Беларускае Радыё Рацыя
1.21K subscribers
30.2K photos
98 videos
10 files
24K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
‼️10 гадоў калоніі па абвінавачванні ў здрадзе дзяржаве.

😒Менскі гарадскі суд асудзіў былога падпалкоўніка КДБ Аляксея Храловіча.

Чытай юольш:

#Храловіч #падпалкоўнік #КДБ #суд #калонія #зліў #Эйсмант
‼️Чарговы суд над палітзняволенай Палінай Шарэндай-Панасюк

Працэс адбываецца ў закрытым рэжыме на тэрыторыі гомельскай жаночай калоніі.

Больш на сайце Радыё Рацыя

📷 Радыё Рацыя

#Шарэнда_Панасюк #суд #калонія #турма #рэжым
‼️На 2 гады калоніі асудзілі аўтара Вікіпедыі Паўла Пернікава

‼️Яго прызналі вінаватым у дыскрэдытацыі Беларусі.

Больш на сайце Радыё Рацыя

📷 Радыё Рацыя

#суд #Вікіпедыя #калонія #Беларусь #Пернікаў #прысуд
‼️Паліну Шарэнду-Панасюк перавялі з калоніі ў СІЗА-3

7 красавіка яе асудзілі ў гомельскай калоніі паводле ч. 2 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы). Суд прызначыў ёй у дадатак да двух гадоў зняволення яшчэ адзін год у калоніі.

Паліна — першая палітзняволеная жанчына ў Беларусі, асуджаная па гэтым артыкуле. Паліну перавялі ў гомельскі СІЗА-3 да разгляду апеляцыйнай скаргі, а потым этапуюць у так званую “крытую” турму.

📷 Радыё Рацыя

#IШарэнда_Панасюк #суд #калонія #турма #палітзняволеная
🐝Пчаляр-паэт Мікола Папека пераведзены з «хіміі» ў калонію🐝

🔸На пачатку красавіка суд Мазырскага раёна пастанавіў замяніць Мікалаю «хімію» на 8,5 месяца калоніі. З чэрвеня ён адбывае іх у магілёўскай калоніі №15, паведамляюць праваабаронцы.

🔸Палітвязень з Пружанаў быў асуджаны да 2 гадоў «хіміі» па «справе карагодаў» у Берасці. З 13 верасня 2021 года Мікола адбываў тэрмін у мазырскай папраўчай калоніі №21.

🔸Праваабаронцам вядома, што адміністрацыя ўстановы ціснула на Міколу і ладзіла супраць яго правакацыі.

#Папека #пчаляр #калонія #правакацыі #праваабаронцы
‼️ Павел Сахарчук выйшаў на волю

Павел адбываў тэрмін у папраўчай калоніі № 22 (Воўчыя норы). Вядома, што адміністрацыя калоніі ўвесь час ціснула на Паўла, яго некалькі разоў змяшчалі ў ШІЗА.

📷 Вясна

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Сахарчук #калонія #ШІЗА #воля
🔻Палітзняволеную Зінаіду Міхнюк перавялі ў калонію

🔻У Берасцейскім абласным судзе разгледзелі апеляцыйную скаргу палітзняволенай актывісткі прафсаюза РЭП Зінаіды Міхнюк.

🔻 Суддзя Вера Філонік пакінула прысуд без зменаў.Суддзя Вера Філонік пакінула прысуд без зменаў.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Міхнюк #калонія #Філонік #прысуд
‼️Жыхара Віцебска асудзілі да 4,5 гадоў калоніі

🔻Паўла Нікіценку судзілі ў закрытым рэжыме па шасці артыкулах Крымінальнага кодэкса.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#суд #Нікіценка #сілавікі #збіццё #калонія
📌 Гарадзенца асудзілі на шэсць гадоў калоніі за заклікі да супраціву

📌 Аляксея Багдзея прызналі вінаватым у арганізацыі масавых беспарадкаў, якія суправаджаліся гвалтам над асобай, пагромамі, падпаламі, знішчэннем маёмасці або ўзброеным супрацівам прадстаўнікам улады (арт. 293 КК). Справу разглядаў суддзя Максім Галубовіч.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Багдзей #суд #прысуд #калонія #Галубовіч
📌 Палітвязень Ігар Лосік пагаварыў праз тэлефон са сваёй жонкай

🔻Дар’я перажывае за здароўе мужа, які пакутуе ад падвышанага ціску, але Ігар запэўнівае, што рэгулярна атрымлівае ўсе неабходныя прэпараты. Лісты ад яго жонка атрымлівае па 3-4 у тыдзень. Сам Лосік атрымлівае лісты толькі ад сваякоў, адказваць на іх ён можа толькі па нядзелях.

📷 Facebook

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Лосік #палітвязень #размова #калонія
‼️ Сцяпана Латыпава хочуць перавесці з калоніі ў турму

📌 29 жніўня ў судзе Івацэвіцкага раёна адбудзецца суд па замене палітвязню пакарання на больш жорсткае. Ён адбывае тэрмін у „Воўчых норах”.
Верагодна, Латыпава збіраюцца пераводзіць на турэмны рэжым. Рашэнне будзе прымаць суддзя Аляксандр Кірыловіч.

📌 У сярэдзіне траўня палітзняволенага перавялі ў памяшканне камернага тыпу на пяць месяцаў. За першыя два тыдні ў ПКТ палітвязень атрымаў толькі два лісты.

📌Нагадаем, 16 жніўня мінулага года Сцяпана Латыпава асудзілі да 8,5 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму і аштрафавалі на 300 базавых велічыняў. За пяць месяцаў у калоніі палітвязня змяшчалі ў штрафны ізалятар агулам на 32 дні.

#Латыпаў #калонія #турма #суддзя #Кірыловіч