Вясна: Палітвязні Беларусі
932 subscribers
3.29K photos
13 videos
3.24K links
Мы стварылі адмысловы канал, дзе будзем збіраць усю магчымую інфармацыю пра людзей, якія пацярпелі ад рэпрэсій з боку беларускіх уладаў, а таксама важныя і карысныя парады па дапамозе ім і іх родным. Наш бот: @viasna_bot
Download Telegram
🖋 Палітвязень Ігар Бузук ажаніўся

3 лістапада Ігар Бузук пабраўся шлюбам са сваёй дзяўчына ў турме №1.

Нагадаем, мужчыну асудзілі да двух гадоў калоніі за тое, што вывесіў бел-чырвона-белы сцяг на мемарыяльным комплексе "Курган славы".

🎉 Павіншуйце палітвязня па адрасе:
Турма №1. 230023, г. Гродна, вул. Кірава, 1
🎉Сёння свой Дзень народзінаў за кратамі адзначае палітзняволеная галоўная рэдактарка TUT.BY Марына Золатава

Марыну, разам з іншымі супрацоўнікамі TUT.BY, затрымалі 18 траўня гэтага года і прад’явілі абвінавачванне па справе за “саўдзел ва ўхіленні ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры”.

📸На фота: старшыня Праваабарончага цэнтра "Вясна" Алесь Бяляцкі і Марына Золатава пасля абвяшчэння прысуду ёй па "справе Белта" ў 2019 годзе. Цяпер абодва ў СІЗА-1.

Павіншаваць Марыну можна па адрасе: 220030, СІЗА-1, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2

📲Таксама прапануем дасылаць палітвязняволенай тэлеграмы. Гэта можна зрабіць на пошце або па нумару тэлефона 166 (толькі з гарадскога) і надыктаваць тэкст. Не забывайце падпісвацца, каб яны ведалі ад каго дайшла вестка.
❗️Палітзняволенаму расейцу Ягору Дуднікаву выставілі новае абвінавачванне. Падтрымайце яго ў СІЗА!

У лістападзе 21-гадоваму грамадзяніну Расіі Ягору Дуднікаву выставілі новае абвінавачванне па ч. 3 арт. 130 КК (распальванне сацыяльнай варожасці групай асобаў). Цяпер яму пагражае да 12 гадоў зняволення. Ягору патрэбная падтрымка!

«Яны мяне амаль зламалі ў траўні, але цяпер я не дам ім гэтага зрабіць, яны мяне не зламаюць!», кажа Ягор.

📌Нагадаем, Ягор Дуднікаў утрымліваецца пад вартай з 5 траўня. Крымінальную справу па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса супраць яго распачалі праз тое, што ён агучваў відэаролікі і аўдыёпаведамленні ў тэлеграм-канале "ОГСБ". Ягор праз ліст з СІЗА распавёў пра катаванні і збіццё, якія ўжываліся да яго пасля затрымання. 

💌Падтрымайце палітвязня лістамі, паштоўкамі, пасылкамі па адрасе: СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2
😔Сёння былая настаўніца беларускай мовы сустракае сваё 68-годдзе ў турме

Былую настаўніцу беларускай мовы і літаратуры з Мёраў Эму Сцепулёнак затрымалі сёлета 29 верасня ў межах крымінальнай «справы Зельцэра». За каментары ў сацсетках ёй выставілі абвінавачванне паводле артыкулаў 369 і 130 КК. Цяпер ёй пагражае да 12 гадоў зняволення.

7 лістапада Эме Антонаўне спаўняецца 68 гадоў, але свой Дзень народзінаў жанчына правядзе за кратамі, а не ў коле сяброў.

«Яе заўсёды на апошніх званках вучні проста задорвалі кветкамі ў знак падзякі за веды, якія яна давала ім. Вельмі дасведчаная, эрудзіраваная спецыялістка».

🗣Гісторыя палітзняволенай пенсіянеркі з Мёраў (з Беларусі — праз VPN) 👉 bit.ly/3mDFE1a

💌Былыя калегі Эмы заклікаюць усіх неабыякавых павіншаваць яе з Днём народзінаў з дапамогай паштовак, лістоў, тэлеграм і пасылак:
- Следчая турма №8. 222163, Жодзіна, Савецкая, 22А, Эма Антонаўна Сцепулёнак

🔹Распавесці гісторыю журналістам «Вясны» — @spring96info
✌️«Мова стала сродкам зносін высокаадукаваных слаёў насельніцтва» — палітзняволеная Вольга Маёрава з-за кратаў пра беларускую мову

Палітзняволеная актывістка Вольга Маёрава, затрыманая па «справе Мікалая Аўтуховіча», даслала на волю шчымлівы ліст пра свае адносіны з беларускай мовай і піша, што ў турме №1 не хапае кніг па-беларуску.

🔹«Я разумею, як цяжка перайсці ад пісьма па-беларуску да размовы па-беларуску. Я таксама знаходжуся зараз у выключна рускамоўным атачэнні, бо сітуацыя моўная вельмі аптымістычна для мяне змянілася — мова стала сродкам зносін высокаадукаваных слаёў насельніцтва, а да гэтых тутэйшых сацыяльных нізоў яна яшчэ не дабралася. Думаю, што такога становішча не было на Беларусі з часоў Вялікага Княства Літоўскага, калі ўсё справаводства дзяржавы было на беларускай мове, а значыць, гэта была мова інтэлектуальнай эліты».

🔹«Вось дастаткова сказаць канвою "дзякуй" — і нічога нікому больш тлумачыць не трэба. Вельмі гэта скарачае шляхі ўзаемаразумення паміж рознымі людзьмі».

🔹«Адсутнасць суразмоўцаў моцна кампенсуецца чытаннем кніг на беларускай мове. Тут, безумоўна, пошук іх — рэч вельмі цяжкая. Але ж увогуле атымаць тут добрую літаратуру — гэта нечастае шчасце, таму я не скарджуся. Да таго ж, я дачка бацькі, які прыехаў з расейскага Іванава ў 17 гадоў, і маці з татарскай сям’і з Казані. Зразумела, што ў нашай сям’і ніколі ніхто не размаўляў па-беларуску. Мне і зараз почасту не хапае лексікі, а пагугліць тут немагчыма. Я не лічу гэта горам, проста чытаю, пішу і размаўляю яе магу пакуль. А пачынала я з простага «прывітанне» і «дзякуй» у крамах».

🔹«Яшчэ вельмі не хапае друкаваных (ніякіх) матэрыялаў па гісторыі Беларусі, але ж даслаць сюды літаратуру немагчыма. Выручаюць людзі, якія дасылаюць лісты з рознымі расповядамі і матэрыяламі. Напрыклад, у мяне нават ёсць «Лісты з-пад шыбеніцы» Кастуся Каліноўскага і расповяд аб лёсе рамана Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім».

🔹«Дзякуй вам усім, дарагія нашыя, часам значна бліжэйшыя, чым тыя, хто фізічна побач».

💌Падтрымайце Вольгу лістамі і дасылайце ёй гістарычныя расповяды пра Беларусь на беларускай мове: Турма №1, 230023, г. Гродна, вул. Кірава, 1
‼️На палітзняволенага актывіста "Еўрапейскай Беларусі" Андрэя Войніча аказваецца ціск у калоніі

Паведамляецца, што Андрэй Войніч у магілёўскай калоніі атрымаў два спагнанні і быў змешчаны ў ШІЗА. У сваякоў няма з ім сувязі: яны не атрыліваюць ад яго лістоў, няма званкоў. Таксама сваякі не могуць адправіць Андрэю пасылку з рэчамі і лекі.

Нагадаем, 25 траўня ў Магілёўскім абласным судзе абвясцілі прысуд па справе супраць сямі палітвязняў: Андрэя Войніча асудзілі да 7 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Падтрымаць Андрэя Войніча можна па адрасе:
ПК №15, 213105, г. Магілёў, п / а Вейна, Слаўгарадская шаша, 183
🗓Агляд навінаў пра палітвязняў за тыдзень:

🔹У спіс палітвязняў на гэтым тыдні трапілі 9 чалавек. На дадзены момант палітзняволенымі лічуцца 834 чалавекі.

🔹Вынесены прысуд "вясноўцам" Леаніду Судаленку і Таццяне Ласіцы: тры і два з паловай гады калоніі.

🔹На волю на гэтым тыдні выйшлі з СІЗА чатыры палітвязні, якім вынеслі прысуды ў выглядзе «хіміі» і «хатный хіміі»:
 Максім Клімовіч — 3 гадоў "хатняй хіміі»;
Алега Буйкевіча — 3 гады «хіміі»;
Дзяніс Лазоўскі — 3 гады «хіміі»;
Мікіта Зімін — 3 гады «хіміі».

🔹Для палітвязня Мікалая Дзядка запрасілі пакаранне — 5 гадоў калоніі, а для Уладзіслава Марціновіча — 4 гады калоніі.

🔹Працягнулі тэрміны ўтрымання пад вартай Уладзіміру Мацкевічу і Алесю Пушкіну. Філосафа пакінулі за кратамі на месяц, а мастака — да 30 студзеня 2022 года.

🔹Палітзняволенаму расейцу Ягору Дуднікаву выставілі новае абвінавачванне. Цяпер яму пагражае да 12 гадоў зняволення.

🔹 За палітзняволенага беларускага студэнта Арцёма Баярскага заступіліся 47 чальцоў Расійскай акадэміі навук.

🔹Палітзняволеныя праваабаронцы Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч і Уладзь Лабковіч ужо амаль чатыры месяцы ўтрымліваюцца за кратамі. Чытайце, як падтрымаць зняволеных “вясноўцаў” ды іншых палітвязняў.
🎉На гэтым тыдні свой Дзень Народзінаў адзначаюць трынаццаць палітзняволеных:

🔺Мікіта Афанасьеў
🔺Віктар Бабарыка
🔺Міхаіл Феранец
🔺Уладзімір Запольскіх
🔺Андрэй Марач
🔺Васіль Пілец
🔺Віктар Казлоўскі
🔺Любоў Рэзановіч
🔺Дзмітрый Ластоўскі
🔺Дзмітрый Новік
🔺Міхаіл Лінтоўскі
🔺Іван Рагатнёў
🔺Дзмітрый Панько

💌Самы просты спосаб павіншаваць палітзняволеных – адправіць паштоўку. Гэта можна зрабіць праз Майстэрню паштовак салідарнасці, ініцыятыву “Вклеточку” і письмо.бел.

📲Таксама прапануем дасылаць палітвязням тэлеграмы. Гэта можна зрабіць на пошце або па нумару тэлефона 166 (толькі з гарадскога) і надыктаваць тэкст. Не забывайце падпісвацца, каб яны ведалі ад каго дайшла вестка.
🍂«Вежа аж блішчыць ад сонца, слепіць вочы», — Алесь Бяляцкі пра восеньскую «Валадарку»

Старшыня Праваабарончага цэнтра «Вясна» Алесь Бяляцкі, якога ўтрымліваюць у СІЗА-1 амаль чатыры месяцы даслаў з-за кратаў ліст да беларускі. У ім ён узгадвае восень, разважае пра кінатэрапію і дзеліцца сваімі думкамі з СІЗА:

«Вы так рамантычна і настраёва напісалі пра восень, і паштоўка, і верш. Усё — пра восень. Я таксама люблю верасень асабліва, і кастрычнік — сонечная і самотная пара. Пачынаеш лічыць кожны дзень. А вось лета, здаецца, бясконцае, і я заўсёды здзіўляюся, калі яно хутка, у адзін дзень сканчаецца».

«Фільмы апошнімі гадамі я гляджу, практычна, для адпачынку. І ў асноўным серыялы — англійскія, канадскія, амерыканскія, гэта ў апошнія 4-5 гадоў. Часта не запаміналася ні назваў, ні актораў, гэта своеасаблівая тэма — кінатэрапія. Бо эмоцыяў, падзяў, рэфлексіяз на падзеі хапае ў звычайным жыцці».

«Зараз перачытваю «Людзі на балоце» Івана Мележа і згадваю фільм Турава па гэтым рамане. Даўно ўжо не было прыстойных фільмаў па беларускай прозе - нармальнага ўзроўню. Урэшце, як і серыялаў».

«Прыгажосць кастрычніка была відна і з вакна. Вежа аж блішчыць ад сонца, слепіць вочы».

💌Працягвайце пісаць праваабаронцам у турмы:
- СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2 (Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч, Уладзімір Лабковіч, Марфа Рабкова, Андрэй Чапюк)
- СІЗА-3, 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А (Леанід Судаленка, Таццяна Ласіца)
💻 Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3jwJMLn
Вясна: Палітвязні Беларусі
⁉️Вязняў на «Валадарцы» з лістапада абмяжоўваюць у падпісках на газеты і часопісы Праваабаронцам "Вясны" паведамілі, што з лістапада ў СІЗА-1 зняволеным уводзяць абмежаванні на падпіску на газеты і часопісы: аформіць падпіску змогуць толькі самі вязні за…
❗️Цяпер афіцыйна: У СІЗА вязняў абмежавалі ў падпісках на друкаваныя выданні

Гэта вынікае з адказу кіраўніка СІЗА-1 Андрэя Цэндрыка на зварот родных палітзняволенага. Аказваецца адпаведныя змены былі ўнесеныя ў Правілы ўнутраннага распарадку следчых ізалятараў яшчэ 30 чэрвеня гэтага года адпаведнай пастановай МУС, а ўступілі ў сілу - 29 верасня.

З ПУР быў выключаны пункт 169: "Падпіска можа быць аформленая на імя асобы, што ўтрымліваецца пад вартай, яго роднымі ці іншымі асобамі".

"У сувязі з чым, афармленне падпіскі ў аддзяленні сувязі вырабляе супрацоўнік СІЗА за кошт сродкаў асобы, што ўтрымліваецца пад вартай, знаходзячыхся на асабовым рахунку. <...>
Раней аформленны перыядычны друк на лістапад і снежань 2021 года, будзе ўручаны адрасату",
- падкрэсліваецца ў адказе начальніка СІЗА-1.

💌 Падтрымайце палітзняволеных лістамі і паштоўкамі салідарнасці!
👉 Спіс палітвязняў з актуальнымі адрасамі можна знайсці на сайце prisoners.spring96.org (з Беларусі — праз VPN).
🎉Сёння ў калоніі сваё 58-годдзе сустракае палітзняволены Віктар Бабарыка. Павіншуйце яго!

Віктар быў затрыманы 18 чэрвеня разам з сынам Эдуардам, калі накіроўваўся ў ЦВК для здачы сабраных подпісаў. У гэты ж дзень Віктар Бабарыка і яго сын былі змешчаныя ў СІЗА КДБ. Эдуард утрымліваецца там па гэты дзень.

У судзе Маскоўскага раёна Мінска 6 ліпеня палітзняволенага экс-банкіра, былога кандыдата на пасаду прэзідэнта Беларусі Віктара Бабарыку асудзілі да 14 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, прызнаўшы яго вінаватым у атрыманні хабару ў асабліва буйным памеры (ч. 3 арт. 430 КК) і ў легалізацыі сродкаў, атрыманых злачынным шляхам (ч. 2 арт. 235 КК). 

Віктар Бабарыка віну не прызнаў. 

💌Павіншаваць Віктара можна па адрасе:
ПК №1, 211440, г. Наваполацк, вул. Технічная, 8,
Віктар Дзмітрыевіч Бабарыка
🤘Палітвязень Ігар Банцэр атрымаў пераклад на беларускую мову гімну «Ліверпуля», які зрабіў палітвязень Андрэй Аляксандраў

Палітзняволены рок-музыка Ігар Банцэр у лісце распавёў пра тое, што чытае ў зняволенні, на канцэрт якога гурта планаваў з’ездзіць з дзецьмі і падзякаваў за пераклад «ліверпульскай запеўкі», якую пераклаў палітвязень Андрэй Аляксандраў.

«Я тут чытаю кнігу пра сучаснае мастацтва (пачынаючы з імпрэсіанізму), то натхнёна зараз вось табе адказ пішу, а сам думкамі ў Парыжы. Разам з тваім лістом мне ад дзяцей (ад дачкі ды сына) заляцела цыдулка, а мая дачка Караліна ўвесь час дасылае капэрты з налепкай =KISS= — вядомы амерыканскі (легендарны) глэм-рок гурт. А мы планавалі з дзецьмі летась скатацца на канцэрт гэтага гурта ў Парыж. Але з-за каранавірусу канцэрты ўсе паадмяняліся».

Банцэру даслалі пераклад на беларускую мову гімну «Ліверпуля», які зрабіў палітзняволены журналіст і паэт Андрэй Аляксандраў:

«Дзякуй за пераклад на беларускую мову гэтай запеўкі ліверпульскай! Ад душы! Так дааааўно яе не чуў! А былі часы, што ледзь не штотыдзень на футболе яе сьпявалі мы:)»

«Я таксама перакананы, што ўсё будзе добра! Адно пытанне — калі? Я веру, што ўжо хутка! Дзякуючы ўсім нам!»

💌Падтрымаць музыку: СІЗА-2, 210026, г. Віцебск, вул. Гагарына, 2,
Банцэру Ігару Раманавічу
💌«Лісты салідарнасці ідуць з розных куткоў Беларусі, а таксама з-за мяжы», – палітзняволены экс-настаўнік гісторыі з калоніі

Палітзняволены былы настаўнік гісторыі і грамадазнаўства са Смаргоні Андрэй Пятроўскі, асуджаны да 1,5 гадоў калоніі за паклёп на прэзідэнта, даслаў ліст з калоніі, у якім распавядае пра падтрымку з волі:

«Лісты салідарнасці ідуць з розных куткоў Беларусі, а таксама з-за мяжы: Германія, Аўстрыя, Кіпр, Швейцарыя, Расія, Польшча, Францыя. Пішуць беларусы, якія там жывуць. Як кажуць, беларус беларусу – беларус :)»

Але палітвязень адзначае, што часу на напісанне лістоў у яго не хапае:

«На напісанне лістоў выдзелены час з 18:30 да 20:20. Як бачыце, небагата :( Хочацца адказаць усім, хто мне піша, хоць разарвіся :)»

📩Падтрымаць настаўніка: ПК №2, 213800, г. Бабруйск, вул. Сікорскага, 1,
Андрэй Францавіч Пятроўскі
⚡️⚡️Палітзняволеных мужа і жонку Анастасію Крупеніч-Кандрацьеву і Сяргея Крупеніча адпусцілі на волю. Яны пакінулі Беларусь

У пятніцу 5 лістапада іх пакаралі ў дзевяты раз на 15 сутак кожнага па арт. 19.11 КаАП за перасылы адзін адному ў прыватных паведамленнях навінаў з «экстрэмісцкіх» тэлеграм-каналаў. Такое рашэнне прыняла суддзя Ленінскага раёна Анастасія Ачалава. Агулам у мужа і жонкі налічвалася 126 і 127 сутак арышту па дзевяці пастановах суда.

Негледзячы на пастановы аб арышце, увечары 5 лістапада пасля суду Сяргея і Анастасію адпусцілі на волю з ІЧУ на Акрэсціна без тлумачэння прычынаў. Яны ў хуткім часе пакінулі Беларусь, у чым ім дапамаглі актывісты з BYSOL. Цяпер яны ў бяспецы.
‼️Палітвязня Сяргея Верашчагіна этапавалі з глыбоцкай калоніі. Цяпер яго месцазнаходжанне невядома

Пасля этапавання палітвязня Сяргея Верашчагіна ў глыбоцкую папраўчую калонію №13 яго ўтрымлівалі ў ШІЗА. Цяпер стала вядома, што яго вывезлі адтуль, але пра яго новае месцазнаходжанне няма ніякай інфармацыі ўжо тры тыдні.

Стан яго здароўя выклікае трывогу: падчас знаходжання ў СІЗА ў яго збіўся сардэчны рытм, праз што ён быў экстрана шпіталізаваны.

Нагадаем, гамяльчук Сяргей быў затрыманы 12 жніўня. Пасля затрымання яго моцна збілі ў Цэнтральным РАУС Гомеля. Сярод дыягназаў, якія паставілі тады лекары абласной бальніцы, былі закрытая чэрапна-мазгавая траўма, удар галаўнога мозгу, множныя гематомы і ўдары — у тым ліку, грудной клеткі, шыйнага, груднога і паяснічнага аддзелаў пазваночніка, скроневых абласцей. У Верашчагіна зафіксавана некалькі дзясяткаў цялесных пашкоджанняў ад шматлікіх гематом да ЧМТ

Сяргея асудзілі на 5 гадоў калоніі за кінутую пластыкавую бутэльку ў бок міліцыянтаў з акна.
🔗«Але турма ёсць турма», — палітвязень Уладзімір Жук з-за кратаў

Уладзімір Жук — пенсіянер, былы кіроўца Жлобінскага РАУС. Яго асудзілі да трох гадоў пазбаўлення волі за арганізацыю і ўдзел у масавых беспарадках у Жлобіне ў ноч з 9 на 10 жніўня, а таксама за гвалт у дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі. Палітвязень з-за кратаў распавёў пра адчуванне падтрымцы ў няволі і ўмовы утрымання ў СІЗА-3:

«Вялікі дзякуй за віншаванні і таксама за падтрымку ў такі цяжкі час. Народная прымаўка кажа: «Сябры пазнаюцца ў бядзе». У такіх умовах вельмі добра бачна, дзе чорнае, а дзе белае. Прыемна ведаць, што ёсць людзі, якія ў цяжкую хвіліну могуць падтрымаць.

Умовы ўтрымання не кепскія
. Таварышчы, якія знаходзяцца разам са мной, таксама добрыя і прыветлівыя людзі, але турма ёсць турма».

💌Падтрымаць Уладзіміра: СІЗА-3, 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А, Жуку Уладзіміру Аляксандравічу
🕊 "Самае галоўнае — змены адбываюцца ў людзях, і гэтыя змены ўжо не спыніць"

Каардынатарка Валанцёрскай службы "Вясны" Марфа Рабкова даслала паштоўку з-за кратаў для адной са сваіх адрасатак.
У ёй праваабаронца дзякуе за дасланы ліст і паштоўкі.

"Дзякуй за цудоўныя паштоўкі, асабліва ўразіў домік на востраве. Такое ціхае і спакойнае месца, так і хочацца там апынуцца, забыўшыся пра ўсе нягоды. Вы маеце рацыю, што ўсё вакол мяняецца. А самае галоўнае, што змены адбываюцца ў людзях. І гэтыя змены ўжо не спыніць. Я ўпэўненая, што ўсё ў рэшце рэшт будзе добра. Трэба не губляць аптымізму і захаваць сябе насуперак усяму. Сіл, цярпення і стойкасці я жадаю ўсім нам".

Таксама дзяўчына жадае ўсім здароўя і выказвае хваляванні наконт новай хвалі распаўсюду COVID-19:

"У мяне самой усё ў парадку, не хварэю і трымаюся. Захварэла шмат блізкіх, перажываю з гэтай нагоды і стараюся думаць пазітыўна. Бо думкі матэрыяльныя, пра гэта не варта забываць".

💌 Працягвайце пісаць Марфе лісты салідарнасці па адрасе:
СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2
Марыі Аляксандраўне Рабковай

Больш навінаў пра вясноўцаў – на сайце
freeviasna.org
📝«У мяне як у назве рамана Аляксандра Дзюмы «Десять лет спустя», – Алесь Бяляцкі з-за кратаў

Старшыня Праваабарончага цэнтра «Вясна» Алесь Бяляцкі, якога ўтрымліваюць у СІЗА-1 амаль чатыры месяцы даслаў з-за кратаў ліст да калляжанкі:

«Навінаў мала, бо дні цякуць аднастайна ад ранішняй праверкі да вячэрняй, ад пад’ёму да адбою, ад сняданку да абеда, ад абеда да вячэры. Як бы нічога не адбываецца, але ўсё і не апішаш. Увогуле, у мяне як у назве рамана Аляксандра Дзюмы «Десять лет спустя» («Праз 10 гадоў»)».

Алесь распавёў, што праглядае газеты «Краязнаўчы весьнік», «Наша слова», «Каталіцкі веснік», «Белорусы і рынок». У «Культуры» ён прачытаў, што ў Юравічах адчынілі музей-стаянку першабытнага чалавека, але Алесь убачыў, што вялікая шыльда каля музея зробленая па-руску:

«А гэта ж самае сэрца Палесся! Беларускай мовай грэбаюць ці што».

У студзені плануе пісаць заяву на паўторную прышчэпку ад COVID-19. У CІЗА-1 магчыма прышчапіцца на выбар: «Спунікам» ці кітайскай вакцынай.

💌Працягвайце пісаць нашым калегам і каляжанкам лісты салідарнасці ў турмы:
- СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2 (Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч, Уладзімір Лабковіч, Марфа Рабкова, Андрэй Чапюк)
- СІЗА-3, 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А (Леанід Судаленка, Таццяна Ласіца)
💻 Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3jwJMLn
Больш навінаў пра вясноўцаў – на сайце freeviasna.org
❗️Справу палітзняволенага блогера Вадзіма Ермашка (Vadimati) перадалі ў пракуратуру

Вадзіму Ермашуку выставілі канчатковае абвінавачванне, яно засталося ранейшым: абраза прэзідэнта (368 КК) і здзек над дзяржаўнымі сімваламі (370 КК). Суд будзе праходзіць у судзе Шчучынскага раёна, паведамляе @nebovkletku.

💌Падтрымаць Вадзіма:
Турма №1, 230023, г. Гродна, вул. Кірава, 1, Вадзім Аляксандравіч Ермашук
💞Палітзняволены блогер са Слуцка Уладзімір Няронскі ажаніўся ў калоніі

Палітзняволены аўтар YouTube-канала "Слуцк для жыцця" Уладзімір Няронскі ўзяўся шлюбам з ягонай грамадзянскай жонкай Марынай. У іх ёсць маленькае дзіця. Марына вельмі падтрымлівала мужа пасля затрымання, наведвала ўсе судовыя паседжанні Уладзіміра ў Лагойскім судзе.

Вясельная цырымонія прайшла ў сценах калоніі №15 у Магілёве, дзе палітвязень цяпер адбывае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на тры гады. Пасля выхаду з калоніі Уладзімір плануе вянчацца з Марынай у храме.

💌Павіншаваць Уладзіміра можна па адрасе:
ПК №15, 213105, г. Магілёў, п / а Вейна, Слаўгарадская шаша 183, Уладзімір Уладзіміравіч Няронскі