Вясна: Палітвязні Беларусі
934 subscribers
3.28K photos
13 videos
3.23K links
Мы стварылі адмысловы канал, дзе будзем збіраць усю магчымую інфармацыю пра людзей, якія пацярпелі ад рэпрэсій з боку беларускіх уладаў, а таксама важныя і карысныя парады па дапамозе ім і іх родным. Наш бот: @viasna_bot
Download Telegram
❗️Палітзняволенага актывіста Паўла Вінаградава перавялі ў жодзінсую турму

Блогера і акстывіста Паўла Вінаградава затрымалі 22 снежня 2021 года ў прыватным доме ў Беразіно. Вядома, што Павел стаў фігурантам крымінальнай справы па арт. 130 КК (Распальванне сацыяльнай варожасці), ч. 2 арт. 367 КК (Паклёп на прэзідэнта) і арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).

📍Праваабаронцам стала вядома, што Паўла перавялі з ІЧУ Бярэзінскага раёна ў жодзінскую следчую турму №8.

💌Новы адрас для падтрымкі: Следчая турма №8, 222163, г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22А
🗓Агляд навінаў пра палітвязняў за тыдзень:

🔹У спіс палітвязняў на гэтым тыдні трапіў 1 чалавек. На дадзены момант палітзняволенымі лічуцца 964 чалавекі.

🔹Прысуды на гэтым тыдні вынесеныя 2 палітзняволеным:
Яну Нікішкіну — 1,5 года калоніі;
Уладзіміру Далматовічу — 1,5 года «хатняй хіміі» .

🔹Палітвязню Андрэю Войнічу патрабуецца тэрміновая аперацыя. Ягоная маці распавяла, што «ў яго цыроз печані пасля віруснага гепатыту, цукровы дыябет, пухліна над наднырачнікамі, выдалены жоўцевы пузыр, і мноства звязаных з гэтым ускладненняў». Нядаўна Андрэй прайшоў медагляд, у выніку якога яму аблегчылі працу. Але лісты ад сяброў і іншых сваякоў яму не перадаюць, перадач і спатканняў ён таксама пазбаўлены. Акрамя гэтага, нядаўна яго два разы змяшчалі ў ШІЗА.

🔹Пачаўся суд над палітзняволеным дырэктарам прыватнай друкарні Арцёмам Федасенкам і адміністратарам telegram-канала «Атоліна» Паўлам Юхневічам. Іх абвінавачваюць у вырабе і распаўсюдзе «пратэсных улётак, стыкераў, газет», а таксама ва ўдзеле ў нядзельных Маршах у жніўні-верасні 2020 года.

🔹 Палітзняволенаму філосафу Уладзіміру Мацкевічу працягнулі тэрмін утрымання пад вартай яшчэ на месяц.

🔹Палітвязень Мікалай Казлоў пачаў адбываць свой трохмесячны арышт у Баранавічах.

🔹Суд над палітзняволеным журналістам і футбалістам «Крумкачоў» Аляксандрам Івуліным пачнецца 17 студзеня.

🔹Палітвязень Юрый Касцюк цалкам адбыў пакаранне і выйшаў на волю.

🔹Палітвязняў Уладзіміра Шурубейку і Яраслава Збароўскага перавялі з «хіміі» перавялі на «хатнюю хімію». Пакаранне на больш мяккае ім змянілі ў выніку памілавання.

🌿Тэксты «Вясны» пра палітвязняў:

Балерына, сыты кот і фемінітывы ў СІЗА. Незвычайныя факты пра Марфу Рабкову

Што блізкія распавядаюць пра палітзняволеных, якіх яны чакаюць дадому?

13 дзён галадоўкі, 20 дзён карцару і смерць бацькі — што перажыла Таццяна Батура за 46 сутак арышту
📍Палітвязня Максіма Знака этапавалі ў папраўчую калонію №3 «Віцьбу»

🔻Максіма Знака, якога асудзілі да 10 гадоў калоніі, днямі накіравалі для адбыцця пакарання ў папраўчую калонію №3. У яго лістах пазначаецца, што пакуль ён знаходзіцца на каранціне.

Нагадаем, палітзняволеных Максіма Знака і Марыю Калеснікаву абвінавачвалі ў спробе захопу ўлады, публічных закліках да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы, і стварэнні экстрэмісцкага фарміравання. 6 верасня суддзя Сяргей Епіхаў вынес ім прысуд, а 24 снежня Вярхоўны суд пакінуў яго ў сіле.

💌Падтрымаць Максіма паштоўкамі і лістамі салідарнасці: ПК №3, 211322, Віцебская вобласць, г.п. Віцьба, Максіму Аляксандравічу Знаку (на лістах пазначайце «каранцін»)
❗️У калоніі ціснуць на палітзняволеную Алену Маўшук. Блізкія хвалююцца за яе жыццё

Як стала вядома праваабаронцам, да палітзняволенай пінчанкі Алены Маўшук у калоніі ўжываецца ціск. Жанчыну пазбавілі ўсіх перадач і спатканняў з блізкімі. У нядаўняй тэлефоннай размове з маці яна сказала, што ўсіх любіць, але не вытрымлівае. Палітзняволеная знаходзіцца ў падушаным псіхалагічным стане. Вядома, што ёй перыядычна выпісваюць пакаранні.

«Алена па-ціху трымаецца. Ёй там вельмі цяжка і сумна, у яе там усё вельмі дрэнна. Я думаю, вы павінны разумець, што гэта значыць»,
— піша на волю з іншай калоніі яе палітзняволены муж Сяргей. Ён раіць дасылаць жонцы лісты першым класам — «тады можа перададуць».

📌Палітзняволеныя Сяргей Маўшук і яго жонка Алена Маўшук — фігуранты «пінскай справы». 30 красавіка суд Маскоўскага раёна Брэста асудзіў Сяргея да 6,5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, а Алену — да 6 гадоў калоніі агульнага рэжыму. На волі ў іх засталіся трое дзяцей, двое з каторых непаўнагадовыя.

💌Адрас для падтрымкі Алены: ПК №24. 247526, вул. Вытворчая, 44, г. п. Зарэчча, Рэчыцкі раён, Гомельская вобласць
💌Адрас для падтрымкі Сяргея: ПК №8, 211388, Віцебская вобл., г. Орша, вул. Леніна, 195А
🎉На гэтым тыдні свой Дзень Народзінаў адзначаюць сямнаццаць палітзняволеных:

🔺Андрэй Навіцкі
🔺Павел Семаковіч
🔺Дзмітрый Тур
🔺Андрэй Абразцоў 
🔺Сяргей Есьмановіч
🔺Данііл Касенка
🔺Кірыл Суслін
🔺Вадзім Чапялевіч
🔺Аляксей Самусенка
🔺Андрэй Колас
🔺Арцём Паўлечка
🔺Уладзімір Шакун
🔺Анастасія Міронцава
🔺Аляксандр Цялега
🔺Анастасія Пацехіна
🔺Цімур Піпія
🔺Сяргей Салоха 

💌Самы просты спосаб павіншаваць палітзняволеных – адправіць паштоўку. Гэта можна зрабіць праз Майстэрню паштовак салідарнасці, ініцыятыву “Вклеточку” і письмо.бел.

📲Таксама прапануем дасылаць палітвязням тэлеграмы. Гэта можна зрабіць на пошце або па нумару тэлефона 166 (толькі з гарадскога) і надыктаваць тэкст. Не забывайце падпісвацца, каб яны ведалі ад каго дайшла вестка.
🕊Падтрымайце палітзняволеную пенсіянерку, у якой няма родных у Беларусі

Былую настаўніцу з Мёраў Эму Сцепулёнак, якую затрымалі па «справе Зельцэра», перавялі з жодзінскай турмы ў віцебскі СІЗА №2. 68-гадовая жанчына знаходзіцца за кратамі больш за тры месяцы.

«Цяпер я ў Віцебску, у СІЗА-2. Нас усіх накіравалі па СІЗА краіны па месцы жыхарства. У Мёрах СІЗА няма, таму – Віцебск. Ніякага руху па справе няма наагул. Бязглуздзіца поўная і невядомасць… 30 снежня будзе тры месяцы, як мы сядзім»
, – піша ў апошнім лісце на волю Эма Сцепулёнак.

Паведамляе ў лісце, што ўмовы ўтрымання ў Віцебску вонкава лепшыя, але насамрэч нават горшыя за тыя, што былі ў следчай турме ў Жодзіне.

«Харчаванне аднастайнае, медабслугоўвання практычна няма (падала тры заявы да тэрапеўта, але так і не прыняла мяне)». А ціск скача. Пасцельнага рэжыму не маю. Наагул, на людзей тут напляваць. У Жодзіне было нашмат лепей»
, – піша палітзняволеная.

Жанчына піша, што засталася зусім адна ў Беларусі. Усё жыццё аддала школе і дзецям, дапамагала сястры, якая зараз жыве ў Санкт-Пецярбурзе. Прызнаецца, што ў у турме пазнаёмілася з многімі выдатнымі людзьмі, якія падтрымліваюць яе.

🗣Гісторыя «Вясны» пра палітзняволеную пенсіянеркі з Мёраў (з Беларусі — праз VPN) 👉 bit.ly/3mDFE1a

💌Падтрымаць Эму лістамі, грашовымі пераводамі і бандэролькамі: СІЗА-2, 210026, г. Віцебск, вул. Гагарына, 2, Эма Антонаўна Сцепулёнак
‼️Трох анархістаў абвінавачваюць ва ўдзеле ў экстрэмісцкім фарміраванні "Прамень"

Як стала вядома праваабаронцам "Вясны", анархістам Яўгену Рубашку, Аляксандру Бялову і Арцёму Салаўю прад'яўленыя новыя абвінавачванні па ч. 3 арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса — удзел у экстрэмісцкім фарміраванні. Пра гэта ў лістах актывісты паведамілі блізкім і родным. Цяпер ім пагражае да шасці гадоў зняволення.

Таксама вядома, што ў дадзены момант хлопцы знаёмяцца з матэрыяламі справы, у хуткім часе яна будзе перададзена ў пракуратуру для накіравання ў суд.

📌Нагадаем, Аляксандр Бялоў і Яўген Рубашка былі затрыманыя 29 ліпеня, а Арцём Салавей — 4 жніўня. Усіх іх супрацоўнікі ГУБАЗіК збівалі пры затрыманні. Пазней анархістам прад'явілі абвінавачванні па ч. 1 арт. 342 КК і змясцілі пад варту ў СІЗА.

💌Падтрымаць палітвязняў можна па адрасе: СІЗА-1, вул. Валадарскага, 2, г. Мінск, 220030, Аляксандру Андрэевічу Бялову, Яўгену Аляксандравічу Рубашка, Арцёму Дзмітрыевічу Салаўю
Асуджаны да 6 гадоў калоніі за сліў BYPOL. Падтрымайце палітвязня Рамана Марусава

🔻Палітзняволены кантрактнік з 103-й віцебскай паветрана-дэсантнай брыгады Раман Марусаў этапаваны ў віцебскую калонію. Яго асудзілі да шасці гадоў калоніі па арт. 130 КК (распальванне сацыяльнай варожасці) за перадачу інфармацыі BYPOL.

Раман быў затрыманы 23 сакавіка 2021 года і змешчаны ў СІЗА-1. Згодна версіі абвінавачвання, ён перадаваў інфармацыю тэлеграм-каналу, прызнанаму экстрэмісцкім фармаваннем:

"18 сакавіка бягучага года ён прыйшоў да дома супрацоўніка міліцыі, побач з якім пражываў. Мужчына хацеў асабіста пераканацца, ці сапраўды праваахоўнік пражывае па апублікаваным у інтэрнэце адрасе, і паведаміць гэтую інфармацыю ў названы дэструктыўны рэсурс. Абвінавачаны пракраўся ў пад'езд, прытрымаўшы дзверы за які выходзіць чалавекам, і патэлефанаваў у званок. Яму адчыніла жонка міліцыянта. Мужчына разгубіўся, спытаў першае, што прыйшло яму ў галаву, і сышоў. Спускаючыся па лесвіцы, ён сустрэў мужчыну. Апазнаўшы у ім таго самага міліцыянта, абвінавачаны схаваўся з месца здарэння. Дома мужчына адправіў паведамленне ў Telegram-канал з пацвярджэннем, што праваахоўнік сапраўды пражывае па паказаным адрасе. Інфармацыя была атрымана і выкарыстана ў сваёй злачыннай дзейнасці прадстаўнікамі экстрэмісцкага фарміравання", — паведаміў Следчы камітэт.

Праваабаронцам вядома, што яго збілі пры затрыманні. Сляды збіцця, кроў бачны і на «пакаяльным відэа».

📍Адбываць пакаранне Рамана адправілі ў віцебскую калонію №3.

💌Падтрымаць палітвязня: ПК №3, 211322, Віцебская вобласць, г.п. Віцьба, Раман Браніслававіч Марусаў
⚡️Палітвязню Дзмітрыю Гопце адмовілі ў памілаванні

Пра гэта паведаміла ягоная маці. 22-гадовы Дзмітрый Гопта — жыхар Гомеля, мае псіхічнае захворванне, звязанае са значным парушэннем паводзін, якое патрабуе догляду і лячэння, з-за гэтага мае разумовую адсталасць. Аднак гэта не перашкодзіла суду асудзіць яго на 2 гады калоніі за падзеі 9 і 10 жніўня ў Жлобіне.

У снежні прадстаўнікі ініцыятывы «круглага стала» Юрыя Васкрасенскага паведамілі яго сваякам, што палітвязня могуць памілаваць да рэферэндуму.

🔺Як пісаць лісты, каб ён змог іх прачытаць:

🔹Пішыце на рускай мове, вялікімі і друкаванымі літарамі;
🔹Пазбягайце складаных сказаў;
🔹Для таго, каб Дзмітрыю было прасцей успрымаць ваш ліст, паспрабуйце падмацаваць кожны сказ малюнкам;
🔹Дзмітрый з задавальненнем падтрымае тэмы жывёл, спорта і машын.

💌Падтрымаць хлопца: ПК №3, 211322, Віцебская вобласць, г.п. Віцьба, Гопце Дзмітрыю Валер'евічу
🚌Новыя "этапы" палітвязняў. Падтрымай іх лістамі!

▪️28-гадовага Паўла Рэзановіча перавялі у гродзенскую турму №1.
💌Новы адрас для лістоў: Турма №1. 230023, г. Гродна, вул. Кірава, 1

▪️46-гадовага Валянціна Цераневіча перавялі ў гомельскі СІЗА-3.
💌Новы адрас для лістоў: СІЗА-3. 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А

▪️Аляксея Мельнікава перавялі ў жодзінскую турму №8.
💌Новы адрас для лістоў: Следчая турма №8. 222163, г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22А

▪️Рамана Марусава накіравалі ў папраўчую калонію №3.
💌Новы адрас для лістоў:

▪️Станіслава Блашко перавялі ў СІЗА-1 на Валадарскага.
💌Новы адрас для лістоў: СІЗА-1. 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2

▪️32-гадовы Аляксей Зікееў быў пераведзены ў віцебскі СІЗА-2.
💌Новы адрас для лістоў: СІЗА-2. 210026, г. Віцебск, вул. Гагарына, 2

▪️36-гадовага Канстанціна Філіпава перавялі ў СІЗА-1 на Валадарскага.
💌Новы адрас для лістоў: СІЗА-1. 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2

▪️37-гадовы Раман Паўленка быў пераведзены ў папраўчую калонію №1.
💌Новы адрас для лістоў: ПК №1. 211440, г. Наваполацк, вул. Технічная, 8

▪️24-гадовага Аляксея Чашуна перавялі ў магілёўскую турму №4.
💌Новы адрас для лістоў: Турма №4. 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99А

▪️38-гадовага Юрыя Бялько накіравалі ў бабруйскую калонію №2.
💌Новы адрас для лістоў: ПК №2. 213800, г. Бабруйск, вул. Сікорскага, 1

▪️68-гадовую Эму Сцепулёнак перавялі ў віцебскі СІЗА-2.
💌Новы адрас для лістоў: СІЗА-2. 210026, г. Віцебск, вул. Гагарына, 2

▪️27-гадовага Вадзіма Чапялевіча накіравалі ў папраўчую калонію №3.
💌Новы адрас для лістоў: ПК №3. 211322, Віцебская вобласць, г.п. Віцьба

▪️52-гадовага Аляксандра Юрчыка перавялі ў папраўчую калонію №1.
💌Новы адрас для лістоў: ПК №1. 211440, г. Наваполацк, вул. Технічная, 8

▪️36-гадовага Дзмітрыя Дзямешку перавялі ў СІЗА-1 на Валадарскага.
💌Новы адрас для лістоў: СІЗА-1. 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2

▪️Уладзімір Жук пачаў адбываць пакаранне ў папраўчай калоніі №3
💌Новы адрас для лістоў: ПК №3. 211322, Віцебская вобласць, г.п. Віцьба

▪️24-гадовага Яраслава Пашкова перавялі ў гомельскі СІЗА-3.
💌Новы адрас для лістоў: СІЗА-3. 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А

👉Поўны спіс палітвязняў з актуальнымі адрасамі можна знайсці на сайце prisoners.spring96.org (з Беларусі — праз VPN). Пра перавод палітвязня можна паведаміць праваабаронцам @spring96info
📍Палітвязня Аляксандра Васілевіча пачнуць судзіць 24 студзеня

Справу сузаснавальніка анлайн-выданняў kyky.org і The Village-Беларусь Аляксандра Васілевіча пачнуць разглядаць у 11:30 24 студзеня ў судзе Савецкага раёна. Працэс будзе весці суддзя Марына Фёдарава, якая асудзіла фігурантаў «справы студэнтаў».

📌Нагадаем, палітвязень Аляксандр Васілевіч — бізнэсовец, сузаснавальнік анлайн-выданняў kyky.org і The Village-Беларусь, уладальнік агенцтва Vondel / Hepta і прасторы Галерэя Ў. Яго затрымалі 28 жніўня 2020 года. За кратамі Аляксандр знаходзіцца ўжо амаль паўтара года. Пакуль Аляксандр утрымліваўся пад вартай, другога снежня ў іх з жонкай нарадзілася дачка Уршуля.

💌Падтрымайце Аляксандра: СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2
Аляксандру Анатольевічу Васілевічу
‼️На «хіміі» ў Мазыры масава хварэюць зняволеныя, але адміністрацыя перашкаджае іх шпіталізацыі

Як стала вядома праваабаронцам «Вясны», у папраўчай установе адкрытага тыпу (ПУАТ) №21 у Мазыры цяпер хварэюць адразу каля 20 асуджаных. Іх змясцілі ў асобны ізаляваны паверх. Некаторых зняволеных з высокай тэмпературай адмаўляюцца шпіталізаваць, а супрацоўнікі ПУАТ перашкаджаюць прыёму ў паліклініку. Акрамя гэтага, вядома, што начальнік ПУАТ Дзмітрый Дзіваноўскі асабіста тэлефанаваў у паліклініку, каб «хімікам» не падаўжалі бальнічныя.

Таксама зняволеныя ПУАТ №21 распавядаюць пра жудасныя ўмовы ўтрымання, якія і сталі прычынай хваробы многіх зняволеных:

«Умовы ўтрымання ў ПУАТ — гэта павольнае забойства людзей. Будынак стары і вонкавыя працы не зробленыя. Усё прадзьмухваецца і цячэ, ад гэтага волкасць. На «адрамантаваным» пятым паверсе па раніцах па сценах цячэ вада і бачныя велізарныя мокрыя плямы ўздоўж столі. Тэмпература ў пакоях даходзіла да сямі градусаў. Эканоміць на атапленні адміністрацыя. Адразу пасля пераезду на новы паверх у людзей пачаўся ранішні кашаль з макроццем, які праходзіць да абеду. Пасля выходных кашаль цяжэй і даўжэй праходзіць».

Па інфармацыі «Вясны», у мазырскім ПУАТ №21 адбываюць пакаранне 14 палітвязняў.
🎉Палітзняволеная Гаянэ Ахціян 13 студзеня адзначыць 57-годдзе. Павіншуйце яе з днём Народзінаў!

🔻Гаянэ Ахціян — жыхарка Полацка, маці актывіста анархічнага руху Рамана Халілава. 26 лістапада сілавікі выламалі дзверы кватэры Гаянэ і правялі ператрус. Саму жанчыну затрымалі і даставілі ў Полацкі ГАУС, дзе склалі пратакол па арт. 24.3 КаАП (непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі). Затым жанчыну асудзілі на 10 сутак арышту. Пазней стала вядома, што Гаянэ стала падазраванай па крымінальнай справе па ч.1 арт. 342 КК. На адным з праўладных тг-каналаў было распаўсюджана відэа пра затрыманне жанчыны з тытрам "Родители в ответе за своих детей".

📍13 студзеня Гаянэ будзе святкаваць 57-годдзе ў СІЗА-1 на Валадарскага.

💌Павіншаваць палітзняволеную са святам: СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, Гаянэ Аляксандраўне Ахціян
‼️Палітвязню Юрыю Вяршуку па памілаванню змянілі пакаранне з «хіміі» на «хатнюю хімію»

Праваабаронцам «Вясны» стала вядома, што акрамя палітвязняў Уладзіміра Шурубейкі і Яраслава Збароўскага, 5 студзеня з «хіміі» на «хатнюю хімію» таксама перавялі палітзняволенага Юрыя Вяршука. Пакаранне на больш мяккае ім змянілі ў выніку памілавання.

📌Нагадаем, гамяльчука Юрыя Вяршука асудзілі за каментар на два гады «хіміі» за зневажальны каментар пад відэа, на якім старшыня Гомельскага аблвыканкама Салавей адказвае на пытанні грамадзян. Сваё пакаранне ён адбываў ў ПУАТ №36.

📲Калі вам вядомыя прозвішчы асуджаных, якіх таксама памілавалі, то паведамляйце нам 👉@spring96info
​​‼️Падтрымайце палітвязня Андрэя Новікава і яго сям’ю

Сям’я палітзняволенага валанцёра ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай Андрэя Новікава, якога асудзілі да 2,5 гадоў калоніі, жыве ў вёсцы Прусы на Пастаўшчыне. У сям’і Андрэя маленькая дачка з інваліднасцю і ёй перыядычна трэба праходзіць працэдуры. Цяпер і падчас навагодніх святаў яна ляжыць у бальніцы. Праз тое, што бальніца знаходзіцца ў іншай вобласці, жонка Андрэя Вольга плаціць за лячэнне дачкі.

Андрэй у лістах дзякуе за падтрымку сваёй сям’і:

«Мне очень приятно и успокоительно, что мои девчонки не забыты и не обделены вниманием в такой глубинке. Это многое значит».

📌Палітвязня Андрэя Новікава, які падчас прадвыбарчай кампаніі 2020 года быў валанцёрам ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай, утрымлівалі 7 месяцаў у межах «справы Ціханоўскага». 26 лістапада 2020 году Новікава дэпартавалі ў Расею, забараніўшы наведваць Беларусь цягам 10 гадоў. Але мужчына ўсё ж такі прыехаў у Беларусь, каб наведаць жонку з дзецьмі. 

5 жніўня палітвязня асудзілі за  да двух з паловай гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму за ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, і незаконнае перасячэнне мяжы.

💳Дапамагчы сям’і палітвязня:
карта 5127 2292 3672 1447, 09/23

💌Падтрымаць Андрэя: ПК №2. 213800, г. Бабруйск, вул. Сікорскага, 1, Новікаву Андрэю Анатольевічу
‼️Палітвязня Ягора Пракапчука, асуджанага да 4 гадоў калоніі, змясцілі на тыдзень у ШІЗА

🔻20-гадовы Ягор Пракапчук адбывае пакаранне ў папраўчай калоніі №22. Праваабаронцам стала вядома, што 6 студзеня адміністрацыя калоніі змясціла палітвязня ў штрафны ізалятар на тыдзень. Але прычыны сваякам не паведамілі. Маці Ягора кажа, што ён нядаўна хварэў і нават быў на бальнічным. Палітвязень толькі нядаўна выйшаў з ШІЗА пасля папярэдняга арышту — гэта ўжо трэці раз, калі яго караюць «суткамі» ў ізалятары.

📌Нагадаем, Ягора разам з бацькам Віталем Пракапчуком затрымалі яшчэ ў жніўні 2020 года па справе аб масавых беспарадках у Брэсце (ч. 2 арт. 293 КК). 10 сакавіка 2021 суд прысудзіў бацьку і сыну па 4 гады калоніі. Іх накіравалі ў розныя калоніі: Ягор — у Івацэвічах, Віталь — у «Віцьбе».

💌Падтрымаць Ягора: ПК №22, 225295, Брэсцкая вобласць, г. Івацэвічы, ст. Даманава, а/с 20, Ягор Вітальевіч Пракапчук 
💌Падтрымаць Віталя: ПК №3, 211322, Віцебская вобласць, г.п. Віцьба, Віталь Андрэевіч Пракапчук
💡Практычны дапаможнік па перадачах для вязняў ад “Вясны”

Амаль штодзённа па ўсёй Беларусі працягваюцца затрыманні беларусаў па крымінальных справах. За кратамі знаходзяцца тысячы чалавек, якія маюць патрэбу ў дапамозе і падтрымцы.

Таму нагадваем вам пра практычны дапаможнік па перадачах у СІЗА і калоніі, які спросціць збор пасылак і перадач. Што класці ў перадачы, як іх перадаваць, якія лайфхакі ёсць – у актуальным дапаможніку ад "Вясны".

⁉️Адказваем на пытанні:

🔹Якія перадачы бываюць?

🔹Чым адрозніваюцца пасылка і перадача?

🔹Як перадаць чалавеку перадачу і пасылку ў месца зняволення?

🔹Як і якую тэхніку можна перадаваць ў СІЗА?

🔹Колькі перадач можна перадаць для асуджаных у калонію?

🔹Што можна і нельга перадаваць у перадачах?

🔹Што рабіць, калі чалавек знаходзіцца ў карцары, ШІЗА або ПКТ?
🚃Сям’ю Рэзановічаў, затрыманых па «справе Аўтуховіча», перавялі ў гродненскую турму

Затрыманых 1 снежня 2020 года праваслаўнага святара Сяргея Рэзановіча, ягоную жонку Любоў і сына Паўла перавялі з брэсцкага СІЗА-7 у гродненскую турму №1. Там жа ўжо знаходзіцца былы палітвязень Мікалай Аўтуховіч і іншыя фігуранты справы так званай «справы Аўтуховіча». Іх родныя кажуць, што суд будзе праходзіць у Гродне, што тлумачыць пераводы абвінавачаных у турму №1. Следства па «справе Аўтуховіча» скончана і хутка будзе перадана ў суд. Па справе праходзіць 13 чалавек. Рэзановічаў, як і іншых, абвінавачваюць па арт. 289 Крымінальнага кодэкса – акт тэрарызму.

📍Вядома, што Аўтуховіч праводзіў у Брэсце ў гасцях у сям’і Разановіч. Па версіі следства, сям’я нібыта дапамагала Аўтуховічу хавацца ад сілавікоў. Любоў Разановіч раней валодала службай таксі, як і Аўтуховіч. Муж спадарыні Любові Сяргей Рэзановіч — праваслаўны святар з вёскі Сцяпанкі Жабінкаўскага раёна. На працу ездзіў з Брэста, настаяцелем у вёсцы быў ад 2004 года. Іх сын Павел Разановіч працаваў у аддзеле прымусовага выканання Ленінскага раёна Брэста.

💌Падтрымаць палітзняволеную сям’ю Рэзановічаў:
турма №1, 230023, г. Гродна, вул. Кірава, 1, Павел Сяргеевіч Рэзановіч, Сяргей Анатольевіч Разановіч, Любоў Аляксандраўна Рэзановіч
‼️На волю выйшаў палітвязень Васіль Пілец. Ён цалкам адбыў пакаранне

Сёння, 11 студзеня, на волю выйшаў палітзняволены гарадзенец Васіль Пілец. Яго абвінавацілі па арт. 339 Крымінальнага кодэксу (хуліганства) за тое, што ён 14 снежня 2020 года штурхануў агрэсіўных прыхільнікаў Аляксандра Лукашэнкі і актывістаў руху "Антывандал", калі тыя зафарбоўвалі выяву бел-чырвона-белага сцяга. 

Судом Кастрычніцкага раёна Гродна 12 лютага Васіль Пілец быў асуджаны да аднаго года «хатняй хіміі». Але па пратэсту пракурора яму змянілі пакаранне на 1 год «хіміі».

З траўня Васіль адбываў прысуд у ваўкавыскай ПУАТ №29.
‼️На волю выйшаў палітвязень Ілля Лабацэвіч. Ён цалкам адбыў пакаранне

Праваабаронцам стала вядома, што са шклоўскай калоніі 11 студзеня на волю выйшаў палітвязень Ілля Лабацэвіч. Ён цалкам адбыў увесь тэрмін пакарання ў калоніі.

📌Іллю асудзілі на паўтара года калоніі па артыкуле аб гвалтоўных дзеяннях у адносінах да супрацоўніка міліцыі (арт 364 КК РБ). 14 верасня, у адзін з нядзельных маршаў у Наваполацку, Ілля гуляў з маці, калі побач з імі амапаўцы пачалі збіваць чалавека. Яны вырашылі заступіцца за хлопца. У выніку іх таксама пачалі збіваць. Ілля стаў бараніць ад удараў маці, за што атрымаў сур'ёзны ўдар па галаве дубінкай.

🔻Ілля Лабацэвіч — стрыечны брат палітзняволенага анархіста Аляксандра Францкевіча.
📸Фотафакт: Ілля Лабацэвіч з маці пасля вызвалення са шклоўскай калоніі №17.