❗️Палітвязень Яўген Цітоў адбыў пакаранне на «хіміі» і выйшаў на волю
Сёння, 12 студзеня, у палітзняволенага жыхара Жлобіна Яўгена Цітова скончыўся тэрмін адбыцця пакарання. Яго асудзілі па арт. 370 КК (Апаганьванне дзяржаўнай сімволікі) за сарваны дзяржаўны сцяг да аднаго года «хіміі». Пакаранне Цітоў адбываў у папраўчай установе №49 у Шклове.

🎉Палітзняволеная Анастасія Міронцава 15 студзеня адзначыць 26-годдзе. Павіншуйце яе са святам!
Анастасію і яе сястру Вікторыю затрымалі яшчэ ў кастрычніку 2020 года ў межах крымінальнай справы па ч. 1 арт. 342 КК (Актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Справа звязана з падзеямі 10 жніўня ў Мінску — дзяўчыны трапілі на відэа з пратэстаў, што стала падставай для затрымання. Пазней іх абвінавацілі яшчэ ў гвалце ў дачыненні да супрацоўнікаў МУС, а Вікторыю таксама абвінавацілі ў супраціве супрацоўніку органаў унутраных справаў. 1 красавіка Анастасію асудзілі да 2 гадоў калоніі, а Вікторыю — да 2,5 гадоў.
15 студзеня Анастасія Міронцава будзе святкаваць дзень Народзінаў. У Instagram прыхільнікі творчасці Анастасіі стварылі старонку, дзе посцяць малюнкі, якія яна і Вікторыя дасылаюць з-за кратаў. Як можна павіншаваць і падтрымаць Анастасію, чытайце ў «Вялікім джайджэсце».
💌Павіншаваць Анастасію: ПК №4, 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3, Міронцавай Анастасіі Віктараўне

‼️На палітвязня Эміля Гусэйнава ціснуць у калоніі. Да 4 лютага яго будуць утрымліваць у ПКТ
У сваіх лістах на волю Эміль Гусэйнаў піша пра ціск з боку адміністрацыі папраўчай калоніі №15. Ён распавёў, што ў лістападзе яго ўтрымлівалі ў ШІЗА 30 сутак. Потым яго змясцілі ў ПКТ (памяшканне камернага тыпу). А ў снежні яго зноў пакаралі 10 суткамі ў штрафным ізалятары. Пры гэтым, тэрмін ШІЗА не залічваецца ў тэрмін ПКТ.
У памяшканні камернага тыпу Эміль будзе знаходзіцца да 4 лютага 2022. У гэты перыяд яму забаронена атрымоўваць пасылкі і перадачы, мець званкі і спатканні з роднымі.
📌Эміля абвінавацілі адразу па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 2 арт. 293, ч.1 арт. 342, ч.1 арт. 363. Крымінальную справу супраць палітвязня ўзбудзілі за падзеі 23 верасня 2020, калі ў Мінску прайшла інаўгурацыя Лукашэнкі. Эмілю прысудзілі 5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
💌Лісты ў ПКТ не забаронены, таму падтрымайце палітвязня добрымі словамі: ПК №15, 213105, г. Магілёў, п / а Вейна, Слаўгарадская шаша 183

📍Палітзняволеную Таццяну Канеўскую перавялі з калоніі ў турму, але якую — невядома
«Радыё рацыя» паведамляе, што палітзняволеную актывістку Таццяну Канеўскую перавялі з жаночай калоніі ў турму. Меркавана, ёй хочуць змяніць рэжым на турэмны за «сістэматычныя парушэнні правілаў унутранняга распарадку». Але адміністрацыя калоніі адмовілася паведаміць адвакату, куды этапавалі Таццяну, таму яе месцазнаходжанне пакуль невядома.
🔻У сваім нядаўнім лісце Канеўская напісала, што з лістапада яе двойчы закідвалі ў ШІЗА агулам на 30 сутак. Акрамя гэтага, за «парушэнні» яе змясцілі ў ПКТ (памяшканне камернага тыпу) на тры месяцы да 20 сакавіка.
📌Таццяна Канеўская — актывістка, давераная асоба кандыдаткі ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай у Гомелі. Змагалася за свабоду свайго сына, якога асудзілі па наркатычным артыкуле. Яна некалькі гадоў змагалася за змены ў антынаркатычные заканадаўства ў якасці прадстаўніцы ініцыятывы “Матчын рух 328”. Таццяна з'яўлялася ініцыятаркай галадоўкі маці асуджаных за наркотыкі. У парламенцкіх выбарах-2019 яна брала ўдзел у якасці кандыдаткі ў дэпутаты. У траўні 2021 Таццяну асудзілі да 6 гадоў калоніі па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 2 арт. 293 (удзел у масавых беспарадках) і арт. 292 (захоп будынкаў).

❗️Справу палітзняволенай Вольгі Класкоўскай перадалі ў пракуратуру. Хутка можа пачацца суд
Днямі маці палітзняволенай Вольгі Класкоўскай атрымала ліст, у якім дачка распавяла пра свой «Калядны тур» у Навінкі, як яна гэта перажыла і пра тое, што ўжо азнаёмілася з матэрыяламі новай крымінальнай справы.
🔹У сярэдзіне снежня палітзняволеную накіравалі ў Навінкі для псіхіятрычнай экспертызы, дзе яна была тыдзень. Але этап з СІЗА-7 у Брэсце туды і назад быў доўгі — за месяц яна двойчы паспела пабыць у баранавіцкім СІЗА-6 і на «Валадарцы». Гэты шлях сама Вольга, жартуючы, назвала «Калядным турам». Падчас этапу жанчына прастудзілася, але аптымізму не згубіла, бо «пазнаёмілася з новымі людзьмі, даведалася шмат навінаў і нават сустрэлася з ужо знаёмымі палітвязнямі».
🔻Класкоўская таксама паведаміла, што ўжо азнаёмілася з матэрыяламі справы па арт. 369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады). Днямі справу перадалі ў пракуратуру для накіравання ў суд, таму хутка ўжо можа адбыцца судовы працэс.
🎉30 студзеня Вольга Класкоўская адзначыць за кратамі сваё 40-годдзе.
💌Падтрымайце Вольгу: СІЗА-7. 224030, г. Брэст, вул. Савецкіх памежнікаў, 37, Вольга Аляксандраўна Класкоўская

Вясна: Палітвязні Беларусі
📍Палітзняволеную Таццяну Канеўскую перавялі з калоніі ў турму, але якую — невядома «Радыё рацыя» паведамляе, што палітзняволеную актывістку Таццяну Канеўскую перавялі з жаночай калоніі ў турму. Меркавана, ёй хочуць змяніць рэжым на турэмны за «сістэматычныя…
📍Палітзняволеную Таццяну Канеўскую перавялі з жаночай калоніі ў магілёскую турму, піша «Гомельская вясна».
💌Падтрымайце Таццяну па новым адрасе: Турма №4, 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99А, Таццяне Васільеўне Канеўскай

📲З’явілася магчымасць рабіць грашовы перавод у СІЗА-1 праз інтэрнэт-банкінг
У Беларусі колькасць палітычных зняволеных павялічваецца амаль штодзённа. На жаль, у сваякоў не заўсёды атрымліваецца карыстацца ўсімі магчымымі спосабамі падтрымкі вязняў: ім блакуюць ліставанне, пазбаўляюць перадач, не дазваляюць замаўляць кнігі і абмяжоўваюць у падпісках на незалежныя газеты і часопісы. Адзінае, что застаецца — грашовыя пераводы. Бо на атрыманыя грошы ён зможа замовіць у турэмнай краме прадукты харчавання, прадметы першай неабходнасці, прысмакі, канверты, паперу і іншыя неабходныя яму рэчы.
💡Раней у СІЗА-1 пераводы дасылаць можна было толькі з пошты. Але цяпер дапамагаць вязням стала прасцей. Рэквізіты для пераводаў на «Валадарку»:
IBAN: BY52BAPB36429197000200000000
BIC: BAPBBY2X
УНП: 100744291
Дадаткова трэба будзе пазначыць адрас утрымання зняволенага(-ай) (СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2), яго/яе імя і прозвішча, вашыя імя і прозвішча, суму, якую жадаеце перавесці. Грошы вязням даходзяць на працягу некалькіх сутак.
Як рабіць грашовы перавод, як атаварваюцца вязні і што адбываецца з грашыма пасля вызвалення чалавека?
✊Не забывайце, што наша сіла — ў салідарнасці. Поўны і актуальны спіс палітвязняў — prisoners.spring96.org.

💔«Ёсць простыя рэчы, якія можна зрабіць прама цяпер». Палітвязень Сцяпан Латыпаў даслаў з калоніі паветранага змея для маленькага хлопчыка
Беларуска ў фэсбуку падзялілася кранальным лістом ад палітзняволенага Сцяпана Латыпава, асуджанага да 8,5 гадоў калоніі, якое атрымала яшчэ перад яго судом:
«Ёсць простыя рэчы, якія можна зрабіць прама цяпер. Напрыклад, змайстраваць паветранага змея аднаму маленькаму хлопчыку. Самае складанае было сплесці вяровачкі на аброць і хвост. А самае вясёлае — бегаць па камеры ў спробе падабраць вагу хваста. Запускай на здароўе».
✨Разам з лістом ён даслаў і паветранага змея, якога Сцяпан самастойна змайстраваў у СІЗА-1.
💌Дасылайце Сцяпану лісты салідарнасці: ПК №22, 225295, Брэсцкая вобласць, г. Івацэвічы, ст. Даманава, а/с 20, Латыпаву Сцяпану Сяргеевічу

📩 «Скрыня з лістамі». Сваякі Максіма Знака зрабілі электронную пошту для вашых лістоў яму, каб захаваць іх
Блізкія палітвязня Максіма Знака стварылі электронную «Скрыню для лістоў», куды можна дубляваць лісты, якія вы дасылаеце палітвязню. Зрабілі гэта, каб пры магчымасці Максім змог прачытаць усе словы падтрымкі ад неабыякавых людзей, бо адміністрацыя калоніі можа блакаваць ліставанне. Дасылаць фота або сканы вашых лістоў можна на пошту: letters2maxznak@gmail.com
💌А самі лісты адпраўляйце палітвязню па новым адрасе: ПК №3. 211322, Віцебская вобласць, г.п. Віцьба

❗️Палітвязень Ігар Пражэннікаў, які заляпляў стыкерамі відэакамеры на Акрэсціна, адбыў пакаранне і выйшаў на волю
22-гадовага Ігара Пражэннікава абвінавацілі ў тым, што ён 4 кастрычніка 2020 на "Маршы вызвалення палітвязняў" блакаваў рух счэпкамі, заляпляў налепкамі камеры відэаназірання каля ЦІП і ІЧУ ГУУС Мінгарвыканкама і блакаваў рух спецтранспартам на Акрэсціна. 17 лютага 2021 Ігару прысудзілі 1,5 гада калоніі.
📍13 студзеня па заканчэнню тэрміна адбыцця пакарання Ігар выйшаў на волю з папраўчай калоніі №2.

❗️Турэмная крама зачыненая, пасылка ўручана камусьці іншаму, а у камеры холадна — апошнія навіны пра палітвязня Дзяніса Івашына
Жонка палітвязня Дзяніса Івашына ў тг-канале распавядае, што з ім адбываецца ў гродзенскай турме №1. Навіны, у асноўным, сумныя:
«Даведаліся ад Дзяніса, што нутраная крама, у якой прадукты й рэчы набываюць сабе самі вязьні, чарговы раз зачынілася. За 10 месяцаў палону Дзяніса такое было ўжо безьліч разоў, што стварае вязьням дадатковыя нязручнасьці».
Таксама Вольга піша, што ў турэмных камерах да гэтага часу дрэннае асвятленне і вельмі холадна. Але Дзяніс не губляе добрага настрою і нават займаецца навучаннем сваіх сукамернікаў і перадае ім свае веды.
А днямі жонка паведаміла, што пасылку, якую яна дасылала Дзянісу, уручылі камусьці іншаму:
«Незаўважна для нас, а галоўнае, для Дзяніса Івашына, 3 студзеня камусьці была ўручаная мая пасылка для мужа. Дзяніс дагэтуль яе чамусьці не атрымаў. Наўпроставы зварот маці Дзяніса Людмілы Івашынай да начальніка гарадзенскай вязьніцы пакуль вынікаў не прынес, але ён абяцаў высьвятліць гэтае пытаньне».
📌Нагадаем, Журналіста Дзяніса Івашына супрацоўнікі КДБ затрымалі 12 сакавіка 2021. Адразу Дзяніс праходзіў падазраваным па арт. 365 КК (умяшанне ў дзейнасць супрацоўніка органаў унутраных спраў). 30 кастрычніка стала вядома, што яму выставілі абвінавачванне яшчэ і па ч. 1 арт. 356 КК (здрада дзяржаве). Яму пагражае да 15 гадоў зняволення. За кратамі журналіста ўтрымліваюць ужо 307 дзён, амаль палову з якіх Вольга Івашына не атрымлівае ад яго лісты.
💌Падтрымайце Дзяніса: Турма №1, 230023, г. Гродна, вул. Кірава, 1, Дзянісу Яўгенавічу Івашыну

📍Палітзняволенага расейца Ягора Дуднікава перавялі ў магілёўскую турму
Маці 21-гадовага палітвязня Ягора Дуднікава паведаміла, што яго перавезлі ў магілёўскую турму №4.
Днямі абарона Дуднікава накіравала апеляцыю ў Вярхоўны суд Беларусі на прысуд Мінгарсуда.
📌Нагадаем, Дуднікава затрымалі 4 траўня ў Мінску, моцна збілі і катавалі, пра што ён сам распавёў. Асудзілі Ягора па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса — ч. 3 арт. 130 (распальванне варожасці) і ч. 3 арт. 361 (заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі). 27 снежня суддзя Сяргей Хрыпач прысудзіў хлопцу 11 гадоў калоніі.
💌Падтрымайце Ягора: Турма №4. 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99А, Ягору Аляксандравічу Дуднікаву

‼️Яшчэ двум палітвязням адмовілі ў памілаванні
Як піша «Гомельская вясна», адмову ў памілаванні, акрамя Дзмітрыя Гопты, які мае псіхічнае захворванне, атрымалі яшчэ два жлобінца: Віталь Прохараў, які быў непаўнагадовым пры вынясенні прысуду і Сяргей Бекарэвіч.
Усе трое асуджаны судом Жлобінскага раёну за падзеі ў ноч з 9 на 10 жніўня 2020 ў Жлобіне па двух артыкулах Крымінальнага кодэксу: арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) і арт. 364 (гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў).
🔺Сяргея Бекарэвіча асудзілі да 2,5 гадоў калоніі, а Дзмітрыя Гопту і Віталя Прохарава – на 2 гады пазбаўлення волі. Усе яны пачалі адбываць пакаранне ў месцах зняволення.
Пры гэтым, у снежні прадстаўнікі ініцыятывы «круглага стала» Юрыя Васкрасенскага паведамілі сваякам Гопты, што палітвязня могуць памілаваць да рэферэндуму, але, у выніку, 5 студзеня даслалі яму адмову.
💌Падтрымайце хлопцаў словамі падтрымкі:
— ПК №3, 211322, Віцебская вобласць, г.п. Віцьба, Гопце Дзмітрыю Валер'евічу
— ПК №2, 213800, г. Бабруйск, вул. Сікорскага, 1, Бекарэвічу Сяргею Пятровічу
— Выхаваўчая калонія №2, 213807, г. Бабруйск, вул. Генерала Батава, 4, Прохараву Віталю Аляксеевічу

Палітзняволены Артур Жвірыдоўскі даслаў з-за кратаў верш Ларысы Геніюш
33-гадовы палітзняволены Артур Жвірыдоўскі дзякуе за лісты салідарнасці:
«Вельмі прыемна атрымліваць нечаканыя лісты, тым больш, са словамі падтрымкі!»
Таксама ён працытаваў верш вядомай беларускай паэтэсы Ларысы Геніюш «Святы вечар»:
«Можа, хто занямог, можа, хто пахіснуўся,
загубіўшы сумленне ў нялёгкім жыцці,
прытаміўся ў шуканні свае Беларусі –
памажэце й такім на вячэру прыйсці».
📌Артур Жвірыдоўскі — жыхар Астраўца, асуджаны на 3 гады калоніі па двух артыкулах Крымінальнага кодэксу: ч.1 арт. 339 (хуліганства) і арт. 370 (знявага дзяржаўных сімвалаў). Яго абвінавацілі ў тым, што ён уначы ў чэрвені 2021 года вывесіў бел-чырвона-белы сцяг на адной са школ Астраўца, а таксама намаляваў на камені тры БЧБ-паласы. Акрамя гэтага, зняў чырвона-зялёны сцяг з будынку адной з дзяржаўных установаў раённага цэнтру.
Адрас для лістоў: ПК №2, 213800, г. Бабруйск, вул. Сікорскага, 1, Артур Анатольевіч Жвірыдоўскі

🚌Новыя "этапы" палітвязняў. Падтрымай іх лістамі!
▪️27-гадовага Сяргея Раманава перавялі ў брэсцкі СІЗА-6.
💌Новы адрас для лістоў: СІЗА-6. 225413, г. Баранавічы, вул. Брэсцкая, 258 В
▪️32-гадовага Дзмітрыя Рэзановіча перавялі ў брэсцкі СІЗА-6.

▪️40-гадовага Максіма Знака накіравалі ў калонію «Віцьбу».
💌Новы адрас для лістоў: ПК №3. 211322, Віцебская вобласць, г.п. Віцьба
▪️39-гадовая Марыя Калеснікава пачала адбываць пакаранне ў гомельскай калоніі.
💌Новы адрас для лістоў: ПК №4. 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3
▪️27-гадовага Арцёма Табакара перавялі ў баранавіцкі СІЗА-6.

▪️33-гадовага Міхаіла Феранца накіравалі ў папраўчую калонію №15.
💌Новы адрас для лістоў: ПК №15. 213105, г. Магілёў, п / а Вейна, Слаўгарадская шаша 183
▪️53-гадовага Сяргея Рэзановіча перавялі ў гродзенскую турму №1.
💌Новы адрас для лістоў: Турма №1. 230023, г. Гродна, вул. Кірава, 1
▪️57-гадовую Любоў Рэзановіч перавялі ў гродзенскую турму №1.

▪️47-гадовага Рамана Смолькіна перавялі ў папраўчую ўстанову №9.
💌Новы адрас для лістоў: Папраўчая ўстанова адкрытага тыпу №9. 210034, г. Віцебск, вул. 3-я Чэпінская, 39
▪️42-гадовага Уладзіміра Макарэвіча перавялі ў папраўчую ўстанову №9.

▪️55-гадовую Таццяну Канеўскую этапавалі ў магілёўскую турму №4.
💌Новы адрас для лістоў: Турма №4. 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99А
▪️30-гадовага Дзмітрыя Лагодзіча перавялі ў брэсцкі СІЗА-7.
💌Новы адрас для лістоў: СІЗА-7. 224030, г. Брэст, вул. Савецкіх памежнікаў, 37
▪️19-гадовага Мікіту Кунтыша перавялі ў СІЗА КДБ.
💌Новы адрас для лістоў: СІЗА КДБ. 220050, г. Мінск, Галоўпаштамт, абаненцкая скрыня 8
👉Поўны спіс палітвязняў з актуальнымі адрасамі можна знайсці на сайце prisoners.spring96.org (з Беларусі — праз VPN). Пра перавод палітвязня можна паведаміць праваабаронцам @spring96info

📍Палітзняволеную Вольгу Класкоўскую пачнуць судзіць у Брэсце на наступным тыдні
Стала вядома, што новую крымінальную справу па арт. 369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады) супраць палітзняволенай Вольгі Класкоўскай пачнуць разглядаць ужо 19 студзеня ў 14.30. Судовы працэс пройдзе ў судзе Маскоўскага раёна г. Брэста.
📌Нагадаем, раней Вольгу ўжо асудзілі да 2 гадоў калоніі па ч.1 арт. 342 КК за перакрыццё руху транспарту ў мінскай Серабранцы. За ўвесь час у няволі Класкоўскую неаднаразова змяшчалі ў карцар і ў памяшканне камернага тыпу. А ў СІЗА яе паставілі адразу на два прафілактычных улікі: як «схільную да эстрэмісцкай і іншай дэкструктыўнай дзейнаці» і «схільную да захопу закладнікаў, нападу на адміністрацыю і хуліганскіх праяваў».
💌Падтрымайце Вольгу: СІЗА-7. 224030, г. Брэст, вул. Савецкіх памежнікаў, 37, Вольга Аляксандраўна Класкоўская
Стала вядома, што новую крымінальную справу па арт. 369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады) супраць палітзняволенай Вольгі Класкоўскай пачнуць разглядаць ужо 19 студзеня ў 14.30. Судовы працэс пройдзе ў судзе Маскоўскага раёна г. Брэста.
📌Нагадаем, раней Вольгу ўжо асудзілі да 2 гадоў калоніі па ч.1 арт. 342 КК за перакрыццё руху транспарту ў мінскай Серабранцы. За ўвесь час у няволі Класкоўскую неаднаразова змяшчалі ў карцар і ў памяшканне камернага тыпу. А ў СІЗА яе паставілі адразу на два прафілактычных улікі: як «схільную да эстрэмісцкай і іншай дэкструктыўнай дзейнаці» і «схільную да захопу закладнікаў, нападу на адміністрацыю і хуліганскіх праяваў».
💌Падтрымайце Вольгу: СІЗА-7. 224030, г. Брэст, вул. Савецкіх памежнікаў, 37, Вольга Аляксандраўна Класкоўская
📍Суд над палітвязнем Мікітам Емяльянавым пачнецца 27 студзеня
Стала вядома, што ў судзе Ленінскага раёна г. Магілёва 27 студзеня а 10 раніцы пройдзе суд над палітзняволеным анархістам Мікітам Емяльянавым. Справу будзе разглядаць Аксана Ратнікава.
Крымінальную справу па ч. 2 арт. 411 КК супраць палітвязня ўзбудзілі за злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі магілёўскай турмы №4. Супрацоўнікі турмы склалі на палітвязня больш за 60 рапартаў за парушэнні рэжыму ўтрымання. Але сам Мікіта раней тлумачыў, што рэжым парушаў на знак пратэсту пастаяннага парушэння яго правоў адміністрацыяй турмы.
📌Нагадаем, палітвязня, асуджанага да 4 гадоў калоніі, з 9 чэрвеня 2020 года перавялі на строгі турэмны рэжым. Адміністрацыя турмы ўвесь час цісне на Мікіту: закідваюць у ШІЗА за кожнае «парушэнне», блакуюць ліставанне і нават не аддаюць малюнкі малодшага брата .
💌 Падтрымайце палітвязня:
Турма №4, 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99А, Емяльянаву Мікіту Уладзіміравічу

📍У жодзінскай турме №8 пачала працаваць інтэрнэт-крама
Цяпер у жодзінскай турме №8 можна рабіць анлайн-заказ для вязняў у мясцовай краме. Там сваякі вязняў могуць набыць для перадачы прадукты харчавання, гаспадарчыя тавары, сродкі асабістай гігіены і бытавой хіміі.
🔹Каб зрабіць заказ трэба зарэгістравацца ў сістэме, а ў працоўны час крамы (з 8:00 да 15:00) падаць электронную заяву. Яе трэба будзе адпраўляць перад кожным заказам.
🔹Пасля разгляду заявы, у сістэме адкрываецца кошык для заказаў. На сайце крамы сказана, што ён будзе перададзены вязню «ў кароткі тэрмін», але на практыцы сваякоў — могуць нават і ў дзень заказу.
💳Аплаціць можна картамі Visa, MasterCard (у тым ліку Maestro) і БЕЛКАРТ.
‼️Калі ласка, не трэба замаўляць палітвязням перадачы без узгаднення са сваякамі, бо ў СІЗА ўстаноўлены ліміт на перадачы па вазе — 30 кг на месяц. Пры гэтым пасылкі маюць абмежаванні толькі ад пошты — ў адной пасылцы можна адсылаць рэчаў да 50 кг за раз.

❗️Палітзняволеную Паліну Шарэнду-Панасюк змясцілі ў ПКТ і збіраюцца этапаваць ў магілёскую турму
Пра гэта яе муж Андрэй Шарэнда паведаміў «Брэсцкай газеце». Больш за месяц сваякі палітзняволенай Паліны Шарэнды-Панасюк не атрымлівалі ад яе вестак. Нядаўна Андрэю дайшлі ад жонкі паштоўкі і тэлергама.
Па яго словах, у канцы года Паліну ўтрымлівалі мінімум 15 дзён у карцары, а таксама змясцілі ў ПКТ (памяшканне камернага тыпу) да 18 сакавіка. Акрамя гэтага, жанчыну пазбавілі каранціннай перадачы.
❗️Таксама яна напісала, што хутка яе могуць этапаваць з гомельскай калоніі ў магілёўскую турму №4.
Нагадаем, што днямі ў Магілёў перавялі і палітзняволеную актывістку Таццяну Канеўскую. Перавод у турму можа азначаць, што ім хочуць узмацніць рэжым утрымання за «сістэматычныя парушэнні правілаў унутранняга распарадку», як гэта зрабілі ў дачыненні да палітзняволенай Наталлі Хершэ.
«І самае галоўнае, што перадае Паліна, гэта пасыл да ўсіх беларусаў: мы не здаемся нават за кратамі, і вы не здавайцеся, змагайцеся да самай перамогі», — падзяліўся муж Паліны.
📌Палітзняволеную маці двух непаўналетніх сыноў у чэрвені асудзілі да 2 гадоў калоніі агульнага рэжыму. Паліну вінавацілі па шэрагу артыкулаў Крымінальнага кодэксу: арт. 364, арт. 368 і арт. 369. Пацярпелымі па справе праходзіла ажно 7 міліцыянтаў. Па версіі абвінавачвання, жанчына нібыта плюнула і ўдарыла аднаго з іх падчас агляду, з іншага сарвала маску, а астатніх — абражала. Таксама яе абвінавацілі і ў абразе Лукашэнкі.
💌Падтрымайце Паліну: ПК №4, 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3

‼️Палітзняволенай Вользе Маёравай перакваліфікавалі частку. Ёй пагражае да 25 гадоў зняволення
Як паведамляе «Новы час», у лісце да сына палітзняволеная Вольга Маёрава напісала, што чакае прысуд па 3 частцы артыкула 289 Крымінальнага кодэкса (тэрарызм). Раней яе абвінавачвалі па 2 частцы, якая прадугледжвала больш мяккае пакаранне.
«Наконт прысуда я моцна не пераймаюся. З маім ціскам не прынцыпова — 3 гады ці 20. Але пры існуючай традыцыі даваць мінімум пры невінаватасці, канечне, мяркую 8 гадоў (гл. арт. 289, ч.3 КК РБ, ад 8 да 25 гадоў). Далей рабіць прагнозы сэнсу няма. Хаця ёсць шмат дзіўных рэчаў. Таму будзем чакаць, што пакажа жыццё», — напісала Вольга 25 снежня.
📌Нагадаем, грамадскую актывістку затрымалі 4 сутдзеня 2021 года ў сваім доме ў вёсцы Нача Крупскага раёна па "справе Мікалая Аўтуховіча". У доме быў праведзены ператрус, у выніку якога супрацоўнікі КДБ забралі з дома тэхніку.
💌Падтрымайце Вольгу: Турма №1, 230023, г. Гродна, вул. Кірава, 1, Вольга Уладзіміраўна Маёрава