Вясна: Палітвязні Беларусі
935 subscribers
3.29K photos
13 videos
3.24K links
Мы стварылі адмысловы канал, дзе будзем збіраць усю магчымую інфармацыю пра людзей, якія пацярпелі ад рэпрэсій з боку беларускіх уладаў, а таксама важныя і карысныя парады па дапамозе ім і іх родным. Наш бот: @viasna_bot
Download Telegram
❗️Яўген Говар — трынаццаты вядомы памілаваны палітвязень

Палітзняволены Яўген Говар — былы супрацоўнік Беларускага металургічнага завода ў Жлобіне. Яго судзілі разам Аляксандрам Бабровым, якога таксама сёння памілавалі, па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса. 17 жніўня на знак пратэсту супраць фальсіфікацыі выбараў і гвалту супраць мірных пратэстоўцаў Говар разам з іншымі працаўнікамі БМЗ перакрыў дарогу для тэхналагічнага транспарту на тэрыторыі завода. Першага лютага суд абвясціў прысуд Яўгену Говару: два з паловай гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

🔹Такім чынам, «Вясне» на гэты момант вядомыя прозвішчы трынаццаці памілаваных, якіх праваабаронцы прызналі палітвязнямі.

UPD: Стала вядома, што з калоніі палітвязня адразу перавялі на "хімію".
⚡️Прыходзь і выкажы салідарнасць са зняволенымі праваабаронцамі "Вясны"!

Сёння, 17 верасня, па ўсім свеце пройдуць акцыі салідарнасці ў падтрымку зняволеных праваабаронцаў "Вясны" — #FreeViasna.

Дзе праходзяць акцыі?


📍Кіеў, 10.00, на пешаходным мосце над Алеяй Герояў Нябеснай Сотні;
📍Парыж, 12.00, Hôtel de ville, Ратушная плошча горада;
📍Варшава, 18.00, ulica Krakowskie Przedmieście, каля помніка Мікалаю Каперніку;
📍Вільня, 18.00, Lukiškių g., на Лукішскай плошчы;
📍Тбілісі, 18:30, вуліца Шота Руставэлі, 8 (Парламент Грузіі);
📍Батумі, 18:30, порт Батумі (каардынаты);
📍Адэса, 19:30, вуліца Прыморская (пешаходны мост Цёшчын).

Акцыі пройдуць па мясцовым часе.
❗️Яўген Говар і Аляксей Коршун, якіх учора памілавалі, застаюцца ў спісе палітвязняў — іх перавялі на «хімію»

Памілаваныя Яўген Говар і Аляксей Коршун дагэтуль лічуцца палітвязнямі — іх учора не вызвалілі, а перавялі з калоніі на «хімію». Говару і Коршуну нават не дазволілі пабачыцца са сваякамі. Пакуль невядома, у якой папараўчай установе адкрытага тыпу яны будуць адбываць сваё пакаранне.

Таксама вядома, што Аляксандра Баброва, які трапіў у спіс памілаваных, перавялі з калоніі на «хатнюю хімію» — ён ужо дома.

💡Нагадаем, Аляксея асудзілі да 2,5 гадоў калоніі агульнага рэжыму за каментары ў сацыяльнай сетцы "Вконтакте" па артыкуле 130 Крымінальнага кодэксу (Распальванне сацыяльнай варожасці). Былых супрацоўнікаў БМЗ Яўгена і Аляксандра пакаралі 2,5 гадамі пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму за перакрыццё дарогі на тэрыторыі завода (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса).
📸Фотафакт. Хельсінкскі Камітэт Нідэрландаў 17 верасня далучыўся да кампаніі #FreeViasna. Праваабаронцы з Нідэрландаў патрабавалі вызвалення зняволеных вясноўцаў.
💪У падтрымку вясноўцаў 17 верасня таксама выступіла чэшская праваабарончая арганізацыя «People in Need». Больш за 400 супрацоўнікаў арганізацыі зрабілі групавую фатаграфію, патрабуючы неадкладнага вызвалення ўсіх сямі праваабаронцаў «Вясны».

✌️Акрамя гэтага, у суботу, 18 верасня, больш за 20 супрацоўнікаў і прыхільнікаў «People in Need» прабягуць паўмарафон у падтрымку "Вясны" ў чэшскім горадзе Усці-над-Лабем.
✌️Вось так сёння раніцай прайшла акцыя ў Кіеве ў падтрымку зняволеных праваабаронцаў «Вясны» ў межах кампаніі #FreeViasna

Дзякуй, сябры і сяброўкі, за салідарнасць! Дасылайце нам свае фотаздымкі з акцый у падтрымку вясноўцаў @Spring96info
🌿Да акцыі салідарнасці #FreeViasna далучылася намесніца дырэктара Фонду "За годны лад жыцця" Кайса Овергаард.

«Сёння спаўняецца год з пачатку рэпрэсій супраць «Вясны». Я салідарная з усімі іх актывістамі і заклікаю Беларусь вызваліць сем зняволеных калег. Абарона Правоў чалавека - гэта не злачынства. Далучайцеся да мяне з патрабаннем #FREEVIASNA

📌Нагадаем, летась старшыня праваабарончага цэнтра "Вясна" Алесь Бяляцкі (які цяпер ўтрымліваецца больш за два месяцы за кратамі) і арганізацыя сталі першымі беларускімі лаўрэатамі прэстыжнай міжнароднай узнагароды «Right Livelihood Award», вядомай як «Альтэрнатыўная Нобэлеўская прэмія». Беларускія праваабаронцы атрымалі ўзнагароду за ролю ў барацьбе за дэмакратыю і правы чалавека ў Беларусі. Урачыстае ўзнагароджанне адбылося 3 снежня ў Стакгольме, дзе старшыня Праваабарончага цэнтра прысутнічаў асабіста.

«Мы расцэньваем уручэнне гэтай прэміі не толькі як прызнанне якасці працы, мы ўспрымаем яе як знак салідарнасці ўсяго дэмакратычнага свету з беларускім народам. І гэта ясны сігнал беларускім уладам пра тое, што свет ніколі не будзе мірыцца з масавымі парушэннямі правоў чалавека і не прыме таго, што цяпер адбываецца ў Беларусі. Калі мы не хочам, каб Беларусь ператварылася ў ГУЛАГ, трэба падтрымліваць беларускі народ сёння і цяпер", прамовіў падчас урачыстага ўзнагароджання Алесь Бяляцкі.
🕊На акцыю салідарнасці ў Парыжы прыйшоў падтрымаць вясноўцаў намеснік кіраўніка дэпартамента мэрыі па правах чалавека і барацьбы з дыскрымінацыяй

Сёння ў Парыжы Amnesty International France і Міжнародная федэрацыя за правы чалавека (FIDH) зладзілі акцыю салідарнасці са зняволенымі праваабаронцамі «Вясны». Сярод удзельнікаў былі Саша Кулаева (старэйшая экспертка па правах чалавека і грамадзянскай супольнасці), Сільві Брыго (дырэктарка Amnesty International France) і Жан-Люк Рамэра-Мішэль (намеснік кіраўніка дэпартамента мэрыі па правах чалавека і барацьбы з дыскрымінацыяй).
❗️Марына Сілёнак, асуджаная на 1,5 года «хіміі», пачала адбываць пакаранне — цяпер яна ў спісе палітзняволеных

Марына Сілёнак — фігурантка справы аб блакаванні чыгуначных шляхоў і развешванні пудзілаў у Брэсце. Ёй былі прад'яўлены абвінавачванні па ч. 2 арт. 339 Крымінальнага кодэкса (Злоснае хуліганства). 18 траўня Марына была асуджаная судом Ленінскага раёна Брэста на 1 год і 6 месяцаў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія").

🔺Са жніўня сваё пакаранне Марына Сілёнак адбывае ў папраўчай установе адкрытага тыпу №10.

💌Падтрымайце Марыну лістамі і паштоўкамі: Папраўчая ўстанова адкрытага тыпу №10, 210603, г. Віцебск, вул. Базавая, 17/1.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📽Сёння таксама ў Батумі прайшла акцыя салідарнасці са зняволенымі вясноўцамі ў межах кампаніі #FreeViasna.

Свабоду Алесю Бяляцкаму!
Свабоду Валянціну Стэфановічу!
Свабоду Уладзю Лабковічу!
Свабоду Марфе Рабковай!
Свабоду Леаніду Судаленку!
Свабоду Таццяне Ласіцы!
Свабоду Андрэю Чапюку!
❗️Палітзняволенаму журналісту Дзянісу Івашыну прад'явілі новае абвінавачванне, але невядома па якім артыкуле

Як паведаміла жонка палітвязня Вольга Івашына на сваёй сатронцы ў фэйсбку, Дзянісу падоўжаны тэрмін утрымання пад вартай да 8 месяцаў 28 дзён. На сёння журналіст утрымліваецца за кратамі ў турме ў Гродне ўжо 191 дзень.

Згодна з дакументам, які даслаў жонцы журналіста начальнік следчага аддзела УКДБ Варанецкі, Дзянісу Івашыну прад'яўленыя абвінавачанні: ў здзяйсненні менш цяжкага і асабліва цяжкага злачынстваў. Як мяркуе жонка Дзяніса, адно з абвінавачванняў, якое належыць да менш цяжкіх, з’яўляецца арт. 365 Крымінальнага кодэксу (умяшанне ў дзейнасць супрацоўніка ўнутраных спраў), на падставе якого яго і затрымалі. А вось пра другое абвінавачванне нават родным палітвязня нічога невядома.

«Чаго чакалі 6 месяцаў, каб высунуць новае абвінавачаньне невядома ў чым? А скончыцца тэрмін “дасудовага” ўтрыманьня па гэтым невядомым артыкуле, шчэ штосьці прыдумаюць?» — абураецца Вольга.

За час знаходжання пад вартай Дзяніса неаднаразова вазілі на размовы ў КДБ, двойчы кідалі ў карцар. Вядома, што журналіст адмовіўся пісаць прашэнне аб памілаванні.

💌Падтрымайце журналіста лістамі і паштоўкамі: Турма №1. 230023, г. Гродна, вул. Кірова, 1
🌿Праваабаронца Уладзь Лабковіч цытуе ў лістах жонцы вершы Бродскага па памяці

Жонка зняволенага вясноўца Уладзя Лабковіча Ніна падзялілася ў сябе на старонцы ў фэйсбуку навінамі пра мужа:

«Цытуе ў лістах мне вершы Бродскага па памяці, піша дзецям казку, як падарунак на дзень нараджэння, і кранальныя лісты маме і дачцэ, яго прынцэсе. Вельмі сумуе па сям’і».

Як адзначае Ніна, настрой у Уладзя розны: «ад капец як цяжка да дзень скончыўся і нормаў». Па яе словах, лісты родным сталі прыходзіць «больш-менш рэгулярна месяц таму». Ад жонцы Уладзю даходзіць толькі траціна лістоў, і мала ад сяброў, знаёмых і проста неабыякавых людзей.

Ніна Лабковіч заклікае падтрымаць мужа лістамі:

«Вельмі цяжка там без маральнай падтрымкі. Пішыце лісты. Гэта — турэмны кісларод!»

💌Падтрымаць затрыманых вясноўцаў:
- СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2 (Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч, Уладзімір Лабковіч, Марфа Рабкова, Андрэй Чапюк)
- СІЗА-3, 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А (Леанід Судаленка, Таццяна Ласіца)
🎉23 верасня праваабаронца Леанід Судаленка адзначае юбілей. Павіншуйце яго са святам!

У чацвер, 23 верасня, Леаніду Судаленку спаўняецца 55 гадоў. Але ў гэтым годзе праваабаронца адзначыць яго за кратамі. Акрамя гэтага, Леаніда будуць судзіць у гэты дзень.

📌Нагадаем, старшыня Гомельскага аддзялення Праваабарончага цэнтра "Вясна" Леанід Судаленка пад вартай знаходзіцца ўжо 8 месяцаў. У Гомелі два тыдні ў закрытым рэжыме разглядаюць справу Судаленкі і валанцёрак Таццяны Ласіцы і Марыі Тарасенка. Усіх вінавацяць у арганізацыі дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342 КК), і навучанні і падрыхтоўцы асобаў для ўдзелу ў такіх дзеяннях, а таксама іх фінансаванні або іншым матэрыяльным забеспячэнні (ч. 2 арт. 342 КК).

💌Заклікаем павіншаваць праваабаронцу з юбілеем: СІЗА-3, 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А
Леаніду Леанідавічу Судаленку