Беларускае Радыё Рацыя
1.21K subscribers
30.5K photos
100 videos
10 files
24.1K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
‼️⚡️ Расея можа ўжыць ядзерную зброю малой магутнасці супраць Украіны - папярэдзіла Цэнтральнае разведвальнае ўпраўленне (ЦРУ) ЗША

‼️⚡️ Расея валодае арсеналам тактычных ядзерных зарадаў меншай магутнасці, чым тыя, якія ЗША выкарысталі напрыканцы Другой сусветнай вайны супраць Японіі.

#вайна_ва_Украіне #ЦРУ #ядзерная_зброя #Уільям_Бернс

Больш на сайце Радыё Рацыя.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📌 У новым відэазвароце прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі звярнуўся да беларусаў.

📌 “Хачу звярнуцца да грамадзян Беларусі: і цывільных, і ў пагонах. Вас уцягваюць у вайну. І нават актыўней, чым гэта было ў лютым і ў веснавыя месяцы. У Крамлі за вас ужо ўсё вырашылі, вашы жыцці для іх нічога не каштуюць”.

📌 Цягам апошняга тыдня з’явілася інфармацыя, што на мяжы з Украінай цяпер знаходзіцца каля 3-4 тысяч беларускіх вайскоўцаў. 26 чэрвеня з тэрыторыі Беларусі зноў паляцелі ракеты ва Украіну, у тым ліку ў Кіеў. Акрамя таго, у сувязі з тым, што Літва часткова спыніла транзіт тавараў у Калінінградскую вобласць, узраслі рызыкі для Беларусі. Так, Пуцін упершыню прыстрашыў Захад размяшчэннем у Беларусі ядзернай зброі.

#вайна_ва_Украіне #Пуцін #ядзерная_зброя #беларусы_і_вайна #Калінінградская_вобласць