Беларускае Радыё Рацыя
1.21K subscribers
30.3K photos
98 videos
10 files
24K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
‼️Запарожжа🇺🇦 прыпыніла супрацу з Беларуссю🇧🇾

📌 Гаворка ідзе аб прыпыненні сувязяў у гандлёва-эканамічнай, навукова-тэхнічнай і культурнай сферах.

📌 Так, абласная адміністрацыя спыняе дзеянне пагадненняў 2018 года, заключаных з Магілёўскім, Менскім, Гомельскім, Гарадзенскім і Берасцейскім абласнымі выканаўчымі камітэтамі Беларусі.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#вайна #Украіна #Расея #супраца #Запарожжа
📈 «Чырвоная лінія» ў Беластоку

🎨У каворкінгу МедыяМост працуе трохдзённая выстава мастака акцыяніста Уладзіслава Бохана, якая яскрава адлюстроўвае падзеі, якія былі ў Беларусі ў 2020-21 гадах і сталі вынікам таго, што адбываецца зараз.

Больш на сайце Радыё Рацыя

📷 Радыё Рацыя

#выстава #Беласток #Бохан #МедыяМост #каворкінгу
‼️ G7 заклікала Беларусь адмовіцца ад падтрымкі Расеі

Краіны G7 «непахісныя ў салідарнасці і падтрымцы Украіны,🇺🇦 якая абараняецца ад неабгрунтаванай, беспадстаўнай і незаконнай агрэсіўнай вайны Расеі,🇷🇺 дзе Беларусь🇧🇾 выступае саўдзельнікам».

Больш на сайце Радыё Рацыя

#G7 #Беларусь #Расея #МЗС #Украіна #вайна
⚡️⚡️Генерал расейскага🇷🇺 войска Аляксандр Жураўлёў у канцы лютага даў загад абстраляць Харкаў касетнымі боепрыпасамі «Смерч».

‼️Харкаў абстрэльвала 79-я ракетна-артылерыйская брыгада, якая цяпер базуецца ў Белгарадзкай вобласці Расеі, што мяжуе з Украінай. 🇺🇦

Больш на сайце Радыё Рацыя

📷 armiya.az

#Расея #Украіна #вайна #Харкаў #Жураўлёў
Уладзіслаў Чаржынскі быў з родам з Беласточчыны. Скончыў Менскую гімназію і Белдзяржуніверсітэт. Працаваў настаўнікам на Лагойшчыне, а таксама выкладчыкам у Інстытуце беларускай культуры і ў Камуністычным універсітэце Беларусі. З 1922 года пачаў выступаць з крытычнымі і літаратуразнаўчымі артыкуламі ў беларускім друку. А з 1925 года супрацоўнічаў з часопісам “Полымя”.

Чытай больш на сайце Радыё Рацыя:


#Беласточчына #Чаржынскі
Беласток адсвяткаваў Ноч музеяў

У суботу 14 мая 30 музейных і культурных пляцовак віталі гасцей і жыхароў Беластоку падчас першай пасля пандэміі «Ночы музеяў». Навукоўцы, аніматары і папулярызатары навукі падрыхтавалі для наведвальнікаў адмысловыя праграмы і гульні

Чытай больш на сайце Радыё Рацыя:


#Беласток #НочМузеяў
👆 У Менску з’явіўся помнік Яўстаху Тышкевічу, які лічыцца адным з заснавальнікаў беларускай навуковай археалогіі.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Менск #помнік
Палітвязні Дзмітрый Карабейнік і Рыгор Саладоўнікаў адбылі тэрміны і выйшлі на волю.

Яны былі затрыманыя 22 лістапада 2020 году. Іх абвінавацілі ў тым, што яны перакрылі вуліцу Вялікі Гасцінец у Маладзечне транспарантам «Пакуль у краіне беззаконне, супраціў — наш абавязак».


📸 „Вясна”
Больш на Радыё Рацыя
Kalush Orchestra прадставіла кліп на песню „Stefania”

У кліпе паказаны кадры разбураных вайной гарадоў. З гэтай кампазіцыяй Kalush Orchestra стаў пераможцам «Еўрабачання 2022».

https://www.youtube.com/watch?v=Z8Z51no1TD0
Да 110-годдзя беларускага паэта Анатоля Іверса (1912-1999).

Больш на сайце Радыё Рацыя

#культура #літаратура #гісторыя
❗️Актывістку руху "Маці-328" Марыну Кісялевіч асудзілі на 4 гады "хіміі".

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Вясна #Менск #рэпрэсіі #суд
Зянон Пазьняк: Улады хочуць перайсці да фізічнай ліквідацыі пад відам псеўдазаконаў

Госць Рацыі – старшыня Хрысціянска-дэмакратычнай партыі Зянон Пазьняк. Апазіцыйны палітык распавёў, чаму трэба сур’ёзна ставіцца да расстрэльнага артыкула, а таксама пра тое, чаму Лукашэнка пачаў хваліць украінскую армію.

- Я думаю, што калі працягнецца пуцінская акупацыя, то яны прыступяць да выканання гэтага закона. І будуць расстрэлы, і да гэтага трэба адносіцца абсалютна сур’ёзна. Гэта сур’ёзнае сведчанне аб тым, што будзе палітыка вынішчэння беларускай нацыі.

- Калі Пуціну будзе канец, мы пачуем словы Лукашэнкі, якія ёсць у мему пра яго „Вы пасматрыце на гэту скаціну” – гэта дакладна будзе. Тады апынецца, што ён таксама ўсё разумеў, супраць Пуціна змагаўся, ён за Украіну і гэтак далей. Гэта такая паталогія бандыта, жуліка.

Паслухайце цалкам размову на Радыё Рацыя
🇩🇪 Павел Латушка прадставіў Беларусь у Маўтхаўзене замест супрацоўнікаў пасольства.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Нямеччына #Беларусь #МЗС #Латушка
Футбалісты латвійскага клуба «Рыга», украінцы Філіпаў, Юрчанка, Вакулка, і беларус Юрый Кендыш разам набылі аўтамабіль Nissan X-Trail для патрэб Узброеных сілаў Украіны.

31-гадовы Юрый Кендыш гуляў за салігорскі «Шахцёр», берасцейскае «Дынама» і барысаўскі БАТЭ, а таксама за нацыянальную зборную Беларусі. У Латвіі ён выступае са студзеня 2022-га.

Больш на Радыё Рацыя
🔻Як беларускія ультрас супрацьстаяць Лукашэнку.
🔻Швейцарыя галасуе пра правіла адназначнай адмовы ад донарства.
🔻Орбан робіць правакацыйныя намёкі на адрас Харватыі.

Падрабязнасці свежых матэрыялаў замежнай прэсы:


#Орбан #Ультрас
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
"Дзве прабоіны, неабходнасць выратавання экіпажу!"

❗️Апублікаваны запіс радыёпаведамлення з тонучага флагмана Чарнаморскага флоту Расейскай Федэрацыі крэйсера «Масква».

Нагадаем, "Масква" мела экіпаж з 485 чалавек. Расейскім службам удалося выратаваць 54, што з астатнімі, пакуль дакладна невядома.

Крыніца: Аператыўнае камандаванне «Поўдзень»