Беларускае Радыё Рацыя
1.23K subscribers
30.9K photos
100 videos
10 files
24.5K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
📌‼️ 13 траўня праваабарончая супольнасць Беларусі прызнала палітвязнямі 10 прадстаўнікоў незалежных прафсаюзаў, што былі затрыманыя ў красавіку, паведамляе ПЦ „Вясна”.

📌 Палітвязнямі прызнаныя: Аляксандр Ярашук, старшыня Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў (БКДП); Сяргей Антусевіч, намеснік старшыня БКДП; Генадзь Фядыніч, лідар прафсаюзу РЭП; прафсаюзныя актывісты Вацлаў Арэшка, Міхаіл Громаў, Ірына Буд-Гусаім, Міраслаў Сабчук, Яніна Малаш, Віталь Чычмароў, Васіль Бераснёў.

Больш
на сайце Радыё Рацыя.

#незалежныя_прафсаюзы #Аляксандр_Ярашук #Сяргей_Антусевіч #Генадзь_Фядыніч #Вацлаў_Арэшка #Васіль_Бераснёў
‼️⚡️ Міністэрства інфармацыі прыпыніла з 16 траўня на тры месяцы дзейнасць выдавецтваў ТАА «Лімарыус» і ПВУП «Кнігазбор».

📌 У міністэрстве падставай для рашэння назвалі не выкананне тэрмінаў звароту ў ведамствы з паведамленнем аб змяненні звестак, якія падлягаюць уключэнню ў Дзяржаўны рэестр выдаўцоў, вытворцаў і распаўсюджвальнікаў друкаваных выданняў.

Больш на сайце Радыё Рацыя.

#выдавецтва_Кнігазбор #выдавецтва_Лімарыус #закрыццё_выдавецтваў #Мінінфарм #прыпыненне_дзейнасці
📌‼️ Заснавальнік медыцынскага цэнтра «Нардзін» доктар Дзмітрый Сайкоў затрыманы разам з жонкай.

📌 У самім цэнтры скончыўся вобшук, яго праводзіў Дэпартамент фінансавых расследаванняў — вынята дакументацыя. Работа медыкаў не спынялася.

Больш на сайце Радыё Рацыя.

#Дзмітрый_Сайкоў #медыцынскі_цэнтр_Нардзін #недзяржаўная_медыцына #Дэпартамент_фінансавых_расследаванняў #медыкі
📌 Міністр абароны ЗША Лойд Осцін упершыню з пачатку расейскага ўварвання пагаварыў са сваім расейскім калегам Сяргеем Шайгу.

📌 У міністэрстве абароны Расеі паведамілі, што Шайгу і Осцін абмеркавалі „актуальныя пытанні міжнароднай бяспекі, уключаючы сітуацыю ва Украіне”.

Больш на сайце Радыё Рацыя.

#вайна #Укравіна #Осцін #Шайгу #Міністр_абароны_ЗША
📌 На падставе адкрытых крыніц Руская служба Бі-бі-сі ўстанавіла, што пацверджаны імёны ўжо 2336 расейскіх ваенных, якія загінулі падчас баявых дзеянняў ва Украіне. Гэта амаль у два разы перавышае апошнюю лічбу страт, афіцыйна агучаную Мінабароны Расеі.

📌 Генштаб Украіны называе куды большую лічбу – больш за 26 тыс. загінулых расейскіх вайскоўцаў.

Больш на сайце Радыё Рацыя.

#вайна #Украіна #страты_расейскай_арміі #Мінабароны_Расеі #Генштаб_Украіны
📌 З СІЗА выпусцілі былога галоўнага інжынера TUT.BY Алу Лапатку.

📌 Яна знаходзілася за кратамі амаль год. Ёй змянілі меру стрымання, абвінавачванні не знятыя.

📌 Раней былі вызваленыя яшчэ некалькі чалавек з былога калектыву «ТУТ БАЙ медыя».

Больш на сайце Радыё Рацыя.

#рэпрэсіі #пераслед_журналістаў #тутбай #журналісты_тутбая #Ала_Лапатка
📌 У Слонімскім драматычным тэатры пабывалі ўдзельнікі рэспубліканскага фестывалю сямейнай творчасці “Жывіце ў радасці”.

📌 А гэта самадзейныя артысты з Магілёўскай і Гомельскай абласцей. Яны першыя завіталі ў Слонім на рэспубліканскі фестываль, які пачнецца ў суботу, 14 траўня.
📌 Госці з вялікім задавальненнем паглядзелі камедыю па п’есе Янкі Купалы “Прымакі”.

Больш на сайце Радыё Рацыя.

#Слонім #Слонімскі_драматычны_тэатр #фестываль_сямейнай_творчасці #Янка_Купала
Прэзідэнт Паўднёвай Асеціі Анатоль Бібілаў падпісаў указ аб правядзенні рэферэндуму аб уваходжанні непрызнанай рэспублікі ў склад Расеі.

Рэферэндум мусіць адбыцца 17 ліпеня 2022 года.

Больш на сайце Радыё Рацыя.

#Грузія #Паўднёвая_Асеція #далучэнне_да_Расеі #Анатоль_Бібілаў
📌 Ці сыйдзе «пуцінскае НАТО» услед за Варшаўскай дамовай у невядомасць?
📌 Фінляндыя: на ўсіх парах у НАТО.
📌 Украіна: ці можа ЕЗ дабіцца аднаўлення перамоваў?
📌 Падрабязнасці свежых матэрыялаў замежнай прэсы даведаемся ў аглядзе Вольгі Сямашкі.

#вайна #Украіна #NATO #Фінляндыя #Турцыя #АДКБ

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌 Адбылася адмысловая анлайн-дыскусія.

📌 Што стала галоўнымі дасягненнямі Станіслава Шушкевіча, а чаго ў яго не атрымалася?

📌 Паводле спікераў, асоба Станіслава Шушкевіча патрабуе навуковага даследавання і ўнясення ў пантэон палітычных дзеячоў Беларусі.

#Станіслаў_Шушкевіч #Віскулі #незалежнасць #Віталь_Цыганкоў #Юры_Дракахруст #Анатоль_Лябедзька

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌 Анхела Эспіноса Руіс чула пра некаторыя выпадкі дыскрымінацыі беларусаў у Польшчы па палітычных матывах, але сама з гэтым не сутыкалася.

📌 Аднак Анхела не спыняе сваю дзейнасць. Яна рыхтуе анталогію сучаснай беларускай паэзіі ў перакладах на гішпансую мову. Даследуе беларускую літаратуру і асобных літаратараў. Публічна выступае на розных імпрэзах, а таксама на курсах «Мова Нанова», якія апошнім часам з'явіліся ў розных гарадах Польшчы.

Больш на сайце Радыё Рацыя.

#Анхела_Эспіноса_Руіс #беларуская_мова #Мова_Нанова #беларусы_у_Польшчы #салідарнасць #вайна_ва_Украіне
📌 Аляксандр Лукашэнка зняў з пасады амбасадара Беларусі ў Польшчы Уладзіміра Чушава.

📌 Адпаведны ўказ апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

📌 Уладзімір Чушаў займаў пасаду амбасадара Беларусі ў Польшчы з сакавіка 2019 году.

#Уладзімір_Чушаў #амбасадар_Беларусі_ў_Польшчы #беларуска_полськія_адносіны #Артур_Міхальскі

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌 Ад першых дзён вайны Расея прайгравала ў інфармацыйна-ідэалагічным плане. 📌 Цяпер усіляк спрабуе выправіць гэтую сітуацыю.

📌 Але нягледзячы на ўсе высілкі, нават у расейскіх сацыяльных сетках дамінуе падтрымка Украіны

#вайна #Украіна #расейская_прапаганда #падтрымка_Украіны

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌 У Пінску сілавікі працягваюць палітычнае паляванне на грамадзян, якія яшчэ два гады таму, на хвалі пратэстаў, пакінулі ў сеціве антырэжымныя каментары.

📌 Літаральна на тыдні пакаралі пінчука за думкі, выказаныя ў сацыяльных сетках у снежні 2020 года.

Больш на сайце Радыё Рацыя.

#рэпрэсіі #пераслед_актывістаў #Пінск #пінская_справа #суды
📖 Размова з сёлетнім лаўрэатам літаратурнай прэміі „Гліняны Вялес”, гарадзенскім празаікам Віктарам Сазонавым.

📖📚 Хацелася на падзеі, якія адлюстраваныя ў рамане, глядзець не сённяшнімі вачамі, а вачамі таго часу. На 70-ыя гады – вачамі 70-х гадоў. На 90-ыя гады – вачамі 90-ых гадоў.

📖📚 Я чуў гэтую мову ад дзядоў, ад бабуляў сваіх, якія вельмі часта са мной размаўлялі, як і было прынята ў традыцыйных беларускіх сем’ях, прыходзілі і гаварылі з унукамі.

Больш на сайце Радыё Рацыя.

#Віктар_Сазонаў #раман_Генетычны_алфавіт #беларуская_літаратура #прэмія_Гліняны_Вялес #беларускія_раманы
🏃‍♀️🏃 Больш за 200 ўдзельнікаў амаль з 10 краін свету прынялі ўдзел у дабрачынным паўмарафоне ў падтрымку Украіны ў Батумі.

🏃‍♀️🏃 Арганізатарамі спабору былі беларуская і ўкраінская дыяспары, прадстаўнікі Партыі «Лело» і «Адзіны Нацыянальны рух», мэрыя Батумі, а таксама валанцёры з розных гарадоў Беларусі.

Больш на сайце Радыё Рацыя.

#Грузія #Батумі #дабрачынны_забег #салідарнасць #беларуская_дыяспара_у_Грузіі
‼️🎤"Еўрапейскі вяшчальны саюз і дырэкцыя конкурсу заўсёды кажуць, што яны па-за палітыкай, што не хочуць рабіць гэты конкурс палітычным". Кажа пра "Еўрабачанне" выканаўчы дырэктар рады беларускай культуры Аляксандр Чахоўскі.

А як лічыце вы?

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Еўрабачанне #Чахоўскі #палітыка #Украіна #артысты
‼️🇷🇺Расея да гэтага часу не дасягнула ніводнай з мэтаў, пастаўленых перад пачаткам вайны ва Украіне.🇺🇦 У прыватнасці, Украіна працягвае адстойваць свае тэрыторыі, а NATO толькі ўмацоўвае свае сілы на ўсходнім флангу.

Лічыць канцлер Нямеччыны🇩🇪 Олаф Шольц.

⁉️ А як лічыце вы?

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Расея #вайна #Украіна #Шольц #Нямеччына
🥔🥔 Дранікі атрымаюць статус гісторыка-культурнай каштоўнасці Беларусі

📌 Пра гэта паведамляе прэс-служба Міністэрства культуры Беларусі.

Пытанне аб наданні такога статусу традыцыям прыгатавання і ўжывання страў з таркаванай бульбы — дранікаў, бульбяных бліноў, бабкі — разгледзелі на пасяджэнні Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады ў пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Мінкульце. Чальцы рады адзінагалосна прагаласавалі «за».

🥔🥔 Эксперты пераканаліся, што традыцыя прыгатавання страў з таркаванай бульбы распаўсюджана па ўсёй Беларусі — зафіксавана 235 народных рэцэптаў.

📷 Радыё Рацыя

#дранікі #бульба #каштоўнасць #Беларусь