў Аляксандр Лукашэнка.

“Да 15 чэрвеня мы атрымліваем узбраенне ў Міністэрстве абароны і фактычна будзем гатовыя да выканання задач”, — сказаў ён.

📸 МНС Беларусі
Крыніца: Reform.by
Медцэнтр «Ладэ» выстаўлены на продаж

Па інфармацыі крыніц «Нашай Нівы» медцэнтр будзе прададзены, падрабязнасцяў пакуль няма.

"Ладэ" прыпыніў аказанне паслуг з 16 траўня, а супрацоўнікаў адправілі ў адпачынак. Міністэрства аховы здароўя паведамляла, што прыпыніла дзейнасць ліцэнзіі медцэнтра за шэраг парушэнняў, а афіцыйны памер штрафу, выстаўлены "Ладэ", — 1 мільён беларускіх рублёў.

"Ладэ" - найбуйнейшы прыватны медцэнтр у Беларусі.

📸 Сацсеткі
Крыніца: Наша Ніва
❗️ Пастаўкі трубаправоднай нафты з Расеі не патрапяць пад эмбарга?

Больш на сайце Радыё Рацыя
Ізраіль адмовіў “Белавія” ў абслугоўванні самалётаў - усе рэйсы ў Тэль-Авіў адмяняюцца

Праграма рэйсаў была зацверджана і 15 траўня быў выдадзены дазвол на палёты, але авіацыйныя ўлады Ізраіля сёння адмовілі ў абслугоўванні самалётаў.

Пасажырам, якія набылі білеты на рэйсы Менск — Тэль-Авіў — Менск раней, а таксама на рэйсы па новым маршруце праз Баку, «Белавія» гарантуе вяртанне кошту ў поўным аб’ёме.

📸 ТАСС
Крыніца: Онлайнер
Сілавікі затрымалі 36-гадовую прадпрымальніцу

Алене Жарынай інкрымінуецца ўдзел у пратэстах у 2020 годзе, а таксама вывешванне сцяга ва ўласным доме — акурат насупраць БТ.

Мяркуючы па відэа сілавікоў, у дзяўчыны рассечаная галава, а месца рассячэння заклеенае пластырамі. Не выключана, што яна атрымала траўмы падчас затрымання.

📸 Скрыншот з відэа
Больш на Радыё Рацыя
Дзяржсакратар ЗША далучыўся да Міжнароднага дня салідарнасці з Беларуссю

«У гэты Дзень салідарнасці з Беларуссю мы згадваем пра пакуты, выкліканыя прыгнечаннем правоў чалавека рэжымам Лукашэнкі, ігнараваннем міжнародных нормаў і саўдзелам у вайне Расеі супраць Украіны. Мы падтрымліваем беларускі народ сёння і кожны дзень», - напісаў Энтані Блінкен у сваім Твітары.

Крыніца: Твітар
🇵🇱🇺🇦 Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда заявіў, што пасля вайны яго краіна можа стаць адным з гарантаў бяспекі Украіны.

Больш на сайце Радыё Рацыя
Ці варта вінаваціць беларусаў у тым, што яны пакідаюць краіну?

Якая роля актора ў беларускім грамадстве?

Ці можна гаварыць пра панаванне культуры гвалту ў Беларусі сёння?

🎤Пра гэта паразмаўляем з „Госцем Рацыі” - Ігарам Шугалеевым - аўтарам спектаклю-перфомансу „375 0908 2334 The body you are calling is currently not available”, які прайшоў ў Беластоку. Відовішча на непрацяглы час, але перанесла гледачаў з цэнтру Падляшша ў засценкі беларускіх турмаў, куды гвалтоўна кідаюць людзей за вольнадумства і палітычную нязгоду.

🎧Перадачу „Госць Рацыі” слухайце ў аўторак, 31-га траўня на хвалях „Беларускага Радыё Рацыя”. Пачатак у 09.10 па беларускім часе, у Польшчы – а 8.10 адпаведна.

Далучайцеся!
🎼Help Ukraine”🇺🇦: у Варшаве прайшоў вялікі дабрачынны канцэрт

“Кожны, хто аддае часцінку сваёй душы, свайго сэрца на дабрачыннасць, той ніколі не счарсцвее душой. Гэта вельмі карысна і для нас у тым ліку”, - патлумачыла важнасць удзелу музыкаў у такіх мерапрыемствах беларуская спявачка Кацярына Ваданосава.

🎤Канцэрт зладзіў дабрачынны фонд “Жыві”. Сродкі, сабраныя на імпрэзе, будуць пераведзеныя ўкраінцам і беларусам.

Беларускае Радыё “Рацыя выступіла інфармацыйным партнёрам падзеі.

Больш на Радыё Рацыя

#пратэсты #вайна #Украіна #беларусы_Польшчы
Смерць і аголеныя целы жанчын і дзяцей – ахвяр вайны, якая ўсё яшчэ працягваецца ва Украіне🇺🇦.

У галерэі „Арсенал” у Беластоку адкрылася выстава для дарослых «Могілкавы сад» - гэта своеасаблівы дзённік вайны ўкраінскай мастачкі Кацярыны Лісавенкі, якая праз вайну разам з дзецьмі была вымушана пакінуць Радзіму.

З «Госцяй Рацыі» – украінскай мастачкай Кацярынай Лісавенкай паразмаўляем пра сучасную ролю мастака ў свеце і пра тое, што можа супрацьпаставіць мастацтва варожай прапагандзе.

🎧Перадачу «Госць Рацыі» слухайце ў аўторак, 31-га траўня на хвалях «Беларускага Радыё Рацыя». Пачатак у 16.12 па беларускім часе, у Польшчы – а 15.12 адпаведна.
‼️Уладзімір Зяленскі 29 траўня ўпершыню за час вайны выехаў з Кіеўскай вобласці🇺🇦. Ён адправіўся з працоўнай паездкай у Харкаўскую вобласць, дзе наведаў перадавыя пазіцыі ўкраінскіх вайскоўцаў.

Прэзідэнт Украіны выказаў падзяку абаронцам краіны: “Адчуваю бязмежную гонар за нашых абаронцаў. Штодня, рызыкуючы сваёй жыццём, яны змагаюцца за свабоду для Украіны. Дзякую кожнаму з вас за службу!”

📷 t.me/V_Zelenskiy_official