Вясна: Палітвязні Беларусі
938 subscribers
3.38K photos
13 videos
3.33K links
Мы стварылі адмысловы канал, дзе будзем збіраць усю магчымую інфармацыю пра людзей, якія пацярпелі ад рэпрэсій з боку беларускіх уладаў, а таксама важныя і карысныя парады па дапамозе ім і іх родным. Наш бот: @viasna_bot
Download Telegram
💫«Шчасце можна знайсці нават у самыя цёмныя часы»! Падарыце Марфе Рабковай цуда на Дзень народзінаў

Калядныя святы — традыцыйна самы лепшы час, каб глядзець усе часткі Гары Потэра. Праваабаронца «Вясны» Марфа Рабкова ўжо два гады запар не мае такой магчымасці праз тое, што ўжо 15 месяцаў утрымліваецца ў СІЗА-1.

«Дзяментары» спрабуюць адабраць у Марфы ўсе шчаслівыя ўспаміны, але ў іх гэта не атрымліваецца. Бо падтрымка і салідарнасць беларусаў мацней за рэпрэсіі ўладаў. У сваіх лістах Марфа піша, што вельмі любіць Гары Потэра і марыць атрымаць запаветны ліст з Хогвортса.

6 студзеня каардынатарцы Валанцёрскай службы "Вясны" Марфе Рабковай споўніцца 27 гадоў.

Як пісала аўтарка серыі кніг пра Гары Потэра Джаан Роўлінг, «шчасце можна знайсці нават у самыя цёмныя часы, калі не забываць звяртацца да святла». Таму мы звяртаемся да ўсіх неабыякавых і заклікаем даслаць ёй запаветны ліст з Хогвартса праз савіны паштовы канал.

Што мы прапануем:

🔹Напісаць запрашэнне ў Хогвартс.
🔹Намаляваць саву ў лісце ці зрабіць паштоўку з ёй.
🔹Распавесці, якой бы гераіняй магла бы быць Марфа ў культавым фільме.
🔹Напісаць свой любімы ўрывак з кнігі пра Гары Потэра.
🔹Прыдумаць закліннане, якое б дапамагала беларусам змагацца са злом.
🔹Узгадаць, якія рэчы дапамагаюць абараніцца ад цемры цяпер.
🔹Прыдумаць для сябе і Марфы патронусаў і распавесці чаму абралі менавіта іх.
🔹Распавесці пра новы спецэпізод «Гары Потэр 20 гадоў апасля: вяртанне ў Хогвартс».

🔻Таксама прапануем напісаць гэта ў адкрытым лісце. Пішыце, посціце яго ў сацсетках з хэштэгамі #FreeViasna, #FreeMarfa, ці адпраўляйце яго на пошту freeviasna@gmail.com альбо ў тэлеграм @spring96info. Мы перададзім ліст Марфе і апублікуем на сайце і ў сацсетках. 

💌Даслаць чараўніцтва можна па адрасе: СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, Марыі Аляксандраўне Рабковай