Вясна: Палітвязні Беларусі
937 subscribers
3.36K photos
13 videos
3.31K links
Мы стварылі адмысловы канал, дзе будзем збіраць усю магчымую інфармацыю пра людзей, якія пацярпелі ад рэпрэсій з боку беларускіх уладаў, а таксама важныя і карысныя парады па дапамозе ім і іх родным. Наш бот: @viasna_bot
Download Telegram
‼️Палітвязня Міколу Дзядка за месяц у калоніі чатыры разы змяшчалі ў ШІЗА

Блогера і анархіста Мікалая Дзядка 12 лютага этапавалі ў папраўчую калонію №9. Ужо праз дзень яго змясцілі ў ШІЗА. Цягам гэтага месяца яго каралі «суткамі» ў штрафным ізалятары ўжо чатыры разы. Бацька палітвязня Аляксандр Дзядок распавёў «Новаму часу», што такога ціску на палітвязня не аказвалі нават падчас мінулага зняволення. Аляксандр кажа, што Міколе абмяжоўваюць час спаткання з адвакатам.

Акрамя таго, Мікалаю блакуюць ліставанне:

«З 12 лютага быў толькі адзін ліст ад яго датаваны 13 лютага. Больш ад яго лістоў ніхто з блізкіх не атрымаў».


За гэты час сам Мікалай атрымаў толькі адзін ліст ад блізкіх.

 «Лісты знішчаюцца — цынічна, на яго вачах, па надуманым падставах. Быццам у іх ёсць нейкія ўмоўныя знакі, забароненая інфармацыя. А ў адным з маіх лістоў яны выявілі, што «супраць улады».


Таксама Мікалай не атрымаў бандэроль ад бацькі: прычынай стала адсутнасць на пакунку надпісу «бандэроль». Таму яе вярнулі адпраўніку.

«У іх адна мэта — здушыць яго маральна, псіхалагічна ўскладніць яму жыццё, ізаляваць ад іншых асуджаных. Яны баяцца яго ўплыву на іншых».

📌Нагадаем, Дзядка затрымалі 11 лістапада 2020, пасля чаго моцна збівалі і катавалі. 10 лістапада палітвязня асудзілі да пяці гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: арт. 342, арт. 361, арт. 295-3. Мікола не прызнаў віну ні па ніводным артыкуле.

💌Падтрымаць палітвязня лістамі салідарнасці: ПК №9, 213410, г. Горкі, вул. Дабралюбава, 16, Дзядку Мікалаю Аляксандравічу
📩«Уяўляю, які жах і пекла там у вас, дзе працуюць інфармацыйныя крыніцы», — палітвязень Максім Знак з калоніі

Сваякі Максіма Знака падзяліліся яго лістом датаваным 27 лютага. Таксама блізкія палітвязня пішуць, што яму не перадаюць лісты не ад сваякоў.

«За мінулы тыдзень я атрымаў 0 (нуль) лістоў, таму праблем з адказваннем не было. Хацеў напісаць, а потым кідаў, бо што тут напішаш з такімі навінамі. Уяўляю, які жах і пекла там у вас, дзе працуюць інфармацыйныя крыніцы…
У мяне якраз скончыўся месяц першы – гэта завецца «раскумарка», нешта накшталт стажыроўкі. Падзякаваў усім хлопцам, якія дапамагалі, у першую чаргу добрымі парадамі…
Усім тваім — маім сяброўкам, нават тым, з якімі і ты, і я пакуль не знаёмыя — вялізарнае віншаванне са святам! … Бо гэта свята жаноцкасці ў апошнія гады нагадвае, што дзяўчыны сталі сымбалем мужнасці і сапраўднымі абаронцамі і Радзімы, і мужыкоў — небаракаў. Дзякуй усім за гэта».


💌Падтрымаць Максіма: ПК №3, 211322, Віцебская вобласць, г.п. Віцьба, Максіму Аляксандравічу Знаку
📍Палітвязня Арцёма Баярскага этапавалі ў шклоўскую калонію. Падтрымайце яго лістамі!

Нагадаем, у Мінгарсудзе 9 снежня Арцёму Баярскаму прысудзілі пяць гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненнага рэжыму. Сам суд праходзіў у закрытым рэжыме. Вядома толькі, што Арцёма абвінавачвалі ў адміністраванні тэлеграм-канала "Мая краіна Беларусь" і тэлеграм-чата "Я выхожу/МКБ", а таксама ва ўдзеле ў Маршы "Народнага ўльтыматума" 25 кастрычніка мінулага году. За кратамі хлопец утрымліваецца ўжо амаль год.

Днямі палітвязня перавялі з магілёўскай турмы ў папраўчую калонію ў Шклове.

💌Падтрымайце Арцёма: ПК №17, 213004, г. Шклоў, вул. 1-я Заводская, 8, Арцёму Юр'евічу Баярскаму (на лістах пазначайце «каранцін»)
❗️Справу палітзняволенай Вольгі Маёравай перадалі ў пракуратуру. Хутка можа пачацца суд

Нагадаем, актывістку Вольгу Маёраву затрымалі 4 сутдзеня 2021 года ў сваім доме ў вёсцы Нача Крупскага раёна па "справе Мікалая Аўтуховіча". У доме быў праведзены ператрус, у выніку якога супрацоўнікі КДБ забралі з дома тэхніку.

Раней палітзняволеная пісала з-за кратаў, што яе абвінавачваюць па ч.2 арт. 285 КК (Удзел у злачыннай арганізацыі ў любой іншай форме); ч. 3 арт. 130-1 КК (Дзеянні па рэабілітацыі нацызму, учыненыя групай асоб, або якія пацягнулі па неасцярожнасці смерць чалавека або іншыя цяжкія наступствы); ч. 4 арт. 295 КК (Незаконныя дзеянні ў адносінах да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў, учыненыя арганізаванай групай); ч. 3 арт. 361 КК (Заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваных на нанясенне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь, учыненыя з выкарыстаннем сродкаў масавай інфармацыі або глабальнай камп'ютарнай сеткі Інтэрнэт); ч. 2 арт. 257 КК (Падман спажыўцоў, учынены групай асоб па папярэдняй змове, або асобай, раней судзімай за падман спажыўцоў, або ў буйным памеры); ч. 2 арт. 289 КК (Акт тэрарызму).

Пазней Маёрава напісала, што абвінавачванне ў тэрарызме з яе было знятае.

💌Падтрымайце Вольгу: Турма №1, 230023, г. Гродна, вул. Кірава, 1, Вольга Уладзіміраўна Маёрава
📍Палітвязень Ігар Капанайка выйшаў з калоніі на волю. Яго дэпартуюць з Беларусі

Ігар Капанайка грамадзянін Расійскай Федэрацыі, але мае від на жыхарства ў Беларусі, ваенны пенсіянер. Яго абвінавацілі па арт. 339 КК (Хуліганства) і арт. 369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў). З матэрыялаў следства вядома, што 13 лістапада 2020 года мужчына ў пад'ездзе аднаго з дамоў Мінска заліў мантажнай пенай ўваходныя дзверы кватэры супрацоўніка органаў унутраных спраў, запеніў механізм замка дзвярэй і паштовую скрыню. Акрамя таго, на паштовай скрыні Ігар напісаў фразу, якая публічна абражае супрацоўніцу міліцыі.

Мужчына расказаў, што яго раззлаваў каментар міліцыянткі наконт смерці Рамана Бандарэнкі і гэта стала прычынай яго ўчынку. Ігару прысудзілі 1,5 гады калоніі.

🔺12 сакавіка скончыўся тэрмін адбыцця пакарання і Капанайка выйшаў на волю. Яго адразу адвезлі на мяжу з Расеяй для дэпартацыі.
🗓Агляд навінаў пра палітвязняў за тыдзень:

🔹У спіс палітвязняў на гэтым тыдні трапілі 7 чалавек. На дадзены момант палітзняволенымі лічуцца 1083 чалавек.

🔹Прысуды на гэтым тыдні вынесеныя тром палітзняволеным:
Мікіту Емяльянава — да 2 гадоў калоніі;
Аляксея Кругляка — да 1 года калоніі;
Ягора Леўчыка — да 1 года і 3 месяцаў калоніі.

🔹Палітвязня Яўгена Афнагеля перавялі ў ПКТ прыкладна на месяц, а адразу пасля гэтага яго збіраюцца перавесці ў «крытую» турму. Таксама ён напісаў, што яму зменшылі атаварку да 1 базавай велічыні ў месяц.

🔹Праваабаронца Леанід Судаленка больш за месяц не атрымлівае лістоў з волі. У калоніі ён працуе рознарабочым на дрэваапрацоўцы.

🔹Анастасію Ярашэвіч, Людмілу Кузняцову, Алу Герасіменю і Наталлю Тураву вызвалілі з гомельскай калоніі №4. Яны былі памілаваныя па ўказу Лукашэнкі.

🔹Палітзняволены Эдуард Пальчыс з 22 лютага па 5 сакавіка правёў у карцэры Віцебскага СІЗА.

🔹Палітвязня Міколу Дзядка за месяц у калоніі чатыры разы змяшчалі ў ШІЗА. Акрамя таго, Мікалаю блакуюць ліставанне: за гэты час Мікалай атрымаў толькі адзін ліст ад блізкіх.

🔹Суд над палітзняволеным актывістам Паўлам Вінаградавым зрабілі закрытым. Таксама ў закрытым рэжыме будзе праходзіць суд і над палітзняволеным мастаком Алесем Пушкіным, і над экс-пракурорам Яўгенам Бабаком.

🔹Справу палітзняволенай Вольгі Маёравай перадалі ў пракуратуру. Хутка над ёй можа пачацца суд.

🔹Палітзняволены Ягор Міхайлаў з'явіўся ў спісе асобаў, якія «маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці».

🔹Палітвязня Арцёма Баярскага этапавалі ў шклоўскую калонію.

🔹З СІЗА №1 выйшлі былыя намесніца галоўнага бухгалтара «ТУТ БАЙ МЕДЫА» Марыя Новік, намесніца генеральнага дырэктара па агульных пытаннях Ірына Рыбалка і галоўная бухгалтарка Анжэла Асад. Усе яны знаходзяцца пад падпіскай аб неразгалошванні.

🔹Палітвязень Ігар Капанайка выйшаў з калоніі на волю. Яго адразу адвезлі на мяжу з Расеяй для дэпартацыі, бо ён грамадзянін Расійскай Федэрацыі.

Не забывайце, што наша сіла — ў салідарнасці. Поўны і актуальны спіс палітвязняў — prisoners.spring96.org.

Мы заклікаем вас не спыняцца і працягваць прабіваць сцяну цэнзуры, каб не пакідаць палітвязняў сам-насам у такі цяжкі час. Даслаць лісты можна праз звычайную пошту, а таксама праз электронныя сэрвісы: Майстэрню паштовак салідарнасці; ініцыятывуВклеточку” і письмо.бел.

🌿Карысныя спасылкі:

Як падтрымаць вязняў, калі ім блакуюць ліставанне?

Пра што пісаць палітвязням у крызісны перыяд?

Практычны дапаможнік па перадачах для вязняў ад “Вясны”

Як рабіць грашовы перавод, як атаварваюцца вязні і што адбываецца з грашыма пасля вызвалення чалавека?
🎉На гэтым тыдні свой Дзень Народзінаў адзначаюць пятнаццаць палітзняволеных:

🔺Аляксандр Велясніцкі
🔺Юрый Бялько
🔺Аляксандр Губейка
🔺Уладзіслаў Макавецкі
🔺Андрэй Герасімовіч
🔺Алена Гнаўк
🔺Ірына Коваль
🔺Андрэй Касцоў
🔺Аляксандр Курганскі
🔺Канстанцін Свідуновіч
🔺Глеб Фіцнер
🔺Яўген Кагоцька
🔺Мікіта Аўдзік
🔺Сяргей Ляжэнка
🔺Кірыл Пальчэўскі

💌Самы просты спосаб павіншаваць палітзняволеных – адправіць паштоўку. Гэта можна зрабіць праз Майстэрню паштовак салідарнасці, ініцыятыву “Вклеточку” і письмо.бел.

📲Таксама прапануем дасылаць палітвязням тэлеграмы. Гэта можна зрабіць на пошце або па нумару тэлефона 166 (толькі з гарадскога) і надыктаваць тэкст. Не забывайце падпісвацца, каб яны ведалі ад каго дайшла вестка.
❗️Распрацоўшчык стартапа MakeML Аляксей Караткоў выйшаў на волю

Як паведамляе @free_zhlobin, палітвязень Аляксей Караткоў цалкам адбыў тэрмін і выйшаў на волю з папраўчай калоніі №22.

Адразу Аляксея, затрыманага яшчэ ў жніўні 2020, вінавацілі ў навучанні ці іншай падрыхтоўцы асоб для ўдзелу ў масавых беспарадках, альбо ў фінансаванні гэтай дзейнасці (ч. 3 арт. 293 КК), а таксама ў арганізацыі або актыўным ўдзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 КК). Але потым пракурор адмовілася ад абвінавачвання па ч. 3 арт. 293 КК. Суддзя Максім Трусевіч прызначыў Караткову 2 гады калоніі.
📍Прысуд палітзняволенай Вользе Класкоўскай пакінулі ў сіле. Яна чакае этап у гомельскую калонію

Брэсцкі абласны суд разглядзеў апеляцыйную скаргу палітзняволенай Вольгі Класкоўскай на рашэнне суда Маскоўскага раёна Брэста. Прысуд пакінулі без зменаў.

Акрамя гэтага, маці Вольгі трапіла з ёй на спатканне, якое доўжылася адну гадзіну:

«Размова вялася за шклом па тэлефоне. Вольга трымаецца бадзёра, адпаведна выглядае і просіць за яе не хвалявацца, берагчы сваё здароўе. Таксама вельмі дзякуе за падтрымку ўсіх неабыякавых да лёсу палітвязняў людзей. Адзначыла, што цеплыя словы падтрымкі адтрымала таксама ад Наталлі Хершэ, лёс якіх звёў у гомельскай калоніі №4. Вольга адзначыла, што вельмі цешыцца, што гэтая мужная, стойкая і цудоўная жанчына зараз на волі».

Цяпер Вольга чакае этап у жаночую калонію №4.

Нагадаем, год таму Вольгу асудзілі за ўдзел у пратэстах у 2020 годзе, а а ў студзені 2022 — за каментар у адрас брэсцкага міліцыянта. За «абразу прадстаўніка ўлады» Вользе прысудзілі 1,5 года «хатняй хіміі». Шляхам складання тэрмінаў Класкоўскай прызначылі 2 гады і 6 месяцаў калоніі агульнага рэжыму.

💌Падтрымайце Вольгу: СІЗА-7, 224030, г. Брэст, вул. Савецкіх памежнікаў, 37, Вользе Аляксандраўне Класкоўскай
‼️У калоніі асуджаным забаронена камунікаваць з палітвязнем Міколам Дзядком. На знак пратэсту ён адмовіўся ад працы

Як паведамляе @MDziadok, палітзняволены анархіст Мікалай Дзядок адказаўся ад працы на знак пратэсту супраць ціску з боку адміністрацыі калоніі:

«10 сакавіка я адмовіўся ад працы на знак пратэсту супраць пазбаўлення мяне перапіскі і пераследу тых асуджаных, якія са мной камунікуюць».

Палітвязень паведаміў, што нейкія асуджаныя абвесцілі ўсім, што з Міколай забаронена камунікаваць і піць гарбату. А тым, хто працягнуў камунікацыю, «пагражала як адміністрацыя, так і асуджаныя, набліжаныя да адміністрацыі рознага кшталту, праблемамі са статусам».

Адміністрацыя знішчыла больш за 30 лістоў:

«Наконт лістоў сітуацыя такая: калі прыходзяць замоўленыя лісты, то мяне выклікае опер, пры мне ён іх ускрывае, молча прачытвае і хавае назад у капэрт, кажучы, што гэта ўсё будзе разгледжана камісіяй. Пасля чаго мне прыносяць на подпіс акты пра вынішчэнне лістоў. Такая ж доля спасцігае і звычайныя лісты, з той толькі розніцай, што іх прачытваюць не пры мне.
Такім чынам было вынішчана больш за 30 лістоў. У актах фармулёўкі ўсе як пад капірку: “змяшчае ўмоўныя абазначэнні”, “прыносіць шкоду інтарэсам дзяржаўных арганізацый і асобных грамадзян”.
Відавочна, што лісты вынішчаюцца, каб нельга было нічога праверыць і нешта потым прад’явіць.
Фактычная ж мэта — пазбавіць перапіскі».


Таксама Мікола перадае, каб працягвалі пісаць лісты яму:

«Увогуле, стаіць задача стварыць максімальна негатыўны эмацыйны фон адбыцця пакарання, каб спустошыць фізічныя і псіхалагічныя сілы. Але хачу сказаць усім, што я не думаю падаць духам і апускаць рукі. Прашу ўсіх працягваць пісаць лісты, толькі не забывайцеся іх фатаграфаваць перад тым як даслаць. У выпадку, калі не дойдуць, то я змагу прачытаць іх пасля вызвалення».

📌Нагадаем, Дзядка затрымалі 11 лістапада 2020, пасля чаго моцна збівалі і катавалі. 10 лістапада палітвязня асудзілі да пяці гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: арт. 342, арт. 361, арт. 295-3. Мікола не прызнаў віну ні па ніводным артыкуле.

💌Падтрымаць палітвязня лістамі салідарнасці: ПК №9, 213410, г. Горкі, вул. Дабралюбава, 16, Дзядку Мікалаю Аляксандравічу
Вызваліце Эдуарда Пальчыса!

Дэпутат Бундэстага Германіі Нільс Шмід, які з'яўляецца сімвалічным "хросным" Эдуарда Пальчыса ў межах кампаніі салідарнасці #WeStandByYou ад праваабарончай арганізацыі Libereco, заклікаў Вярхоўны суд Беларусі вызваліць палітзняволенага. Пра гэта Нільс Шмід напісаў на сваёй старонцы ў фэсбуку.

Заўтра - 15 сакавіка ў 9.30 гадзін Вярхоўны суд у закрытым рэжыме разгледзіць апеляцыйную скаргу на прысуд Пальчыса.

Нагадаем, Эдуарда Пальчыса абвінавацілі па чатырох артыкулах Крымінальнага кодэкса і 17 снежня асудзілі да 13 гадоў калоніі.

💌Падтрымайце палітвязня лістамі і паштоўкамі:
СІЗА-2, 210026, г. Віцебск, вул. Гагарына, 2
♥️Палітзняволеная Юлія Сырых павіншавала беларуску з 8 сакавіка вершам палітзняволенай Ірыны Леўшынай

У фэйсбуку беларуска падзялілася паштоўкай і віншаваннямі ад палітзняволенай валанцёркі фонда "Страна для жизни" Юліі Сырых. Яна даслала верш палітзняволенай дрэктаркі інфармацыйнага агенства БелаПАН Ірыны Леўшынай.

«Дарят нам тюльпаны,
Накрывают стол...
Но кто решил, что женщины -
Это слабый пол?

В колонне мощной, радостной
Мы вместе шли вперёд
С единой мыслью сладостной,
Что мы - один народ!

Сегодня эмиграция, колония, тюрьма,
Но важно не сломаться нам,
Чтоб отступила тьма.

В поддержке, в солидарности,
В надеждах и мечтах
Находим силы, радость мы,
И побеждаем страх

И пусть порою кажется,
Что мир с ума сошел,
Кто заявить отважится,
Что мы не сильный пол?

Под солнцем снег расплавится,
И будет мир блаженствовать.
Все хорошо, мы справимся,
Мы - сильные, мы - женщины!»


💌Падтрымайце жанчын: СІЗА-1. 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2 (Юліі Эдуардаўне Сырых, Ірыне Алегаўне Леўшынай)
✊🏻«Бадзёрасці духу мы тут не губляем», – палітзняволеная Ірына Коваль з СІЗА-1

54-гадовая Ірына Коваль за кратамі знаходзіцца больш за месяц. Яе затрымалі ў межах крымінальнай справы аб групавых дзеяннях, груба парушаючых грамадскі парадак (арт. 342 КК). Ірына напісала ў лісце пра свае справы ў ізалятары і пра тое, як з сукамерніцамі бавяць час.

🎉Заўтра, 16 сакавіка, палітзняволеная адзначыць 55-годдзе. Павіншуйце яе святам!

«Атрымала вашу пасылку. Шчыра ўдзячная. Вельмі прыемна! Настрой падняўся. Як усё ж такі важна - увага. Я адчула тую цеплыню, той клопат, тую любоў, з якой збіралася гэтая пасылачка.
Бадзёрасці духу мы тут не губляем. А гэтыя вестачкі з волі дапамагаюць мець радасны настрой. Праўда падзеі ў свеце (з Украінай) напаўняюць сумам сэрца. Але ў параўнанні з гэтымі сусветнымі падзеямі, маё сядзенне ў СІЗА – так, невялічкая прыгода.

У камеры 6 чалавек і ўсе інтэлігентныя, з вышэйшай адукацыяй. Ёсць з кім паразмаўляць і паспрачацца цікава з адукаванымі начытанымі людзьмі. Ёсць чаму павучыцца. Дзіва, але ж ніхто не мацярыцца. Наглядчыкі карэктныя. Кожны дзень ходзім на прагулкі. Кормяць добра. Тут багатая бібліятэка. Шмат кніжак на беларускай мове. Чытаем шмат. Можна афармляць падпіску. Надзеі не губляем мы тут, трымаемся. Дзякуем за салідарнасць, за падтрымку. Моцна-моцна абдымаю.
P.S. Я сяджу ў старой 200-гадовай частцы Валадаркі - Пішчалаўскім замку. Тут сядзеў наш народны пісьменнік Якуб Колас. Гэта і натхняе і засмучае адначасова. Але я веру, прарвемся!»


💌Павіншаваць Ірыну: СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, Ірына Віктараўна Коваль
📍Глеб Койпіш, асуджаны да 2 годоў «хіміі», пачаў адбываць пакаранне

Дырэктар студыі вэб-дызайну "Іквадарт" Глеб Койпіш быў затрыманы 25 жніўня 2021 ў Гродне. Яго абвінавацілі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным ўдзеле у іх (ч.1 арт. 342 КК). Суд прызначыў Глебу 2 гады "хіміі".

🔻Палітвязень у пачатку сакавіка быў накіраваны ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу №21.

💌Падтрымайце Глеба лістамі салідарнасці: Папраўчая ўстанова адкрытага тыпу №21, 247760, г. Мазыр, бульвар Юнасці, 24, Глебу Ігаравічу Койпішу
🕊Пенсіянерка Алена Гнаўк адзначае 65-годдзе ў «Навінках». Падтрымайце яе лістамі!

Сёння, 16 сакавіка, свой Дзень народзінаў адзначае актывістка з Пружанаў Алена Гнаўк. Днямі яе перавялі з «Валадаркі» ў «Навінкі» для псіхіятрычнай экспертызы.

🔹Нагадаем,Алене выставілі абвінавачванне па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 2 арт. 367 (паклёп на Лукашэнку) і арт. 369-1 (дыскрэдытацыя Беларусі). Згодна з матэрыяламі справы, Гнаўк у лістападдзе 2021 размясціла ў Facebook і Instagram «загадзя ілжывыя звесткі аб прававым становішчы замежных грамадзян у Рэспубліцы Беларусь, што было накіравана на прычыненне істотнай шкоды дзяржаўным інтарэсам». У пастах Алена распавядала пра курдскія сем’і і становішча мігрантаў у Беларусі. Раней, паводле двух іншых артыкулаў, спадарыню Алену асудзілі да трох гадоў «хатняй хіміі». Цяпер жанчыне пагражае да 6 гадоў калоніі.

💌Павіншуйце палітзняволеную: РНПЦ Псіхічнага здароўя, 220053, г. Мінск, Далгінаўскі тракт, 152, Алена Пятроўна Гнаўк
📍Прысуд палітзняволенай Вользе Залатар пакінулі без зменаў

У Вярхоўным судзе 11 сакавіка суддзя Аляксей Рыбакоў разгледзеў скаргу Вольгі Залатар на рашэнне Мінгарсуда. Прысуд пакінулі ў сіле, таму хутка Вольгу этапуюць у калонію.

Нагадаем, 3 снежня Вользе прысудзілі 4 гады калоніі. Яе прызналі вінаватай па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 361-1 (стварэнне экстрэмісцкага фармавання), ч. 1 і 2 арт. 342 (арганізацыя і навучанне дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак), ч. 1 арт. 16 ч. 1 арт. 342 (дапамаганне да арганізацыі дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак).

У лістах Залатар піша, што два тыдні амаль не атрымлівала лістоў і распавяла, якія кнігі цяпер чытае ў СІЗА:

«Зараз я чытаю "Прытчы цара Саламона". Гэта невымоўная крыніца мудрасці, радасці і суцяшэння.

У дадатак я чытаю Дантэ «Божественная комедия». Ледзь адолела Пекла, зараз па ціху крочу праз Чысцец. Вельмі спадзяюся дабрацца да Рая».

💌Падтрымайце Вольгу: СІЗА-3, 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А
📍Палітвязень Андрэй Баранаў, якога асудзілі да 2 гадоў "хіміі", пакінуў Беларусь. Цяпер ён знаходзіцца ў бяспецы

Нагадаем, 22 лістапада 2021 Андрэй быў асуджаны да двух гадоў "хіміі" паводле ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса. Яго вызвалілі ў залі суда. Андрэя прызналі вінаватым у тым, што 6 верасня 2020 года ён прыняў удзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве ў цэнтры Гродна. Андрэй Баранаў прызнаў віну часткова: ён пацвердзіў факт прысутнасці на мерапрыемстве, але адмаўляў усе астатнія абвінавачанні. Ён распавёў, што сапраўды знаходзіўся на Савецкай плошчы ў Гродна 6 верасня каля 14 гадзін, але хацеў наведаць краму. Ні адзін сведка на судзе не пацвердзіў, што бачыў мужчыну.

Справу разгледзела суддзя Маргарыта Ланцэвіч. Бок дзяржабвінавачання падтрымала пракурорка Ганна Кароль.

🔺Цікава, што мужчыну ўжо прыцягвалі да адміністрацыйнай адказнасці па гэтым жа эпізодзе: 3 лістапада 2020 года суд прызначыў яму шэсць сутак адміністрацыйнага арышту паводле гэтага самага эпізода.
❗️Следства па "справе Вясны" працягнута яшчэ на два месяцы

Як стала вядома, следства па "справе Вясны" было працягнута яшчэ на два месяцы - да 14 траўня. Ужо 245 дзён пад вартай застаюцца старшыня "Вясны" Алесь Бяляцкі, намеснік старшыні Валянцін Стэфановіч і юрыст Уладзімір Лабковіч. Іх абвінавачваюць у нясплаце падаткаў у буйным памеры (ч. 2 арт. 342 КК), а таксама ў арганізацыі групавых дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 КК).

Таксама вядома, што розных людзей актыўна працягваюць выклікаць на допыты па гэтай справе.

💌 Напішыце ліст падтрымкі і салідарнасці “вясноўцам”:
СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2
Алесю Віктаравічу Бяляцкаму
Валянцін Канстанцінавічу Стэфановічу
Уладзіміру Мікалаевічу Лабковічу

💻 Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3jwJMLn

Як яшчэ падтрымаць зняволеных “вясноўцаў” ды іншых палітвязняў?
🕊Палітвязень Ігар Адаменкаў у лісце на волю распавёў пра працу ў цырку

43-гадовы Ігар Адаменкаў, які быў асуджаны да 1,5 года «хіміі», даслаў на волю ліст, у якім распавёў, што раней займаўся спартовай акрабатыкай і нават працаваў у цырку:

«До того как попал в ИУОТ работал водителем погрузчика на Кока-Коле. В апреле прошлого года женился, есть сынишка 6 лет. Так же в прошлом спортсмен, занимался спортивной акробатикой. Мастер спорта международного класса. Чемпион Европы. Работал в цирке Никулина на Цветном бульваре, артистом акробатом. Лауреат международного конкурса в Монте-Карло — самый престижный цирковой фестиваль».

💌Падтрымаць Ігара: Папраўчая ўстанова адкрытага тыпу №24, 230025, г. Гродна, вул. Лідская, 29 б, Ігар Анатольевіч Адаменкаў
❗️Палітвязня Дзмітрыя Дубоўскага змясцілі ў карцар на 10 дзён

Сястра Дзмітрыя Дубоўскага ў фэйсбуку паведаміла, што з 16 сакавіка яго змясцілі ў карцар віцебскага СІЗА мінімум на 10 дзён. Прычына пакуль невядомая.

📌Нагадаем, анархістаў Ігара Аліневіча, Дзмітрыя Дубоўскага, Дзмітрыя Рэзановіча і Сяргея Раманава затрымалі ў ноч з 28 на 29 кастрычніка мінулага года недалёка ад беларуска-ўкраінскай мяжы. Іх абвінавацілі па шэрагу крымінальных артыкулаў за падпал службовых аўтамабіляў, будынку ДАІ і дзяржаўнага камітэта экспертыз у Гомельскай вобласці. Падчас спаткання з сястрой у снежні Дмітрый распавёў пра катаванні, якія ўжываліся да хлопцаў.

💌Падтрымайце Дзмітрыя паштоўкамі і лістамі салідарнасці: СІЗА-2. 210026, г. Віцебск, вул. Гагарына, 2, Дзмітрыю Мікалаевічу Дубоўскаму