Беларускае Радыё Рацыя
1.21K subscribers
30.5K photos
100 videos
10 files
24.1K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
‼️ Сёння суд над журналістам Дзянісам Івашыным

🔻 КДБ абвінаваціў Дзяніса ў супрацы з украінскай выведкай. Журналісту пагражае ад 7 да 15 гадоў няволі. Судовы працэс будзе весці суддзя Валерый Раманоўскі.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Івашын #суд #суддзя #Раманоўскі #КДБ
‼️ Сцяпана Латыпава хочуць перавесці з калоніі ў турму

📌 29 жніўня ў судзе Івацэвіцкага раёна адбудзецца суд па замене палітвязню пакарання на больш жорсткае. Ён адбывае тэрмін у „Воўчых норах”.
Верагодна, Латыпава збіраюцца пераводзіць на турэмны рэжым. Рашэнне будзе прымаць суддзя Аляксандр Кірыловіч.

📌 У сярэдзіне траўня палітзняволенага перавялі ў памяшканне камернага тыпу на пяць месяцаў. За першыя два тыдні ў ПКТ палітвязень атрымаў толькі два лісты.

📌Нагадаем, 16 жніўня мінулага года Сцяпана Латыпава асудзілі да 8,5 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму і аштрафавалі на 300 базавых велічыняў. За пяць месяцаў у калоніі палітвязня змяшчалі ў штрафны ізалятар агулам на 32 дні.

#Латыпаў #калонія #турма #суддзя #Кірыловіч