⚡️Праваабаронцам вядомыя прозвішча двух палітвязняў, якіх памілаваў Лукашэнка
Учора ў эфіры БТ намесніца кіраўніка адміністрацыі Вольга Чупрыс заявіла, што Лукашэнка памілаваў 13 чалавек. Яна адзначыла, што сярод памілаваных ёсць людзі, якія здзейснілі злачынства ў інтэрнэце і раскаяліся ў зробленым. У дзевяці з трынаццаці чалавек ёсць непаўналетнія дзеці. Таксама вядома, што памілаваных, якія адбываюць пакаранне ў калоніі, перавядуць на «хімію».
Сёння праваабаронцам «Вясны» паступаюць звесткі аб тым, што памілавалі палітзняволеных Віктара Каліноўскага з Брэста і Валерыя Лозу з Светлагорску. Вядома, што Віктара Каліноўскага ўжо вызвалілі. Валерый Лоза ляжаў у шпіталі з атытам вуха, але сёння да яго прыехалі з адміністрацыі ваўкавыскай «хіміі» і прапанавалі збірацца і ехаць з імі ў пракуратуру, каб аформіць патрэбныя дакументы для вызвалення.
🔺Берасцеец Віктар Каліноўскі, асуджаны да 2,5 гадоў «хіміі», адбываў пакаранне ў шклоўскай папраўчай ўстанове адкрытага тыпу №49. Яго асудзілі па ч. 2 арт. 339 Крымінальнага кодэксу за надпісы на некалькіх прыпынках і гандлёвым кіёску ў Брэсце.
🔺Жыхара Светлагорска Валерыя Лозу абвінавачвалі ў абразе прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананнем ім сваіх абавязкаў (арт. 369 Крымінальнага кодэкса). Суд прызначыў Валерыю Лозу 2,5 гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову. Пакаранне палітвязень адбываў у Ваўкавыску.
Калі вам вядомыя прозвішчы яшчэ 11 памілаваных, то паведамляйце праваабаронцам @Spring96info
UPD: Віктара Каліноўскага перавялі на «хатнюю хімію».

⚡️Максім Шаўлінскі — трэці вядомы памілаваны палітвязень
Палітзняволены Максім Шаўлінскі з Оршы быў асуджаны да 2 гадоў «хіміі» за каментар у закрытым тэлеграм-чаце. Яго абвінавацілі ў паклёпе на супрацоўніка міліцыі па артыкуле 188 Крымінальнага кодэксу (паклёп). Сваё пакаранне ён адбываў у Мазыры. Сёння яго таксама павінны вызваліць.
Па інфармацыі «Нашай Нівы», памілаваным сёння да 14-й гадзіны будзе зачытаны ўказ Лукашэнкі, і яны выйдуць на волю.

⚡️Вядомыя прозвішчы яшчэ пецярых памілаваных. Аднаго з іх пераводзяць на «хатнюю хімію»
Палітвязні Ігар Быкоўскіх з Мінску, Яўген Пашалюк з Камянца і Яўген Каральчук з Століна адбывалі пакаранне ў ПУАТ №46, а Сяргей Рудзінскі ў ваўкавыскай ПУАТ №29. Усе яны былі асуджаныя па дыфамацыйных артыкулах: здзек з дзяржаўных сімвалаў, абраза прадстаўніка ўлады і абраза суддзі. Яўгена Каральчука асудзілі да 1 года «хіміі», Ігара Быкоўскіх — да 1,5 гадоў, Яўгена Пашалюка — да 2 гадоў, Сяргея Рудзінскага — да 1,5 гадоў. Сёння яны павінны выйсці на волю.
Палітвязня Вадзіма Сычака з Бярозы, асуджанага да 1 года «хіміі» за разбітае шкло ў аўтобусе 10 жніўня ў Бярозе (арт. 339 Крымінальнага кодэксу), пераводзяць на «хатнюю хімію».

‼️Сярод памілаваных — палітзняволеная медсястра з Віцебска Юлія Кашаверава, якую асудзілі да 1,5 года калоніі
Праваабаронцам стала вядома, што памілавалі таксама Юлію Кашавераву. Яе абвінавацілі па ч.1 арт. 339 КК (злоснае хуліганства) за тое, што яна падчас мірнай акцыі пратэсту 4 кастрычніка мінулага году сарвала маску і галаўны ўбор з супрацоўніка МУС і ўдарыла нагой па міліцэйскім бусе. На судзе яна не адмаўляла, што пасля таго, як ёй не далі аказаць дапамогу пацярпеламу, не стрымалася і нанесла тры ўдары па задніх дзвярах міліцэйскага мікрааўтобуса. Пракурор прасіў пакараць яе шасцю гадамі калоніі, але ў судзе Кастрычніцкага раёна Віцебска 23 лютага яе асудзілі да 1,5 года калоніі.
За кратамі медсястра знаходзілася амаль 11 месяцаў. Юлія адбывала пакаранне ў жаночай гомельскай калоніі №4.
Такім чынам, праваабаронцам «Вясны» вядома пра дзевяць з трынаццаці памілаваных. Усе яны прызнаныя палітзняволенымі.

❗️Памілавалі палітзняволенага супрацоўніка БМЗ, якога асудзілі за перакрыццё дарогі на заводзе
Палітвязень Аляксандр Баброў — былы супрацоўнік Беларускага металургічнага завода ў Жлобіне, актывіст забастоўкі. 17 жніўня на знак пратэсту супраць фальсіфікацыі выбараў і гвалту супраць мірных пратэстоўцаў яны разам з іншымі працаўнікамі перакрылі дарогу для тэхналагічнага транспарту на заводзе. Была ўзбуджаная крымінальная справа па ч. 1 арт. 342 КК РБ «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак". Першага лютага суд пакараў Аляксандра Баброва 2,5 гадамі калоніі агульнага рэжыму. У зняволенні палітвязень знаходзіўся амаль 8,5 месяцаў, большасць з якіх сядзеў у папраўчай калоніі №13. Яго маці паведамілі, што сёння Баброва вызвыляць з калоніі.
Калі вам вядомыя прозвішчы яшчэ трох памілаваных, то паведамляйце праваабаронцам @Spring96info

🕊Далучайцеся заўтра да акцый салідарнасці са зняволенымі правабаронцамі "Вясны"!
📍17 верасня па ўсім свеце пройдуць акцыі ў межах кампаніі салідарнасці ў падтрымку зняволеных правабаронцаў "Вясны" — #FreeViasna.
Вы можаце падтрымаць нашых калегаў-вясноўцаў любым зручным спосабам:
🔹Паўдзельнічаць у мітынгу ці пікеце ў падтрымку “вясноўцаў” (лакацыі некаторых з іх);
🔹Распаўсюджваць інфармацыю пра зняволеных праваабаронцаў і кампанію па іх вызваленні #FreeViasna;
🔹Зрабіць фота з банэрамі, постэрам кампаніі і размясціць у сацыяльных сетках з хэштэгам #FreeViasna;
🔹Напісаць адкрыты ліст да зняволеных праваабаронцаў і даслаць яго на пошту freeviasna@gmail.com (мы размесцім яго ў нашых сацсетках);
🔹Падпісаць паштоўкі салідарнасці і наўпрост даслаць іх “вясноўцам” (у тым ліку можна зрабіць гэта праз Майстэрню паштовак салідарнасці);
🔹Прыдумаць і рэалізаваць іншае дзеянне з патрабаваннем аб вызваленні праваабаронцаў “Вясны”.
✊Прыходзь і выкажы салідарнасць са зняволенымі "вясноўцамі"!

❗️Памілаваны палітвязень, якога асудзілі за распальванне сацыяльнай варожасці
Палітзняволены Аляксей Коршун — жыхар Оршы, затрыманы 31 сакавіка. Вядома, што яго асудзілі да 2,5 гадоў калоніі агульнага рэжыму за каментары ў сацыяльнай сетцы "Вконтакте" па артыкуле 130 Крымінальнага кодэксу (Распальванне сацыяльнай варожасці). Па словах сваякоў, Аляксей таксама сёння быў памілаваны.
Калі вам вядомыя прозвішчы яшчэ двух памілаваных, то паведамляйце праваабаронцам @Spring96info

❗️На волю выйшаў памілаваны Яўген Рапін, які падчас «Маршу вызвалення палітвязняў» ударыў па камеры відэаназірання на Акрэсціна
Палітзняволенага Яўгена Рапіна асудзілі да 3 гадоў «хіміі» па арт. 342 Крымінальнага кодэксу. Яўгена абвінавацілі ў тым, што ён удзельнічаў у акцыі пратэсту 4 кастрычніка і ўдарыў па камеры відэаназірання каля ізалятара на Акрэсціна. У Рапіна трое непаўналетніх дзяцей. Пакаранне ён адбываў у Мазыры.