Вясна: Палітвязні Беларусі
932 subscribers
3.31K photos
13 videos
3.26K links
Мы стварылі адмысловы канал, дзе будзем збіраць усю магчымую інфармацыю пра людзей, якія пацярпелі ад рэпрэсій з боку беларускіх уладаў, а таксама важныя і карысныя парады па дапамозе ім і іх родным. Наш бот: @viasna_bot
Download Telegram
❗️Палітзняволенай Марыі Калеснікавай у калоніі не дазваляюць займацца спортам і зусім не перадаюць лісты

Марыя Калеснікава, асуджаная да 11 гадоў калоніі, ўчора праз відэасувязь паразмаўляла са сваёй сястрой:

«Маша хорошо выглядит. Возмущена, что ей не разрешают посещать спортзал, и вообще заниматься спортом. Так нарушают её право на здоровье, а по здоровью ей необходима физическая активность.

В комнате, в которой живёт её отряд, просто нет места для каких-либо активностей. Там едва хватает места, чтобы разойтись двум людям, а когда собирается весь отряд из 80 человек — там очень мало места и очень душно. Маша отмечает, что даже в СИЗО на такие меры не шли.

Сейчас Маша вообще не получает письма. И это ещё один повод для возмущения, ведь часто ей в письмах отправляют конверты, бумагу и другие канцелярские товары, в итоге такие дорогие, в прямом смысле, письма исчезают».

💌Падтрымаць Марыю: ПК №4. 246035, Гомель, Антошкіна, 3, Калеснікавай Марыі Аляксандраўне
‼️На палітвязня Івана Зянько, асуджанага да 5 гадоў калоніі, завялі новую крымінальную справу

Па інфармацыі праваабаронцаў, супраць палітзняволенага Іван Зянько ўзбудзілі крымінальную справу па арт. 342 КК (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).

У канцы студзеня Івана перавялі са шклоўскай калоніі ў СІЗА-1 на Валадарскага. Вядома, што 16 сакавіка палітвязня змясцілі на 10 сутак у ШІЗА. Але прычына невядомая.

🔺Нагадаем, у красавіку 2021 Івана разам з яшчэ трыма палітвязнямі асудзілі за падзеі, якія адбыліся падчас разгону «Маршу гонару» каля станцыі метро «Пушкінская». Як вынікае з матэрыялаў следства, абвінавачаныя перашкодзілі амапаўцам затрымаць чалавека, распачалі з імі бойку, нанеслі некалькі ўдараў па галовах і разбілі шкло ў службовым аўтамабілі. Суд прызначыў яму 5 гадоў калоніі.

Мінскай чацверцы, якая адбіла ад амапаўцаў чалавека - ад чатырох да пяці год калоніі

💌Падтрымаць Івана: СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2
⁉️У «Воўчых норах» палітвязням цяпер перадаюць лісты толькі «1 класа»?

Сваякі палітвязняў паведамляюць, што ў папраўчай калоніі №22, дзе адбываюць тэрмін 34 палітзняволеных, адміністрацыя не будзе перадаваць ім лісты ў звычайных канвертах — толькі «1 класа». Пра гэта адміністрацыя калоніі паведаміла вязням, але афіцыйнага пацвярджэння пакуль няма.

Акрамя гэтага, цэнзары калоніі «Воўчыя норы» цяпер павінны пільна сачыць за тым, ці правільна напісаныя адрасныя дадзеныя згодна ўзору Белпошты.

📲Калі вам вядомыя месцы зняволення, дзе таксама палітвязні сутыкаюцца з гэтым, то паведамляйце ў наш бот @viasna_bot.
​​‼️На палітвязня Ціхана Осіпава, асуджанага да 11 гадоў калоніі, завялі новую справу за злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі

Супраць палітзняволенага Ціхана Осіпава ўзбудзілі крымінальную справу па ч. 2 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы). Цяпер яму пагражае да двух гадоў зняволення. Але пра гэта не паведамілі ні Вользе Осіпавай, ні нават адвакатцы. Справу 25 сакавіка будзе разглядаць суддзя Кастрычніцкага раёна Магілёва Наталля Крашкіна. Судзіць Ціхана будуць на выязным пасяджэнні ў калоніі, таму трапіць туды сваякі не змогуць.

У папраўчую калонію №15 Ціхана перавялі 15 жніўня 2021. За сем месяцаў у калоніі, яго ўжо двойчы каралі суткамі ў ШІЗА і два разы змяшчалі ў ПКТ. Апошні раз у памяшканне камернага тыпу яго адправілі на 4 месяцы, дзе ён павінен быў знаходзіцца да 14 красавіка. Акрамя гэтага, яго пазбавілі перадач і спатканняў, а заказныя лісты салідарнаці адміністрацыя калоніі наўпрост знішчае.

📌Нагадаем, палітзняволенага Ціхана Осіпава ў траўні асудзілі да 11 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму за наезд на пяць вайскоўцаў падчас пратэстаў у жніўні мінулага года, удзел у масавых беспарадках, а таксама за ілжывы данос (пасля ДТЗ хлопец заехаў на машыне ў вадаём, пакінуў яе там і заявіў аб згоне).

💌Падтрымайце Ціхана: ПК №15, 213105, г. Магілёў, п / а Вейна, Слаўгарадская шаша 183, Ціхан Сяргеевіч Осіпаў

ШІЗА, пазбаўленне перадач і спатканняў, знішчэнне лістоў — як ціснуць у калоніі на асуджанага да 11 гадоў палітвязня Ціхана Осіпава

“Гэта перыяд, які проста трэба прайсці”, — сям'я палітвязня Ціхана Осіпава
🌿Палітзняволены Арцём Задруцкі напісаў ужо 106 вершаў за кратамі

36-гадовага Арцёма Задруцкага затрымалі ў Брэсце па «справе Зельцэра». За кратамі яго ўтрымліваюць амаль паўгады. У лісце на волю ён паведаміў, што падчас зняволення напісаў ужо 106 вершаў і плануе ў будучыні выдаць кнігу. Са здароўем у яго ўсё добра, займаецца спортам, чытае кнігі і малюе.

«Пишу очередной философский стишок:

Зима и осень, весна и лето...
И так идёт за годом — год.
Переживаем тихо мы всё это,
Бурлит судьбы водоворот.

Проходит жизнь в заботах и тревогах,
И каждый день летаем мы в мечтах.
Заносит иногда на поворотах,
На опыта извилистых путях.

И пробиваем мы себе дорогу,
Не зная, что грядёт нам впереди…
В воспоминаниях увязаем понемногу,
В конце короткого или длинного пути.

И мы живём счастливо и беспечно,
Хотя не важно , как сейчас нам жить.
И мы желаем прошагать сквозь вечность,
Чтоб не прервалась нашей жизни нить…

P.S. Всё очень странно в жизни этой,
В знать другой — пока нас не дано…
Ступая в жизни по чужому следу,
Всегда наступишь в липкое говно».


💌Падтрымайце Арцёма: Следчая турма №8. 222163, г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22А, Арцёму Сяргеевічу Задруцкаму
💡Інтэрнэт-крамы і падарункавыя сертыфікаты у калоніях: спасылкі, парады і лайфхакі

У некаторых беларускіх калоніях ёсць анлайн-крамы, праз якія можна набываць для вязняў прадукты харчавання, гаспадарчыя тавары, сродкі асабістай гігіены і бытавой хіміі, а таксама адзенне.

На дадзены момант вядома пра інтэрнэт-крамы ў пяці калоніях:
🔺Папраўчая калонія №3
🔺Папраўчая калонія №4
🔺Папраўчая калонія №15
🔺Папраўчая калонія №17;
🔺Папраўчая калонія №22.

Каб зрабіць заказ адразу, трэба зарэгістравацца ў сістэме. Гэта могуць зрабіць толькі родныя, якія пацвердзілі сваё сваяцтва ў калоніі. Для рэгістрацыі неабходна далучыць фотаздымкі трох апошніх старонак пашпарту і ўвесці дадзеныя зняволенага. Пасля гэтага на электроную пошту прыйдзе ліст са спасылкай, па якой трэба будзе перайсці для пацвярджэння рэгістрацыі.

Замаўляць тавары можна толькі ў працоўны час крамы (удакладняць на сайце калоніі). Сэрвіс вельмі зручны тым, што ўсе прадукты застаюцца ў заводскіх пакунках. Але па парадах ад сваякоў вязняў, мясныя прадукты лепш вазіць самім, бо выбар у крамах часта малы.

Таксама адзначым, што ў некаторых калоніях можна замовіць падарункавы сертыфікат. Ёсць некалькі варыянтаў: яны адрозніваюцца па суме (ад 10 да 500 рублёў) і кілаграмам (ад 1 да 50 кілаграмаў). Але сертыфікат абавязкова трэба атаварыць цалкам, каб не засталося ні капейкі. Пасля таго, як родныя яго аплацілі на сайце крамы, на пошту прыйдзе чэк. Зняволенаму таксама асабіста паведамляюць пра тое, што яму прыйшоў сертыфікат.

Скарыстацца сертыфікатам вязні могуць падчас атаваркі, на якую яны ходзяць раз у 7-10 дзён. Набываць рэчы і прадукты яны могуць, пакуль не скончыцца ўказаная вага ці сума сертыфікату. Варта адзначыць, калі вязень замаўляе тавараў на меншую суму або вагу менш, чым указана ў сертыфікаце, то рэшта анулюецца і становіцца недаступнай.
Таксама можна набываць некалькі сертыфікатаў, якія падсумоўваюцца. Гэта зручна, калі сярод варыянтаў на сайце няма неабходнага. Напрыклад, калі 500 рублёў зашмат, а варыянта на 200 рублёў няма, то можна набыць два сертыфіката па 100 рублёў.

💳Аплаціць можна картамі Visa, MasterCard (у тым ліку Maestro) і БЕЛКАРТ.

📌За кратамі знаходзяцца тысячы беларусаў, якія маюць патрэбу ў дапамозе і падтрымцы. Таму нагадваем вам пра практычны дапаможнік па перадачах у СІЗА і калоніі, які спросціць збор пасылак і перадач. Што класці ў перадачы, як іх перадаваць, якія лайфхакі ёсць – у актуальным дапаможніку ад "Вясны".
📍Палітзняволеную Вольгу Класкоўскую этапавалі ў гомельскую калонію

Днямі брэсцкі абласны суд разглядзеў апеляцыйную скаргу палітзняволенай Вольгі Класкоўскай на рашэнне суда Маскоўскага раёна Брэста. Прысуд пакінулі без зменаў.

Праз некалькі дзён Вольгу ўжо перавялі ў жаночую калонію №4.

📌Нагадаем, год таму Вольгу асудзілі за ўдзел у пратэстах у 2020 годзе, а ў студзені 2022 — за каментар у адрас брэсцкага міліцыянта. За «абразу прадстаўніка ўлады» Вользе прысудзілі 1,5 года «хатняй хіміі». Шляхам складання тэрмінаў Класкоўскай прызначылі 2 гады і 6 месяцаў калоніі агульнага рэжыму. За ўвесь час у няволі Класкоўскую неаднаразова змяшчалі ў карцар і ў памяшканне камернага тыпу.

💌Падтрымайце Вольгу: ПК №4. 246035, Гомель, Антошкіна, 3, Вользе Аляксандраўне Класкоўскай
😡 Мікіту Емяльянава зноў кінулі ў карцар

Палітзняволены Мікіта Емяльянаў з 12 сакавіка знаходзіцца ў карцары. Пра гэта сямья хлопца даведалася, калі прыехала ў турму №4 г. Магілёва на спатканне, якое дазволіў суд. Спачатку Мікіту прызначылі пяць сутак карцару, якія ён павінен быў адбыць 17 сакавіка. Аднак родныя, якія прыехалі ў гэты дзень на спатканне, так і не змаглі пабачыць Мікіту, бо адміністрацыя калоніі паведаміла, што Емяльянаву зноў вынеслі спагнанне за адмову прыбіраць прагулачны дворы - на гэты раз 10 сутак карцара.

На асабістай сустрэчы з намеснікам начальніка турмы родныя палітвязня ўказалі на тое, што, згодна з заканадаўствам, вязняў нельга змяшчаць у карцар больш, чым на 10 сутак. Аднак на рашэнне адміністрацыі гэта не паўплывала.

Вядома, што чацвёра сутак Мікіта галадаў на знак пратэсту са змяшчэннем у карцар, але спыніў галадоўку па стане здароўя.

Нагадаем, 11 сакавіка Мікіту Емяльянава асудзілі на два гады пазбаўлення волі па ч. 2 арт. 411 Крымінальнага кодэкса (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы за парушэнне правілаў унутраннага распарадку ), а канчаткова прызначылі па сукупнасці прысудаў з улікам раней неадбытага пакарання - тры з паловай гады калоніі ўзмоцненнага рэжыму. Ад пачатку года хлопцу зноў і зноў выносілі спагнанні, ён ужо адбыў у карцары больш за 40 сутак.

❗️За што Мікіту Емяльянава кідаюць у ШІЗА?

💌 Падтрымайце палітвязня паштоўкамі і лістамі салідарнасці:
Турма №4, 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99А,
Емяльянаву Мікіту Уладзіміравічу
🗓Агляд навінаў пра палітвязняў за тыдзень:

🔹У спіс палітвязняў на гэтым тыдні трапілі 19 чалавек. На дадзены момант палітзняволенымі лічуцца 1094 чалавек.

🔹Прысуды на гэтым тыдні вынесеныя трынаццаці палітзняволеным:
Ягору Марціновічу і Андрэю Скурко — па 2 гады і 6 месяцаў калоніі;
Паўлу Адамавічу — 3 гады «хатняй хіміі»;
Сяргею Шаўчэнку — 3 гады «хатняй хіміі»;
Ірыне Радзьковай — 3 гады «хатняй хіміі»;
Анастасіі Вайтовіч — 3 гады «хіміі»;
Вячаславу Кандыбу — 7 гадоў калоніі;
Дзмітрыю Падрэзу — 7 гадоў калоніі;
Паўлу Вінаградаву — 5 гадоў калоніі;
Юліі Гарачка — 2 гады калонііі;
Сяргею Красоўскаму — 1,5 года калоніі;
Аляксандру Антанюку — 1,5 года калоніі;
Андрэю Чудзінаву — 2 гады калоніі.

🔹На волю на гэтым тыдні выйшлі:
Палітзняволеныя Вольга Лойка, Аляксандр Дайнека і Андрэй Аўдзееў, якія знаходзіліся пад вартай па «справе TUT.ВY».
Палітвязень Аляксей Караткоў, які цалкам адбыў тэрмін.

🔹Прысуд палітзняволенай Вользе Класкоўскай пакінулі ў сіле и амаль адресу перавялі ў гомельскую калонію.

🔹У калоніі асуджаным забаронена камунікаваць з палітвязнем Міколам Дзядком, а адміністрацыя знішчыла больш за 30 лістоў. На знак пратэсту ён адмовіўся ад працы.

🔹Палітвязень Глеб Койпіш, асуджаны да 2 годоў «хіміі», пачаў адбываць пакаранне ў папраўчай ўстанове адкрытага тыпу №21.

🔹Прысуд палітзняволенай Вользе Залатар пакінулі без зменаў.

🔹У закрытым рэжыме працягваюцца суды над палітзняволеным мастаком Алесем Пушкіным, і над экс-пракурорам Яўгенам Бабаком.

🔹Палітвязень Андрэй Баранаў, якога асудзілі да 2 гадоў "хіміі", пакінуў Беларусь. Цяпер ён знаходзіцца ў бяспецы.

🔹 Следства па "справе Вясны" працягнута яшчэ на два месяцы. Пад вартай ужо 8 месяцаў застаюцца старшыня "Вясны" Алесь Бяляцкі, намеснік старшыні Валянцін Стэфановіч і юрыст Уладзімір Лабковіч.

🔹Палітвязня Дзмітрыя Дубоўскага змясцілі ў карцар на 10 дзён.

🔹Палітзняволенай Марыі Калеснікавай у калоніі не дазваляюць займацца спортам і зусім не перадаюць лісты.

🔹На палітвязня Івана Зянько, асуджанага да 5 гадоў калоніі, завялі новую крымінальную справу. Вядома, што 16 сакавіка палітвязня змясцілі на 10 сутак у ШІЗА.

🔹На палітвязня Ціхана Осіпава, асуджанага да 11 гадоў калоніі, завялі новую справу за злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі (ч. 2 арт. 411 КК). Цяпер яму пагражае да двух гадоў зняволення.

🔹За люты палітзняволены Максім Знак зарабіў у калоніі 56 капеек, а з 11 лютага ніводнага ліста ад не сваякоў не атрымлівае.

🔹Палітзняволеная беларуска Яна Пінчук, якая знаходзіцца ў СІЗА Пецярбурга, выйшла замуж.

Не забывайце, што наша сіла — ў салідарнасці. Поўны і актуальны спіс палітвязняў — prisoners.spring96.org.

Мы заклікаем вас не спыняцца і працягваць прабіваць сцяну цэнзуры, каб не пакідаць палітвязняў сам-насам у такі цяжкі час. Даслаць лісты можна праз звычайную пошту, а таксама праз электронныя сэрвісы: Майстэрню паштовак салідарнасці; ініцыятыву “Вклеточку” і письмо.бел.
🎉На гэтым тыдні свой Дзень Народзінаў адзначаюць дваццаць тры палітзняволеных:

🔺Сіман Канцэвіч
🔺Сяргей Коршун
🔺Міхаіл Шабалюк
🔺Паліна Шарэнда-Панасюк
🔺Крысціна Васількова
🔺Юрый Усніч
🔺Арцём Ісакаў
🔺Станіслаў Блашко
🔺Ілля Дубскі
🔺Максім Пыцель
🔺Міхаіл Гладыш
🔺Мікіта Емяльянаў
🔺Ілля Міронаў
🔺Уладзімір Кніга
🔺Арсеній Чыжык
🔺Антон Кошчанка
🔺Артур Аміраў
🔺Аляксандр Касянчук
🔺Дзяніс Марусевіч
🔺Яўген Прывалаў
🔺Максім Сергяенка
🔺Антон Сташэўскі
🔺Сяргей Бобашаў
🔺Лявон Халатран

💌Самы просты спосаб павіншаваць палітзняволеных – адправіць паштоўку. Гэта можна зрабіць праз Майстэрню паштовак салідарнасці, ініцыятыву “Вклеточку” і письмо.бел.

📲Таксама прапануем дасылаць палітвязням тэлеграмы. Гэта можна зрабіць на пошце або па нумару тэлефона 166 (толькі з гарадскога) і надыктаваць тэкст. Не забывайце падпісвацца, каб яны ведалі ад каго дайшла вестка.
📍Палітвязень Уладзімір Шынкевіч выйшаў з калоніі на волю

54-гадовы Уладзімір Шынкевіч 19 сакавіка цалкам адбыў тэрмін і выйшаў на волю з папраўчай калоніі №22.

Яго асудзілі на адзін год і тры месяцы калоніі агульнага рэжыму. Па версіі следства, Уладзімір Шынкевіч апублікаваў у сацыяльнай сетцы «Одноклассники» зневажальны пост у дачыненні Лукашэнкі. Што канкрэтна ўтрымлівала публікацыя, невядома, бо справа разглядалася на закрытым судовым паседжанні.
🎉Палітзняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк адзначае 47-годдзе. Павіншуйце яе са святам!

📍Сёння, 21 сакавіка, Паліна Шарэнда-Панасюк адзначае свой Дзень народзінаў у калоніі. Ёй спаўняецца 47 гадоў.

Маці двух непаўналетніх сыноў у чэрвені асудзілі да 2 гадоў калоніі агульнага рэжыму. Паліну вінавацілі па шэрагу артыкулаў Крымінальнага кодэксу: арт. 364, арт. 368 і арт. 369. У канцы 2021 года Паліну ўтрымлівалі мінімум 15 дзён у карцары, а потым змясцілі ў ПКТ да 18 сакавіка.

У лютым стала вядома, што супраць палітзняволенай узбудзілі новую крымінальную справу за злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі турмы (ч. 2 арт. 411 КК). Цяпер ёй пагражае да двух гадоў зняволення.

💌Павіншуйце Паліну: ПК №4, 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3, Паліне Сяргееўне Шарэнда-Панасюк
🕊Былая палітзняволеная Наталля Хершэ нагадала, як лісты салідарнасці падтрымліваюць вязняў за кратамі

Наталлю Хершэ асудзілі да 2,5 годоў калоніі агульнага рэжыму за сарваную з супрацоўніка АМАПу балаклаву. 18 студзеня яна выйшла на волю па памілаванню. Пры гэтым, Наталля так і не напісала прашэнне аб памілаванні. За кратамі яе ўтрымлівалі 517 дзён.

«Дорогие мои соотечественники и все неравнодушные!
Хочу выразить вам мою огромную благодарность за вашу поддержку и солидарность в непростое для меня время. Письма для всех политических являются связующим звеном с реальностью из которой они были вырваны режимом, они дают силы и сознание, что ни один человек не забыт. И даже, когда режим всеми правдами и неправдами старается препятствовать этой связи, я уверена, что позитивная энергия писем обязательно дойдёт до адресата и укрепит его. Так было у меня, когда 10-ти дневная голодовка, по причине отсутствия корреспонденции , не принесла результата, я сказала себе: «Ты должна чувствовать позитивную энергию поддержки не имея ей документального подтверждения в руках!» Это сделало мой дух ещё крепче. С того момента отсутствие корреспонденции для меня перестало быть мерой их воздействия.
Я ощущала вашу поддержку и знала, что за мной большинство, за мной правда, за нами Бог.
Спасибо всем!»


Не забывайце, што наша сіла — ў салідарнасці. Поўны і актуальны спіс палітвязняў — prisoners.spring96.org.

Мы заклікаем вас не спыняцца і працягваць прабіваць сцяну цэнзуры, каб не пакідаць палітвязняў сам-насам у такі цяжкі час. Даслаць лісты можна праз звычайную пошту, а таксама праз электронныя сэрвісы: Майстэрню паштовак салідарнасці; ініцыятыву “Вклеточку” і письмо.бел.
😍"Кот на Валадарцы": Жонка Валянціна Стэфановіча атрымала яго малюнкі праз шэсць месяцаў

Праз паўгады жонка намесніка старшыні “Вясны” Валянціна Стэфановіча нарэшце атрымала ад яго малюнкі з серыі “Прыгоды ката на Валадарцы”.

Нагадаем, у адным са сваіх лістоў да жонкі Валянцін Стэфановіч распавёў, што намаляваў ёй прыгоды ката ў турме, але іх на волю не прапусціў цэнзар:

“Я вось неяк намаляваў табе маё жыццё ў карцінках у выглядзе ката. На адной з карцінак Кот быў на шпацыры ў турэмным дворыку, на іншай — у душы мыўся, а на трэцяй — сядзеў у камеры за сталом і вячэраў. Вельмі смешна атрымалася, але вось мясцоваму цэнзару гэтыя малюнкі не спадабаліся і ліст мне вярнулі назад з пазнакай “Не прайшоў цэнзуры”.

Пасля гэтага быў запушчаны конкурс малюнкаў “Кот на Валадарцы” у падтрымку Валянціна, у якім прыняла ўдзел больш за 15 чалавек з розных краінаў.

🔈#FreeViasna: Тыднёвы агляд навінаў пра зняволеных праваабаронцаў «Вясны»
📍Палітвязень Андрэй Гарбуноў выйшаў на волю пасля года на «хіміі»

Бабруйчаніна Андрэя Гарбунова асудзілі да 1 года «хіміі» за абразу міліцыянта ў тэлеграме (арт. 369 Крымінальнага кодэксу). Тэрмін Андрэй адбываў у папраўчай ўстанове адкрытага тыпу №24.
Таццяна Ласіца: "У мяне вельмі загружаныя зараз дні, працую на швейнай фабрыцы"

Палітзняволеная валанцёрка "Вясны" Таццяна Ласіца даслала вестачку з-за кратаў. Яна піша, што настрой бадзёры, вучыцца шыць у калоніі, бачыць неба:

"У мяне таксама вельмі загружаныя зараз дні, працую на швейнай фабрыцы, рэжымныя моманты трэба выконваць, працу розную. Так што буду імкнуцца адказваць на лісты, якія прыходзяць да мяне, і па магчымасці ты таксама мне пішы.

Толькі патрапіла ў свой атрад, шмат чаго яшчэ не ведаю. Нядаўна напісала заяву на званкі, але дазваляюць размаўляць па тэлефоне толькі са сваякамі, магчыма змагу патэлефанаваць ім у красавіку.

Умовы ўтрымання тут нармальныя, кормяць добра. Ну вядома хочацца смачненькага, у асноўным садавіны - яблыкаў, апельсінаў. У краму яшчэ не хадзіла, мусіць быць па графіку на гэтым тыдні".

💌 Падтрымайце Таццяну лістамі і паштоўкамі:
ПК №4, 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3
Таццяне Леанідаўне Ласіцы
💻 Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3jwJMLn
‼️Палітвязня Яўгена Афнагеля могуць перавесці на тры гады ў «крытую» турму

Камісія наваполацкай калоніі прапанавала перавесці актывіста «Еўрапейскай Беларусі» Яўгена Афнагеля на турэмны рэжым тэрмінам на тры гады, паведамляе жонка палітвязня. Суд па справе «аб пераводзе ў папраўчую ўстанову іншага тыпу і змяненні ўмоваў рэжыму» павінен адбыцца ў красавіку.

Нагадаем, у пачатку сакавіка Яўгена перавялі ў ПКТ (памяшканне камернага тыпу) адразу пасля ШІЗА, дзе ён правёў апошнія 1,5 месяца. Таксама яму зменшылі атаварку да 1 базавай велічыні ў месяц. 25 траўня 2021 палітвязня асудзілі да 7 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

💌Падтрымаць Яўгена: ПК №1, 211440, г. Наваполацк, вул. Тэхнічная, 8, Яўгену Ігаравічу Афнагелю
😔«Канца-краю пакуль гэтаму ўсяму не бачна, і гэта засмучае», — палітвязень Генадзь Мажэйка пра зняволенне

Журналіста «Камсамольскай праўды» Генадзя Мажэйку ўтрымліваюць за кратамі амаль паўгады. Яму ставяць у віну два артыкулы Крымінальнага кодэкса: аб распальванні сацыяльнай варожасці або розні (арт. 130 КК РБ) і аб абразе прадстаўніка ўлады (арт.369 КК). Палітвязня затрымалі ў Маскве 1 кастрычніка 2021 года. Па папярэднім дадзеным, затрыманне звязана з артыкулам «Камсамольскай праўды», у якім знаёмая загінулага Андрэя Зельцэра станоўча пра яго адгукнулася. Менавіта аўтарства Генадзя стаяла пад гэтым тэкстам. 

«Press Club Belarus» падзяліліся ў фэйсбуку нядаўнім лістом ад Генадзя. У ім ён напісаў, што нядаўна ў СІЗА сустрэў палітзняволеную Алену Талкачову. Таксама ён піша, што падтрымкі з волі стала значна менш і спадзяецца, што яго не забудуць.

«Кажется, что я нахожусь за забором уже сто лет, хотя по факту я только перезимовал. Конца-края пока этому всему не видно, и это печалит. Но ничего, стараюсь не унывать.

Еще не хватает новостей с той стороны. Я смотрю новости по телевизору, читаю СБ, еще выписал “Беларусы и Рынок”. Раз в неделю что-то рассказывает адвокат. Но моих инфопотребностей это, конечно, не закрывает. Недавно встретил Лену Толкачеву — у нас с ней было несколько секунд невербального общения».

Еще чувствуется некоторое охлаждение поддержки извне. Но это и понятно, по ту сторону забора жизнь идет своим чередом, да и инфо-повестка сейчас сместилась на войну. Надеюсь, на воле меня не забудут».

💌Падтрымаць журналіста па новым адрасе: СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, Генадзь Мікалаевіч Мажэйка

Не забывайце, што наша сіла — ў салідарнасці. Поўны і актуальны спіс палітвязняў — prisoners.spring96.org.

Мы заклікаем вас не спыняцца і працягваць прабіваць сцяну цэнзуры, каб не пакідаць палітвязняў сам-насам у такі цяжкі час. Даслаць лісты можна праз звычайную пошту, а таксама праз электронныя сэрвісы: Майстэрню паштовак салідарнасці; ініцыятыву “Вклеточку” і письмо.бел.
‼️Палітвязня Міколу Дзядка змясцілі ў ПКТ на чатыры месяцы за адмову выходзіць на працу

Пра гэта распавёў «Новаму Часу» бацька палітвязня Аляксандр Дзядок. Нагадаем, 10 сакавіка Мікола адмовіўся ад працы на знак пратэсту супраць пазбаўлення яго перапіскі і пераследу тых асуджаных, якія з ім камунікуюць. Адміністрацыя за гэта пакарала Дзядка чатырма месяцамі ў памяшканні камернага тыпу (ПКТ). А двух асуджаных, якія працягвалі з ім камунікаваць, змясцілі ў ШІЗА. Бацька палітвязня адзначае, што ў ПКТ холадна і брудна, і нягледзячы на тое, што ноччу бывае мінусавая тэмпература паветра, там выключаюць ацяпленне.

Ліставанне Міколе фактычна заблакавалі. Тыя лісты, якія яму дасылаюць у калонію, адміністрацыя наўпрост знішчае.

Аляксандр 22 сакавіка спрабаваў перадаць сыну належную яму па законе рэчавую перадачу, але яе не прынялі:

«Там неабходныя рэчы — зубныя пасты, шчоткі, прылады для галення. Але каб пазбавіць яго магчымасці прыводзіць сябе ў чалавечы выгляд, яны адмовіліся прымаць гэтую рэчавую перадачу. Таксама я прывёз медыцынскую перадачу, але яе таксама адмовіліся прымаць. Яму патрэбныя медыцынскія прэпараты, а дэ-факта атрымліваецца, што яго пазбавілі медыцынскай дапамогі».

Таксама Аляксандра Дзядка не пусцілі да адміністрацыі калоніі і спрабавалі справакаваць на канфлікт.

Учора Міколу змагла наведаць адвакат. Па яе словах, выглядае ён нядрэнна, хоць у цэлым абстаноўка цяжкая.

«Але ён трымаецца, ён моцны чалавек, і ён будзе змагацца, наколькі гэта магчыма».

📌Нагадаем, Дзядка затрымалі 11 лістапада 2020, пасля чаго моцна збівалі і катавалі. 10 лістапада палітвязня асудзілі да пяці гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: арт. 342, арт. 361, арт. 295-3. Мікола не прызнаў віну ні па ніводным артыкуле.

💌Падтрымаць палітвязня лістамі салідарнасці: ПК №9, 213410, г. Горкі, вул. Дабралюбава, 16, Дзядку Мікалаю Аляксандравічу
📍Палітвязень Дзмітрый Качаноўскі месяц таму пачаў адбываць тэрмін на «хіміі». На яго ўжо пачала ціснуць адміністрацыя

Дзмітрый Качаноўскі 1 сакавіка быў накіраваны ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу №43. Вядома, што адміністрацыя ўстановы прымусіла яго на відэакамеру прыбіраць туалеты. Праз гэта астатнія асуджаныя, якія адбываюць пакаранне не па палітычных матывах, адмаўляюцца есці з ім за аднім сталом. Таму цяпер ён вымушаны есці, седзячы на падваконні.

У верасні 2021 Дзмітрыя асудзілі паводле арт. 370 Крымінальнага кодэкса за тое, што ён зняў дзяржаўны сцяг з дзіцячага садка. А ў канцы студзеня Дзмітрыя ўжо судзілі за абразу былой прэс-сакратаркі МУС Вольгі Чамаданавай паводле арт. 369 Крымінальнага кодэкса. Шляхам паглынання менш строгага пакарання больш строгім яму канчаткова прызначылі тры гады «хіміі».

💌Падтрымайце Дзмітрыя лістамі салідарнасці: Папраўчая ўстанова адкрытага тыпу №43. 212003, г. Магілёў, вул. Чалюскінцаў, 76А